Еўрарадыё | Еврорадио
10.4K subscribers
36.6K photos
7.3K videos
12 files
26.8K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
"Марсіянін" выйшаў па-беларуску! І адразу ў трох фарматах — у выглядзе папяровага выдання, электроннай кнігі і аўдыякнігі. Гэта той самы бэстселер Эндзі Ўіра, што разляцеўся на мільёны мемаў і паводле якога зняты фільм з Мэтам Дэйманам.

Пераклад і выданне кнігі сталіся магчымымі дзякуючы супрацы Асацыяцыі Беларусаў у Амерыцы, выдавецтва Gutenberg Publisher і аўдыявыдавецтва Audiobooks.by. А таксама дзякуючы фінансавай падтрымцы беларусаў і беларусак ЗША — Мікіты, Юрыя, Марыянны, Каці і Сяргея. Перакладчык пакуль пажадаў застацца ананімным.

Спасылкі, дзе набыць кнігу:
Папяровую
(спасылка для жыхароў ЗША)
Электронную
Аўдыя
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каля Мінска — буйны пажар. Слуп дыму відаць з горада. Гэта загарэўся вытворчы будынак у вёсцы Малінаўка ў Мінскім раёне. Для ліквідацыі ўзгарання прыцягнулі больш за дзясятак адзінак тэхнікі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Мост праз Прыпяць між Мазыром і Калінкавічамі плануюць адкрыць у канцы 2025-га. Яго расшыраць на тры метры, а таксама на мосце будуць роварная дарожка і аглядальная пляцоўка.

У аснове будзе арачная канструкцыя — мост будзе стаяць на 27 апорах. На абодвух берагах ракі для ўмацавання насыпаюць штучныя астравы.

Гэта другі па даўжыні мост у Беларусі і вельмі важны, які спалучае два райцэнтры. Напрамкі між імі каля 10 км, а аб'езд — каля 35 км.
Новая кніга Джоан Роўлінг і чэхі, якія перайшлі на прасека — #ІхНоравы

Пакуль Зямля чакае свайго другога спадарожніка, які будзе круціцца вакол яе два месяцы, Джоан Роўлінг расказала, што плануе напісаць раман. Паводле пісьменніцы, гэта будзе “футурыстычны твор”, але яна не плануе ператвараць яго ў “касмічную адысею”.

Як змяніўся каранавірус і чаму чэхі перайшлі на прасека? Пра гэта і не толькі чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы "Іх норавы".

https://euroradio.fm/novaya-kniga-dzhoan-rouling-i-chekhi-yakiya-perayshli-na-praseka-ikhnoravy

Без VPN
У Ліване ліквідаваны адзін з камандзіраў "Хезбалы". Гэта — Ібрагім Акіль, таксама вядомы як "Тахсін". Яго называюць аўтарам наступальных планаў на тэрыторыю Ізраіля.

Ізраільская авіяцыя нанесла ўдар па будынку ў Бейруце, у якім праходзіла нарада камандзіраў "Хезбалы". Па некаторых звестках, Акіль быў паранены падчас нядаўняй масавай дэтанацыі прыладпў сувязі баевікоў у Ліване, з 18 верасня знаходзіўся ў бальніцы. Раніцай у пятніцу яго выпісалі. А далей была ліквідацыя.

Акіль вядомы ўдзелам у нападзе 1983 года на амбасаду ЗША ў Бейруце, калі было забіта 63 чалавекі, а таксама на казармы амерыканскіх і французскіх салдат у Бейруце (тады загінулі 307 чалавек). У 2019 годзе Злучаныя Штаты ўключылі Акіля ў спіс тэрарыстаў, а ў 2023-м амерыканскі Дзярждэпартамент абвясціў, што выплаціць 7 млн долараў за інфармацыю пра яго месцазнаходжанне.
Audio
Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 20 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:05 Навошта прапаганда хваліцца катаваннем палітвязняў?

15:12 Навіны спорту

17:06 Беларускi Нацбанк падае сігнал SOS — эканамічныя навіны тыдня

25:25 Навіны шоў-бізу

27:37 Новая кніга Джоан Роўлінг і чэхі, якія перайшлі на прасека — #ІхНоравы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Украінскія беспілотнікі знішчылі яшчэ два склады з боепрыпасамі ў Расіі. Адбылося гэта ў Краснадарскім краі і ў Цвярской вобласці.

Мясцовыя ўлады заявілі "пра падзенне абломкаў збітых беспілотнікаў".
Расійскія войскі атакавалі Крывы Рог. Загінулі трое мірных жыхароў, паведамляе кіраўнік Савета абароны горада Аляксандр Вілкул.

Сярод загінуўшых 12-гадовы хлопчык і жанчыны 77 і 79 год. Паранены трое чалавек — 17-гадовы хлопец і двое мужчын 31 і 50 гадоў.

У выніку атакі пачаўся пажар, два прыватныя дамы разбураны. Пацярпелі 25 прыватных дамоў, школа, гаражы, легкавыя аўтамабілі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Калі раптам вы прапусцілі галоўны крынж тыдня: новая песня пра Лукашэнку называецца “Балада пра дыктатара”. І гэта не жарт!

Кампазіцыю да “Дня народнага адзінства” прэзентавала ягоная прэс-сакратарка Наталля Эйсмант. Раней яна ўжо заўляла, што “Дыктатура — наш брэнд”
У сярэдзіне верасня паўднёва-заходнія рэгіёны Польшчы ды суседнія краіны трапілі пад моцныя залевы. Цыклон “Барыс” забраў у Польшчы жыццё мінімум 10 чалавек, але колькасць ахвяраў можа быць вышэйшай.

Журналістка @euroadio правяла амаль тыдзень у пацярпелых гарадах і вёсках, каб распавесці, як людзі змагаюцца з прыродным катаклізмам.

Чытаць тут: euroradio.fm/vyalikaya-vada-zhurnalistka-euraradyyo-apisala-nastupstvy-pavodki-u-polshchy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
У Віцебску будуць судзіць жанчыну з першай групай інваліднасці. Яе вінавацяць у "садpейнічанні экстрэмізму", піша @viasna96

9 кастрычніка Віцебскі абласны суд пачне разгляд крымінальнай справы супраць Валянціны Крыштопенкі. Пасля выбараў яе неаднаразова штрафавалі па палітычных адміністрацыйных артыкулах.
Смяротны прысуд упершыню за апошнія 13 гадоў быў прыведзены ў выкананне ў Паўднёвай Караліне. Пра гэта піша мясцовае выданне Post and Courier.

Фрэдзі Юджын Оўэнс быў прысуджаны да смяротнага пакарання пасля таго, як забіў прадавачку крамы падчас рабавання ў 1997 годзе. У 41-гадовай жанчыны засталіся трое дзяцей. На момант забойства злачынцу было 19 гадоў.

Мужчына быў пакараны смерцю шляхам смяротнай ін'екцыі. У яго таксама быў выбар паміж электрычным крэслам і растрэлам.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нарвегія — першая краіна, дзе электракараў стала больш, чым бензінавых аўто. З 2,8 млн зарэгістраваных легкавікоў крыху больш за 754 тысячы — электракары.

Бензінавых аўтамабіляў крыху менш за 754 тысячы. Гібрыдных машын каля 366 тысяч.

Чакаецца, што ў 2026 годзе колькасць электракараў перавысіць колькасць дызельных аўто, якіх цяпер каля мільёна.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM