Еўрарадыё | Еврорадио
10.6K subscribers
35.3K photos
7.02K videos
12 files
25.8K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
На "хіміі" ў Крупках збівалі палітвязняў. Адбылося гэта 23 жніўня ў папраўчай установе адкрытага тыпу №39.

Сведкі распавядаюць, што прыязджалі амапаўцы. Асуджаных на "хімію" па палітычных матывах па два чалавекі заводзілі ў пакой, ставілі да сцяны і збівалі кулакамі, дубінкамі. Перад гэтым запытваліся, па якім артыкуле асуджаныя. Палітвязняў прымушалі крычаць "Люблю Лукашэнку, люблю АМАП".
Уласнікі Bayraktar заявілі, што не гатовыя прадаць свае беспілотнікі Расіі, нават калі тая прапануе вялікую суму. "Грошы не з'яўляюцца для нас прыярытэтам. Грошы і матэрыяльныя рэсурсы ніколі не былі мэтай у нашым бізнесе",заявіў гендырэктар кампаніі Халук Байрактар.

Ён нагадвае, што сяброўства і супрацоўніцтва з Украінай доўжацца ўжо шмат гадоў. І цяпер браты Байрактары - саўласнікі кампаніі - гатовыя падтрымліваць Кіеў — яны лічаць, што Украіна цярпіць ад "вельмі несправядлівага, агрэсіўнага і неабгрунтаванага нападу".

Дарэчы, адзін з братоў Байрактараў, Сяльчук, з'яўляецца зяцем турэцкага прэзідэнта Эрдагана.
Некаторыя брэнды падаражэлі ў 2 разы: што адбываецца на рынку маторных аліў.

"Усё мяняецца кожны дзень, і як павядзе сябе пастаўшчык запчастак або аліў заўтра, прадказаць складана".

Падрабязней (з Беларусі – праз ВПН): https://euroradio.fm/nekatoryya-brendy-padarazheli-u-2-razy-shto-adbyvaecca-na-rynku-matornyh-aleyau

А гэтая спасылка адкрыецца і без ВПН.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Спрэчкі бакоў у судзе над "змоўшчыкамі" адбудуцца 30 жніўня. Менавіта тады стане зразумела, якія тэрміны для палітвязняў просіць пракуратура.

Планавалася, што спрэчкі пройдуць 26 жніўня, але іх перанеслі. На лаве падсудных — Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, Юрый Зянковіч, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук. Разглядае справу суддзя Уладзімір Арэшка.
Пахаладанне ў Беларусі чакаецца ў пачатку наступнага тыдня. А ў найбліжэйшыя дні ў краіне будзе па-ранейшаму трымацца спёка.
Чым адметны Беларускі хаб у Варшаве між іншых ініцыятыў беларусаў замежжа? Ці задаволеныя беларусы Польшчы Ціханоўскай — і якія ёсць пытанні да яе і да іншых “палітычных лідараў”?

Ці асімілююцца беларусы ў польскім грамадстве? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Беларускага хаба (Варшава) Алесь Лапко. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://youtu.be/GPj2URYbd94
У мінскую міліцыю прыбылі маладыя супрацоўнікі. Гэта хлопцы, якія прайшлі першапачатковую падрыхтоўку ў навучальным цэнтры МУС.

На першай жа сустрэчы з імі нчальнік аддзела кадраў ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Хацько распавёў ім пра сацыяльныя гарантыі. "Жыллёвыя і іншыя бытавыя пытанні супрацоўнікаў былі ўзяты на кантроль", — паведамляе прэс-служба міліцыі Мінска.
Цяпер Лукашэнка ў адкрытую абражае вышэйшае кіраўніцтва Украіны. "Нацыкі — гэта тыя, якія [ва Украіне] зверху, — кажа ён. — Пачынаючы ад тых, хто там шпыняецца, курыць, нюхае, п'е і пасля вякае з экранаў тэлевізара і ў інтэрнэце. Вось гэта яны. Нейкая частка".

А так-та, кажа Лукашэнка, да ўкраінцаў у яго склалася добрае стаўленне. Затое вось ва ўкраінцаў да яго стаўленне склалася скрайне адмоўнае. Пасля таго, як са згоды Лукашэнкі расіяне пачалі абстрэльваць Украіну з тэрыторыі Беларусі, негатыўна да яго ставяцца 96% тамтэйшых.
У захопленым расіянамі Бярдзянску падарвалі аўтамабіль намесніка начальніка ДАІ, прызначанага акупантамі. Ад атрыманых траўмаў Аляксандр Калеснікаў памёр у лякарні.

На тэрыторыях, акупаваных расійскімі войскамі, ідзе сапраўдная партызанская вайна з калабарантамі. Рэдкі дзень праходзіць без замаху на каго-небудзь з іх.
Што будзе з пенсіямі? Стрым з Аляксандрам Кныровічам

Можам закласціся, што вы не ведаеце, пенсію якога памеру будзеце атрымліваць. Мала хто задумваецца пра гэта. А дарма.

Дапусцім, мы зняверыліся ў тым, што дзяржава зможа плаціць нам годныя пенсіі. Дык а выжываць як будзем, калі скончацца сілы? Якія ўвогуле ёсць варыянты?

Якая сёння сярэдняя беларуская пенсія — і ці паспявае яна за інфляцыяй? На пытанні пра пенсію адказваем разам з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам. Глядзіце стрым тут — і задавайце пытанні: https://youtu.be/UZGtTL2thU0
Крыху жыццесцвярджальнага крынжу ад капыльскіх аграрыяў. Здаецца, іх скульптуры з саломы — на галаву вышэй за нікчэмныя вырабы іх калегаў са Слоніма.

Калі-небудзь фоткацца з беларускімі саламянымі артамі будуць прыядзжаць сотні тысяч турыстаў. Але пакуль гэтае незаўважнае прыдарожнае мастацтва застаецца нашай унутранай фішкай.