Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.9K photos
7.53K videos
14 files
27.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Бараўляны. Людзі выйшлі ў нядзелю на пратэставыя гулянні не толькі ў Мінску.

Жыхары Бараўлян вадзілі карагод вакол ялінкі і прайшліся калонай па вулачках свайго пасёлка.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Хаатычныя затрыманні каля станцыі метро “Пушкінская”. Па словах відавочцы, “хлопец проста стаяў каля выхада з метро”.
Мінчукі працягваюць ганяць ва ўсю моц. Гэтым разам яны намалявалі трэкам "Пагоню" ў Прылепскім заказніку, што на поўнач ад Мінска.

На ўсё пра ўсё спатрэбілася 4 гадзіны.

"Чакалі лёгкай прагулкі і прыгожага трэку, атрымалі пякельны трэйль на бездарожжы і кустах. І не такі прыгожы трэк ) Але ўсё роўна было добра!" — распавядае адзін з іх.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе пра 12 затрыманых падчас акцый пратэсту ў нядзелю 20 снежня.

11 з іх затрыманыя ў Мінску, адзін чалавек — у Гродне.
Святочны настрой — новая работа дызайнера Уладзіміра Цэслера.
Салігорск. Затрыманы лідар стачкама "Беларуськалія" Анатоль Бокун.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Лідар стачкама быў затрыманы ў парку Чатырох стыхій, дзе ў Салігорску збіраюцца пратэстоўцы.

Са жніўня Анатоль Бокун адседзеў ужо больш за 50 сутак арышту.
Гродна. Затрымалі журналістку БелаПАН Марыю Харэвіч і журналістку "Нашага слова" Алену Кавальчук, паведамляе @radiosvaboda

Перад затрыманнем Харэвіч паведаміла, што ў памяшканне, дзе працавалі журналісткі, ламаліся "людзі ў цывільным". Сілавікі абяцаюць "праверыць дакументы і адпусціць".

UPD: на 16:47 журналістак вызвалілі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Жыхары ЖК "Магістр" сёння выйшлі на шпацыр і перадалі прывітанне жыхарам ЖК "Маяк".
Віцебск. Затрыманая адна з лідарак беларускага аддзялення моладзевай валанцёрскай арганізацыі YMCA Крысціна Мірсалімава.

Яе сястра — вядомая ў вузкіх колах прыхільніца "рускага свету" Эльвіра Мірсалімава.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Жыхары “Каскада”, нягледзячы на кругласутачнае патруляванне квартала, выйшлі на пратэставую акцыю. Скандуюць "За намі перамога!".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Ціхі сабатаж ад камунальнікаў. Яны знялі сцяг, сфатаграфавалі пустое месца для справаздачы, а сам сцяг пакінулі побач на дрэве.

Відэа @radiosvaboda
Больш за 50 затрыманых па ўсёй Беларусі

Людзей затрымлівалі ў Мінску, Гродне, Віцебску, Брэсце, Барысаве, Салігорску, Наваполацку і Радашковічах, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Пакуль колькасць затрыманых у некалькі разоў меншая, чым на мінулым тыдні. Магчыма тут дапамагла новая тактыка пратэстоўцаў, якія пачалі выходзіць у розны час на працягу ўсяго дня ў розных раёнах Мінска.
Гродна. Затрыманы карыкатурыст Андрэй Янковіч, які стаў вядомым пасля мітынгу 30 жніўня, калі ён выйшаў на пратэст у вобразе "ненастаяшчага прэзідэнта".

За той марш Андрэй адсядзеў 7 сутак арышту.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
МУС заяўляе, што сёння толькі ў Мінску было затрымана каля 100 чалавек. Гэта ў тры разы менш, чым у папярэднюю нядзелю.

Прадстаўнікі сілавікоў апраўдваюць гэта тым, што групы пратэстоўцаў сталі "невялікімі".

У мінулую нядзелю МУС сцвярджаў, што на пратэсты выйшла 800 чалавек, з якіх затрымалі 300. Як вы лічыце, якую агульную колькасць пратэстоўцаў гэтым разам агучыць МУС?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Вось так пратэстоўцы с банерам “Трыбунал” перакрывалі вуліцу Гарадскі Вал сёння днём.

Відэа @belsat i @tutby_official
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
МУС пахваліліся, што не прымянялі спецсродкі, затрымліваючы ўчора бацькоў з малымі дзецьмі ў мікрараёне "Лебядзіны".

Нагадаем, адзін бацька паехаў у міліцыю з дзвюма непаўнагадовымі дачкамі, другі вымушаны быў пакінуць вазок з 9-месячным дзіцём суседцы.

Па словах МУС, мужчыны "самастойна" пайшлі ў службовы аўтамабіль". На іх завялі адміністрацыйныя справы. Падобна да таго, што хутка прыйдзецца адпраўляць заяўку ў раённую адміністрацыю, каб адвесці дзіця ў пясочніцу.
У Смілавічах сёння затрымалі 7 чалавек, паведамляе "Вясна". Гэта значыць, нешта там адбывалася.

Калі вам што-небудзь пра гэта вядома, напішыце нам на @euroradio_minsk
Гурт Trubetskoy выпусціў кліп VOLYA

Музыкі спяваюць па-беларуску і кажуць, што зрабілі відэа ў падтрымку Вольгі Хіжынковай і з удзячнасцю ўсім жанчынам свабоднай Беларусі.