Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37K photos
7.4K videos
13 files
27.2K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Беларускі дызайнер прапанаваў выкарыстоўваць стагі сена ў маркетынгу. Як бы вы адрэагавалі, калі б пабачылі такое ў полі?

Крыніца
Іспанскі візавы цэнтр у Мінску аднавіў прыём дакументаў. Ужо цяпер можна паспрабаваць запісацца на падачу.

Разглядаюць заяўку ў Маскве, але падавацца можна ў Мінску. Будзьце гатовыя да таго, што рашэнне іспанцы прымаюць даволі доўга — да 6 тыдняў.
З пачатку поўнамаштабнай вайны заходнія кампаніі атрымалі ў Расіі каля $18 млрд прыбыткаў. Але яны не могуць імі скарыстацца, бо расійскі ўрад забараніў выводзіць грошы кампаніям з "несяброўскіх краін".

Як піша Financial Times, тытунёвая карпарацыя Philip Morris назапасіла ў Расіі 775 млн долараў, вытворца напояў PepsiCo — 718 млн. Абсалютны лідар па назапашаным у Расіі прыбыткам — банкаўская група Raiffeisen, якая зарабіла за гэты час каля 2 млрд долараў.
Еўрарадыё | Еврорадио
У Вільні адмянілі выставу вядомага беларускага мастака Сяргея Сялецкага. Гэта адбылося пасля таго, як некалькі былых студэнтак ЕГУ, дзе выкладае Сялецкі, абвінавацілі яго ў харасменце. "Мы атрымалі шмат занепакоеных каментароў наконт выставы Сяргея Сялецкага…
Адмененая праз абвінавачанні ў харасменце выстава "Утопіі. Італія" беларускага мастака Сяргея Сялецкага ўсё ж адбудзецца. Пасля таго, як ад яе правядзення адмовілася прастора CreateCulture, экспазіцыю перанеслі ў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.

Адкрыццё — 19 верасня, як і планавалася раней. @euroradio гэта пацвердзіў куратар выставы.

У ЕГУ Сялецкі займае пасаду прафесара і выкладае ў Акадэмічным дэпартаменце гуманітарных навук і мастацтваў. Менавіта студэнткі гэтага ўніверсітэта выступілі з абвінавачаннямі, якія прывялі да пераносу выставы.
ААН мусіць прыкладаць намаганні дзеля арганізацыі экспарту ўкраінскага збожжа, а не змякчэння санкцый супраць Расіі ці Беларусі. Такую заяву падчас сустрэчы з генсекам ААН зрабіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

"Перабоі ў ланцугах паставак харчавання звязаныя з вайной ва Украіне, якую распачала Расія. І Крэмль, і рэжым Лукашэнкі выкарыстоўваюць гэта для дасягнення сваіх палітычных мэтаў — змякчэння санкцый ЕС або магчымасцяў іх абысці", — выказаўся Наўседа.

Літоўскі прэзідэнт нагадаў: прычынай праблем з пастаўкамі харчавання на сусветныя рынкі (перш за ўсё — у Афрыку) з'яўляюцца не санкцыі, а пуцінская агрэсія.
У Беларусь прывезлі "на адпачынак" яшчэ 48 дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны. Як і ў мінулы раз, арганізацыяй займаецца фонд Аляксея Талая.

Да незаконнага вывазу дзяцей з акупаваных тэрыторый ужо прыцягнутыя і ўніверсітэты: паведамляецца, што іх сустракалі "добраахвотнікі з гістарычнага факультэта БДПУ".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лісты Марыі Калеснікавай не даходзяць да сваякоў ужо паўгода. Як распавяла сястра палітзняволенай Таццяна Хоміч, апошні ліст быў у лютым.

Хоміч паспрабавала адказаць на пытанне "што б цяпер сказала Маша ўсім нам?". Калі коратка — рабі што можаш і знаходзь нешта добрае ў кожным дні, нават калі гэта кубачак кавы ці фільм.

А вы як лічыце?
У баях ва Украіне параненыя шасцёра беларускіх добраахвотнікаў. Яны ваююць у складзе батальёнаў "Волат" і "Літвін", што ўваходзяць у склад палка Каліноўскага.

Як паведамляе прэс-служба ПКК, на мінулым тыдні "Волат" "выконваў задачы на бахмуцкім накірунку" і "падчас выканання адной з задач чацвёра ваяроў батальёна атрымалі раненні". 2 байцы "Літвіна" былі параненыя ў неназваным раёне "на ўсходзе Украіны".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У лагеры ПВК "Вагнер" пад Асіповічамі прыбралі ўсе намёты. Гэта вынікае з дадзеных спадарожнікавага здымкаў за 9 і 18 верасня, якія параўнала ўкраінская служба "Свабоды".
Audio
Важныя падзеі панядзелка, 18 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

1:29 Новая рэзідэнцыя Лукашэнкі ў Мінску: на яе патрацілі амаль 50 мільёнаў з бюджэту

19:35
Навіны спорту

21:09 Чым горш — тым лепш. Хто ўвогуле прыдумаў прымусіць беларусаў ездзіць па пашпарты ў Беларусь

28:46
Навіны шоу-бізу

30:25 У маскоўскім цырку хочуць дрэсіраваць зубра. Яны там увогуле нармальныя?
Глядзіце, што вы праспалі: палярнае ззянне назіралі пад Гродна і Мінскам. Канешне, у нас яго відаць было не так добра, як гэтай ноччу ў суседняй Эстоніі (на апошнім здымку), але тым не менш!
Два сябра 10 гадоў падарожнічалі і выдалі кнігу пра прыгожую Беларусь. Слава Мазай і Лёша Угальнікаў фатаграфавалі прыроду. З тысяч здымкаў яны выбралі найлепшыя і разам з кароткімі гісторыямі са сваіх камандзіровак склалі з іх душэўны фотаальбом "Кут" ("Твой і мой", – дадаюць сябры).

– Шмат новых месцаў вы ўбачыце. І здзівіцеся, што ў нас такое ёсць, і паедзеце туды,распавядаюць фатографы.
У сталічным метро прыбяруць лацінку на ўказальніках. Улады плануюць зрабіць замест яе таблічкі на рускай мове.

Пра гэта сказаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў:

– Цяпер праводзім гэтую працу на прыпыначных пунктах. Адначасова яе не зрабіць праз вялікі аб'ём. Пытанне адпрацоўваем сістэмна. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам мы яго ўрэгулюем.
Літва хоча пабудаваць плот на балоце на мяжы з Беларуссю. Цяпер не агароджана каля 100 км мяжы, якая праходзіць па рэках, азёрах і багністых месцах. Там кантроль вядзецца з дапамогай відэаназірання і іншых сродкаў.

Але, як кажа прадстаўнік памежнай службы Літвы Гедрус Мішуціс, дзяржава вывучае магчымасць на усёй лініі мяжы зрабіць бар'ер. Дзеля таго, каб спыніць нелегальную міграцыю.