Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.6K photos
7.48K videos
14 files
27.6K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Мінск. Студэнты МДЛУ выйшлі на ганак галоўнага корпуса ўніверсітэта на традыцыйны дзённы пратэст: спявалі песні, крычалі "Жыве Беларусь!", а пасля вярнуліся на пары, каб не адлічылі.
Пасля сёлетніх выбараў людзі пачалі задавацца пытаннечкамі: як можна давяраць сваіх дзяцей настаўнікам, у чыёй сумленнасці ёсць вялікія сумневы? Бо менавіта настаўнікі складаюць касцяк шмат якіх участковых выбарчых камісій.

Апошнімі днямі незадаволенасць пашырылася на кіраўнікоў ВНУ, якія не толькі не абаранілі сваіх студэнтаў ад затрыманняў, але часам і самі выклікалі АМАП на тых, хто… спяваў песні ў холах навучальных устаноў.

Ці варта вінаваціць настаўнікаў і як выправіць у лепшы бок стаўленне да іх з боку бацькоў? Ці павінна быць вышэйшая адукацыя “па-за палітыкай”? Ці не справакуюць апошнія падзеі ў краіне выезд моладзі за мяжу?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае былы супрацоўнік Мінадукацыі і кіраўнік праекта “Народны падручнік” Сяргей Альшэўскі.

https://youtu.be/NeP4NRvPpI0
Залатымі словамі заканчваецца ролік, які гуляе сёння па праўладных тэлеграм-каналах. Ці разумеюць сілавікі, якія да паўсмерці збівалі пратэстоўцаў 9–12 жніўня 2020 года, што гэта і пра іх таксама?
Пасля 7 сутак арышту на волю выйшла Вікторыя Гранкоўская — студэнтка, якую раніцай 1 верасня першай затрымалі падчас студэнцкіх акцый пратэсту. Вікторыі 24 гады, яна вучыцца на 4 курсе архітэктурнага факультэта. У момант, калі да яе падышлі "людзі ў чорным", яна збірала подпісы пад петыцыяй рэктару непадалёк ад галоўнага ўвахода ва ўніверсітэт.

"Я рада, што ўсе не апусцілі рукі. Баялася вельмі, што пасля майго затрымання ўсе спужаюцца. Але ўсе малайцы. Ганаруся вамі!" — сказала дзяўчына пасля вызвалення.
⚡️ Штаб Віктара Бабарыкі паведамляе, што Марыя Калеснікава цяпер утрымліваецца ў Мазырскім памежным атрадзе (в/ч 1257). Пра гэта паведамілі некалькі ананімных крыніцаў.

Афіцыйна прадстаўнікам Калеснікавай кажуць, што яе там няма.
Мінск. Старшыня таварыства ўласнікаў аднаго з дамоў атрымаў сёння штраф — 783 рублі ($300) за парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы. Праверкі ў таварыстве пачаліся пасля таго, як на доме вывесілі вялізны бел-чырвона-белы сцяг.

Па частцы 1 артыкула 23.56 Адміністрацыйнага кодэкса максімальны штраф — 30 базавых велічынь. Тут старшыню таварыства ўласнікаў пашкадавалі — і аштрафавалі на 29 б. в.

8 верасня павесткі ў суд пачалі атрымліваць людзі, у вокнах і на балконах у якіх вывешаныя БЧБ-сцягі. Магчыма, іх таксама чакаюць штрафы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На пратэстах у Лідзе свая атмасфера. На дзяўчат з БЧБ-сцяжкамі накідваюцца прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.

Агрэсія супраць мірных перамен.
⚡️ Прэс-сакратар і адказны сакратар Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў выйшлі на сувязь. Яны ў Кіеве. Інфармацыя пра тое, што ўкраінскія сілавікі затрымалі іх дзеля перадачы ў Беларусь, не пацвердзілася.

У найбліжэйшы час Раднянкоў і Краўцоў распавядуць, што з імі адбылося, на прэс-канферэнцыі, паведамляе штаб Віктара Бабарыкі.
Мінск. Гэты дарожны знак можна знайсці ў "Двары перамен" на вуліцы Чарвякова. Сёння таварыства ўласнікаў аднаго з дамоў у гэтым двары санстанцыя аштрафавала на $2,5 тысячы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Віцебск. 18+. На відэа — жорсткія кадры.

Учора мы напісалі пра масавую драку пратэстоўцаў з міліцыяй, якая адбылася 6 верасня. Пратэстоўцы зрэагавалі на брутальнае затрыманне і збіццё свайго таварыша і кінуліся адбіваць яго ў сілавікоў.

Сёння @belteanews публікуе відэа, знатае літаральна з некалькіх метраў ад эпіцэнтра канфлікта. На ім можна пабачыць, па-першае, як бязлітасна міліцыянты накідваюцца на пратэстоўцу, па-другое, як яго бароняць іншыя ўдзельнікі шэсця. І па-трэцяе, як шэраг жанчын становіцца паміж пратэстоўцамі і сілавікамі і ўсіх разнімае.
Мінск. Акцыя ў падтрымку Марыі Калеснікавай ля Камароўскага рынка пачалася з затрыманняў. Не паспелі ўдзельніцы мітынга разгарнуць плакаты, які сілавікі пачалі забіраць іх і цягнуць у мікрааўтобусы.

Затрымліваюць жанчын.
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Затрыманні на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам. Відэа @motolkohelp
Мінск. Як толькі ля Камароўскага рынка сабралася некалькі сотняў пратэстоўцаў, затрыманні спыніліся. Жанчыны сталі ў кола і скандуюць "Марыя! Марыя!".
Мінск. Мастачку Надзею Саяпінуаўтарку перфоманса "Здабытак" пра спустошаную сілавікамі карцінную галерэю, асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта @euroradio паведамілі сябры Саяпінай.

Надзею Саяпіну затрымалі 7 верасня. Яе хлопец лічыць, што мастачку пераследуюць за яе акцыі і свой пункт гледжання на тое, што адбываецца ў краіне.
Дачка расійскага акцёра Міхаіла Яфрэмава ўдзельнічае ў беларускіх пратэстах. Чаму Ганна-Марыя Яфрэмава прыехаў падтрымаць беларусаў? Як ацэньвае акцыі, якія адбываюцца ў Мінску? І наколькі талерантныя беларусы да прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці?

На гэтыя і іншыя пытанні Ганна-Марыя адказвае ў жывым эфіры Еўрарадыё.

https://www.youtube.com/watch?v=yoaBNQ4DWXo
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Жорсткія затрыманні працягваюцца. Сілавікі паводзяць сябе роўна так, як у першыя дні пасля выбараў.
Кіеў. Прэс-канферэнцыю сябраў Каардынацыйнай рады Антона Раднянкова і Івана Краўцова можна глядзець тут: https://youtu.be/Z1IW8mlRNSU

Хлопцы распавядаюць, як іх затрымлівалі ў Мінску і як упэўнівалі з'ехаць з Беларусі. Што праўда, у зале там пакуль праблемы з трансляцыяй — час ад часу не працуе мікрафон.
Тры гадзіны з мехам на галаве. Як выкрадалі Раднянкова і Краўцова

На прэс-канферэнцыі ў Кіеве Антон Раднянкоў распавядае, што яго і Івана Краўцова сілавікі затрымалі каля 11-й гадзіны 7 верасня побач з домам, у якім жыве Марыя Калеснікава. Пасля затрымання хлопцаў некалькі разоў перавозілі з месца на месца. Прыкладна тры гадзіны Раднянкоў правёў у наручніках з мехам на галаве.

Далей — прыкладна з 14-й да 19-й гадзіны — з ім нічога не адбывалася. Магчыма, гэта звязана з тым, што ў гэты час сілавікі (найхутчэй, супрацоўнікі ДФР) размаўлялі з Іванам Краўцовым. Ён кажа, што яму прадэманстравалі доказы яго супрацьзаконных дзеянняў і прапанавалі хутка прыняць рашэнне: з'ехаць за мяжу ці трапіць пад крыміналіны пераслед з перспектывай сядзець ад 5 да 12 гадоў.
Еўрарадыё | Еврорадио
Тры гадзіны з мехам на галаве. Як выкрадалі Раднянкова і Краўцова На прэс-канферэнцыі ў Кіеве Антон Раднянкоў распавядае, што яго і Івана Краўцова сілавікі затрымалі каля 11-й гадзіны 7 верасня побач з домам, у якім жыве Марыя Калеснікава. Пасля затрымання…
Сілавікі заблакавалі дзверы — тады Калеснікава вылезла з машыны праз вакно. Што адбылося раніцай на мяжы з Украінай

Краўцоў кажа, што сілавікі стварылі ў яго ўражанне, што Марыя Калеснікава ўжо за граніцай. Каля 11-й увечары, калі хлопцы пагадзіліся на вымушаную эміграцыю, іх разам з Калеснікавай пасадзілі ў мікрааўтобус і адправілі на мяжу.

Там затрыманых перасадзілі ў машыну Краўцова. Калеснікава казала, што нікуды не паедзе, але яе пасадзілі ў аўто сілай. Тады яна пачала рваць свой пашпарт. Сілавікі заблакавалі дзверы, але Калеснікава вылезла з машыны праз вакно. У дзяржаўнай беларускай прэсе гэты эпізод быў прадстаўлены так, нібыта паплечнікі выкінулі яе са сваёй машыны.

— Чаму вы таксама не парвалі пашпарт? — запыталіся ў Раднянкова журналісты.

— Марыя Калеснікава — лідар апазіцыі. А я проста прэс-сакратар, — адказаў той.