Еўрарадыё | Еврорадио
10.7K subscribers
34.7K photos
6.91K videos
12 files
25.4K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Літва. Гарадскі тэатр у Алітусе адкрыў новы сезон прыгожай акцыяй падтрымкі звольненых супрацоўнікаў беларускага Купалаўскага тэатра. Паміж іх партрэтаў на плошчы акторы па-беларуску і па-літоўску чыталі Янку Купалу.
Вось Дзмітрый Баскаў размахвае беларускім сцягам пад песню "Саня останется с нами". А вось яго выбіраюць старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі.
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Выратавальнік Мікалай Купрыенка за тое, што не прывёз выцягнутых з вады пратэстоўцаў да супрацоўнікаў АМАП, аштрафаваны на 810 рублёў (30 базавых велічыняў). Падчас пасяджэння АСВОДавец распавёў суддзі, што яго заробак — 656 рублёў за месяц, перадае…
Супраць супрацоўнікаў АСВОДа ў беларускіх судах сёння сведчаць Александровіч Аляксандр Аляксандравіч і Дзмітраў Дзмітрый Дзмітрыевіч. Гэта выдуманыя імёны супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС Мінска.

Міліцыянты не хочуць называць свае імёны. Яны тлумачаць гэта меркаваннямі бяспекі. Але ёсць і яшчэ адна прычына.

"Калі ў РУУС прывезлі хлопцаў з АСВОДа, там усе былі ў шоку. Шмат хто з міліцыянтаў ведае гэтых ратавальнікаў асабіста, гэта ж іх участак, а службы шмат узаемадзейнічаюць", — распавядае @euroradio хлопец, які ўночы на 7 верасня бачыў затрыманых выратавальнікаў у міліцэйскім участку.

Але сяброўства — сяброўствам, а пратаколы на АСВОДаўцаў усё ж склалі.
8 верасня пажарны Максім Сташулёнак у чаце “Страна для жизни” папярэдзіў жыхароў квартала “Каскад”, што да іх — каб зняць сцяг — выехала машына МНС з пад’ёмнікам. Ужо 9 верасня хлопец быў звольнены. Да заявы аб звальненні… прыклалі скрыншот паведамляння з чата!

— Мне казалі звальняцца па ўласным жаданні, але я адмовіўся. Я хачу працягваць працаваць у МНС. Я працую ў частцы больш за восем гадоў. Надзея маленькая, але я ўсё ж хачу дамагчыся справядлівасці і вярнуцца на службу, — распавядае @euroradio Максім.

— А як вы ўвогуле ставіцеся да таго, што пажарных адпраўляюць здымаць сцягі?

— Зразумела, як я стаўлюся! Інакш бы не пісаў тое паведамленне. І большасць супрацоўнікаў МНС падзяляе мой пункт гледжання.

Максім Сташулёнак страціў не толькі любімую працу, але і службовую кватэру. А ў яго цяжарная жонка і трохгадовае дзіця.
Следчы камітэт пракаментаваў затрыманні Калеснікавай, Знака і Салея

Марыі Калеснікавай
, Максіму Знаку і Ілью Салею інкрымінуюць "дзеянні, накіраваныя на дэстабілізацыю сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і інфармацыйнай абстаноўкі ў краіне і прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі" з выкарыстаннем СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў. Пра гэта заявілі ў Следчым камітэце.

Усё гэта — у рамках расследавання крымінальнай "справы Каардынацыйнай рады" па частцы 3 артыкула 361 КК, якую Генпракуратура распачала яшчэ 20 жніўня. Падобна да таго, што парваны пашпарт Марыі Калеснікавай адыграў ролю каталізатара і сілавікі пачалі займацца справай з патроенай энергіяй.
55 дзён прайшло з моманту, калі штабы Віктара Бабарыкі, Валерыя Цапкалы і Святланы Ціханоўскай аб'ядналіся вакол трох смелых жанчын. Першае фота зробленае 16 ліпеня ў Мінску, другое — 9 верасня ў Варшаве.

На сённяшнім фота замест Вольгі Кавальковай магла б быць Марыя Калеснікава — калі б пагадзілася з'ехаць з Беларусі і не парвала свой пашпарт на мяжы. Але цяпер Марыя — пад вартай у мінскім СІЗА №1.
Фанатаў ХК "Дынама-Мінск", якія бастуюць супраць абыякавасці кіраўніцтва клуба да падзей у краіне, на трыбунах замянілі курсантамі з Універсітэта грамадзянскай абароны МНС.

У клубе гэтага нават не хаваюць. Проста кажуць, што хадзіць — асабістая ініцыятыва хлопцаў. А што ўсе як на падбор у дынамаўскай форме — дык яны "людзі вайсковыя", заўсёды ў форме.

https://euroradio.pl/asabistaya-inicyyatyva-fanatau-hk-dynama-minsk-zamyanili-kursanty-mns
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Не паспелі ўдзельніцы Жаночага маршу сабрацца на Нямізе, а тут ужо першыя затрыманні. Іх праводзяць тыя ж сілавікі ў зялёнай форме і ў чорных балаклавах, што і ўчора.
Другі вечар запар мінскія жанчыны збіраюцца на шэсце ў падтрымку затрыманай сяброўкі Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай. Аднак не паспелі ўдзельніцы маршу сёння сабрацца на Нямізе, як іх пачалі затрымліваць. Адну за адной. Працуюць тыя ж сілавікі, што і ўчора.

СТРЫМ Еўрарадыё з месца падзей
Мінск. Супрацоўнікі АСВОДа, затрыманыя 6 верасня пасля таго, як ратавалі з вады пратэстоўцаў з Маршу адзінства, выйшлі на волю з мінскага ізалятара ў завулку Акрэсціна. Скончыліся тры дні, якія міліцыя мела права ўтрымліваць іх пад вартай.

АСВОДаўцаў яшчэ чакаюць суды — і, найхутчэй, пакаранне. 9 верасня быў асуджаны толькі адзін з іх: матарыста Мікалая Купрыенку прызналі вінаватым у непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы і аштрафавалі на 810 рублёў.

Фота слухача @euroradio
Мінск. Затрыманні жанчын працягнуліся і на плошчы Незалежнасці. Удзельніцы сарванага жаночага маршу схаваліся ў Чырвоным касцёле.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. А вось гэтаму хлопцу пашанцавала: міліцыянт у чорнай, амаль спартовай форме не змог яго дагнаць! Затрыманне сарвалася.
Мінск. На плошчу Незалежнасці прыйшла Ніна Багінская. Сілавікі з'ехалі. А жанчыны выйшлі з Чырвонага касцёла і праспявалі "Калыханку".