Formuła Pieramohi | F1
784 subscribers
4.68K photos
347 videos
6 files
483 links
Формула Перамогі. Формула-1 па-беларуску. Навіны ды статыстыка Ф1. #F1 #Ф1 #ФормулаПерамогі

Formula 1 in Belarusian. F1

Зваротная сувязь: @Formula_pieramohi_suviaz
Download Telegram
🔝 Топ-10 гоншчыкаў 2024 па меркаванні кіраўнікоў каманд ды саміх гоншчыкаў

Кожны ўдзельнік апытання даваў сваю дзясятку найлепшых, ды балы налічваліся па цяперашняй гонкавай сістэме балаў (25 ачкоў першаму, і г.д. да 1 ачка дзясятаму).

🇫🇷 Гаслі і 🇺🇸 Хюлкенберг заканамерна трапілі ў абодва спісы 💪

А які топ-10 абралі б вы?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Formuła Pieramohi | F1
Які абгон 2024 вам больш даспадобы?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚀 Абгон году 2024

У апытанцы на сайце F1 перамог абгон 🇬🇧 Калапінта ў Остыне супраць Алонса! Праўда, вядома, самым відовішчным сярод нашых чытачоў аказаўся рух 🇬🇧 Албана ў Канадзе!

Віншуем Франка, праўда ці не пастараліся тут шматлікія аргентынскія заўзятары? 🇦🇷😆

P.S. На жаль, затрымалася падрыхтоўка падкасту праз хваробу, але заўтра ўжо дакладна мусіць быць наш агляд сезону!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🏁 Агляд сезону 2024

Сёння мы заканчваем другі сезон падкасту абмеркаваннем самых яркіх сёлетніх падзей! Ды дзякуй вам, што сочыце за Ф1 разам з намі! 🎄

🎞 YouTube
🎵 Падкаст-пляцоўкі

#падкаст
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Усіх віншуем з Калядамі! 🎅

Калі будзе жаданне згадаць падзеі сезону 2024, заклікаем паслухаць наш падкаст! А таксама можна падзякаваць нам праз 🍩 Patreon або 🍩 Buy Me A Coffee
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі 2024 для 🛡 Formuły Pieramohi

Мы разам перажылі 24 гонкі, сезон быў шалёны, ды неверагодная колькасць навін! І я, ваш адмін ды вядоўца падкасту, Ян, няспынна працаваў дзеля таго, каб у інтэрнэт прасторы была хоць маленечкая, але беларуская суполка Ф1!

🤖 Міжсезонне я аддаў на дапрацоўку свайго бота, які дапамог ужо з другога дня тэстаў ствараць уласныя табліцы вынікаў. Асабліва ўсцешаны, што адзін замежны канал на 5k чытачоў пагадзіўся выкарыстоўваць у сябе майго бота і гэтая праца была заўважнай для яшчэ большай аўдыторыі.

🎨 З дапамогай цудоўнай Насты (якая піша пра Ферары), я азнаёміўся з Canva ды ўсярэдзіне сезону пачаў ствараць процьму графікі. Але, вядома, паспяваць за ўсімі ⚡️ маланкавымі навінамі Ф1 сёлета проста было немагчыма!

🕊 А ўзнікненне шматлікай уласнай графікі дапамагло ствараць больш унікальны кантэнт, і пачаць весці старонкі з асноўнымі навінамі на X-Twitter, BlueSky ды Instagram!

🎙 Разам з Арцёмам мы 28 разоў сустракаліся анлайн (ды пару разоў афлайн), з самых розных краін і месцаў, але адолелі агляды ўсіх 24 гонак! Шмат было гарачых спрэчак і цікавостак, спадзяёмся, вам спадабалася!

📝 Ды таксама я ўдзячны некалькім людзям за дапамогу сёлета ў стварэнні кантэнту. Мікіта рабіў для вас анлайн трансляцыі! Антон ды Наста знаходзілі крыху вольнага часу і дапамагалі з некалькімі даволі аб'ёмнымі тэкстамі, а Sietkavy Pryvid напрыканцы сезону цешыў нас дасціпнымі мемамі! Спадар Д. падзяліўся сваім рэкламным бюджэтам у Telegram, праз што да нас далучыліся шмат заўзятараў Ф1, нават хлопец з Каталоніі, якому падабаецца беларуская мова 🥹

Я заўсёды буду рады будзь-якім памагатым, асабліва пастаянным, з якімі было б нашмат лягчэй рабіць яшчэ больш, чым сёлета.


Дзякуй, што вы застаяцеся з намі! З Новым Годам!
🎅
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пачынаем новы год з чыстага аркушу 🔄

А таксама з учорашняга дню Гэмілтан афіцыйна гоншчык 🇮🇹 Ferrari!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇬🇧 Williams паказала трэйлер з Сайнцам на 2025-ы

Даўнавата не было такой моцнай пары пілотаў у каманды з Гроўву 👀
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Гран Пры Бельгіі застаецца ў Ф1, ды адбудзецца ў сезонах 2025, 2026, 2027, 2029 і 2031 🇧🇪

То бок Спа пачне чаргавацца з нейкай іншай трасай, ды не будзе праходзіць у 2028 і 2030.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Учора 🇮🇹 Гэмілтан адзначаў сваё 40-годдзе 🎂

Сямікратны чэмпіён пабіў безліч рэкордаў дагэтуль! 💪
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🏎 Нумары сёлетніх гоншчыкаў

Захоўвайце сабе, каб не згубіць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🆕 14 лютага 🇬🇧 Williams пакажа свой балід 2025 году

FW47 будзе прадстаўлены заўзятарам на гістарычнай трасе Сілверстоўн, якая была месцам правядзення першага ў Ф1 Гран Пры ў 1950 годзе. 🇬🇧

Афарбоўка адмыслова будзе аднаразовай, бо ўжо 18-га лютага на ўсеагульным старце сезону ў Лондане каманда пакажа сваю новую ліўрэю 2025.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Франка стаў рэзервістам у 🇫🇷 Alpine

Дуэну можна ўжо пачынаць хвалявацца...
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Эндзі Коўэл стаў генеральным дырэктарам ды кіраўніком каманды 🇬🇧 Aston Martin

Майк Крак пераходзіць на пасаду галоўнага дырэктара на трасе.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM