Еўрарадыё | Еврорадио
9.33K subscribers
42K photos
8.33K videos
14 files
31.2K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Увага! Змены ў раскладзе эфіраў @euroradio:

15:00 — прадстаўніца “Кіберпартызан” Юльяна Шаметавец

17:00 — гісторык Яўген Красулін

Выбачаемся за нязручнасці!
"Казус Мельнікавай": як спікерка КР пакінула "Кіберпартызанаў" без грошай. Пішыце пытанні ў чат трансляцыі!

Якім чынам Мельнікава ўзначаліла фонд "Кібербартызанаў" і чаму яна адзінаасобна прымала рашэнні аб руху сродкаў па ім? Як страта грошай уплывае на дзейнасць "Кіберпартызанаў" і ці будуць яны шукаць Мельнікаву самастойна?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае афіцыйная прадстаўніца "Кіберпартызан" Юльяна Шаметавецhttps://youtu.be/FOwTh-v9O3I
Ізноў народ не той. Віцэ-прэм’ер паскардзіўся, што беларускі “не выконваюць план” па нараджэнні дзяцей.

"Апытанні паказваюць тое, што большасць беларусак плануюць мець двух дзяцей, а гэта фактычна толькі ўзровень узнаўлення. Гэта значыць, дэмаграфічнага росту мы пры гэтым не бачым. Але пры гэтым нават 30% усё ж такі гэты план не выконваюць у поўнай меры — маюць адно дзіця", — заявіў Уладзімір Каранік.

Нараджальнасць у Беларусі: рэкордны спад і яго катастрафічныя наступствы
“60% гасцей — адэкватныя. Астатнія — складаныя”. Як беларус працуе ў гардэробе варшаўскага клуба.

“Часам п'яныя госці абвінавачваюць нас у крадзяжы куртак, хоць маглі іх самі пакінуць у зале. Спрабуюць схапіць за руку, крычаць”.

Чытаць тут: https://euroradio.fm/groshay-mne-khapae-yak-belarus-zarablyae-u-garderobe-varshauskaga-kluba

Спасылка, якая працуе без VPN
Звычайны фашызм: адкуль ён узяўся і чым адрозніваецца ад камунізму? Абмяркоўваем у эфіры @euroradio!

Што прывяло Гітлера да ўлады і чаму яго паслядоўнікі атрымалі падтрымку людзей і ўлады ў іншых краінах? Што зблізіла пазіцыі Гітлера і Сталіна і што стала прычынай здрады Адольфа Іосіфу? 

Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным:  https://youtu.be/BWudQ_sSWKw
Каардынацыйная рада сёння пачне абіраць новага спікера. Працэдура галасавання цягнецца суткі.

На пасаду прэтэндуюць Арцём Брухан ад спісу “Каманда Латушкі і рух “За Свабоду” і Аляксандр Кныровіч ад блоку Пракоп’ева – Ягорава. 

Таксама дэлегаты прымуць рашэнне, ці ўводзіць пасаду другога віцэ-спікера.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Дональд Трамп сустрэнецца з новым сірыйскім прэзідэнтам. Яшчэ нядаўна за інфармацыю пра месцазнаходжанне Ахмеда аш-Шараа ЗША прапаноўвалі 10 млн долараў.

Кароткая сустрэча з сірыйскім кіраўніком, які атрымаў уладу пасля звяржэння Башара Асада, запланаваная ў Саўдаўскай Аравіі.

Як паведамляла The Times, аш-Шараа гатовы на шэраг саступак дзеля таго, каб ЗША знялі санкцыі, уведзеныя ў часы Асада. У тым ліку падпісаць “рэсурсную дамову”, аналагічную той, што нядаўна падпісалі ЗША і Украіна.
Сёння пошук "гаманцоў" Лукашэнкі, заўтра — Фонд Прымірэння. Меркаванне.

Калумніст Максім Камерэр лічыць, што дабрабыт кіраўніцтву краіны здабываюць не толькі топ-бізнесмены. І прапануе свой погляд на тое, што можа быць наступным крокам пасля пошуку “гаманцоў рэжыму”.

Чытаць меркаванне тут: https://euroradio.fm/syonnya-poshuk-gamancou-lukashenki-zautra-fond-prymirennya-merkavanne

Спасылка, якая працуе без VPN

А як лічыце вы?
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа возьме ўдзел у перамовах паміж Расіяй і Украінай у Стамбуле. Таксама ў амерыканскай дэлегацыі будуць спецпасланнікі Стыв Уіткаф і Кіт Келаг.

Амерыканская дэлегацыя — адзіная, склад якой сёння вядомы. Хто будзе перамаўляцца ад імя Украіны і Расіі мы можам і не даведацца да самога пачатку сустрэчы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На Беларусь ідуць дажджы. Парасоны спатрэбяцца як мінімум да пятніцы – і гэта аптымістычны прагноз.

Калі глядзець па папярэдніх прагнозах, дажджлівае і халоднае надвор’е захаваецца да канца месяца.
Улады хочуць прыцягнуць у Беларусі як мага больш працоўных мігрантаў. Але праз гэта можа запаволіцца рост заробкаў.

Якія ёсць патэнцыйныя плюсы і мінусы для беларускай эканомікі ад (не)прыезду 150 000 пакістанцаў — чытайце тут: https://euroradio.fm/pryezd-pakistancau-mozha-zapavolic-rost-zarobkau-u-belarusi-ekanamistka

Спасылка, якая працуе без VPN
Audio
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 13 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

00:58 Каранік кажа, што беларускі не выконваюць план па нараджальнасці — сур’ёзна?

06:55 Навіны спорту

08:46 Ці прыляціць Трамп у Стамбул 15 траўня?

23:58 Навіны шоў-бізу

27:32 Чаму пакістанцы не паедуць у Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Велізарная сасіска ў чалавечы рост, якая крыважэрна ўсміхаецца, пакуль смажыць на мангале іншыя сасіскі — такую скульптуру паставілі ў парку ў Жлобіне. Ініцыятарам выступіў мясцовы мясакамбінат.

Лепш цяпер праз гэты парк не вяртацца дадому ў цемры...
Украінскі гурт Ziferblat з песняй Bird of Pray выйшаў у фінал "Еўрабачання-2025". Першы паўфінал конкурсу прайшоў учора ўвечары ў швейцарскім Базелі.

Таксама ў фінал прайшлі Швецыя (песня Bara Bada Bastu гурта KAJ — сёлетнія фаварыты), Нарвегія, Албанія, Ісландыя, Нідэрланды, Польшча, Сан-Марына, Эстонія (з віруснай "Espresso Macchiato" ад рэпера TOMM¥ €A$H) і Партугалія.

Беларусь у "Еўрабачанні" каторы год не ўдзельнічае. Спярша Еўрапейскі вяшчальны саюз праз палітычны кантэкст у песнях не дазволіў прыехаць на конкурс гурту "Галасы ЗМеста". А пазней і ўвогуле выключыў Белтэлерадыёкампанію — праз саўдзел у рэпрэсіях.
Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі "па памілаванні" — на тры месяцы раней за прызначаны ёй тэрмін. Пра гэта даведалася @nashaniva.

Жыхарку Лунінца адправілі ў калонію на два гады за "паклёп на Лукашэнку". Яе "злачынства" — лайк пад публікацыяй у "Аднакласніках", дзе яго называлі дыктатарам. Прысуд вынесла суддзя Кацярына Клеўжыц.
30 гадоў таму Лукашэнка правёў першы рэферэндум у гісторыі незалежнай Беларусі. Яго вынікі адкрылі шлях да абсалютнай улады і абумовілі курс на інтэграцыю з Расіяй.

У бюлетэнях 14 траўня 1995 года было чатыры пункты:

▪️наданне рускай мове статусу дзяржаўнай;

▪️вяртанне да сцяга і герба, блізкіх да савецкіх;

▪️падтрымка эканамічнай інтэграцыі з Расіяй;

▪️дазвол кіраўніку дзяржавы распускаць Вярхоўны Савет "у выпадку сістэматычных парушэнняў".

Згодна з абвешчанымі вынікамі, больш за 3,5 млн з 4,8 млн удзельнікаў на ўсе пытанні адказалі станоўча.
Еўрарадыё | Еврорадио
Колькасць адкрытых у Беларусі вакансій упершыню пераваліла за 200 тысяч. Па стане на раніцу 21 красавіка на сайце Дзяржаўнай службы занятасці зарэгістравана 200047 вакантных працоўных месцаў. І ўсяго 17 тысяч 411 рэзюмэ. Беларусы (і асабліва беларускі) незадаволеныя…
За тры тыдні ў Беларусі стала на 5,5 тысячы адкрытых вакансій больш. Па стане на раніцу 14 траўня на сайце Дзяржаўнай службы занятасці зарэгістравана 205642 вакантных працоўных месца.

У сярэдзіне красавіка гэтая лічба ўпершыню перавысіла 200 тысяч. Закрываць вакансіі па-ранейшаму няма каму — пададзена ўсяго 18268 рэзюмэ.

Беларусы (і асабліва беларускі) незадаволеныя жаданнем Лукашэнкі запрасіць у краіну 150 тысяч работнікаў з Паўднёвай Азіі