Сильные Новости - gomel.today
23.2K subscribers
35.5K photos
3.31K videos
2 files
32.9K links
Сильные Новости для #гомель'чан от сайта gomel.today

ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ @GT_SendNewsBot


Мы в YT https://www.youtube.com/@gomel-today
в ВК https://vk.com/gomeltoday
в FB https://fb.me/gomeltoday
в ОК https://ok.ru/gomeltoday
Download Telegram
По Харькову нанесен авиадуар. Сообщается, что две бомбы упали на строительный гипермаркет

Мэр Харькова Игорь Терехов сообщил, что в торговом центре в момент падения бомб было много людей, поэтому сейчас список пропавших без вести – внушительный. По некоторым данным, в гипермаркете могло находиться порядка двухсот человек.

Начавшийся пожар распространился на площадь в 15 тысяч квадратных метров. Известно о 2 погибших и 24 пострадавших.

Спустя время пожар удалось локализовать.

Позже, как писали СМИ, был нанесен удар по центральному парку Харькова.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
В Гомеле скоро стартует «Сожский полумарафон». «Сильные Новости» посмотрели, как прошел первый в истории мероприятия «Семейный забег»

Поучаствовать в таком забеге семьи могли бесплатно. Сколько собралось людей – вы можете увидеть в ролике «Сильных Новостей».
Убачылі нешта цікавае? Дасылайце ў наш чат-бот @GT_SendNewsBot.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
В Гомеле прошёл фестиваль крафтового пива SOZHSKI CRAFT FEST

Это масштабное мероприятие второй год собирает любителей пенного на территории локации «ЦЕХ». Ходить сюда становится отличной традицией молодых и весёлых.

«Сильные Новости» там были, ни мёд, ни пиво не пили, чтобы сделать для вас идеальное видео, но вот от музыки и атмосферы кайфанули!

На фесте были представлены 23 пивоварни из Беларуси и не только, вместе они привезли 123 сорта пива на любой вкус. Что делают на пивном фесте? Думаете, пиво пьют? Это понятно! А ещё играют в бирпонг, вкусно кушают, слушают музыку, танцуют и выбирают лучшую пивоварню.
26 мая мабільныя датчыкі кантролю хуткасці ўстаноўлены на трох участках дарог:

🔹 на Усходнім абходзе Гомеля ў раёне падземнага пешаходнага пераходу. Хуткаснае абмежаванне тут для ўсіх кіроўцаў – 60 км/г;

🔹 на 133 км а/д Р-31 «Бабруйск – Мазыр – мяжа Украіны». Хуткаснае абмежаванне на гэтым участку для ўсіх кіроўцаў – 60 км/г;

🔹 на скрыжаванні вуліц Барыкіна і Лермантава ў Гомелі. Хуткаснае абмежаванне на гэтым участку для ўсіх кіроўцаў – 60 км/г.

У ДАІ звяртаюць увагу, што датчыкі працуюць у двух напрамках.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Яшчэ адзін лось выйшаў «у людзі». Гэтым разам жывёла завітала ў Калінкавічы

Пад відэа, якое трапілася «Моцным Навінам» у TikTok, набралася ўжо больш тысячы каментароў са здагадкамі, з якой прычыны дзікі звер наведаўся да людзей. Большасць мяркуе, што лось прыйшоў за дапамогай, так жаласна ён крычыць.
Ужо цалкам адрамантаваная развязка на скрыжаванні праспекта Кастрычніка і вуліцы Жукава. Што там змянілася?

Пасля рамонту тут з’явіліся тры астраўкі бяспекі і заглыбленыя бардзюры для зручнасці пераезду на ровары або з дзіцячай каляскай.

Таксама тут замянілі светлафоры, паклалі новую тратуарную плітку і паставілі агароджы.

Агулам пашырылася праезная частка, а для гарадскога транспарту паглыбілі кішэні.
Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі трох жыхароў Любані, якія ўжо мелі судзімасць за крадзеж жывёлы. Гэтым разам іх «бізнэс» маштабаваўся. У схему таксама далучыліся ветэрынары, тэхнолагі і прадаўцы.

А адбывалася ўсё так: пасля таго, як на гаспадарцы загінала жывёла, яе тушу забіраў ветфельдчар. Аднак ён не разбіраўся ў прычынах смерці і не адпраўляў труп на ўтылізацыю. Замест гэтага мужчына выклікаў «падальшчыкаў», якія проста на могільніку разбіралі мярцвячыну, а пасля везлі на продаж.

Кралі з жывёльных могільнікаў у Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях. Каб не трапіцца на чужыя вочы, за некаторымі месцамі здабычы сачылі з дапамогай фотапастак. Тухляціну прадавалі людзям, нібы гэта хатняе мяса.

Што яшчэ горш, «дэлікатэс» удавалася пастаўляць і ў магазіны. Пратухлае мяса адмывалі содай і Fairy, а каб надзейней схаваць пах, змешвалі са свежай прадукцыяй.

Злачынцам пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
У Кітаі хтосьці прыдумаў прадаваць кацянят у аўтаматах. У сацсетках абурыліся гэтай ідэяй

Гандлёвыя аўтаматы працягваюць распаўсюджвацца ва многіх сектарах сусветнай эканомікі. Відавочна, што не ўсё на свеце можна прадаваць праз іх. Тым не менш, у Кітаі паспрабавалі аўтаматызаваць продах хатніх жывёлаў на вуліцах Пекіна.

Відэа аўтамата з боксамі, дзе спяць коцікі на продаж, выклікаў гарачыю дыскусію ў кітайскіх сацсетках, наколькі этычны падобны бізнес.

І хаця ў роліку жывёлы не выглядаюць пакутліва ці хвора, некаторыя лічаць, што ў боксах замала месца для іх. Неабыякавыя людзі спадзяюцца, што ажыятаж у сацсетках прыцягне ўвагу зоаабаронцаў, каб тыя праверылі, ці могуць атрымаць жывёлы належны догляд ў такіх умовах.
Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што з 27 мая ў аптэках «БЕЛФАРМАЦЫІ» зноў будуць даступныя ў продажы некаторыя імпартныя лекавыя сродкі. Гаворка пра:

🔹 нямецкі супрацьзапаленчы сродак «Салофальк», што ўжываецца для лячэння хваробы Крона і неспецыфічнага язвавага каліту;
🔹 фінскі глюкакартыкастэроід «Метипред», які выкарыстоўваецца для зніжэння запалення і сімптомаў алергічных рэакцый;
🔹 амерыканскую вакцыну «Гардасил» супраць віруса папіломы чалавека;
🔹 расійскую вакцыну «Клещ-э-вак» для прафілактыкі клешчавага энцэфаліту.

Некаторыя лекі ўсё яшчэ ў дэфіцыце. Улетку чакаецца пастаўка венгерскага прэпарата «Ибандронат-Тева». Супрацьэпілептычны сродак з Індыі «Оксетол» і харвацкі «Акнекутан», які выкарыстоўваецца для лячэння вугрыстага сыпу, з’явяцца ў продажы ў ліпені.
Гаворка пра 19-мясцовы рэгіянальны пасажырскі самалёт ЛМС-192 «Асвей». Выявай падзяліўся беларускі 558-ы авіяцыйны рамонтны завод, які распрацоўвае машыну разам з Уральскім заводам грамадзянскай авіяцыі.

«Асвей» будзе невялікім самалётам з верхнім размяшчэннем крыла. У ім прадугледжана два турбавінтавых рухавіка тыпу ВК-800СМ. Бартавое абсталяванне робіць расійскі канцэрн «Радыёэлектронныя тэхналогіі».

Усяго запланавана 180 такіх самалётаў. Па словах прэм'ер-міністра Беларусі Пятра Пархомчыка, беларускі бок павінен зрабіць не менш за палову ад запланаванай колькасці. Першы доследны «Асвей» будзе пабудаваны ў канцы 2026 – пачатку 2027 года.
У ноч з 24 на 25 мая на ўчастку трасы М1 трапілі пад колы тры ласі і адзін мядзведзь.

У 22:55 на 468 кіламетры аўтадарогі «Брэст – Мінск – мяжа Расійскай Федэрацыі» аўтамабілі запар збілі двух ласёў.

У 01:20 на 490 кіламетры быў збіты мядзведзь. А яшчэ праз 50 хвілін на 478 кіламетры загінуў ад удару з аўтамабілем чарговы лось.

На шчасце, абышлося без чалавечых ахвяр, а на тое, што стала з машынамі глядзець проста страшна.
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко ўчора інспектаваў гомельскі ўчастак рэспубліканскай трасы М5. Правяраўся стан дарог, якасць рамонту дарожнага палатна, добраўпарадкаванне тэрыторый уздоўж дарог, а яшчэ ход палявых прац і меліярацыі.

Падчас выязной нарады кіраўнік абласной адміністрацыі таксама агучыў планы па стварэнню буйной гандлёвай пляцоўкі на адной з заправак «Беларуснафты». Там плануецца прадставіць прадукцыю «Гомельаблдарбуда» і Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.

То бок кіроўцы, якія будуць там спыняцца, змогуць у адным месцы набыць тратуарную плітку, бетонныя растворы, друз, вырабы з бетону і граніту або будматэрыялы з дрэва і розныя прадукты лесанарыхтоўкі. Да слова, лясгасы прапаноўваюць на продаж нават драўляныя дамы, а яшчэ бярозавы сок, венікі для лазні і журавіны.