Гадиловичская средняя школа
120 subscribers
8.66K photos
677 videos
2 files
1.44K links
Новости школы
Download Telegram
ЯКОЕ ХАРАСТВО!
 
Якое дзiва воблакi,
Як iх на небе цэлы статак!
Куды нi глянь, ва ўсе бакi
У iх аднолькавы парадак.
 
Яны прыгожыя усе,
Няма цудоўней краявiду,
Паволi ветрык iх нясе,
Мiж iмi вабны фон з блакiту.
 
А воблакi кiдаюць цень,
Як трапiць ёсць ў яго нагода,
Хаця спякотны вельмi дзень,
Прыемна песцiць прахалода.
 
Праменi сонца зiхацяць,
I нiбы снег на небе белы,
Сумёты моцныя ляжаць,
Як ў царстві снежнай каралевы.
 
Якое ў свеце хараство!
Цудоўнае стварэнне Бога!
Такiя творы ўсе Яго,
Прыдумаць нельга лепш нiчога!
 
Прыемна неба назiраць,
Калi па iм бягуць аблокi,
Цудоўна радасць адчуваць,
Мець шчасце – сэнс жыцця высокi.

#Дабраранак
#Гадиловичская_средняя_школа
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нічога на свеце не можа быць лепшым, чым вяртацца туды, дзе цябе любяць і чакаюць, дзе цёпла і гарыць святло.

🌿☀️🌷🌿☀️🌷🌿

Добрага дня!
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Павольны
(прыметнік)

Няспешны, марудны.
|| назоўнік: павольнасць.

🌤
#Мовай_ганаруся
🗣 Сформированы контрольные цифры приема в вузы — рассказываем, какие специальности попали в топ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🧹🧹🧹Коллектив нашего учреждения принял участие в областном субботнике🪣🧹

#субботник
#Гадиловичская_средняя_школа
1
**

Над сінім лесам, шэрым полем

Задорны смех ліе вясна.

Такой парой па-над раздоллем

Душу я выпею да дна.

Такой парой ў жыццёвым моры

Б'е радасць свежых галасоў.

Я выйду ў нівы, на прасторы,

Абліты сонцам і расой.

Хай ў нівах льюцца яшчэ слёзы,

Адцвіўшай ў холадзе зімы,

Ўжо кучаравяцца бярозы,

Няма ні холаду, ні цьмы.

І над узгоркам, над далінай

Вясна-красуня зацвіла.

Я прыгарну, нібы дзяўчыну,

Ўсю гэту шыр, ўсю гэту даль.

Я, сын вясны, пад яркім светам

Люблю жыцця прастор і шыр

Затым, што сонца б'е паэту

Паклоны новых слоў душы;

Затым, што ўдаль над шэрым полем

Задорны смех ліе вясна...

Такой парой па-над раздоллем

Душу я выпею да дна.

#Дабраранак
#Гадиловичская_средняя_школа
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мне тут падабаецца,
мне тут вельмі шмат чаго падабаецца, амаль усё, але я тут нічога не люблю, а дома мне шмат што не падабаецца, але я гэта люблю.

🌿☀️🌷🌿☀️🌷🌿

Добрага дня!
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Шчыры (прыметнік)

Які выражае сапраўдныя пачуцці, праўдзівы, адкрыты.
Задушэўны, інтымны.

Сардэчны, душэўны.
Пазбаўлены прытворства.
Старанны; верны, адданы, заўзяты.
Просты, даверлівы.
Які складаецца з аднолькавых парод дрэў (пра лес, бор); без дамешак, прымесей.
|| назоўнік:​ шчырасць.

🌤
#Мовай_ганаруся
☀️С наступлением тёплых дней мы всё чаще открываем окна, чтобы впустить в дом свежий воздух. Но важно помнить: открытое окно может быть опасно для ребёнка!

‼️ Простые правила для родителей:

🔒 Установите блокираторы или фиксаторы на окна — они не позволят окну открыться шире, чем на несколько сантиметров.

💡Если конструкция окна позволяет, используйте режим проветривания (верхнее проветривание).

🛋️ Не оставляйте мебель рядом с окнами — столы, стулья, диваны и кровати могут стать ступенькой для малыша, чтобы забраться на подоконник.

👀 Никогда не оставляйте маленьких детей одних в комнате с открытым окном — даже на минуту.

🦟 Не полагайтесь на москитные сетки — они не защищают от падений! Ребёнок может опереться на неё и выпасть вместе с сеткой.

📚 Объясните детям правила безопасности.

🔧 Проверьте надёжность оконной фурнитуры — убедитесь, что ручки, петли и замки исправны.

Всего несколько простых шагов помогут сделать ваш дом безопасным для ребёнка!

🔥Подписывайтесь!
ЦУД ВЯСЁЛКI
 
Гляджу на свет: што крок навокал дзiва,
На вiд чароўны хочацца глядзець,
Бясконца ўсё змяняецца iмклiва:
То ўсходаў чырвань, то зкатаў медзь.
 
Блакiт у небе або шэрасць хмары,
I ранкi пераходзяць ў вечары,
То ў небе разгараюцца пажары,
То зоркi ярка свецяцца ўгары.
 
Змянiць прырода здатна колер лоўка,
Куды нi глянуць – Боскiя дары,
Паўстане ў кожнай з'яве ўраз вясёлка,
Расквецiць наваколле ад пары:
 
Вясна-красуня, каралева года,
Iмгненна расфарбуе кiлiмы,
Вясёлкай заiграе ўся прырода,
Змяняцца будзе колер да зiмы.
 
Цудоўна летам зелень вабiць вока,
На поплавах туманаў белы дым,
Бо восень ужо недзе недалёка,
Парадаваць каб лiсцем залатым.
 
Гляджу на свет, i дзiва не мiнае,
Мне радасць ад красы прыемна мець,
Вясёлкi цуд нiколi не знiкае,
Калi на свет уважлiва глядзець.

#Дабраранак
#Гадиловичская_средняя_школа
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Толькі ў красавіку ў адзін дзень можа быць сонца, завеі і лужыны.

🌿☀️🌷🌿☀️🌷🌿

Добрага дня!
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Сакавіты
(прыметнік)

Які змяшчае шмат соку.
пераноснае значэнне: Яркі, свежы.
пераноснае значэнне: Пра гук, голас: прыемны, звонкі, гучны.
пераноснае значэнне: Пра словы, мову: трапны, вобразны.
|| назоўнік: сакавітасць.

🌤
#Мовай_ганаруся