Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.7K photos
7.5K videos
14 files
27.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
"Вельмі цяжка. Горача, душна. Няма магчымасці памыцца. Сядзім ліпкія. З ежы толькі тое, што ўзялі з дому. І добра, што ўзялі. Ратуе планшэт, хоць фільм які можна паглядзець, не так сумна".

Чарга да шлагбаума на беларуска-польскай мяжы расцягваецца на 60 гадзінаў. @euroradio паслухала беларусаў, якія ў ёй стаяць. Чытайце тут (з Беларусі — праз VPN): https://euroradio.fm/da-60-gadzin-belarusy-raskazali-yak-stayac-u-chergah-na-myazhy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Мінскі метрапалітэн вяртаецца з вакацый. Інтэрвалы паміж цягнікамі ў пікавыя гадзіны абяцаюць зменшыць да 2 хвілінаў раніцай і да 2,5 хвілінаў увечары. Новы расклад набудзе моц у наступны панядзелак.

Цяпер дзейнічае летні расклад з інтэрваламі ў 2,5 хвіліны ў пікавыя гадзіны раніцай і ў 3 хвіліны ўвечары.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Грузінская апазіцыя прапануе ўвесці візы для грамадзянаў Расіі і Беларусі. Калі да гэтага дойдзе — гэта будзе непрыемна і для беларусаў, і для грузінаў.

Больш за 13 тысяч грамадзянаў Беларусі, якія паехалі ў Грузію і засталіся там пасля нападу Расіі на Украіну, вымушаныя будуць ці пачаць змаганне з грузінскай бюракратыяй, ці шукаць новы прытулак. А Грузія страціць вельмі шчодрых гасцёў: мы высветлілі, што беларусы пакідаюць там нашмат больш грошай, чым іншыя мігранты і турысты.
Audio
Важныя падзеі пятніцы, 26 жніўня, у праграме ЕЎРАЗУМ

1:37 Протааналіз: ці навучыцца Ціханоўская рашучасці — гутарка з Розай Турарбекавай


17:44 Навіны спорту

19:27 Лекары з Беларусі просяць міністра спрасціць працэс працаўладкавання ў Польшчы


25:23 Навіны шоу-бізу

27:43 Рэпрэсаваная культура: чаму рэжым пераследуе музыкаў — меркаванне Дзяніса Шматко
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Неўзабаве ў Беларусі з'явіцца новы спартовы сайт. Як стала вядома @euroradio, весці яго будуць праўладныя журналісты. І кантэнт на ім будзе ідэалагічна вывераны.

Такім чынам прапагандысты хочуць перахапіць ініцыятыву ў незалежных спартовых медыяў, якія працуюць у Беларусі: "Трыбуны", "Прэсбола" і іншых.
1 верасня беларускіх школьнікаў чакае сюрпрыз. У 11:00 дзяржТБ будзе трансляваць "УРОК з кіраўніком дзяржавы", і "УСЕ 10-11 КЛАСЫ УСІХ школ" будуць яго глядзець.

Правесці "ўрок гістарычнай памяці" для "лепшых школьнікаў і студэнтаў" Лукашэнку "прапанавалі" ў траўні 2022 года. Ён адказаў, што гатовы гэта зрабіць — 1 верасня. Па нашых крыніцах, у школах ужо выбралі "лепшых вучняў", якія будуць слухаць "урок" не па тэлевізары, а асабіста.
Навіны беларускай урбаністыкі. У Гомелі на ходніку паклалі "ляжачага паліцэйскага" для раварыстаў і самакатчыкаў.

Там і так складана раз'ехацца праз слуп. А тут яшчэ і гэта.

Заўважылі @zamkadomby
Заснавальніца рыжскай Academy Kids TV аказалася бабуляй таго самага гадаванца "акадэміі", які падчас "Славянскага базару" ўзяў інтэрв'ю ў Лукашэнкі. На скрыншоце Надзея Бухарава і Ілля Кароза разам — падчас таго самага інтэрв'ю.

Пераехаць у Беларусь сям'я планавала з красавіка. А першае інтэрв'ю ў Лукашэнкі вучні Academy Kids TV узялі яшчэ ў 2011 годзе. Таксама падчас "Славянскага базару". Вось вам і "выпадковая сустрэча" ў Віцебску, і вымушаныя ўцёкі з Латвіі ў Беларусь.

У 2011-м, дарэчы, Лукашэнка таксама быў у цяжкім становішчы. Рэпрэсіі пасля выбараў, палітвязні, санкцыі. Як зручна, што Academy Kids TV выпадкова з'яўляецца побач з ім менавіта ў такія моманты!

Яшчэ ў пачатку жніўня сям'я — на працягу пары дзён — атрымала беларускае грамадзянства. Цяпер Бухарава плануе адкрыць свае дзіцячыя тэлеакадэміі ў кожным беларускім абласным цэнтры.
У Воршы забітая супрацоўніца пошты. Злачынец скраў грошы з касы і падпаліў будынак, каб схаваць сляды.

Усё гэта дзеля трох тысяч рублёў. Падрабязней тут.
Па кнізе Святланы Алексіевіч "У вайны не жаночае аблічча" здымуць серыял. Пасля ашаламляльнага поспеху "Чарнобыля" ад HBO да творчасці беларускай Нобелеўскай лаўрэаткі — вялікая цікавасць на Захадзе. За правы на новы серыял разгарнулася міжнародная канкурэнцыя, распавядае расійскі выдавец кніг Алексіевіч Барыс Пастэрнак.

"Не магу пакуль выдаваць падрабязнасці, але дамова падпісаная, падрыхтоўчы перыяд пачаўся", — дадае ён.
Беларусам пачалі прыходзіць штрафы за перавышэнне хуткасці з Расіі. Раней беларускія аўтамабільныя нумары былі "нябачныя" для аўтаматычных сістэм фота- і відэафіксацыі РФ.

Гамяльчанін, які два тыдні таму перавысіў хуткасць у Маскве, атрымаў апавяшчэнне пра аплату штрафу па авіяпошце. Пра гэта піша @flagshtock.

Змены адбыліся пасля таго, як Беларусь падпісала з Расіяй пагадненне пра ўзаемнае прызнанне рашэнняў па парушэннях ПДР.
Упершыню за 30 гадоў у школе ў Беластоку не набралі беларускамоўны першы клас. І справа не ў тым, што ніхто не хоча вучыць дзетак па-беларуску.

Падрабязней (з Беларусі — праз VPN): https://euroradio.fm/upershynyu-za-30-gadou-u-belastoku-ne-nabrausya-belaruskamouny-pershy-klas

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
17-гадовы журналіст "Прессбола" Раман Качына, якога затрымлівалі месяц таму, на волі. Ён працягвае супрацоўнічаць з выданнем — чытачы @pozirkonline заўважылі яго публікацыі ў свежых нумарах газеты.

Што хлопец застаецца супрацоўнікам "Прессбола", выданню пацвердзілі ў рэдакцыі.

Сёлета Качына скончыў школу і збіраўся паступаць на журфак БДУ. Ці атрымалася гэта ў яго — незразумела. Пасля затрымання сілавікі кпілі ў сваім тг-канале, што студэнтам ён не стане, бо яны ўнеслі "карэктывы" ў яго жыццёвыя планы.

А "вінаваты" хлопец быў толькі ў тым, што напісаў, што Расія заўсёды ваявала з Беларуссю (гэта чыстая праўда).
Да канца баявых дзеянняў полк імя Кастуся Каліноўскага не будзе займацца палітыкай і ствараць нейкія палітычныя суб'екты. Пра гэта распавёў начальнік штабу батальёну "Волат" ПКК з пазыўным "Марк".

"Палітычныя погляды не мусяць замінаць людзям ваяваць. Не ведаю, падсвядома ці не, але мы нават не размаўляем пра гэта паміж сабой. Гэта не з'яўляецца цяпер істотным, і гэта не мусіць перашкаджаць нам змагацца, — дадаў баец з пазыўным "Менавіта". — Ёсць партыі, ёсць палітычныя рухі, да якіх кожны баец мае права далучыцца. Я далучыўся да суполкі Зянона Пазняка "Вольная Беларусь", якая ўтварылася ў Кіеве. І ніхто мне не замінае гэта рабіць, як і любому іншаму байцу. Як і казаць, што "Света — мой прэзідэнт".
Беларускую дзяржкампанію падазраюць у крадзяжы з бюджэту Украіны. Гаворка пра сродкі, якія вылучаліся на будаўніцтва, рэканструкцыю і рамонт дарог.

Падрабязней (з Беларусі — праз VPN): https://euroradio.fm/belaruskuyu-dzyarzhkampaniyu-padazrayuc-u-kradzyazhy-z-byudzhetu-ukrainy-aktyvy-zabrali

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Віктар Лукашэнка ад свайго імя, па-панску раздае дзяржаўныя грошы. Здавалася б — сродкі на развіццё спартовай інфраструктуры Капыльскага раёна мусілі б быць прадугледжаныя ў бюджэце.

Але не — сертыфікат на 100 тысяч рублёў старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык атрымлівае ад НАК Беларусі. З рук старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі — у лютым 2021-га Віктар быў "абраны" кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі.
Тытул "Прыгожы твар Расіі-2022" атрымала ўраджэнка Беларусі. Наталля Малышка (у цэнтры) нарадзілася ў вёсцы Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Скончыла БДУ, выкладала на кафедры камунікатыўнага дызайну. Захаплялася мастацкай гімнастыкай. Цяпер жыве ў Маскве.
175 мігрантаў спрабавалі патрапіць з Беларусі ў Еўрасаюз за апошнія суткі. Польскія і літоўскія памежнікі затрымалі і іх, і тых, хто дапамагаў арганізоўваць нелегальны пераход праз мяжу.

Падрабязней (з Беларусі — праз VPN): https://euroradio.fm/175-migrantau-sprabavali-patrapic-z-belarusi-u-es-za-aposhniya-sutki

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Пасажыры рэйса Мінск — Варшава правялі ноч на запраўцы пад Баранавічамі. Гэтыя людзі прэтэндуюць на прэмію "Самы няўдалы рэйс года".

Мала таго, што аўтобус зламаўся, дык яшчэ і "мініраванне" злавілі на мяжы. Падрабязней (з Беларусі — праз VPN): https://euroradio.fm/pasazhyry-reysa-minsk-varshava-pravyali-noch-na-zapraucy-pad-baranavichami

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Украіна і Расія агучылі ўмовы, пры якіх могуць пачацца перамовы пра перамір'е. Але ёсць нюанс. І тая, і іншая краіна згодная на перамовы толькі пасля паразы свайго суперніка.

"Расійскія войскі мусяць пакінуць нашую краіну", — такое патрабаванне для пачатку перамоваў агучыў дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч. Вярнуць Крым і адкаціцца на межы 2014 года — гэта для Пуціна раўназначна паразе ў вайне.

Капітуляцыя Украіны, "якаснае скарачэнне ўкраінскіх Узброеных сіл" і яе "дэнацыфікацыя". Пасля гэтага магчымасць перамоваў гатовая "абмяркоўваць" Расія, заявіў старшыня камітэта Дзярждумы РФ па міжнародных справах Леанід Слуцкі.