This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пад Гродна з'явілася мора. Насамрэч — гіганцкая лужына па дарозе ў Зарыцу ў прыгарадзе.
Тут прайшлі моцныя дажджы, і вадзе проста няма куды падзецца.
Па звестках @newgrodno, ваду ўжо адпампоўваюць.

У Слоніме ліквідуюць дабрачынную арганізацыю "Дзіцячы хоспіс. Паліятыўная дапамога дзецям". Суд пройдзе 27 кастрычніка ў Гродзенскім абласным судзе.
Іск падало галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Справу разгледзіць суддзя Жанна Краўчанка.
Арганізацыя працавала з 2007 года і займалася мерапрыемствамі ў хоспісе. Таксама 11 яе ўдзельнікаў рабілі падарункі невылечна хворым дзецям за ахвяраванні.
Іск падало галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Справу разгледзіць суддзя Жанна Краўчанка.
Арганізацыя працавала з 2007 года і займалася мерапрыемствамі ў хоспісе. Таксама 11 яе ўдзельнікаў рабілі падарункі невылечна хворым дзецям за ахвяраванні.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чаму Кітай не паклікаў Лукашэнку на свой глабальны саміт? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычная аглядальніца Роза Турарбекава.
Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=O-tCrTu5spw

З Беларусі з'ехалі 350 тысяч праціўнікаў рэжыму. Такія лічбы агучыў камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.
Аўдыёзапіс яго выступу перад іншымі сілавікамі здабылі журналісты @zerkalo_io. Што яшчэ там нагаварыў адыёзны сілавік?

У Мінску адкрылася кавярня для інтравертаў. Там падаюць некалькі відаў кітайскага рамэну суп азіяцкай кухні і вок.
Але галоўная асаблівасць установы — расстаноўка столікаў. Тут ёсць месцы толькі для аднаго чалавека. А замовы кліенту перадаюць праз спецыяльнае акенца, якое адчыняецца толькі для таго, каб выдаць стравы.

Выбух, пры якім загінула Дар'я Дугіна, быў аперацыяй СБУ. Гэта сцвярджае са спасылкай на крыніцы ва Украіне газета The Washington Post.
Як гаворыцца ў артыкуле, мэтай замаху быў сам адыёзны філосаф Аляксандр Дугін, а ягоная дачка загінула па выпадковасці.
Сцвярджаецца, што кампаненты выбуховага прыстасавання былі ўвезены ў Расію ў кацінай пераносцы ў багажы ўкраінскай уцякачкі Наталлі Воўк, якая ўехала ў краіну з 12-гадовай дачкой. Імя Воўк фігуравала ў паведамленнях расійскіх следчых органаў аб справе Дугінай.

Кэнсэлінг у Instagram: Серэна Уільямс абрэзала Арыну Сабаленку на сумеснай фатаграфіі з імпрэзы ў Маямі.
Тэнісісткі наведалі цырымонію адкрыцця рэстарана Casadonnaі. На мерапрыемстве таксама прысутнічала Каралін Вазняцкі. Яна і выклала ў сацсетках фатаграфію, на якую акрамя яе патрапілі Уільямс, Сабаленка і саўладальнік установы Дэвід Грутман. Пазней Сабаленка апублікавала гэтае ж фота.
Серэна таксама скінула здымак, але максімальна наблізіла яго, каб прыбраць беларуску.
Тэнісісткі наведалі цырымонію адкрыцця рэстарана Casadonnaі. На мерапрыемстве таксама прысутнічала Каралін Вазняцкі. Яна і выклала ў сацсетках фатаграфію, на якую акрамя яе патрапілі Уільямс, Сабаленка і саўладальнік установы Дэвід Грутман. Пазней Сабаленка апублікавала гэтае ж фота.
Серэна таксама скінула здымак, але максімальна наблізіла яго, каб прыбраць беларуску.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У ЕС ёсць стратэгія ў дачыненні да беларускіх дэмакратычных сіл? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычная аглядальніца Роза Турарбекава.
Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=O-tCrTu5spw
Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=O-tCrTu5spw
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мiлата дня. На канцэрце ў Абу-Дабі Робі Уільямс прысвяціў песню 4-гадовай беларусцы.
Музыка паміж песнямі завёў размову з беларускай Любай. А потым запісаў відэазварот яе дачцэ Еве і прысвяціў ёй песню "Love My Life".

Зноў запрацаваў сайт газеты "Прессбол". Ён быў заблакаваны з чэрвеня і не абнаўляўся з 20 ліпеня.
Апошнім часам "Прессбол" перажываў цяжкі ў фінансавым сэнсе перыяд. У жніўні рэдакцыя спрабавала запусціць новы сайт Re:sport, але ўлады аператыўна заблакавалі і яго.
У гэтым месяцы у "Прессбола" з'явіўся новы галоўны рэдактар — Юрый Арлоў. А таксама стала вядома, што Беларуская федэрацыя футбола атрымала поўны пакет акцый.
"Прессбол" выходзіць ад 1991 года. Пасля масавых пратэстаў 2020-га з выдання сышла частка супрацоўнікаў.

Карціну Марка Шагала "Над горадам" хочуць прадаць на аўкцыёне Sotheby's. Мяркуецца, што твор майстра пойдзе з малатка за 12-18 млн долараў.
На гэтай карціне мастак адлюстраваў сябе ў палёце над горадам са сваёй каханай і будучай жонкай Бэлай.
Зараз карціна захоўваецца ў прыватнай калекцыі ў Японіі. Аўкцыён пройдзе 13 лістапада.

Вроцлаўскі ўніверсітэт дазволіў браць на заняткі хатніх жывёлаў. Прыходзіць са сваімі гадаванцамі могуць як супрацоўнікі ўстановы, так і студэнты.
Аднак ёсць некаторыя патрабаванні. Пераступаць парог універсітэта могуць толькі прышчэпленыя і здаровыя жывёлы. У грамадскіх месцах яны павінны быць на павадку. І нават так яны не дапускаюцца ў памяшканні, дзе праходзяць лабараторныя работы або захоўваюцца хімікаты.

Офіс Віктара Орбана ў Будапешце аблілі чырвонай фарбай. Напэрэдадні прэм'ер-міністр Венгрыі сустракаўся з Уладзімірам Пуціным.
23 кастрычніка ў Венгрыі адзначаюць Дзень пачатку рэвалюцыі і вызваленчай барацьбы (1956) і абвяшчэнне Венгерскай Рэспублікі (1989).
На думку апазіцыянераў, Орбан абразіў герояў прыгнечанай савецкімі войскамі рэвалюцыі 1956 году. Яны таксама абвінавацілі яго ў падтрымцы вайсковага злачынца.

Гуляем у "Пытаннечкі" ў сераду, 25 кастрычніка, у 19:00 па Мінску! Гэта ўжо хутка! Рэгіструйцеся на беларускамоўны анлайн-квіз вось праз гэтую гугл-форму.
Ніякіх абмежаванняў па месцы знаходжання гульцоў няма. У дзень квіза капітаны атрымаюць спасылку на Youtube-канал, дзе будзе праходзіць гульня. Ваша каманда можа сабрацца разам ці абмяркоўваць пытанні ў любым месенджары. А адказы будуць прымацца праз гугл-формы, якія таксама будуць у капітанаў каманд.
А вось вам і пытаннечка для разагрэву. Дзяліцеся версіямі ў каментарах!

Бойка з манашкамі, паўмільярда кэша ў аэрапорце і вайна — #ІхНоравы
У Ізраілі працягваецца вайна, і канца ёй пакуль не відаць. Але жыццё ідзе сваім парадкам ва ўсім свеце, у чым можна пераканацца, чытаючы традыцыйную рубрыку @euroradio "Іх норавы".
Чытаць тут: euroradio.fm/boyka-manashak-paumilyarda-kesha-u-aeraporce-i-vayna-ikhnoravy
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Audio
Важныя падзеі панядзелка, 23 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:17 Ці сапраўды свету бракуе жаночага лідарства?
15:47 Навіны спорту
17:35 Што будзе рабіць Кіеў, калі Лукашэнка прызначыць новага амбасадара ва Украіну
31:09 Навіны шоу-бізу
33:33 Маёмасць, канфіскаваная ў праціўнікаў Лукашэнкі і яшчэ больш грошай на абарону — чым адметны бюджэт-2024
01:17 Ці сапраўды свету бракуе жаночага лідарства?
15:47 Навіны спорту
17:35 Што будзе рабіць Кіеў, калі Лукашэнка прызначыць новага амбасадара ва Украіну
31:09 Навіны шоу-бізу
33:33 Маёмасць, канфіскаваная ў праціўнікаў Лукашэнкі і яшчэ больш грошай на абарону — чым адметны бюджэт-2024
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Мінску ў аэрапорце затрымалі расіяніна з падробленым пашпартам. Ён не разлічыўся з пазыкамі і хацеў збегчы, але затрымаўся ў Беларусі. Відаць, надоўга.
Яго выкрылі падчас афармлення на рэйс Мінск – Стамбул.
Цяпер мужчыне адказваць за спробу незаконнага перасячэння мяжы (гэта штраф) і за выкарыстанне падробленых дакументаў (гэта крымінальная справа з пакаранеем у выглядзе абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў).

На якім месцы Беларусь у рэйтынгу коштаў на паліва? Казахскае агенцтва Energyprom вызначыла, што самы танны бензін у Егіпце ($0,32 за літр) і Алжыры (таксама $0,32).
Беларусь у рэйтынгу краін па кошце бензіну месціцца на 18-м месцы ($0,75 за літр). Пасля нас – Узбекістан ($0,89 за літр), Арменія ($1,20) і Украіна. Ну а больш за астатніх за паліва плацяць жыхары Ганконга і Фінляндыі.

У Беларусі пачаўся аператыўны збор каманднага складу Узброеных сіл. Будуць выпрацоўвацца "адзіныя падыходы да навучання". Першы этап — практычны, другі — тэарэтычны.
Што будуць рабіць вайскоўцы на чарговых вучэннях:
https://amp-euroradio-fm.cdn.ampproject.org/c/s/amp.euroradio.fm/u-belarusi-pachausya-aperatyuny-zbor-kamandnaga-skladu-uzbroenykh-sil