Еўрарадыё | Еврорадио
11.1K subscribers
33.4K photos
6.7K videos
12 files
24.5K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Ноўтбук прэс-сакратара Каардынацыйнай рады, які, па версіі ўладаў (https://t.me/euroradio/7205), уночы на 8 верасня па ўласным жаданні ўцёк з Беларусі ва Украіну, сёння высвеціўся на карце. Геалакацыя паказвае, што зніклы MacBook Pro знаходзіцца ў будынку КДБ Беларусі.

"Невядомыя, мяркуючы па ўсім, выкарыстоўваючы мой камп'ютар і тэлефон (у мяне была двухфактарная верыфікацыя) замянілі пароль у маёй пошце на kgb123", — заўважыў Раднянкоў.
Лічба дня — 87*

Столькі разоў мінскія ратавальнікі выязжалі здымаць з будынкаў БЧБ-сцягі.

* да 18 верасня лічба магла павялічыцца на некалькі выездаў.
Новыя словы ў гісторыі беларускай дыпламатыі — "геапалітычныя флібусцьеры"
Так МЗС назваў тых, хто хоча абкласці санкцыямі беларускіх чыноўнікаў

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі пракаментавалі рэзалюцыю "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх", прынятую сёння ў Савеце ААН па правах чалавека. Беларуская дыпламатыя лічыць дакумент "беспадстаўнай, безапеляцыйнай і агрэсіўнай дыскрэдытацыяй волевыяўлення народа".

"Падобная практыка знаходзіцца за гранню разумнага нават па сучасных — на жаль, не занадта высокіх —
стандартах захавання міжнароднага права. У адсутнасць універсальна прызнаных крытэраў і механізмаў ацэнкі выбараў, любая дзяржава зараз можа стаць мішэнню геапалітычных флібусцьераў пад прыкрыццём якіх прымаюцца ў тэрміновым парадку рэзалюцыі СПЧ", —
сказана ў каментарыі МЗС.

Словазлучэнне "геапалітычныя флібусцьеры" ў пошуку Google да гэтага часу не сустракалася.
"Зачем вообще ходить голосовать если потом распускать негатив своей стране!"

Мікалай Баскаў, расійскі спявак, пасля ўдзелу ў канцэрце падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
Роўна 29 гадоў таму, 19 верасня 1991 года, бел-чырвона-белы сцяг стаў дзяржаўным сцягам Беларусі. З 220 дэпутатаў Вярхоўнага савета БССР, якія галасавалі па тым законе, "за" прагаласавалі 214, "супраць" — 2, астатнія ўстрымаліся.

Сёння прадстаўнікі ўладаў называюсь БЧБ-сцяг фашысцкім, лічаць "незарэгістраванай сімволікай". З'явіўшыся з ім на вуліцы ці проста вывесіўшы ў вакне, чалавек рызыкуе трапіць у міліцыю. Але людзі ўсё роўна не адмаўляюцца ад свайго сімвала, і шматтысячныя дэманстрацыі праходзяць у белых і чырвоных колерах.
Аляксандр Лукашэнка ўвесь час пужае беларусаў "НАТАўскай пагрозай": танкамі і самалётамі альянса ля межаў Беларусі. МЗС Польшчы адказвае: калі беларусам і варта каго-небудзь баяцца, дык гэта не НАТА, а Расію.

https://euroradio.pl/mzs-polshchy-pra-natauskuyu-pagrozu-lukashenku-varta-bayacca-tolki-rasii
ЗША. Бігборды ў падтрымку Беларусі з'явіліся ўздоўж дарог у Бостане!
У Беларусі квітнее культура маленькіх двароў. І не толькі ў Мінску!

Вось такі торт елі жыхары Радашковічаў на традыцыйнай сяброўскай сустрэчы. Гэтым разам яны запрасілі да сябе жыхароў Заслаўя, якія, вядома, прыйшлі і адзначылі выключную гасціннасць гаспадароў.
Сёння беларусаў чакае насычаны дзень. Калі вы сталі сведкам важнай падзеі ці вам ёсць пра што распавесці журналістам @euroradio — калі ласка, пішыце нам на @euroradio_minsk.

Мы ніколі і нікому не адкрываем сваіх крыніцаў, калі яны самі гэтага не хочуць.
40 пакаленняў студэнтаў і выпускнікоў фізфака БДУ накіравалі ў Нацыянальны сход Беларусі зварот з патрабаваннем сумленных выбараў і спынення гвалту супраць пратэстоўцаў. На момант адпраўкі пад дакументам было 350 подпісаў. Самы сталы падпісант — Станіслаў Шушкевіч, выпускнік 1956 года.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Каля дзіцячага прытулку на вуліцы Бірузова сабраліся дзясяткі людзей. Яны патрабуюць вярнуць 6-гадовага Арцёма маці — актывістцы "Еўрапейскай Беларусі" Алене Лазарчык.

Хлопчык трапіў у прытулак, бо 17 верасня Алена не паспела забраць яго са школы. Маці тлумачыць гэта тым, што каля 16-й гадзіны яе затрымалі і без тлумачэнняў пратрымалі некалькі гадзінаў у міліцыі. За гэты час супрацоўнікі школы паспелі выклікаць органы апекі, хаця маглі проста патэлефанаваць іншым дарослым сваякам хлопчыка.

Відэа @onlinerby
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Каля дзіцячага прытулку на вуліцы Бірузова сабраліся дзясяткі людзей. Яны патрабуюць вярнуць 6-гадовага Арцёма маці — актывістцы "Еўрапейскай Беларусі" Алене Лазарчык. Хлопчык трапіў у прытулак, бо 17 верасня Алена не паспела забраць яго са школы.…
Мінск. Алена Лазарчык прыйшла да прытулку, каб вярнуць у сям'ю 6-гадовага сына Арцёма. падтрымаць яе сюды прыйшлі больш за 200 чалавек.

Тым часам прадстаўніца сацыяльнай апекі Фрунзенскага раёна Мінска Марына Станкевіч нагадала, што Алена Лазарчук раней была пазбаўленая права выхоўваць іншых сваіх дзяцей.

— Арцёма ў мамы ніхто не адбіраў. Яго часова накіравалі ў дзіцячы прытулак, каб забяспечыць бяспечны асяродак.
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Алена Лазарчык прыйшла да прытулку, каб вярнуць у сям'ю 6-гадовага сына Арцёма. падтрымаць яе сюды прыйшлі больш за 200 чалавек. Тым часам прадстаўніца сацыяльнай апекі Фрунзенскага раёна Мінска Марына Станкевіч нагадала, што Алена Лазарчук раней была…
Мінск. Актывістка "Еўрапейскай Беларусі" Алена Лазарчык забрала 6-гадовага сына Арцёма з прытулку Фрунзенскага раёна Мінска. Ля брамы прытулка больш за 200 чалавек сустрэлі яе апладысментамі.

Фота tutby_official
Эйфелева вежа сёння стала бел-чырвона-белай! Дакладней, яе паменшаная копія на усходзе Мінска )
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Побач з Камароўскім рынкам, дзе збіраюцца ўдзельніцы Жаночага маршу, пачынаюцца спрэчкі паміж прыхільніцамі і праціўніцамі Аляксандра Лукашэнкі.

Першыя лічаць, што збірацца на "несанкцыянаваныя" мерапрыемствы нельга. Другія абураюцца парадкамі, заведзенымі ў Беларусі.

Ніна Багінская з БЧБ-сцягам таксама ўжо тут.
Мінск. Жанчыны збіраюцца побач з Камароўскім рынкам на "Бліскучы" марш. Ужо ёсць і блёсткі, і БЧБ-парасоны!