26 мая мабільныя датчыкі кантролю хуткасці ўстаноўлены на трох участках дарог:
🔹 на Усходнім абходзе Гомеля ў раёне падземнага пешаходнага пераходу. Хуткаснае абмежаванне тут для ўсіх кіроўцаў – 60 км/г;
🔹 на 133 км а/д Р-31 «Бабруйск – Мазыр – мяжа Украіны». Хуткаснае абмежаванне на гэтым участку для ўсіх кіроўцаў – 60 км/г;
🔹 на скрыжаванні вуліц Барыкіна і Лермантава ў Гомелі. Хуткаснае абмежаванне на гэтым участку для ўсіх кіроўцаў – 60 км/г.
У ДАІ звяртаюць увагу, што датчыкі працуюць у двух напрамках.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Яшчэ адзін лось выйшаў «у людзі». Гэтым разам жывёла завітала ў Калінкавічы
Пад відэа, якое трапілася «Моцным Навінам» у TikTok, набралася ўжо больш тысячы каментароў са здагадкамі, з якой прычыны дзікі звер наведаўся да людзей. Большасць мяркуе, што лось прыйшоў за дапамогай, так жаласна ён крычыць.

Ужо цалкам адрамантаваная развязка на скрыжаванні праспекта Кастрычніка і вуліцы Жукава. Што там змянілася?
Пасля рамонту тут з’явіліся тры астраўкі бяспекі і заглыбленыя бардзюры для зручнасці пераезду на ровары або з дзіцячай каляскай.
Таксама тут замянілі светлафоры, паклалі новую тратуарную плітку і паставілі агароджы.
Агулам пашырылася праезная частка, а для гарадскога транспарту паглыбілі кішэні.

Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі трох жыхароў Любані, якія ўжо мелі судзімасць за крадзеж жывёлы. Гэтым разам іх «бізнэс» маштабаваўся. У схему таксама далучыліся ветэрынары, тэхнолагі і прадаўцы.
А адбывалася ўсё так: пасля таго, як на гаспадарцы загінала жывёла, яе тушу забіраў ветфельдчар. Аднак ён не разбіраўся ў прычынах смерці і не адпраўляў труп на ўтылізацыю. Замест гэтага мужчына выклікаў «падальшчыкаў», якія проста на могільніку разбіралі мярцвячыну, а пасля везлі на продаж.
Кралі з жывёльных могільнікаў у Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях. Каб не трапіцца на чужыя вочы, за некаторымі месцамі здабычы сачылі з дапамогай фотапастак. Тухляціну прадавалі людзям, нібы гэта хатняе мяса.
Што яшчэ горш, «дэлікатэс» удавалася пастаўляць і ў магазіны. Пратухлае мяса адмывалі содай і Fairy, а каб надзейней схаваць пах, змешвалі са свежай прадукцыяй.
Злачынцам пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

У Кітаі хтосьці прыдумаў прадаваць кацянят у аўтаматах. У сацсетках абурыліся гэтай ідэяй
Гандлёвыя аўтаматы працягваюць распаўсюджвацца ва многіх сектарах сусветнай эканомікі. Відавочна, што не ўсё на свеце можна прадаваць праз іх. Тым не менш, у Кітаі паспрабавалі аўтаматызаваць продах хатніх жывёлаў на вуліцах Пекіна.
Відэа аўтамата з боксамі, дзе спяць коцікі на продаж, выклікаў гарачыю дыскусію ў кітайскіх сацсетках, наколькі этычны падобны бізнес.
І хаця ў роліку жывёлы не выглядаюць пакутліва ці хвора, некаторыя лічаць, што ў боксах замала месца для іх. Неабыякавыя людзі спадзяюцца, што ажыятаж у сацсетках прыцягне ўвагу зоаабаронцаў, каб тыя праверылі, ці могуць атрымаць жывёлы належны догляд ў такіх умовах.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што з 27 мая ў аптэках «БЕЛФАРМАЦЫІ» зноў будуць даступныя ў продажы некаторыя імпартныя лекавыя сродкі. Гаворка пра:
🔹 нямецкі супрацьзапаленчы сродак «Салофальк», што ўжываецца для лячэння хваробы Крона і неспецыфічнага язвавага каліту;
🔹 фінскі глюкакартыкастэроід «Метипред», які выкарыстоўваецца для зніжэння запалення і сімптомаў алергічных рэакцый;
🔹 амерыканскую вакцыну «Гардасил» супраць віруса папіломы чалавека;
🔹 расійскую вакцыну «Клещ-э-вак» для прафілактыкі клешчавага энцэфаліту.
Некаторыя лекі ўсё яшчэ ў дэфіцыце. Улетку чакаецца пастаўка венгерскага прэпарата «Ибандронат-Тева». Супрацьэпілептычны сродак з Індыі «Оксетол» і харвацкі «Акнекутан», які выкарыстоўваецца для лячэння вугрыстага сыпу, з’явяцца ў продажы ў ліпені.

Гаворка пра 19-мясцовы рэгіянальны пасажырскі самалёт ЛМС-192 «Асвей». Выявай падзяліўся беларускі 558-ы авіяцыйны рамонтны завод, які распрацоўвае машыну разам з Уральскім заводам грамадзянскай авіяцыі.
«Асвей» будзе невялікім самалётам з верхнім размяшчэннем крыла. У ім прадугледжана два турбавінтавых рухавіка тыпу ВК-800СМ. Бартавое абсталяванне робіць расійскі канцэрн «Радыёэлектронныя тэхналогіі».
Усяго запланавана 180 такіх самалётаў. Па словах прэм'ер-міністра Беларусі Пятра Пархомчыка, беларускі бок павінен зрабіць не менш за палову ад запланаванай колькасці. Першы доследны «Асвей» будзе пабудаваны ў канцы 2026 – пачатку 2027 года.

У ноч з 24 на 25 мая на ўчастку трасы М1 трапілі пад колы тры ласі і адзін мядзведзь.
У 22:55 на 468 кіламетры аўтадарогі «Брэст – Мінск – мяжа Расійскай Федэрацыі» аўтамабілі запар збілі двух ласёў.
У 01:20 на 490 кіламетры быў збіты мядзведзь. А яшчэ праз 50 хвілін на 478 кіламетры загінуў ад удару з аўтамабілем чарговы лось.
На шчасце, абышлося без чалавечых ахвяр, а на тое, што стала з машынамі глядзець проста страшна.

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко ўчора інспектаваў гомельскі ўчастак рэспубліканскай трасы М5. Правяраўся стан дарог, якасць рамонту дарожнага палатна, добраўпарадкаванне тэрыторый уздоўж дарог, а яшчэ ход палявых прац і меліярацыі.
Падчас выязной нарады кіраўнік абласной адміністрацыі таксама агучыў планы па стварэнню буйной гандлёвай пляцоўкі на адной з заправак «Беларуснафты». Там плануецца прадставіць прадукцыю «Гомельаблдарбуда» і Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.
То бок кіроўцы, якія будуць там спыняцца, змогуць у адным месцы набыць тратуарную плітку, бетонныя растворы, друз, вырабы з бетону і граніту або будматэрыялы з дрэва і розныя прадукты лесанарыхтоўкі. Да слова, лясгасы прапаноўваюць на продаж нават драўляныя дамы, а яшчэ бярозавы сок, венікі для лазні і журавіны.

Хто цяпер зможа насіць з сабой зброю на службе? МУС удакладніла спіс грамадзян
Пералік грамадзян, якія будуць мець пры сабе зброю падчас выканання сваіх службовых абавязкаў, апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Пісталеты і стрэльбы, у тым ліку з наразным ствалом, атрымаюць супрацоўнікі лясной галіны. Сюды ўвайшлі ляснічыя, егеры, дырэктары прыродаахоўных устаноў і лесапаляўнічых гаспадарак, іх намеснікі і іншыя.
Гладкаствольную зброю дадуць памочнікам ляснічых, кантралёрам КПП і шэрагу супрацоўнікаў Палескага запаведніка.
Пісталет будуць насіць міністр лясной гаспадаркі і яго намеснікі, кіраўнікі структурных падраздзяленняў і іх намеснікі, а таксама кансультанты, галоўныя спецыялісты ведамства і супрацоўнікі, якія кіруюць пытаннямі аховы лясоў.
Яшчэ забяспечаць баявой зброяй супрацоўнікаў службы інкасацыі. Пісталет або рэвальвер будуць абавязаны мець пры сабе: начальнік, яго намеснік, спецыялісты ўсіх катэгорый, старэйшы інкасатар, кіроўца, інкасатар або кіроўца, якія ажыццяўляюць ахову касіра абменнага пункта.
Акрамя гэтага, на адну брыгаду інкасатараў будзе выдадзены адзін аўтамат.

Заканчэнне навучальнага года і пачатак канікулаў – час, калі расце колькасць аварый з удзелам дзяцей. Таму ў Беларусі з 25 мая па 5 чэрвеня аўтамабілісты павінны ездзіць з уключаным блізкім святлом і днём, і ноччу.
Адначасова 25 мая пачалося спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!». У гэтыя дні інспектары кантралююць выкананне хуткаснага рэжыму, наяўнасць спецыяльных дзіцячых крэслаў, выкарыстанне рамянёў бяспекі і ўключанае блізкае святло.
За неўключаныя фары пагражае штраф да трох базавых велічынь (120 рублёў). Але ў першы дзень акцыі гомельскія інспектары адпускалі парушальнікаў не са штрафам, а з налепкай-напамінам на стырне аб уключэнні блізкага святла.

У панядзелак 27 мая некалькі дамоў у Гомелі застануцца без святла. Але гэта планавае адключэнне.
З 09:00 да 17:00 электрычнасці не будзе па наступных адрасах:
🔹 вул. Будзённага, 4-28, 7-29;
🔹 вул. Цэнтральная 49, 51а;
🔹 вул. Добрушская 53-85.

На гэтым тыдні журналісты «Моцных Навін» падрыхтавалі для вас шэраг цікавых матэрыялаў. Праверце, ці не прапусцілі вы нешта👇🏻
🔹 Допрыгался? Уроженца Гомеля Андрея Бурима, более известного как стример Mellstroy, снова объявили в розыск. И это не единственная плохая новость для него
🔹 Не только мак и конопля: рассказываем о растениях в саду, за которые вам грозит крупный штраф или тюрьма
🔹 «Чем больше информации, чем больше соцсетей у вас установлено на телефоне, тем тревожнее вы будете». Читайте полезное интервью с психологом Михаилом Сквира о том, как уже сейчас сделать свою жизнь спокойнее и легче
🔹 В Брагине бухгалтер-алкоголик 13 лет воровал деньги со счета аптеки: всего похитил более 180 тысяч рублей. Неужели он их все пропил?
🔹 «Подушка безопасности» против кредитов. «Сильные Новости» узнали у гомельчан, откладывают ли они деньги на «черный день»
🔹 И смех, и грех. В Гомеле немолодые супруги не смогли договориться, кто будет выносить мусор: в итоге жена возбудила на мужа уголовное дело, в суде выступила почти прокурором и потребовала с него 7 тысяч рублей за моральный вред
🔹 «Коллекция не продается»! Гомельчанин уже более 20 лет собирает шарфы футбольных и хоккейных клубов и утверждает, что его коллекция уникальная

Убачылі нешта цікавае? Дасылайце ў наш чат-бот @GT_SendNewsBot.