Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.5K photos
7.48K videos
14 files
27.6K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Украіна. Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Euronews заявіў, што на месцы Аляксандра Лукашэнкі ён бы для ўрэгулявання крызісу ў краіне правёў новыя прэзідэнцкія выбары.

"Давайце ўявім, што я ўпэўнены ў сабе, я ўпэўнены ў выбары народа. Я — упэўнены чалавек. Як можна ўсіх супакоіць? Я б сказаў: праз месяц — новыя выбары. Я іду. Ідзіце, хто хоча. Міжнародныя назіральнікі — я ўсіх бы запрасіў, усіх. І сказаў бы народу Беларусі: калі ласка, выбірайце. І пасля такога выніку не было б пытанняў ні ў кога. Я ў гэтым упэўнены. Калі б Аляксандр Рыгоравіч перамог, ён бы перамог. А калі б перамог нехта іншы, значыць, нехта іншы. Але ўсё было б спакойна, без крыві, сумленна і ўвайшло б у гісторыю", — сказаў Зяленскі.
Мінск. На ўездзе з боку Гродна ўжо ўтварыўся вялізны затор. Фота @motolkohelp

Сёння ДАІ выбарачна спыняе аўтамабілі, якія ўязджаюць у Мінск.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Ад МЗКЦ пачалося шэсце рабочых. На станцыі метро "Аўтазаводская" да іх далучацца рабочыя МАЗа, на "Трактарным заводзе" — МТЗ, і г.д.

Праз тры гадзіны калона плануе прыйсці ў цэнтр Мінска.

Відэа "Медиазона. Беларусь"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Калона з сілавікамі рухаецца ў цэнтр горада з боку Уручча.
Мінск. Машыны і аўтобусы з сілавікамі літаральна паўсюль у цэнтры горада. Гэтыя — побач з будынкам КДБ. Іншыя — у дварах на Гарадскім Вале і на праспекце Незалежнасці.
Мінск. Дзяржаўнае тэлебачанне паведамляе пра адмену аўтапрабегу ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску: "Сёння магчымыя правакацыі і дыверсіі ў бок акцый падтрымкі дзяржавы з мэтай расхістаць абстаноўку".
Мінск. На ўваход і выхад закрытыя станцыі метро "Плоша Леніна", "Кастрычніцкая", "Плошча Перамогі" на першай ветцы і перасадачная "Купалаўская" на другой. Цягнікі праязджаюць іх, не спыняючыся.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. "І дождж нам не перашкода". Калона пратэстоўцаў ідзе ў цэнтр горада з боку Уручча. Слухач Еўрарадыё зняў гэтае відэа побач са станцыяй метро "Усход".
Наваполацак. Пачаліся затрыманні грамадскіх актывістаў. Па звестках праваабарончай арганізацыі "Вясна", затрыманыя Алена Радзькова, Аляксандр Казаравец і Андрэй Зуеў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Начальнік мінскай міліцыі Іван Кубракоў просіць людзей "праявіць разважлівасць" і не ўдзельнічаць у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Ці праявяць разважлівасць пры сустрэчы з пратэстоўцамі гэтыя амапаўцы са шчытамі, якія гадзіну таму разгортваліся ў двары за ГУМам?
Анжаліка Кухто, маці Мікіты Крыўцова, распавяла Еўрарадыё, што з раніцы яго жонка і бацька знаходзяцца ў Следчым камітэце. З імі праводзяцца следчыя дзеянні.

У моргу сваякі Крыўцова яшчэ не былі — апазнанне цела адбудзецца толькі заўтра.

Сцвярджэнне пра тое, што Мікіта не ўдзельнічаў у сёлетніх пратэставых акцыях, а яго смерць можа быць не звязаная з падзеямі ў краіне, яго маці называе лухтой: "А як жа відэа? Вы ж самі ўсё бачылі!"

Анжаліка Кухто пацвярджае, што на відэа, апублікаваным сёння раніцай, сапраўды яе сын: падчас мітынгу ў Маладзечне ён падыходзіць да шэрагу амапаўцаў з бел-чырвона-белым сцягам у руках.
Пагражаючы свабодным беларусам, Міністэрства абароны ПЕРАЙШЛО НА КАПС. Яно папярэджвае грамадзян, што "яны будуць мець справу ЎЖО НЕ З МІЛІЦЫЯЙ, А З ВОЙСКАМ".

Тым часам гісторык Алесь Смалянчук днямі выдатна і проста растлумачыў, што фашысты карысталіся сімваламі ўсіх краін, якія захоплівалі, і БЧБ-сцяг не стаў менш значным гістарычным сімвалам Беларусі проста праз тое, што нехта вырашыў скарыстацца ім у злачынных мэтах.
Сёння ў Мінску пратэстоўцы зноў збіраюцца на вялікую акцыю — марш новай Беларусі. Гэтым разам у горадзе больш сілавікоў і дрэннае надвор'е. Ці перашкодзіць гэта паўтарыць поспех мінулай нядзелі? Глядзіце наш стрым!
Noize MC падтрымаў беларусаў, якія пратэстуюць. "Яны не супраць Расіі і не за Захад. Яны за людзей і іх права жыць, супраць гвалту і забойстваў"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Тысячы пратэстоўцаў з усіх бакоў ідуць да плошчы Незалежнасці. Дзясяткі тысяч ужо на самой плошчы. Атмасфера фантастычная!
Мінск. Вялізны БЧБ-сцяг толькі што мінуў Акадэмію навук, яго таксама нясуць на плошчу Незалежнасці!
Мінск. Стэла "Мінск — горад-герой" і Музей Вялікай Айчыннай вайны абнесеныя калючым дротам.

Фота: "Спадчына"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гродна. Некалькі тысяч пратэстоўцаў ідуць да плошчы Леніна. Напярэдадні ўлады абвясцілі плошчу месцам, дзе масавыя мерапрыемствы не дазволеныя, і адразу ж правялі там мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Відэа: vybory_smotri