Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.7K photos
7.51K videos
14 files
27.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Пра эміграцыю і каранавірус: размова з доктарам Вольгай Садоўскай

Беларусь працягваюць пакідаць медыкі. Вольга Садоўская — былая лекарка-фармаколаг 6-й клінічнай бальніцы Мінска — адна з іх. Як тысячы сваіх калег, Вольга асудзіла гвалт сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў у жніўні 2020-га, выходзячы на акцыі медыкаў. Потым было затрыманне і суд. Цяпер — Варшава і новая праца.

Наколькі цяжкім эмацыйна становіцца пераезд для людзей, якім даводзіцца пакідаць сваіх пацыентаў? Як прымаюць доктара новы горад і новыя калегі? Якія адрозненні кідаюцца ў вочы найперш у барацьбе з каранавірусам у Польшчы і Беларусі? Чаму афіцыйная "каранавірусная" статыстыка ў Беларусі не адлюстроўвае таго, што ёсць насамрэч — пра гэта ды іншае размаўляем з доктарам у жывым эфіры @euroradio.
На 3,9% вырасла за верасень рублёвая грашовая маса. У беларускую эканоміку “дасыпалі” 880,8 млн рублёў.

Шырокая грашовая маса (наяўныя грошы ў абароце + сродкі на рахунках у банках) за месяц вырасла на 1,1 млрд рублёў (2,3%). Гэта можа азначаць, што для ўладаў рост ВУП цяпер больш важны, чым стрымліванне коштаў.
Інавацыі ў Беларусі. Адным дакументам грошы вылучаюцца на сучасны кардыялагічны цэнтр у Мінску — і на вытворчасць інструментаў у Оршы ("з укараненнем інавацыйных тэхналагічных працэсаў").
Як паэтка з Іспаніі вяртае беларусаў у беларускасць

Навіны пра тое, як энтузіяст з той ці іншай далёкай краіны вывучыў беларускаю мову, загаварыў на ёй ці пачаў пісаць вершы па-беларуску, за апошнія гады перасталі выклікаць шок. Хаця па-ранейшаму прыемна ўражваюць. Ну а пра тое, што цікавасць ва ўсім свеце да беларускай культуры ва ўсіх яе праявах пасля падзей 2020 года павялічылася ў разы, мы гаворым з гонарам.

Ці падштурхне ўсё гэта саміх беларусаў да вывучэння матчынай мовы? Што дае чалавеку веданне культуры і гісторыі сваёй Бацькаўшчыны? Што здольна павялічыць цікавасць замежных ВНУ да беларускай культурнай спадчыны? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае паэтка, філалагіня, выкладчыца кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Анхела Эспіноса Руіс.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
За тое, што сусед дачкі міністра: BY_POL распавядае, як міліцыя па замове зверху "ставіла на месца" жыхара Дзяржынска.

Суразмоўцы ў пагонах добра разумеюць, што мужчына ні ў чым не вінаваты. Але ў яго забралі машыну, ды яшчэ і адміністрацыйку завялі. Таму што так загадаў генерал.

Цалкам відэа апублікаванае на Youtube-канале ініцыятывы: https://youtu.be/jyUa3PGQ9LE
У сямі гульцоў і двух трэнераў каманды "Энергетык-БДУ" пацверджаны каранавірус. Але Федэрацыя футбола адмовіла ёй у пераносе гульні з брэсцкім "Дынама", запланаванай на 17 кастрычніка.

¯\_(ツ)_/¯
14 кастрычніка ў эфіры @euroradio — музыкант, кампазітар, спявак Пётр Клюеў.

Адчуваць сябе часткай гісторыі і культуры той зямлі, на якой жывеш, — гэта элементарная добрая энергетыка, якой нам усім сёння не стае. А такая энергетыка любові да сваёй зямлі стварае добрую грамадскую атмасферу, перакананы Пётр Клюеў.

Пра тое, дзе ў сённяшнія цёмныя часы адшукаць сілы на пазітыўныя пачуцці, чаму так важна адчуць еднасць з зямлёй, на якой жывеш, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х”.
Беларускія ўлады па-ранейшаму не могуць прыдумаць нічога лепш, чым плагіяціць ідэі сваіх апанентаў. Не прайшло і тыдня ад канферэнцыі ў Нюрнбергу, на якой абмяркоўваліся злачынствы рэжыму Лукашэнкі, як дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што "першачарговыя фігуры для новага Нюрнберга" — гэта Святлана Ціханоўская і Павел Латушка.

Карацей, ізноў "не мы фашысты, а вы фашысты".

А для нас гэтая заява — добрая нагода нагадаць вам, якія вынікі прынесла канферэнцыя.
Нам напісалі з беларускай анлайн-школы, якая працуе ва Украіне. Яна тэрмінова шукае падтрымкі.

Праект створаны, каб дзеткі, чые бацькі трапілі пад рэпрэсіі, маглі атрымаць сярэднюю адукацыю і захаваць беларускую самаідэнтыфікацыю. У школе 45 вучняў. Большасць з іх вучыцца бясплатна, бо іх сем'і не маюць магчымасці аплачваць нават мінімальны кошт.

На дадзены момант школа засталася без спонсараў. За кошт уласных сродкаў ёй пакуль не выжыць. Таму адкрыты збор сродкаў.

Атрымаць інфармацыю пра школку можна на яе сайце і ў фэйсбуку.
Ці спрацаваў фэйк пра адказнасць за падпіску на “экстрэмісцкія ТГ”?

Насуперак чаканням, “беларускае пытанне” не становіцца менш актуальным для заходніх палітыкаў. Не прайшло і некалькіх тыдняў пасля абмеркавання беларускай тэмы ў Хельсінкскай камісіі ЗША, як сітуацыю ў Беларусі вынеслі на абмеркаванне ў Саўбезе ААН. І ёсць адчуванне, што беларускі рэжым наўмысна робіць усё, каб так і працягвалася.

Што азначае вынясенне беларускага пытання на слуханні Саўбеза ААН? Як на Захадзе адрэагавалі на паведамленне пра адказнасць за падпіску на “экстрэмісцкія ТГ-каналы”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае медыяэксперт і аналітык iSANS Серж Харытонаў.
Пятая смерць на беларуска-польскай мяжы. Цела 24-гадовага сірыйца знайшоў экіпаж польскага паліцэйскага верталёта.

Сірыец перайшоў мяжу з тэрыторыі Беларусі — пра гэта сведчаць дакументы, што былі пры ім. Пракуратура пачала расследаванне, паведамляе прэс-сакратар паліцыі Падляшша Томаш Крупа.
Яшчэ адзін “экстрэмісцкі” тэлеграм-канал — “Березино за честные выборы”. Тэлеграм-каналаў і чатаў, якія беларускія ўлады прызналі “экстрэмісцкімі”, ужо добра больш за 200.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Эксперт пра новы Кодэкс аб адукацыі: "Для настаўнікаў будзе закручванне гаек"

— Можна колькі хочаце перакройваць Кодэкс, але пакуль не будуць вырашаны банальныя пытанні інфраструктурнага развіцця і ўтрымання ўстаноў адукацыі, нагрузкі педагогаў і годнай аплаты работнікам іх працы, нічога не зменіцца ў сістэме адукацыі, упэўнены экс-работнік Мінадукацыі, кіраўнік праекта "Народны падручнік" і фінансавы дырэктар "Прэс-клуба" Сяргей Альшэўскі.

Вялікая размова з Альшэўскім пра беларускую адукацыю: https://youtu.be/80muTSPXSOM
Польшча зноў выклікала часовага паверанага у справах Беларусі Аляксандра Чэсноўскага у МЗС

Размова ішла пра сітуацыю на мяжы, паведаміў прэс-сакратар польскага міністэрства замежных спраў Лукаш Ясіна. Па яго словах, беларускія дыпламаты адмаўляюць здзяйсненне правакацый супраць Польшчы.
У Наваполацку, дзе экалагічная сітуацыя і так не самая лепшая, высякуць 12.5 гектараў лесу. Усё гэта — для пабудовы новага мікрараёна.

Чыноўнікі заявілі пра кампенсацыйныя выплаты ў бюджэт горада, якія будуць накіраваныя на азелянення. Праўда, пра якую менавіта суму і азяляненне ідзе гаворка, не ўдакладняюць.
У Варшаве цяпер ёсць кальцавая развязка Вольнай Беларусі!

Такую назву вырашыла надаць адной з развязак у раёне Урсынаў Гарадская рада Варшавы. Улады гораду такім чынам выражаюць салідарнасць з беларускім народам у яго імкненні да свабоды.

Ініцыятары з’яўляення кальцавой развязкі Вольнай Беларусі — Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ініцыятыва Вольная Беларусь і рух Polska 2050, піша @cbs_help
У 2021 годзе экспарт (а дакладней, рээкспарт) кветак з Беларусі ў Расію практычна спыніўся. Хаця да таго ўвесь час рос — і дасягнуў шалёных аб'ёмаў.

Супадзенне ці не, але ў самым пачатку 2021 года расійскі сайт "Проект" апублікаваў расследаванне пра кантрабанду і рээкспарт тавараў з Беларусі. Неўзабаве "Проект" прызналі ў Расіі непажаданай арганізацыяй, а чацвярых яго журналістаў — замежнымі агентамі. Але ў той жа час пра рээкспарт кветак загаварылі на афіцыйным узроўні. І вось — прыкрылі лавачку.
Forwarded from Новая газета
🤍❤️🤍 Друзья, нашим белорусским коллегам из «Еврорадио» нужна поддержка!

Власти Беларуси объявили, что теперь будут сажать просто за подписку на независимые телеграм-каналы и квалифицировать это как участие в «экстремистском формировании». Сейчас стало понятно, что эти заявления были фейком и уловкой — в стране нет законодательной базы для подобных репрессий, хотя фундамент под это уже заложен. В итоге власти Беларуси добились лишь массового оттока читателей из телеграм-каналов местных независимых СМИ.

Только от телеграм-канала наших друзей и коллег независимой белорусской редакции @euroradio за сутки отписалось больше 500 человек. Пострадали и другие соцсети действительно крутого (ручаемся!) издания.

Страх, на который рассчитывали белорусские власти, сработал: запуганный человек не знает, за что его захотят наказать завтра, прекращает гражданскую активность и старается исключить любую возможность наказания. Хотя в тоталитарных системах избежать наказания обычно невозможно в принципе.

Страху можно противопоставить только солидарность. И в этой ситуации мы хотим поддержать «Еврорадио» — они всегда работают максимально оперативно и не теряют качества в проверке фактов, несмотря на давление со стороны властей.

Да, основная часть их контента выходит на белорусском (который россиянам не так сложно понять), но на сайте у ребят есть и русскоязычная версия!

Если вам не безразлично, что происходит в Беларуси, подписывайтесь 👉
http://amp.gs/j1YDN
Расійская "Новая газета", чый галоўны рэдактар Дзмітрый Муратаў днямі атрымаў Нобелеўскую прэмію міра за высілкі па абароне свабоды слова, падтрымала Еўрарадыё! Дзякуй вам вялікі за салідарнасць, калегі!