Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.6K photos
7.49K videos
14 files
27.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Мінск. Ціск на Каталіцкую царкву ў Беларусі працягваецца. Пробашч касцёла Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску ксёндз Уладзіслаў Завальнюк паведамляе, што нехта самавольна памяняў замкі ў дзвярах касцёла.

"Прадстаўнікі касцёла атрымалі толькі адзін набор ключоў. Дзе знаходзяцца іншыя ключы і хто нясе адказнасць у гэтай сітуацыі за бяспеку святыні не паведамляецца", — зазначае Завальнюк.

У ліпені стала вядома пра канфлікт вакол будынку Чырвонага касцёла, які разгарэўся ў вернікаў з мінскімі ўладамі. КУП "Мінская спадчына" — "за амартызацыю касцёла і падаткі на карыстанне зямлёй" выставіла касцёлу рахунак — каля $64 тысяч. Вернікі збіраюць подпісы, каб гэтая пазыка была скасаваная.
Мінск. Еўрарадыё стала вядома, што ў кватэру адной з удзельніц студэнцкай забастоўкі на журфаку БДУ спрабуюць патрапіць сілавікі. Праз дзверы яны кажуць, што нібыта хочуць пра нешта "паразмаўляць".

Тэлефон дзяўчыны цяпер недасяжны.
Еўрарадыё | Еврорадио
Уночы затрыманага футбаліста "Крумкачоў" на хуткай завезлі з міліцыі ў лякарню Па адных звестках, у Сяргея Казекі зламаны пазваночнік, па іншых — шматлікія траўмы: удар правай почкі, закрытая траўмы жывата, гематомы па ўсім целе. Ён у 4-й гарадской клінічнай…
Мінск. Крымінальнай справы супраць футбалістаў клуба "Крумкачы", затрыманых напярэдадні ў цэнтры Мінска падчас вулічных пратэстаў, не будзе. Сваякам хлопцаў пра гэта паведаміў следчы, які вёў гэтую справу.

Цяпер Сяргей Казека ўжо адпушчаны з міліцыі, вызвалення Паўла Расолькі чакаюць у найбліжэйшы час.

Пакуль невядома, ці працягнецца адміністрацыйны пераслед футбалістаў. Самі яны кажуць, што не ўдзельнічалі ў вулічнай акцыі. Але справы на іх удзень 31 жніўня былі перададзеныя ў суд Ленінскага раёна Мінска.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі правялі несанкцыянаваны пікет побач з амбасадай Літвы ў Беларусі. Яны пратэставалі супраць візавых санкцый, якімі прыбалтыйскія краіны абклалі 30 беларускіх афіцыйных асоб.

Відэа @radiosvaboda
Мінск. Плакаты, з якімі "прыхільнікі міру і стабільнасці" пратэставалі побач з амбасадай Літвы ў Беларусі.

Фота БЕЛТА
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Падчас Вялікага жаночага маршу 29 жніўня на плошчы Перамогі быў затрыманы доктар Ігар Таболіч — анэстэзіёлаг-рэаніматолаг з 1-й гарадской клінічнай бальніцы. Сябры Ігара кажуць, што ён прыйшоў на акцыю са сваёй нявестай — праз тыдзень у іх вяселле.…
31 жніўня ў Мінску судзілі доктара Ігара Таболіча — рэаніматолага, затрыманага падчас Вялікага жаночага маршу 29 жніўня. Прысуд — 675 рублёў штрафу ($250).

Ігар Таболіч 6 гадоў аддаў вайсковай медыцыне, а цяпер працуе ў 1-й гарадской клінічнай бальніцы. На жаночы марш ён прыйшоў разам са сваёй нявестай — праз некалькі дзён у іх запланаванае вяселле.

Хлопца затрымалі на самым пачатку маршу — ён быў абгорнуты ў бел-чырвона-белы сцяг. Група жанчын-медыкаў на маршы несла перад сабой вялікі банер: "Я лечу твоих родных. Стреляя в меня, попадёшь в них". Але, мяркуючы па затрыманні доктара, сілавікі не пачулі гэтых слоў.
Мінск. Студэнтку журфака БДУ сілавікі спрабавалі выманіць з дому СМСкай — а самі чакалі ў пад'ездзе

Еўрарадыё пагаварыла са студэнткай журфака, да якой сёння прыйшлі міліцыянты і прапанавалі "праехаць з імі". Аліна вучыцца на трэцім курсе. Была інфармацыя, што яна — сяброўка журфакаўскага стачкама.

"Уся іх прэтэнзія была ў тым, што я знаходжуся і нібыта адмініструю закрыты чат журфака. Але я яго не адмініструю. І не ведаю, чаму менавіта да мяне прыйшлі. З таго чата я ўжо выйшла, на той момант было каля 70 чалавек. Між іншага, мы там абмяркоўвалі звычайныя пытанні накшталт стварэння журфакаўскай газеты".

Аліна не адчыніла дзверы міліцыянтам. Тады яны пайшлі і сталі чакаць пад пад'ездам на вуліцы. Неўзабаве прыйшла СМСка, што Аліну чакаюць сёння на вуліцы Рэвалюцыйнай, 3 у 16:30 — для гутаркі. Там знаходзіцца ГУБАЗіК — Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Але яна туды не пайшла:

"Цяпер яны сталі тэлефанаваць бацькам і запалохваць іх. Пагражаюць, што выламаюць дзверы ў маю кватэру. Вось проста цяпер я на вуліцы іх не бачу, але магчыма, што яны зайшлі ў пад'езд".
Гэты плакат — праца дзвюх мастачак Дар'і Львоўскай і Дар'і Калмыковай. Аўтары не маглі застацца абыякавымі да падзей, якія цяпер адбываюцца ў Беларусі.
Audio
Павел Свярдлоў і Марыя Калеснікава ў праграме ЕЎРАЗУМ абмяркоўваюць галоўныя тэмы панядзелка, 31 жніўня.

1:27 Балтыйскія краіны ўвялі санкацыі супраць 30 беларускіх афіцыйных асобаў

5:22 Навіны спорту

7:06 ІТ-кампаніі сыходзяць, валюты не хапае — вінаватыя пратэсты

29:39 Навіны шоу-бізу

32:35 Пасля затрымання на вулічнай акцыі футбаліста "Крумкачоў" чакае месяц пасцельнага рэжыму
Мінск. На плошчы Свабоды побач з кафедральным саборам пратэстуюць каталікі. У іх руках — партрэт Тадэвуша Кандрусевіча, якога ўлады не пусцілі ў Беларусь, і слова "Чакаем".
Юрый Караеў назваў іудамі міліцыянтаў, якія звольніліся са службы на знак пратэсту пасля жорсткіх разгонаў мірных дэманстрацый

"Пра здраднікаў усё сказана. Сярод іх ёсць тыя, хто біў сябе кулаком у грудзі раней. Не хачу іх клеймаваць, можа, яны былі добрымі хлопцамі, але ў іх не хапіла мудрасці, стойкасці, ведаў. Відаць, мала чыталі нармальных кніг і аналітычных праграм, больш верылі жоўтай прэсе", — заявіў міністр унутраных спраў у інтэрв'ю тэлеканалу Russia Today.

Пасля падзей 9–12 жніўня многія міліцыянты напісалі рапарты на звальненне. Былі і выпадкі, калі былыя супрацоўнікі праваахоўных органаў выкідалі сваю форму.

https://euroradio.pl/ministr-karaeu-nazvau-iudami-milicyyantau-yakiya-syshli-z-organau
Пазбаўлены пасады яшчэ адзін дыпламат, які раскрытыкаваў вынікі выбараў

Аляксандр Лукашэнка звольніў амбасадара Беларусі ў Іспаніі і па сумяшчальніцтве пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Сусветнай турысцкай арганізацыі Паўла Пуставога.

Пуставой стаў адным з беларускіх дыпламатаў, якія публічна пракаментавалі прэзідэнцкія выбары не так, як хацелася ўладзе. 19 жніўня дыпламат на старонцы амбасады ў "Фэйсбуку" напісаў, што для мірнага вырашэння сітуацыі ў Беларусі варта правесці перападлік вынікаў галасавання.
Кіраўнік Канстытуцыйнага суда Літвы Дайнюс Жалімас заклікае ўнесці ў санкцыйныя спісы сваіх беларускіх калег

"На сцяне галоўнай залы Канстытуцыйнага суда Літвы — перад вачыма суддзяў — залатымі літарамі напісана: "Curantes iura iuvant" — "Права абараняе таго, хто яго паважае", — лічыць Жалімас. — Імёны беларускіх "cуддзяў" заслужылі не залатыx літар, a для пачатку ўнясення ў санкцыйныя спісы паслугачоў нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі".

https://euroradio.pl/kiraunik-kanstytucyynaga-suda-litvy-belaruskiya-suddzi-zaslugouvayuc-sankcyy

Аляксандр Лукашэнка 31 жніўня заступіўся за беларускіх суддзяў. "Я гатовы з кім заўгодна спрачацца, што самы незалежны суд — у Беларусі. Няхай ніхто не смяецца. Вы ж ведаеце, наколькі я аберагаю вас ад рознага кшталту накатаў ці тэлефонных просьбаў і размоў", — сказаў ён, сустракаючыся са старшынём Вярхоўнага суда Беларусі Валянцінам Сукалам.
У Беларускім футболе з'явілася новая слаўная традыцыя — святкаваць галы і перамогі вось такім жэстам ) На здымку @tribuna_by — варатарка "Мінска" і зборнай Беларусі Наталля Васкабовіч пасля фіналу жаночага кубка Беларусі.

✌🏻❤️✊🏻
Баранавічы. Работнікі 558-га авіярамонтнага завода патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, новых выбараў, вызвалення палітвязняў і расследавання выпадкаў гвалту. Пад калектыўным зваротам падпісалася 400 чалавек. А сам гэты зварот з'явіўся пасля таго, як супрацоўнікі завода былі затрыманыя і асуджаныя за ўдзел у пратэставых акцыях.

Крыніца