Сильные Новости - gomel.today
22.8K subscribers
33.9K photos
3K videos
2 files
31.7K links
Сильные Новости для #гомель'чан от сайта gomel.today

ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ @GT_SendNewsBot


Мы в YT https://www.youtube.com/@gomel-today
в ВК https://vk.com/gomeltoday
в FB https://fb.me/gomeltoday
в ОК https://ok.ru/gomeltoday
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
В Гомеле сегодня открыли мотосезон🏍 А в мотопробеге на «железных конях» поучаствовали почти четыреста человек

Сначала байкеры собрались на площадке возле «Гиппо», а потом проехали колонной по городу. «Сильные Новости» успели заглянуть и сюда, чтобы иметь возможность поделиться с вами атмосферой мотособытия.

Сезон открыт! Поэтому горожанам теперь все чаще придется слышать рев моторов мотоциклов. Впрочем, это уже совсем другая история 😜
Сегодня в Гомеле случилась авария, в которой пострадали двое детей – их увезли в больницу

ДТП произошло на перекрестке Мазурова и Бородина. «Фольксваген» ехал по Мазурова и собирался повернуть на зеленый свет налево – на Бородина. Но при этом водитель не уступил дорогу ехавшему навстречу «Шевроле».

В аварии пострадали две девочки – двух и пяти лет. Обеих малышек отвезли в больницу. Желаем им здоровья!

А теперь напомним азбучную истину из ПДД: если вы поворачиваете налево или разворачиваетесь, то обязаны уступить дорогу всем авто, которые едут по встречке прямо или поворачивают направо.
«Евразийский кубок чистоты» продолжился в субботу в Еремино. Посмотрите, сколько мусора собрали участники соревнований

Накануне «Сильные Новости» писали о Кубке чистоты, который проходил в Гомеле. Сегодня полезные и забавные соревнования переместились за город.

Наш журналист сделал кадры, на которых видно, как много мусора было собрано.
Убачылі нешта цікавае? Дасылайце ў наш чат-бот @GT_SendNewsBot.
28 красавіка мабільныя датчыкі кантролю хуткасці ўстаноўлены на трох участках дарог:

🔹 на 128 км а/д Р-31 «Бабруйск – Мазыр – мяжа Украіны». Хуткаснае абмежаванне на гэтым участку для ўсіх кіроўцаў – 60 км/г;

🔹 на Усходнім абходзе Гомеля ў раёне прыпынка «Бульвар газеты Гомельская праўда». Хуткаснае абмежаванне тут для ўсіх кіроўцаў – 60 км/г;

🔹 на скрыжаванні вуліц Барыкіна і Лермантава ў Гомелі. Хуткаснае абмежаванне на гэтым участку для ўсіх кіроўцаў – 60 км/г.

У ДАІ звяртаюць увагу, што датчыкі працуюць у двух напрамках.
Краснае ператвараецца ў возера. Нават карасі завяліся!

Жыхары аграгарадка Краснае працягваюць дасылаць у рэдакцыю «Моцных Навін» чарговыя відэа і гісторыі змагання з затапленнямі.

На сённяшні дзень па вуліцы Есеніна голымі рукамі ва ўласным агародзе ловяць карасіка.

А па вуліцы Някрасава 70-гадовыя бабулі пабудавалі ўласнаруч дамбу. Пакуль яна трымае ваду, але жыхаркі Краснага хвалююцца, што яе прарве. Да слова, ліставанне з чыноўнікамі пенсіянеркі вядуць з 2001 года.

Як мы пісалі раней, праект па будаўніцтве водаадводных каналаў ужо гатовы і запланаваны на гэты год.
Да канца месяца «Беларуснафта» праводзіць палявыя сейсмаразведачныя працы ў Рэчыцкім і Гомельскім раёнах. Даследчыкі будуць выкарыстоўваць буравыбуховы метад, таму будзе гучна.

Жыхароў населеных пунктаў Баршчоўка, Аляксандраўка, Гранаўка, Абрамаўка, Ляскі, Шчэрбаўка, Якімаўка, Чыжоўка, Палессе, Сітнякі і Аляксееўка просяць захоўваць спакой.
Раніцай 26 красавіка самалёт Boeing 767 авіякампаніі Delta Airlines са 176 пасажырамі на борце выляцеў з Нью-Ёрка ў Лос-Анджэлес. Аднак хутка пасля старту яго прыйшлося вярнуць ў аэрапорт Нью-Ёрка, бо ў лайнера адарваліся дзверы аварыйнага выхаду ў палёце.

Спачатку экіпаж адчуў вібрацыю ў салоне, потым загарэўся светлавы індыкатар аварыйнага выхаду і пачуўся дзіўны гук з-пад правага крыла самалёта. Пілоты аб’явілі пра надзвычайную сітуацыю.

Падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Зніклыя дзверы шукаюць, а самалёт вывелі з эксплуатацыі.

Нагадаем, з пачатку года з лайнерамі Boeing рэгулярна адбываюцца падобныя непрыемнасці. Не так даўно ў аднаго з іх адарваўся абцякальнік рухавіка. У лютым паведамлялася пра праблемы з прыбіральнымі на борце. А ў студзені пасажырам Boeing прыйшлося 20 хвілін ляцець без часткі фюзеляжа.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Нібы каменне з неба🫣 У Кітаі праз град і тарнада загінулі пяць чалавек

Гуанчжоў накрыла моцнае тарнада з градам. Некаторыя льдзіны дасягалі больш за 5 сантыметраў у дыяметры.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што праз стыхію загінулі 5 і пацярпелі 33 чалавека. Пашкодзіўся 141 фабрычны будынак.
Учора рана ранкам шматдзетную маці ў гарадскім пасёлку Карма абудзіў крык дачкі на другім паверсе дома.

Падняўшыся, жанчына ўбачыла, што ў яе 13-гадовага сына ў ложку тлее матрац. Яна абудзіла ўсіх дзяцей, разам са старэйшым сынам патушыла агонь і выкінула матрац праз вакно на вуліцу.

Хлопчыка, чый ложак загарэўся, забрала хуткая дапамога з апёкамі левай кісці і тулава I-II ступені.

Меркаваная прычына пажару – мабільны тэлефон.

Спадзяемся, вы не пакідаеце тэлефон на ноч зараджацца ў ложку.
Супрацоўнікі знаходзіліся на дачы кіраўніка ў свой працоўны час. Пры гэтым у табель уносіліся звесткі, нібы яны працавалі на працоўных месцах. На падставе падробленых дадзеных работнікам налічылі і выплацілі заработную плату на агульную суму ў 21 780,31 рубля.

За перавышэнне службовых паўнамоцтваў на мужчыну завялі крымінальную справу.

У судзе ён цалкам прызнаў сваю віну. Мазырчаніну прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 2,5 гады і штраф у памеры 300 базавых велічынь (12 тысяч рублёў) з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на 3 гады.

Праўда пакаранне, звязанае з пазбаўленнем свабоды, уступіць у сілу толькі ў выпадку, калі на працягу 2 гадоў выпрабавальнага тэрміну мужчына зладзіць новае злачынства і не будзе выконваць пакладзеныя на яго судом абавязкі.
Ізраіль з лета зменіць правілы ўезду для беларусаў. Спатрэбіцца спецыяльны дазвол

З 1 чэрвеня 2024 года беларусам трэба будзе афармляць электронны дазвол на ўезд у Ізраіль (ETA).

Пілотны праект па выкарыстанні ETA для турыстаў з краін, у якіх дзейнічае бязвізавы рэжым з Ізраілем, пачнецца ў маі. Спачатку гэты фармат апрабуюць грамадзяне ЗША. З раздрукаваным дакументам ETA турысты змогуць прайсці аўтаматычны электронны кантроль на мяжы, абыходзячы асабісты кантроль памежнай службы.

Ізраільскія улады лічаць, што новая сістэма значна спрасціць працэс уезду ў Ізраіль і паскорыць праходжанне памежнага кантролю.

Атрымаць ETA нельга па прыбыцці. Электронны дазвол на ўезд у Ізраіль прызначаны толькі для кароткатэрміновых наведвальнікаў. Ён не дазваляе працаваць, вучыцца ці доўга пражываць у Ізраілі.

Каб атрымаць ETA, трэба загадзя да вандроўкі запоўніць анлайн-форму з дэталямі паездкі і мець пры сабе стандартны пакет дакументаў, у тым ліку дзеючы пашпарт. Падача заявы зойме не больш за 10 хвілін, а ўхваленне заяўкі можа доўжыцца ад 2 дзён да тыдня. ETA будзе дзейнічаць на працягу 2 гадоў.

Кошт электроннага дазволу складае 25 шэкелей на чалавека (прыкладна 21,4 рубля). Ён спатрэбіцца ўсім падарожнікам, нават немаўлятам.
Школьнік з Рэчыцы заваяваў срэбны медаль на Міжнароднай алімпіядзе па хіміі ў Кітаі

58-ая Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі прайшла ў кітайскім горадзе Шэньчжэнь.

Усяго каманда Беларусі атрымала на ёй тры срэбра і чатыры бронзы. Адзін з срэбраных прызёраў – навучэнец 11-га класа Рэчыцкага раённага ліцэя Васіль Матвейкаў.

Сёлета ў спаборніцтве ўзялі ўдзел каманды школьнікаў з 21 краіны. Сярод іх Аўстрыя, Азербайджан, Балгарыя, Венгрыя, Ізраіль, Казахстан, Македонія, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Расія, Саудаўская Аравія, Сірыя, Турцыя, Бразілія.

Арганізатарамі алімпіяды выступілі хімічны факультэт МДУ імя Ламаносава, Дабрачынны фонд Андрэя Мельнічэнка і Універсітэт МДУ-ППІ ў Шэньчжэні.
Такія дадзеныя атрымалі спецыялісты Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя БДМУ пасля анкетавання каля 2 тысячаў школьнікаў з 5 па 11 клас.

Іншыя вынікі даследвання таксама трывожаць.

Палова апрошаных вучняў адзначаюць слабасць і стамляльнасць пасля вяртання са школы. На раздражняльнасць, дрэнны настрой і нервовае напружанне паскардзіўся кожны трэці вучань. 25% школьнікаў распавялі, што перыядычна пакутуюць ад галаўнога болю.

У пятніцу каля 30% дзяцей адчуваюць ператамленне. А ў канцы вучэбнай чвэрці – 27%.

Сярод прычын даследчыкі адзначылі вялікую нагрузку. Шмат дзяцей трацяць на выкананне дамашняга задання нашмат больш часу, чым адведзена нормай.

Другая прычына – недахоп сна. Нават сярод пяцікласнікаў 20% спяць не больш за 7 гадзін.

І апошняе – недахоп фізічнай актыўнасці. Анкетаванне паказала, што вольны час каля 70% дзяцей праводзяць за гаджэтамі – перад камп'ютэрам або з тэлефонам у руках на працягу 3 гадзін і больш у дзень.