Еўрарадыё | Еврорадио
10.4K subscribers
36.6K photos
7.32K videos
12 files
26.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Расійская "Новая газета", чый галоўны рэдактар Дзмітрый Муратаў днямі атрымаў Нобелеўскую прэмію міра за высілкі па абароне свабоды слова, падтрымала Еўрарадыё! Дзякуй вам вялікі за салідарнасць, калегі!
Парады прынца Уільяма, кавід-дысідэнт Балсанару і мудры тоўсты мядзведзь

Пастаянна змяняюцца толькі дзве рэчы: клімат і стаўленне да вакцынацыі. Вядома, калі вы не прэзідэнт Бразіліі: у тое, што яго стаўленне да вакцынацыі калі-небудзь зменіцца, ужо ніхто не верыць.

Чытаць кароткі агляд сусветных навін (праз ВПН): https://euroradio.fm/parady-prynca-uilyama-kavid-dysident-balsanaru-i-mudry-tousty-myadzvedz

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
Журналіст “Комсомольской правды в Беларуси” Генадзь Мажэйка другі тыдзень сядзіць у ізалятары за шэсць словаў са свайго артыкула пра айцішніка Андрэя Зельцэра, застрэленага ў Мінску супрацоўнікамі КДБ.

Для вывучэння менавіта такой колькасці словаў прызначаная лінгвістычная экспертыза па яго справе, паведамляе @rian_ru.
Віншуем усіх матуль са святам разам з беларускімі класікамі!
За подпісы за Бабарыку звальняюць 2 дырэктараў цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі

Гаворка ідзе пра дырэктара РЦАП па лёгкай атлетыцы Анатоля Макарэвіча, дырэктара РЦАП па мастацкай гімнастыцы Міхаіла Еўсюка, а таксама старшага трэнера зборнай па вольнай барацьбе Юрыя Жызнеўскага.

Кур'ёз сітуацыі ў тым, што Макарэвіча паставілі на пасаду дырэктара год таму. Ён усяляк падтрымліваў праўладных спартоўцаў і прэсаваў атлетаў, якія падпісалі ліст за сумленныя выбары. Яго папярэдніка Генадзя Тапунова звольнілі за нежаданне караць спартоўцаў, нязгодных з уладамі. Макарэвіч карную ролю выконваў добра: ён звольніў з РЦАП Дар'ю Барысевіч і Вольгу Мазуронак.
У Літве і ў Беларусі па-рознаму глядзяць на "агульнае мінулае", і ў першую чаргу на часы Вялікага княства. Чым літоўскае бачанне "гістарычнай праўды" прынцыпова адрозніваецца ад беларускага — а ў чым мы падобныя?

Рэдактар @euroradio Зміцер Лукашук абмяркоўвае гэта з аўтарам нядаўна прэзентаванай "першай літоўскай гісторыі Беларусі" Русцісам Камунтавічусам.

https://youtube.com/watch?v=f09FFR9IjN8
А вось падтрымка ад украінцаў з hromadske. Дзякуй і вам, сябры!
Forwarded from hromadske
😬 Білоруська влада заявила, що нібито ввела кримінальну відповідальність для підписників Telegram-каналів, які визнали «екстремістськими». Користувачам загрожує до 7 років тюрми. Але схоже, що це фейк, бо у постанові Ради міністрів немає згадок про кримінальну відповідальність.

Тим часом від опозиційних каналів почали масово відписуватися люди. Ми хочемо підтримати наших колег з незалежного білоруського медіа «Еўрарадыё». Якщо вам цікаво, що відбувається у Білорусі, долучайтеся до їхнього каналу
Audio
Важныя падзеі чацвярга, 14 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ

1:23 Ці спрацаваў фэйк пра адказнасць за падпіску на “экстрэмісцкія ТГ” — меркаванне Сяргея Харытонава

22:03 Навіны спорту

24:00 Ці ўратуе нашэнне масак ад COVID-19 і чаму лекары пакідаюць Беларусь: размова з доктарам Вольгай Садоўскай

25:03 Навіны шоў-бізу

27:48 “Хімія” за мітынг і 5 гадоў колоніі за паведамленні: гісторыя братоў-змагароў
Памёр бізнесмен Юрый Данькоў, былы ўладальнік пафаснага "Dankoff-клуба" ў Мінску. Як стала вядома @euroradio, гэта адбылося ў Гомелі. Прычынай смерці сталі наступствы COVID-19.

У 1990-я Данькоў заснаваў клуб, вакол якога круцілася начное жыццё Мінска. Потым стаў дэпутатам Мінгарсавета, у 2001 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнціх выбарах.

У 2012-м бізнесмена асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі. У справе было 7 артыкулаў: ухіленне ад выплаты падаткаў, уцягванне ў прастытуцыю, падробка дакументаў… Данькоў адсядзеў 7 гадоў. Выйшаўшы даў некалькі інтэрв’ю. Але сваіх галоўных таямніцаў, падаецца, так нікому і не распавёў.
У шахце "Беларуськалія" на глыбіні 430 метраў машына з рабочымі ўрэзалася ў сценку горнай выпрацоўкі. Пацярпелі чатыры чалавекі, два з іх шпіталізаваныя.

Гэта далёка не першае надзвычайнае здарэнне на "Беларуськаліі". У траўні 2021 года ў шахце загінуў машыніст горна-вымальных машын брыгадзір Анатоль Эгіптэ.

@euroradio распавядала, чаму шахцёры працуюць да апошняга. Шмат хто з іх працягвае спускацца пад зямлю нават у пенсійным узросце.
Сучаснае мастацтва. Знакамітая "самазнішчальная" карціна Бэнксі "Каханне ў смеццевым баку" ўчора была перапрададзеная на новым аўкцыёне за $25,4 млн!

У 2018 годзе
папярэдняя ўладальніца купіла яе за $1,4 мільёна. За тры гады карціна падаражэла ў 18 разоў.
Вавёркі ў маскоўскім парку прапанавалі беларусу зачаць кентаўра і адмаўляліся навучыць яго размаўляць з дрэвамі.

Пацешны інцыдэнт, удзельнікам якога стаў беларус, адбыўся 11 кастрычніка ў паркавай зоне на поўначы Масквы. Мужчына быў затрыманы паліцыяй за тое, што залез на дрэва і абяцаў скончыць жыццё самагубствам. У рапарце паліцэйскага напісана, што затрыманы беларус — "лясун, які прыйшоў у госці да свайго калегі, таксама лесуна, у парк. Яго сябар наеўся чароўных жалудоў і паляцеў на мятле, а вавёркі сталі над ім смяяцца, лаяцца і кідаць у яго арэхі. Затым вавёркі прапанавалі яму "заняцца палавымі зносінамі для нараджэння кентаўра", таму што свет ў небяспецы".

Лёс затрыманага беларуса невядомы.
Урад Польшчы ўчора: "Мы зробім так, каб Беларусь пачала захлынацца гэтымі мігрантамі".

Сёння: адменены рэйс з Дамаска (Сірыя) у Мінск.
"Пяты пакет санкцый супраць беларускіх уладаў можа быць гатовы ў лістападзе", — паведамляе з Бруселю журналіст Рыкард Ёзвяк.

Раней ён жа казаў, што "пяты пакет санкцый Еўрасаюза можа быць гатовы да канца кастрычніка". Няпростая гэта штука — санкцыі супраць беларускіх уладаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Марыя Калеснікава, хацела б падпісацца на "Новую газету". "Яна ў курсе, што галоўны рэдактар атрымаў Нобелеўскую прэмію. Яна прасіла перадаць свае велізарныя віншаванні Дзмітрыю Муратаву", распавёў @viktarbabarykaofficial бацька палітзняволенай Аляксандр Калеснікаў.

Калеснікава, якую асудзілі на 11 гадоў калоніі, сустрэлася з бацькам у СІЗА. Яна выглядае бадзёрай, шмат чытае і сочыць за навінамі.

Таксама яна сказала, што ганарыцца прысуджанай ёй прэміяй Вацлава Гаўла. Калеснікава лічыць што гэта — для ўсіх палітвязняў.
Нягледзячы на санкцыі, палітычную сітуацыю і мігранцкі крызіс, Латвія за восем месяцаў 2021 года закупіла ў Беларусі "лясной прадукцыі" на 211 млн еўра. У параўнанні з 2020 годам пастаўкі выраслі амаль у два разы (97,5%).

Сёння беларускі лес — гэта амаль чвэрць (23,5%) ад агульнага аб'ёму паставак лесу ў Латвію. Мухі — асобна, катлеты — асобна.
Крыху прыгожага. Абвешчаныя пераможцы міжнароднага конкурсу "Фатограф дзікай прыроды 2021 года". Паглядзіце, якія цўдоўныя фатаграфіі.