Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.9K photos
7.53K videos
14 files
27.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Слухач @euroradio апазнаў прыкметны бус з відэа пра транспартаванне мігрантаў з Мінску да мяжы з Польшчай. Аранжавы мікрааўтобус з надпісам KTM на борце, у які мігранты грузяцца ля Палаца спорту ў Мінску, шматкроць засвяціўся ў сацсетках Сяргея Жыцінца, уласніка аўтамайстэрні ў Ваўкавыску.

Каму вайна, а каму — родная маці.
Журналісткі Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова — роўна год за кратамі. Іх затрымалі 15 лістапада 2020 года, падчас стрыму з акцыі памяці пра забітага Рамана Бандарэнку на Плошчы Пераменаў у Мінску.

Каця і Даша — двое з 30 беларускіх журналістаў і медыяменеджараў, якія застаюцца ў няволі за сваю працу. А ў колькіх прадстаўнікоў СМІ прайшлі ператрусы, колькі вымушаныя былі пакінуць Беларусь, — не падлічыць.

За гэты год Андрэева і Чульцова сталі лаўрэаткамі некалькіх прэмій у галіне свабоды слова. @euroradio выказвае салідарнасць з мужнымі журналісткамі. Трымайцеся! Чакаем на волі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мігранты на беларуска-польскай мяжы пабіліся за дровы. Відавочна, тактыка беларускіх уладаў заключаецца ў тым, каб абставіны і маразы давялі людзей да жывёльнага стану і прымусілі кідацца на агароджу з калючага дроту.

Тым часам на мяжу прыбываюць усё новыя і новыя групы мігрантаў. А слухачы @euroradio дэаноняць датычных да іх дастаўкі.

Відэа @sputnikby
Нацыянальны банк Беларусі працягнуў час працы кас, дзе "старыя" грошы можна абмяняць на "новыя". Калі вы яшчэ не паспелі — цяпер гэтага зрабіць можна толькі ў касах Нацбанка.

"Новыя" грошы — узору 2009 года — былі ўведзеныя ў абарачэнне пасля дэнамінацыі, праведзенай у 2016-м. Банкноты ўзору 2000 года канчаткова ператворацца ў гарбуз 31 снежня 2021 года.
Улады ААЭ забаранілі авіякампаніі "Белавія" рэгістраваць грамадзянаў Ірака, Сірыі, Емена і Афганістана на рэйс з Дубая. Беларускі перавозчык "узмацняе кантроль за праверкай дакументаў". Пасажыры, якія трапляюць пад абмежаванне, змогуць вярнуць поўны кошт квіткоў.

"У сувязі з павелічэннем попыту з боку турыстычных аператараў Беларусі", з кастрычніка 2021 года "Белавія" павялічыла колькасць рэйсаў з Дубая да 5 рэйсаў за тыдзень.

Раней аналагічную забарону для беларускага перавозчыка ўвяла Турцыя.
Улады Браслава падлічылі страты ад таго, што гарадскія сабачкі сікаюць на дрэвы. Чыноўнікі лічаць, што менавіта праз іх пасохлі туі паміж азёрамі Свяццо і Бярэжжа.

Там давялося высадзіць 15 новых туй, кожная з якіх каштавала не менш за 45 рублёў, піша "Браслаўская звязда". А значыць, сабачкі нанеслі прадпрыемству "Браслаў-камунальнік" шкоду ў 675 рублёў.
У беларускіх школах пачаліся "акцыі ў дапамогу ўцекачам, якія знаходзяцца цяпер на мяжы". Можна прыносіць ежу, адзенне, а таксама школьныя прылады, — сказана ў абвестцы, скрыншот якой даслалі @euroradio бацькі.

Усё як бы добраахвотна.

Ладна ежа, ладна адзенне. А школьныя прыналежнасці-та мігрантам цяпер навошта? Так, іх дзеці трымаюць у руках плакаты пра тое, што хочуць у школу. Але ж — у нямецкую школу, а не ў беларускую!
15 лістапада багатае на навіны з беларускіх судоў.

▫️ У Мінскім гарадскім судзе распачаўся працэс над палітзняволенай маці пяцярых дзяцей Вольгай Залатар. Яе ўтрымліваюць пад вартай ужо восем месяцаў.

Вользе пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Яна не прызнала віну ні па адным з артыкулаў, па якім яе абвінавачваюць. А артыкулаў шмат: стварэнне экстрэмісцкага фарміравання; арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак; пасобніцтва да арганізацыі такіх дзеянняў.

▫️У Мінскім абласным судзе распачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да анархістаў Дмітрыя Дубоўскага, Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Рэзановіча. У залю пусцілі толькі сваякоў абвінавачаных — каля 15 чалавек — і праўладных журналістаў. А пасля працэс і ўвогуле зрабілі закрытым з прычыны "абароны персанальных дадзеных пацярпелых".

Анархістаў затрымалі больш за год таму. Іх вінавацяць у падпале службовых аўтамабіліяў, будынку ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці, а таксама ў незаконным абароце і перамяшчэнні праз мяжу зброі і выбуховых прыладаў.

▫️Перададзеная ў суд справа Эдуарда Пальчыса. У ёй абвінавачанні па чатырох артыкулах: распальванне сацыяльнай варожасці; арганізацыя масавых беспарадкаў; арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак; заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Усё гэта Пальчыс нібыта рабіў праз сацсеткі і тэлеграм-канал.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мігранты пакінулі лагер на мяжы Беларусі і Польшчы і вялікай калонай кіруюцца да памежнага перахода "Брузгі — Кузніца". Апошні тыдзень у мігранцкім асяродку распаўсюджваліся чуткі, што 15 лістапада палякі адкрыюць мяжу і ўсіх прапусцяць на сваю тэрыторыю.

Гэтыя чуткі распаўсюджваліся як у Беларусі, так і ў родных краінах мігрантаў. Напрыклад, у інстаграм-стрымах, у якіх уцекачам з Ірака дагэтуль абяцаюць лёгкі шлях у Германію праз Беларусь.
Еўрарадыё | Еврорадио
Галава калоны мігрантаў дайшла да польскага памежнага перахода "Кузніца". Там дарога перакрытая кароднам польскіх памежнікаў. З гэтага відэа бачна, што на шляху калону ўвесь час суправаджалі беларускія сілавікі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На тэрыторыю польскага памежнага перахода "Кузніца" мігранты трапляюць у абыход беларускага памежнага перахода "Брузгі" — праз разламаны плот паміж імі. Сітуацыя абвастраецца: польскія сілавікі падагналі да кардона вадамёт.
⚡️ Еўрасаюз прыняў рашэнне пашырыць санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў. У якасці адказу на "гібрыдныя атакі і інструменталізацыю мігрантаў" кіраўнікі МЗС краінаў ЕС дададуць у санкцыйных спіс датычных да арганізацыі крызісу.

У блэкліст увойдуць юрыдычныя і фізічныя асобы, якія "садзейнічаюць арганізаваным і падтрыманым рэжымам Лукашэнкі нелегальным перасячэнням мяжы ЕС", паведамляе @dw_belarus.
Гуманітарны крызіс на мяжы — ці ёсць магчымасць дапамагчы?

Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы з кожным днём становіцца ўсё больш напружанай. Нягледзячы на заявы прадстаўнікоў беларускага рэжыму пра аказанне ўсёй неабходнай дапамогі людзям, што захраслі ў памежных лясах, выглядае на тое, што гэтыя мігранты сталі закладнікамі супрацьстаяння Мінска і Захаду. А што адбываецца ў самім лагеры, незалежныя праваабаронцы даведацца не могуць: іх туды не дапускаюць.

Што не так у гэтай сітуацыі з мігрантамі і чым яны адрозніваюцца ад уцекачоў? Ці магчыма ім аказаць дапамогу і якую? Як на эмоцыях людзей гуляе прапаганда? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае праваабаронца, сузаснавальніца праваабарончай арганізацыі Human Constanta Наста Лойка.
Еўрарадыё | Еврорадио
А вось як супрацьстаянне мігрантаў і польскіх сілавікоў у "Кузніцы" выглядае з боку Польшчы.
Мігранты занялі прастору пад дахам беларускага памежнага перахода "Брузгі" і пляцоўку паміж ім і мяжой з Польшчай. Іх вельмі шмат.

Сітуацыя вельмі дзіўная. Беларускія ўлады ўпусцілі мігрантаў у краіну афіцыйна, паставіўшы візу ў кожны пашпарт, і называлі іх турыстамі. Цяпер "турысты" парушаюць дзяржаўную мяжу Беларусі — але памежнікі ніяк на гэта не рэагуюць.