Еўрарадыё | Еврорадио
9.28K subscribers
42.1K photos
8.37K videos
14 files
31.4K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Украінскі гурт Ziferblat з песняй Bird of Pray выйшаў у фінал "Еўрабачання-2025". Першы паўфінал конкурсу прайшоў учора ўвечары ў швейцарскім Базелі.

Таксама ў фінал прайшлі Швецыя (песня Bara Bada Bastu гурта KAJ — сёлетнія фаварыты), Нарвегія, Албанія, Ісландыя, Нідэрланды, Польшча, Сан-Марына, Эстонія (з віруснай "Espresso Macchiato" ад рэпера TOMM¥ €A$H) і Партугалія.

Беларусь у "Еўрабачанні" каторы год не ўдзельнічае. Спярша Еўрапейскі вяшчальны саюз праз палітычны кантэкст у песнях не дазволіў прыехаць на конкурс гурту "Галасы ЗМеста". А пазней і ўвогуле выключыў Белтэлерадыёкампанію — праз саўдзел у рэпрэсіях.
Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі "па памілаванні" — на тры месяцы раней за прызначаны ёй тэрмін. Пра гэта даведалася @nashaniva.

Жыхарку Лунінца адправілі ў калонію на два гады за "паклёп на Лукашэнку". Яе "злачынства" — лайк пад публікацыяй у "Аднакласніках", дзе яго называлі дыктатарам. Прысуд вынесла суддзя Кацярына Клеўжыц.
30 гадоў таму Лукашэнка правёў першы рэферэндум у гісторыі незалежнай Беларусі. Яго вынікі адкрылі шлях да абсалютнай улады і абумовілі курс на інтэграцыю з Расіяй.

У бюлетэнях 14 траўня 1995 года было чатыры пункты:

▪️наданне рускай мове статусу дзяржаўнай;

▪️вяртанне да сцяга і герба, блізкіх да савецкіх;

▪️падтрымка эканамічнай інтэграцыі з Расіяй;

▪️дазвол кіраўніку дзяржавы распускаць Вярхоўны Савет "у выпадку сістэматычных парушэнняў".

Згодна з абвешчанымі вынікамі, больш за 3,5 млн з 4,8 млн удзельнікаў на ўсе пытанні адказалі станоўча.
Еўрарадыё | Еврорадио
Колькасць адкрытых у Беларусі вакансій упершыню пераваліла за 200 тысяч. Па стане на раніцу 21 красавіка на сайце Дзяржаўнай службы занятасці зарэгістравана 200047 вакантных працоўных месцаў. І ўсяго 17 тысяч 411 рэзюмэ. Беларусы (і асабліва беларускі) незадаволеныя…
За тры тыдні ў Беларусі стала на 5,5 тысячы адкрытых вакансій больш. Па стане на раніцу 14 траўня на сайце Дзяржаўнай службы занятасці зарэгістравана 205642 вакантных працоўных месца.

У сярэдзіне красавіка гэтая лічба ўпершыню перавысіла 200 тысяч. Закрываць вакансіі па-ранейшаму няма каму — пададзена ўсяго 18268 рэзюмэ.

Беларусы (і асабліва беларускі) незадаволеныя жаданнем Лукашэнкі запрасіць у краіну 150 тысяч работнікаў з Паўднёвай Азіі
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі):

12:00 — палітычны аналітык Павел Усаў

13:00 — актывіст польскай "Салідарнасці" Яраслаў Халадэцкі

14:00 — палітолаг, эксперт iSANS Яўген Магда

15:00 — былая палітзняволеная Ірына Шчасная і сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша

16:00 — кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка

Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
Прадстаўнікі краінаў ЕС пры Еўрасавеце зацвердзілі 17-ы пакет санкцый супраць Расіі. Яны ўводзяцца за парушэнні правоў чалавека, гібрыднае ўмяшанне па ўсім свеце (маецца на ўвазе найперш "ценевы флот", які выкарыстоўваецца для дыверсій) і распаўсюджванне хімічнай зброі.

Напярэдадні Нямеччына пагражала Крамлю новымі еўрапейскімі санкцыямі, калі 12 траўня не будзе спынены агонь на лініі супрацьстаяння з Украінай. Іх збіраўся падтрымаць і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Перамір'я ў выніку не адбылося.

Канчаткова новы пакет санкцый мусяць быць прыняты на пасяджанні Рады ЕС па знешніх справах 20 траўня — на ўзроўні міністраў замежных спраў.
Сёлета ў Беларусі пад бульбу адвялі на 18% больш плошчаў, чым у 2024 годзе. Так улады спрабуюць хаця б налета не дапусціць дэфіцыту — за апошнія некалькі тыдняў на палічках крамаў засталася ў асноўным дробная і гнілаватая бульба, а цэны на яе пры гэтым узляцелі.

Знайсці якасную бульбу не дапамаглі ні чыноўнічыя праверкі, ні вербальныя інтэрвенцыі найвышэйшага ўзроўню.

Сёлета ж пасадка бульбы ў дзяржаўных гаспадарках ужо скончаная. Пад яе занялі 19,8 тысяч гектараў — супраць 16,7 тысяч летась.
Пра Каардынацыйную Раду, “рускі свет”, агентуру і скрадзеныя грошы. Стрым з палітолагам Паўлам Усавым.

Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава знікла не проста так, а з грашыма “партыі”. Гэты факт, які, па шчырасці, не выключаўся адпачатку яшчэ больш ускладніў сітуацыю ў асяродку дэмсіл. Бо атрымліваецца, што былі падманутыя і НАУ, і асабіста Павел Латушка, і Каардынацыйная Рада, і "Кіберпартызаны", і спецслужбы Польшчы, і… фактычна мы ўсе.

Чаму гэта будзе мець катастрафічныя наступствы для дэмсіл і ці была магчымасць пазбегнуць такога фіяска? Што апроч самароспуску можа ўратаваць КР? Ці здольныя беларусы рабіць высновы са сваіх палітычных памылак? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем з доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым: https://www.youtube.com/watch?v=f-PjJA5PyJU
Жахлівае ДТЗ у Чавускім раёне. У лабавым сутыкненні мінівэна Peugeot і грузавой ГАЗелі загінулі тры чалавекі — кіроўца і пасажыры французскага аўто.

Кіроўца грузавіка і яшчэ адзін пасажыр "Пежо" шпіталізаваныя з траўмамі.

Аварыя адбылася раніцай 14 траўня паблізу вёскі Гарбовічы. Машыны не змаглі размінуцца на ​​ўчастку моста, часткова перакрытага на рэканструкцыю.
Закрываецца "Эканамічная газета". Яна выходзіла з 1992 года.

Газета з 32-гадовай гісторыяй перастане друкавацца з ліпеня. "Папяровым выданням з іх цыкламі друку і дастаўкі даводзіцца саступаць месца электронным СМІ", — адзначае галоўны рэдактар ЭГ ​​Фёдар Велікаселец.

З 1998 па 2005 год медыя называлася "Нацыянальная эканамічная газета". Але тады недзяржаўным арганізацыям забаранілі выкарыстоўваць у назвах словы "беларускі" і "нацыянальны". ЭГ скараціла назву на адно слова і выходзіла яшчэ 20 гадоў, наклад газеты дасягаў 40 тысяч асобнікаў.
"Вашая "піянерка" ў эміграцыі — неацэнная". Вялікае інтэрв'ю @euroradio з польскім дысідэнтам, актвыістам "Салідарнасці", палітвязнем і палітычным эмігрантам Яраславам Халадэцкім.

Турма і выданне газеты ў зняволенні, выгнанне і праца ў польскай газеце для замежжа, канфлікт паміж старой і новай польскай апазіцыяй, падзел на тых, хто з’ехаў, і тых, хто застаўся. Усё гэта нам так знаёма!

Ці з’яўляецца сённяшняя Польшча той краінай, за якую змагаўся Халадэцкі? Адказы ў нашым новым відэа: https://www.youtube.com/watch?v=Ohh09wms_wE
За 10 гадоў школьнікаў, якія навучаюцца па-беларуску, стала менш на траціну. А тых, хто трапляе на рускую мову навучання, наадварот, стала болей — іх ужо амаль 1 млн.

Падрабязнасці: https://euroradio.fm/za-10-gadou-shkolnikau-yakiya-navuchayucca-pa-belarusku-stala-mensh-na-tracinu

З Беларусі — без VPN
Ці прыме Пуцін выклік Зяленскага і ці прыедзе на перамовы ў Стамбуле? Вядома, не. Стрым з украінскім палітолагам Яўгенам Магдам.

"Гэй, таварыш Пуцін! Вядзіце перамовы, чорт вас дзяры!". Так збіраецца "ўгаворваць" Пуціна прыехаць у Турцыю на мірныя перамовы паа Украіне прэзідэнт Бразіліі Лула да Сілва. Ён якраз у Кітаі — і прыдумаў пазваніць у Крэмль. Чаму б не?

У 2022 годзе Масква і Кіеў ужо перамаўляліся ў Стамбуле. Расія патрабавала капітуляцыі Украіны, таму спыніць вайну тады не атрымалася. І вось — тое ж месца. Ды не той жа час. Той жа прэзідэнт Турцыі Эрдаган. Ды не той жа прэзідэнт ЗША. І Пуцін, які, не прыехаўшы, падкрэсліць нежаданне Расіі заключаць мір.

Размаўляем пра гэта з палітолагам, экспертам iSANS Яўгенам Магдам: https://www.youtube.com/watch?v=mb9z7y4M_3s
Экскурсаводаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы. А таксама — садзейнічаць "прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі грамадскага развіцця".

Экскурсіі па Мірскім замку і шагалаўскіх месцах Віцебска робяцца ўсё больш і больш цікавымі: https://euroradio.fm/ekskursavodau-abavyazali-vedac-asnovy-idealogii-dzyarzhavy

З Беларусі — без VPN
“Шлях да волі праз кайданы”. На пытанні пра вызваленне палітвязняў адказваюць былая палітзняволеная Ірына Шчасная і сябра БАП Алег Кулеша.

У календарах беларусаў з’явілася яшчэ адна памятная дата: 21 траўня — Дзень салідарнасці з палітвязнямі. За апошнія 5 гадоў дзясяткі тысяч чалавек сталі ахвярамі крымінальнага пераследу. За лічбамі — разбураныя лёсы і боль.

Каб звярнуць увагу на лёс і пакуты палітвязняў і іх сем’яў, у Варшаве 18 траўня адбудзецца акцыя “Шлях да волі праз кайданы”. Але ці здольныя беларусы замежжа акцыямі паўплываць на лёс палітвязняў і ці захавалася ў нашай супольнасці салідарнасць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць Ірына Шчасная і Алег Кулеша: https://www.youtube.com/watch?v=KfmuVEPUBu4
Пра "нацыянальная анарэксію" ад Лукашэнкі, Спецтрыбунал (нарэшце?) і зніклую Анжаліку Мельнікаву. Стрым з кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам.

Паводле НАУ, з 2020 па 2023 год грамадзяне Беларусі больш за 800 тысяч разоў атрымалі статус рэзідэнта ў ЕС. За злачынствы супраць суайчыннікаў Лукашэнка і яго паплечнікі мусяць патрапіць пад Спецтрыбунал. Што, праўда, пакуль не замінае яму сустракацца з Пуціным на парадзе ў Маскве, расказваць пра фашызм у Еўропе і перапісваць гісторыю.

Што з сябе ўяўляе Спецтрыбунал? Што вынікае з новых фактаў адносна знікнення Мельнікавай і што гэта азначае для дэмсіл і асабіста Латушкі? Пытаемся ў яго пра гэта і іншае ў жывым эфіры @euroradio: https://youtu.be/fhM8FrQHzKc
У "Белавія" было 30 самалётаў, а цяпер — толькі 16. І гэта з улікам трох Airbus, якія Беларусь летась набыла ў Гамбіі ў дрэнным тэхнічным стане ў абход заходніх санкцый. Пра гэта міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч расказаў сёння дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Па словах чыноўніка, самалётаў беларускай авіякампаніі не хапае. Яна разглядае магчымасць папоўніць свой флот, набыўшы лайнеры кітайскай вытворчасці. Таксама "Белавія" шукае магчымасці атрымаць самалёты ў лізінг.
Беларусь плануе падпісаць дамовы пра выдачу з дзевяццю краінамі. Сярод іх Шры-Ланка, у якой па звестках СМІ пасля знікнення пабывала спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. З гэтай краінай, а таксама з ПАР і Карэяй (міністр юстыцыі Яўген Каваленка не ўдакладніў, з якой, быццам бы ён іх не адрознівае) дамовы будуць заключаныя бліжэйшым часам.

Дамовы пра выдачу датычацца асобаў, якія знаходзяцца ў вышуку па крымінальных справах, а таксама тых, каго шукаюць для прывядзення прысуду ў выкананне. Акрамя краінаў, пералічаных вышэй, падобныя дамовы распрацоўваюцца з Венесуэлай, Зімбабвэ, Нігерыяй, Бразіліяй, Камбоджай і Нікарагуа.

А ўжо сёння Палата прадстаўнікоў ратыфікавала дамову пра выдачу з Пакістанам.
У Гродне МАЗ праваліўся ў гіганцкую яміну, якую выкапалі камунальнікі. Кіроўца занадта блізка падагнаў грузаік да краю, і пад ім прасеў грунт.

Неўзабаве машыну дасталі з-пад зямлі пры дапамозе аўтакрана. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.