Расія. Актор Міхаіл Яфрэмаў прысуджаны да 8 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Такі вынік рэзананснай справы аб учыненым ім ДТЗ на Садовым кальцы ў Маскве, у якім загінуў чалавек.
Сілавікі ўзяліся за эколагаў
Раніцай 8 верасня з вобшукам прыйшлі да Сафіі Садоўскай — дачкі затрыманай экаактывісткі Ірыны Сухій. Саму Сухій — сяброўку рады ГА "Экадом" — затрымалі раніцай 6 верасня. У яе кватэры прайшоў ператрус. Цяпер Ірына знаходзіцца ў ізалятары ў завулку Акрэсціна, супраць яе ідзе адміністрацыйны працэс аб удзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
Таксама сілавікі спрабавалі трапіць у кватэру да дырэктаркі "Экадома" Марыны Дубінай, але нікога не было дома.
Сёння каля 14:30 чакаецца ператрус у сяброўкі рады ГА "Экадом" Ксеніі Малюковай. Каля пад'езда ўжо другі дзень дзяжураць невядомыя.

5 з 7 сябраў прэзідыума Каардынайцыйнай рады — за кратамі ці за мяжой. Спроба “выпхнуць” з краіны Марыю Калеснікаву раніцай 8 верасня сарвалася — цяпер яна затрыманая. На волі і ў Беларусі застаюцца толькі два сябры прэзідыума КР — юрыст Максім Знак і нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.
Навошта Лукашэнка спрабуе выціснуць сябраў КР з Беларусі? Ці зможа рада працаваць "па зуме"? Які вынік прыносяць замежныя сустрэчы Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі? Ці не паўторыць Каардынацыйная рада лёс Рады БНР?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае давераная асоба Святланы Ціханоўскай, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова.
https://youtu.be/x0VgmB3jLZY

YouTube
Рада ў выгнанні: СТРЫМ з Вольгай Кавальковай
5 з 7 сябраў прэзідыума Каардынайцыйнай рады — за кратамі ці за мяжой. Спроба “выпхнуць” з краіны Марыю Калеснікаву раніцай 8 верасня сарвалася — цяпер яна з...
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Гэта трэба ва ўладаў пытацца, як, ратуючы людзей, можна апынуцца ў турме". Маці выратавальніка Пятра Траццякова — начальніка ратавальнай станцыі "Заслаўе-2" на Мінскам моры — чакае сына побач з мінскім ізалятарам у завулку Акрэсціна.
Супрацоўнікаў АСВОД, якія 6 верасня ратавалі з вады пратэстоўцаў, улады другі дзень трымаюць за кратамі. "Яны нібыта павезлі выратаваных людзей не ў той бок. Але калі ратуеш — не пра гэта думаеш, а пра тое, каб чалавеку было цёпла", — упэўненая жанчына.
Няўжо гнеў міліцыі за тое, што некалькі чалавек выпадкова пазбеглі затрымання, больш важны, чым слёзы жонак і матуляў тых герояў, якія прысвяцілі сваё жыццё ратаванню людзей?

Мінск. Студэнты МДЛУ выйшлі на ганак галоўнага корпуса ўніверсітэта на традыцыйны дзённы пратэст: спявалі песні, крычалі "Жыве Беларусь!", а пасля вярнуліся на пары, каб не адлічылі.
Пасля сёлетніх выбараў людзі пачалі задавацца пытаннечкамі: як можна давяраць сваіх дзяцей настаўнікам, у чыёй сумленнасці ёсць вялікія сумневы? Бо менавіта настаўнікі складаюць касцяк шмат якіх участковых выбарчых камісій.
Апошнімі днямі незадаволенасць пашырылася на кіраўнікоў ВНУ, якія не толькі не абаранілі сваіх студэнтаў ад затрыманняў, але часам і самі выклікалі АМАП на тых, хто… спяваў песні ў холах навучальных устаноў.
Ці варта вінаваціць настаўнікаў і як выправіць у лепшы бок стаўленне да іх з боку бацькоў? Ці павінна быць вышэйшая адукацыя “па-за палітыкай”? Ці не справакуюць апошнія падзеі ў краіне выезд моладзі за мяжу?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае былы супрацоўнік Мінадукацыі і кіраўнік праекта “Народны падручнік” Сяргей Альшэўскі.
https://youtu.be/NeP4NRvPpI0

Пратэсты-2020: што чакае беларускую адукацыю і пры чым тут палітыка?
Вынік сёлетняй выбарчай кампаніі абурыў вялікую колькасць беларусаў. Пад хвалю крытыкі патрапілі найперш тыя, хто лічыў галасы ў выбарчых камісіях. А як вядома, значная колькасць сяброў камісій — настаўнікі.
Ці варта вінаваціць настаўнікаў і як выправіць…

Залатымі словамі заканчваецца ролік, які гуляе сёння па праўладных тэлеграм-каналах. Ці разумеюць сілавікі, якія да паўсмерці збівалі пратэстоўцаў 9–12 жніўня 2020 года, што гэта і пра іх таксама?
Пасля 7 сутак арышту на волю выйшла Вікторыя Гранкоўская — студэнтка, якую раніцай 1 верасня першай затрымалі падчас студэнцкіх акцый пратэсту. Вікторыі 24 гады, яна вучыцца на 4 курсе архітэктурнага факультэта. У момант, калі да яе падышлі "людзі ў чорным", яна збірала подпісы пад петыцыяй рэктару непадалёк ад галоўнага ўвахода ва ўніверсітэт.
"Я рада, што ўсе не апусцілі рукі. Баялася вельмі, што пасля майго затрымання ўсе спужаюцца. Але ўсе малайцы. Ганаруся вамі!" — сказала дзяўчына пасля вызвалення.

⚡️ Штаб Віктара Бабарыкі паведамляе, што Марыя Калеснікава цяпер утрымліваецца ў Мазырскім памежным атрадзе (в/ч 1257). Пра гэта паведамілі некалькі ананімных крыніцаў.
Афіцыйна прадстаўнікам Калеснікавай кажуць, што яе там няма.

Мінск. Старшыня таварыства ўласнікаў аднаго з дамоў атрымаў сёння штраф — 783 рублі ($300) за парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы. Праверкі ў таварыстве пачаліся пасля таго, як на доме вывесілі вялізны бел-чырвона-белы сцяг.
Па частцы 1 артыкула 23.56 Адміністрацыйнага кодэкса максімальны штраф — 30 базавых велічынь. Тут старшыню таварыства ўласнікаў пашкадавалі — і аштрафавалі на 29 б. в.
8 верасня павесткі ў суд пачалі атрымліваць людзі, у вокнах і на балконах у якіх вывешаныя БЧБ-сцягі. Магчыма, іх таксама чакаюць штрафы.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На пратэстах у Лідзе свая атмасфера. На дзяўчат з БЧБ-сцяжкамі накідваюцца прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.
Агрэсія супраць мірных перамен.
Агрэсія супраць мірных перамен.
⚡️ Прэс-сакратар і адказны сакратар Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў выйшлі на сувязь. Яны ў Кіеве. Інфармацыя пра тое, што ўкраінскія сілавікі затрымалі іх дзеля перадачы ў Беларусь, не пацвердзілася.
У найбліжэйшы час Раднянкоў і Краўцоў распавядуць, што з імі адбылося, на прэс-канферэнцыі, паведамляе штаб Віктара Бабарыкі.

Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️ Прэс-сакратар і адказны сакратар Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў выйшлі на сувязь. Яны ў Кіеве. Інфармацыя пра тое, што ўкраінскія сілавікі затрымалі іх дзеля перадачы ў Беларусь, не пацвердзілася. У найбліжэйшы час Раднянкоў і Краўцоў…
Кіеў. Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў. Мяркуючы па фота, з хлопцамі ўсё ў парадку.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Віцебск. 18+. На відэа — жорсткія кадры.
Учора мы напісалі пра масавую драку пратэстоўцаў з міліцыяй, якая адбылася 6 верасня. Пратэстоўцы зрэагавалі на брутальнае затрыманне і збіццё свайго таварыша і кінуліся адбіваць яго ў сілавікоў.
Сёння @belteanews публікуе відэа, знатае літаральна з некалькіх метраў ад эпіцэнтра канфлікта. На ім можна пабачыць, па-першае, як бязлітасна міліцыянты накідваюцца на пратэстоўцу, па-другое, як яго бароняць іншыя ўдзельнікі шэсця. І па-трэцяе, як шэраг жанчын становіцца паміж пратэстоўцамі і сілавікамі і ўсіх разнімае.

Мінск. Акцыя ў падтрымку Марыі Калеснікавай ля Камароўскага рынка пачалася з затрыманняў. Не паспелі ўдзельніцы мітынга разгарнуць плакаты, які сілавікі пачалі забіраць іх і цягнуць у мікрааўтобусы.
Затрымліваюць жанчын.
Затрымліваюць жанчын.
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Акцыя ў падтрымку Марыі Калеснікавай ля Камароўскага рынка пачалася з затрыманняў. Не паспелі ўдзельніцы мітынга разгарнуць плакаты, які сілавікі пачалі забіраць іх і цягнуць у мікрааўтобусы. Затрымліваюць жанчын.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Затрыманні на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам. Відэа @motolkohelp
Мінск. Як толькі ля Камароўскага рынка сабралася некалькі сотняў пратэстоўцаў, затрыманні спыніліся. Жанчыны сталі ў кола і скандуюць "Марыя! Марыя!".