Фестываль Graj
271 subscribers
24 photos
2 videos
28 links
Фестываль беларускай музыкі Graj
Download Telegram
⚡️ На гэты раз у нас нетыповыя, але вельмі бадзёрыя ўдзельнікі. Іронія, трэш-поп і вострая сатыра, сустракайце…
🩵 Галубыя какарды — сатырычны музычны дуэт, створаны вядомым блогерам Андрэем Павуком!
Што гэта за музычная з'ява?
👹 Жанр: Вострая палітычная і сацыяльная сатыра, іронія, шчыры трэш-поп і частушкі.
👹 Сэнсы: Смех як лепшая зброя. Песні дуэта трапна, дзёрзка і бязлітасна высмейваюць беларускую прапаганду, чыноўнікаў і ўвесь абсурд палітычных рэалій.
📺 Уключайце іх відэа на YouTube
❗️Калі вы раптам у Беларусі — НЕ ўключайце.
👍2❤1🙈1
Працягваем знаёміць вас з удзельнікамі нашага музычнага конкурсу «Зайграй на Graj!».
🚗 Сустракайце гурт «Сюда, гнилые машины!»
Гэта малады і вельмі дзёрзкі праект. Як кажуць самі музыкі, яны спяваюць і пішуць пра тое, што вельмі хутка псуецца і прыходзіць у непрыдатнасць — пра каханне, жыццё і кожнага з нас. Гучыць як ідэальны саўндтрэк для глыбокай настальгічнай рэфлексіі.
📺 Хутчэй пераходзьце на YouTube і дзяліцеся ўражаннямі ў каментарах! Як вам Сюда, гнилые машины!?
❤1🤔1
💙 Prypiać — гэта праект, заснаваны ў 2024 годзе, які ўжо паспеў нарабіць шуму. У яго склад увайшлі як маладыя таленты, так і сапраўдныя легенды нашага незалежнага музычнага руху:
🔹 Сонграйтэр — Казімір Савіцкі.
🔹 На басу — Цімафей Савіцкі (так-так, з той самай культавай «Петли Пристрастия»!).
🔹 На гітары — Дзяніс Тарасенка (непаўторны музыка з РСП!).
Што па саўндзе?
Гэта песні на беларускай мове ў жанры пост-панк і індзі-рок. Яны ўпіваюцца ў самае сэрца сваёй меладычнасцю, палкасцю і глыбокім сэнсам.
🎬 Абавязкова пашукайце на YouTube іх вельмі прыгожы кліп на галоўны хіт «Матылі», у стварэнні якога актыўна ўдзельнічаў Саша Анджэла з гурта «Модель поведения». А яшчэ музыкі рыхтуюць да выхаду свой дэбютны альбом!
🎧 Залятайце на Spotify гурта Prypiać і дзяліцеся ў каментарах сваімі ўражаннямі! 👇
❤5
🖤 Сустракайце — Bizzare Objects!
Гэты калектыў стварае сапраўдную магію, і вось чаму іх варта паслухаць:
🔸 Унікальны саўнд: Рабяты віртуозна змешваюць альтэрнатыўны рок са шчыльнай электронікай і пранізлівымі неакласічнымі гармоніямі.
🔸 Глыбокія сэнсы: Bizzare Objects ствараюць шчырыя, асабістыя і нават крыху душараздзіральныя гісторыі. Іх галоўны мэсэдж — дапамагчы людзям, падобным да нас з вамі, не адчуваць сябе самотнымі і бачыць прыгажосць нават у гэтым складаным і ўцёклівым часе.
🔸 Бэкграўнд: Гурт ужо паспеў магутна заявіць пра сябе на вялікай сцэне — яны з'яўляюцца ўдзельнікамі сёлетняга фестывалю Tutaka!
🎧 Пераходзьце на Spotify гурта і слухайце трэкі на поўную гучнасць!
❤7
🖤 RODVALOTH — беларускамоўны гурт, выконваючы мелодык-дэт-метал з моцным уплывам фолку. Гурт быў заснаваны ў 2023 годзе ў Польшчы былым удзельнікам Znich — гітарыстам Максімам Ляхам.
🎸 Моцныя гітарныя рыфы і качовыя барабаны спалучаюцца з мелодыяй, чыстым вакалам, дадаткамі мужчынскага хору і сімфанічнага аркестру.
📺 Глядзіце магутнае відэа RODVALOTH на YouTube
🔥12❤3👍2
💛 MIGRACIA — гэта магутны індзі-рок-праект, які нарадзіўся на беразе Балтыйскага мора, у Гданьску. Ён аб'яднаў таленавітых музыкаў з Беларусі і Украіны!
❤️‍🩹 Гэта той самы выпадак, калі эміграцыя і складаныя жыццёвыя абставіны з дапамогай магіі музыкі аб'ядноўваюць людзей з вельмі розных асяроддзяў.
🎧 Пераходзьце па спасылцы на іх Linktree, уключайце трэкі і дзяліцеся сваімі ўражаннямі ў каментарах!
🔥3🍓1
✨ moonika (Мары Швец) — спявачка і кампазітарка.
Яе голас спалучае ў сабе далікатнасць і моц, а музыка яднае элементы готыкі, этнікі, індзі і эмбіенту.
💫 У сваіх песнях Мары стварае казачныя фэнтэзійныя светы, распавядаючы пра шлях духоўнага росту, унутраных пераўтварэнняў і трансфармацыі.
🎤 На канцэртах moonika прыродныя шаманскія матывы пераплятаюцца з гукамі фартэпіяна і касмічнай атмасферай. Таксама Мары праводзіць аўтарскія медытацыі Sound Healing, выкарыстоўваючы голас і незвычайныя касмічныя гукі, — Voice Healing. У такix медытацыях гук становіцца правадніком да глыбокага расслаблення, аднаўлення і ўнутранай гармоніі.
📺 YouTube-канал Moonika, слухайце яе чароўныя трэкі і дзяліцеся ўражаннямі ў каментарах!
❤11🤔1
⛔️ Усё, сябры! Прыём заявак на конкурс “Зайграй на Graj!” скончаны!
❤2
💛 На сувязі каманда фэсту Graj. Мы нарэшце сфарміравалі спіс з 10 гуртоў-фіналістаў, і, шчыра кажучы, гэта быў яшчэ той квэст!
Мы слухалі заяўкі гадзінамі, доўга і горача спрачаліся, даказвалі адно аднаму сваю рацыю, а адзін раз галасы падзяліліся, і нам давялося кідаць манетку!
🖤 Як мы рабілі гэты складаны выбар?
Канешне, якасць музыкі, вакал, прафесіяналізм і талент — гэта абсалютная база. Але для нас было суперважна і іншае: ці пасуе гурт да фармату нашага фестывалю? Ці гарманічна ён упішацца ў агульную карціну?
Мы шмат думалі і прынялі рашэнне даць дарогу маладым.
У заяўках былі вельмі крутыя музыкі. Напрыклад, гурты Prypiać і Kurwadziki! Але мы палічылі, што яны ўжо перараслі фармат нашага конкурсу. Гэта цалкам прафесійныя, моцныя і самастойныя праекты, якімі мы захапляемся! Таму мы вырашылі ўзяць не абсалютны топ з ужо вядомых і сфарміраваных імёнаў, а менавіта тых фрэшмэнаў, каму гэтая сцэна сёння патрэбна больш за ўсё. Тых, каго трэба паказаць вам зараз:
❤8😁2😭1👀1
Фестываль Graj pinned «Зайграй на Graj!»
⚡️ Квіткі на GRAJ падаражэюць праз 2 дні! Калі вы яшчэ не паспелі набыць свой цікет на галоўную беларускую музычную падзею восені ў Варшаве — найлепшы час зрабіць гэта зараз.

🗓 Калі: 05.09.2026, першая субота верасня
📍 Дзе: клуб Niebo, Варшава
🎫 https://ticketshop.eu/en/events/107403
Muzykowski хоча збаламуціць нам усе карты! 😱
Калі вам цікава, які гурт расчуліў блогера да слёз, пераходзьце на яго канал.
👍2
Forwarded from MUZYKOWSKI
Заўтра ў паўноч з 19 па 20 жніўня будзе абвешчаны малады беларускі гурт, які зможа сябе паказаць на дарослым рок-фестывалі «Грай» ў Варшаве. 5 верасня ен падзелiць сцэну з Вольскім, Пугачам, Стыльскім, Дзянісавым і Розавазакатоўскім.

Зараз лідзіруюць RaState і RODVALOTH. Шо тых, шо гэтых я вам, натуральна, паказваў.

А давайце сбаламуцiм iм усім карты!


Прыгледзьцеся падрабязней і да іншых гуртоў, якія ўдзельнічаюць у галасаванні. І толькі зацанiўшы ўсіх - пастаўце галачку ў апытанні.

А я раскажу вам пра кожнага ўдзельніка трохі падрабязней. Так хочаце?
👍13❤5🔥1🙉1
🔥16❤6❤‍🔥2
Першапачаткова планавалася, што пераможца будзе толькі адзін. Але, пабачыўшы такі шалёны ўзровень падтрымкі і талент абодвух калектываў, мы зразумелі, што іншага выхаду проста няма. 😁
💛 Такім чынам, Rodvaloth і RaState адкрыюць канцэртную праграму Graj.
🔥43❤16❤‍🔥5
Добрай раніцы ўсім!
⚡️ Яшчэ адзін розыгрыш квіткоў на Graj тут:

https://www.facebook.com/share/p/1DPfcDC9CZ/?mibextid=wwXIfr
🔥3