Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37.2K photos
7.43K videos
14 files
27.4K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Мінск. Па ўсім горадзе людзі ў форме і ў цывільным затрымліваюць раварыстаў. На фота — затрыманне на вуліцы Кульман, яшчэ адно адбылося бліжэй да Плошчы Бангалор, яшчэ два — на вуліцы Чарвякова, паведамляюць @glazacentr.
У раёне плошчы Бангалор затрыманы галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч і, магчыма, фатографка выдання Надзея Бужан. Апошняе, што напісала Надзея: "Прынялі".

@nashaniva піша, што машыну, у якой былі Марціновіч і Бужан, спынілі супрацоўнікі ДАІ. Ягора спачатку павялі на размову. Пасля амапавец суправадзіў яго ў аўтазак.

UPD: Таксама затрыманая рэпарцёрка НН Кацярына Карпіцкая.
МУС:

"Малочисленные группы с незарегистрированной символикой замечены в Минске, некоторые протестующие доставлены в территориальные органы внутренних дел для разбирательства".

Таксама МУС:

*Ужо цягам двух гадзінаў без перапытку затрымлівае людзей у раёне Плошчы Бангалор*
Мінск. Затрыманая сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады, экс-дацэнт МДЛУ Наталля Дуліна. Пра гэта паведамляе @rada_vision.

Дуліна была госцем нашага эфіру, дзе распавядала пра страйк студэнтаў і выкладчыкаў МДЛУ.
Мінск. Затрыманы Яўген Цярэнцьеў, вакаліст і аўтар песень гурта Teleport.

“Такога вы не чулі”: гурт Teleport з трэкам “Акіян” >>>
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. А гэта гісторыя са шчаслівым канцом. За раварыста, якога спрабавалі затрымаць, заступіліся жанчыны. І ён здолеў вырвацца і збегчы ад байца АМАП!

Да дзяўчыны, якая гэта ўсё здымала, са спіны падкраўся мужчына ў шэрым паліто:

— Што вы здымаеце?
— Там на чалавека нападаюць!
— Ні на кога там не нападаюць!

Ага.
Хочаш адправіць ліст палітвязню — прад’яві пашпарт!

Чытач @euroradio заўважыў на апараце для прыёму заказных лістоў абвестку, дзе гаворыцца, што прыём лістоў у турму “ажыцяўляецца з прад’яўленнем адпраўнікам дакумента, які пацвярджае асобу, і толькі ў прысутнасці работніка аб’екта паштовай сувязі”.
Мінск. Міліцыя затрымала ля станцыі метро "Пушкінская" мужчыну, у якога з сабой быў аэразольны пісталет "Прэм'ер-4". Ён патлумачыў, што зброя неабходная для самаабароны і абароны ад сабак.

Такі пісталет — сапраўды вядомы сродак самаабароны, у Расіі яго можна набыць у інтэрнэт-крамах. Але ў Беларусі ён ператварае чалавека ў экстрэміста?
Праз 15 хвілінаў пачнецца чарговы суботні стрым незалежнага аналітыка Сяргея Чалага.

Глядзець тут: https://youtu.be/K0F7YCJtF80
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Беларусі 27 сакавіка затрымалі не менш за 60 чалавек, большасць з іх — у Мінску. Столькі прозвішчаў вядома праваабарончаму цэнтру @viasna96.

Па статыстыцы МУС Беларусі, сёння ў аддзяленні міліцыі прывезлі больш як 100 затрыманых.
Мінск. Стала вядома пра затрыманне яшчэ адной журналісткі — гэта Любоў Бахурэвіч з газеты "Белорусы и рынок" (@belrynok). Найхутчэй, яе затрымалі ў раёне плошчы Бангалор, як і іншых журналістаў — Ганну Калтыгіну і Галіну Уласік з TUT.by, а таксама Ягора Марціновіча, Надзею Бужан і Кацярыну Карпіцкую з "Нашай Нівы".

UPD: Пасля некалькіх гадзінаў у Кастрычніцкім РУУС Мінска Любоў Бахурэвіч адпусцілі. Журналістка распавяла @euroradio, што не ўдзельнічала ў пратэставай акцыі. Яе затрымалі побач з домам — яна жыве непадалёк ад плошчы Бангалор.

У міліцыі на яе склалі пратакол.
Аргкамітэт IX Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор заявак на стварэнне секцый і панэляў. Кангрэс адбудзецца 1-3 кастрычніка 2021 года ў Коўне (Літва).

Секцыі і панэлі могуць быць дысцыплінарнымі, тэматычнымі ці вузкаспецыялізаванымі. Заяўка можа быць як калектыўнай, так і індывідуальнай. Заяўнікамі могуць асобы, а таксама зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі.

Для падачы заяўкі неабходна да 1 красавіка 2021 года запоўніць форму.

Прыклады назваў панэляў у праграмах Кангрэса 2019 года.

Дадатковыя пытанні можна задаць, напісаўшы на пошту icbs@palityka.org.
Валанцёры: 27 сакавіка ў Мінску затрымана 236 чалавек.

Cярод затрыманых як мінімум — 59 жанчын, 131 мужчына, дваіх забрала хуткая, 37 чалавек адпусцілі. Дадзеныя яшчэ па 46-ці затрыманым адсутнічаюць.
Сілавікам і супрацоўнікам дзяржСМІ пры неабходнасці дадуць целаахоўніка і нават зменяць знешнасць.

Такую магчымасць прадугледжвае праектная рэдакцыя ўнясення змяненняў у закон "Аб дзяржаўнай абароне". Дадатковыя меры абароны "дазволяць зберагчы жыцці, здароўе і маёмасць ад любых злачынных замахаў", заявілі на СТБ. Так выглядае 80% падтрымкі!
Сяргей Чалы распавёў, ці трэба бегчы ў банкі, здымаць уклады і пераводзіць іх у валюту.

Аналітык пракаментаваў словы Паўла Латушкі пра тое, што нібыта Нацбанк запусціў друкарскі станок, а яшчэ размовы, якія з'явіліся ў тэлеграм-каналах, пра таямнічую эмісію і заклікі "ратаваць тое, што засталося ад рублёвых заробкаў".

>>> https://euroradio.pl/chaly-raspavyou-ci-treba-begchy-u-banki-zdymac-uklady-i-peravodzic-ih-u-valyutu
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Проста за спінай Ніны Багінскай АМАПавец у балаклаве груба затрымлівае дзяўчыну з фотаапаратам. Падбягае са спіны і хапае за шыю. Эпізод трапіў на відэа прапагандыста з RT Канстанціна @pridybaylo.
15 сутак атрымала 23-гадовая Марыя Ціханава за тое, што здымала матэрыял з Нінай Багінскай для курсавой працы. АМАПавец подла падбег да яе ззаду і схапіў за шыю, калі яна проста ішла па праспекце Незалежнасці побач са спадарыняй Нінай.

Дзяўчына прыехала ў Мінск з Масквы. Яна вучыцца ў Інстытуце сучасных мастацтваў па спецыяльнасці "Рэжысура кіно і тэлебачання".