Беларускі Дом друку на тыдні "не змог" надрукаваць тры нумары газеты "Комсомольская правда в Белоруссии" і адзін нумар газеты "Народная воля". Перашкодзілі "тэхнічныя праблемы" — раптоўна ламалася друкавальная машына.
Газета "Белорусы и рынок" — адно з нешматлікіх недзяржаўных выданняў, нумар якога ўсё ж надрукавалі. На першай паласе — шэрагі амапаўцаў.
Газета "Белорусы и рынок" — адно з нешматлікіх недзяржаўных выданняў, нумар якога ўсё ж надрукавалі. На першай паласе — шэрагі амапаўцаў.
Мінск. "Дыджэі пераменаў" вярнуліся!
Што праўда, мінулым разам гэты прынт правісеў менш за суткі. А пасля прыйшоў суровы камунальнік і навёў парадачак.
Што праўда, мінулым разам гэты прынт правісеў менш за суткі. А пасля прыйшоў суровы камунальнік і навёў парадачак.
Гродна. На плошчы Леніна праходзіць мерапрыемства прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Праціўнікам Лукашэнкі, якія таксама хочуць праводзіць свае акцыі на плошчы Леніна, выканкам адказвае, што плошча "не з'яўляецца месцам, дазволеным для правядзення масавых мерапрыемстваў".
Хочацца запытацца ў выканкама: дык а гэта вось, на плошчы, што? Беларусь — краіна парадоксаў.
Фота радыё "Свабода"
Хочацца запытацца ў выканкама: дык а гэта вось, на плошчы, што? Беларусь — краіна парадоксаў.
Фота радыё "Свабода"
Гродна. Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню Гродзенксага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова. Ён займаў гэтую пасаду з 2013 года. За гэты час было рознае, але запомінцца Краўцоў тым, як пайшоў насустрач дэманстрантам і на два дні дазволіў збірацца на галоўных плошчах горада, карыстаючыся той жа падтрымкай, што і арганізатары праўладных мерапрыемстваў.
На месца Краўцова прызначаны міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
На месца Краўцова прызначаны міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. МУС паказала чалавека, якога нібыта спрабавалі завербаваць для ўдзелу ў масавых беспарадках у сталіцы. Ці верыць такому расказу? Справа вашая!
Forwarded from Onliner
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Большая колонна мотоциклистов с бело-красно-белыми флагами в районе Якуба Коласа
У Гродне Лукашэнка заявіў, што большая частка кадраў са страшнымі сінякамі, якія людзі атрымалі падчас разгону пратэставых акцый, пастановачныя.
"Эти фейки все время наводняют наш эфир. В интернете кто сидит, 60% показывали синяки. 60% — постановочные кадры".
Вось гісторыі пацярпелых ад дубінак сілавікоў, якія @euroradio запісала ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску. Няхай гэтым людзям у вочы скажа, што іх траўмы пастановачныя...
http://euroradio.pl/tyh-hto-padau-zabivali-yak-amap-zdzekavausya-z-belarusau

Euroradio.fm
Тых, хто падаў, забівалі: як АМАП здзекаваўся з беларусаў
Бясконцае збіццё, пагрозы, згвалтаванне дубінкай. Запісалі гісторыі хлопцаў, якія ляжаць у БХМД.
Брэст. У горадзе над Бугам адбываецца мірнае шэсце супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў. Звычайна з такіх акцый стрыміў Юра Стыльскі — лідар панк-гурта "Дай Дарогу!". Але цяпер Юра ў ізалятары — адбывае суткі за ўдзел у адной з папярэдніх акцый.
Але стрым з Брэста ёсць, вось што там адбываецца: https://www.youtube.com/watch?v=LzbE4mPpjEs
Але стрым з Брэста ёсць, вось што там адбываецца: https://www.youtube.com/watch?v=LzbE4mPpjEs
Гродна. Праўладны мітынг скончыўся. Людзі пацягнуліся з плошчы ў адным напрамку — да заказных аўтобусаў, на якіх іх прывезлі.
На мітынгу затрыманая журналістка незалежнага выдання Hrodna.Life Ірына Новік. Яе вязуць у міліцыю.
На мітынгу затрыманая журналістка незалежнага выдання Hrodna.Life Ірына Новік. Яе вязуць у міліцыю.
Telegram
Euroradio
Гродна. Гэта прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі. А за імі аўтобусы, якімі іх адмыслова прывезлі на мітынг у яго падтрымку. Фота слухача Еўрарадыё.
"Тое, што ты ў меншасці, нават калі меншасць гэтая складаецца толькі з аднаго чалавека, яшчэ не значыць, што ты вар'ят. Існуе праўда і няпраўда, і калі ты трымаешся праўды, нават насуперак усяму свету, значыць, ты не вар'ят".
Джордж Оруэл, "1984"
Фота зрабіў Яўген Фельдман для "Мядузы"
Джордж Оруэл, "1984"
Фота зрабіў Яўген Фельдман для "Мядузы"
22 жніўня жанчыны ў белай вопратцы з кветкамі і плакатамі зноў выйшлі на мінскія вуліцы, каб заявіць пра свой пратэст супраць гвалту. Ланцуг спачатку расцягнуўся ад Камароўскага рынку да праспекта Незалежнасці, а пасля жанчыны маршам пайшлі па сталіцы.
Паглядзіце, як гэта было. Фота Reuters, відэа "Радыё Свабода"
Паглядзіце, як гэта было. Фота Reuters, відэа "Радыё Свабода"