This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як Мінск выглядае з кабіны вайсковага самалёта? Відэа запісалі пілоты, якія ўдзельнічалі ў паветраным парадзе 9 траўня.
"Ілюзій у мяне няма". Аляксандр Кныровіч вылучаецца ў спікеры Каардынацыйнай рады.
Выбары пройдуць заўтра. Кныровіча вылучыла фракцыя "Беларусы". Таксама на пасаду спікера КР прэтэндуе Арцём Брухан з фракцыі "Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду".
Пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай абавязкі спікера выконвае Станіслава Гліннік. Але яна ўдзельнічаць у выбарах не будзе.
Выбары пройдуць заўтра. Кныровіча вылучыла фракцыя "Беларусы". Таксама на пасаду спікера КР прэтэндуе Арцём Брухан з фракцыі "Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду".
Пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай абавязкі спікера выконвае Станіслава Гліннік. Але яна ўдзельнічаць у выбарах не будзе.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пад Кобрынам 11 траўня заўважылі смерч, які ўзняў у паветра пясок і пыл. На жаль, пасля меліярацыі і высыхання балотаў такія з'явы на поўдні Беларусі робяцца ўсё больш звыклымі.
Вось, напрыклад, пясчаная бура на трасе Мінск — Гомель, два тыдні таму.

Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс стрымаў на панядзелак (час пазначаны беларускі):
12:00 — паэт і музыка Алесь Плотка
13:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава
14:00 — прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар
15:00 — OpTeamist'ы Павел Трыпуць і Юля Марчанка
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
12:00 — паэт і музыка Алесь Плотка
13:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава
14:00 — прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар
15:00 — OpTeamist'ы Павел Трыпуць і Юля Марчанка
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Расіі пачалі крымінальную справу праз пажар на буравой вышцы "Беларуснафты-Сібір". Кошт збудавання, якое загарэлася і абрынулася, складае ад 10 да 30 млн долараў.
Справа пачатая за "парушэнне патрабаванняў прамысловай бяспекі небяспечных вытворчых аб'ектаў". Следчы камітэт РФ ускладае віну за здарэнне на рабочых, якія працавалі на вышцы.
"Беларуснафта-Сібір" здабывае нафту на некалькіх радовішчах у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расіі. Для беларускай кампаніі гэта "Новая Венесуэла".
Справа пачатая за "парушэнне патрабаванняў прамысловай бяспекі небяспечных вытворчых аб'ектаў". Следчы камітэт РФ ускладае віну за здарэнне на рабочых, якія працавалі на вышцы.
"Беларуснафта-Сібір" здабывае нафту на некалькіх радовішчах у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расіі. Для беларускай кампаніі гэта "Новая Венесуэла".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Што такое ленд-ліз? У ціктоку прыдумалі, як патлумачыць гэта за 5 секунд.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Польшчы тры чалавекі затрыманыя за абыход санкцый, накладзеных Еўрасаюзам на Беларусь і Расію. Яны арганізоўвалі пастаўкі бярозавай фанеры пад выглядам прадукцыі з Казахстана.
Былі праведзеныя ператрусы ў кватэрах затрыманых і на складах кампаніі, задзейнічанай у схеме. Канфіскаваная бухгалтарская дакументацыя, электроннае абсталяванне і фанера. Узоры тавару былі ўзятыя для лабараторных даследаванняў.
Затрыманым прад'яўленыя абвінавачанні ў мытным махлярстве і ўчыненні злачынства, звязанага з парушэннем санкцый. Суд арыштаваў іх актывы для пакрыцця магчымых штрафаў і канфіскацый, а таксама санкцыянаваў іх знаходжанне пад вартай тэрмінам на тры месяцы.

Як выжываюць паэзія і постпанк у эміграцыі. Стрым з паэтам, лідарам гурта Sož Алесем Плоткам.
Гомельскі постпанк-гурт Sož выпусціў новы сінгл "Сэлявільня" — кароткі нарыс па гісторыі Беларусі апошніх пяці год. Гэта песня пра тое, як мы адзін аднаго трымаем за руку і падтрымліваем у цяперашні няпросты час.
16 траўня каманда прэзентуе сінгл нажыва ў варшаўскім клубе Voodoo Club. Разам з гамельчукамі на сцэну выйдуць музыкі гурта Relikt, якія таксама нядаўна выпусцілі новую кампазіцыю "Сцізорык".
Пра постпанк і паэзію ў эміграцыі, будучыню праекта "Беларусь" і іншае гутарым з Алесем Плоткам: https://www.youtube.com/watch?v=Y2elml8Nw1s

YouTube
🔥 Про концерт Sož и Relikt 16 мая, проект "Беларусь", как выживают поэзия и постпанк / Алесь Плотка
👀 Подписывайтесь на наш канал с сюжетами и мини-доками: @navokal.belarus
❗️ Квіткі на канцэрт Relikt і Sož 16 траўня: https://relivent.eu/PL/event/1516
Лидер группы Sož, поэт Алесь Плотка на Еврорадио! Обсуждаем новый сингл "Се ля Вільня" — https://www…

"Экстрэмісцкім фармаваннем" прызналі партыю, ліквідаваную два гады таму. Яна была адной з найстарэйшых у Беларусі — яе стварылі яшчэ ў час, калі існаваў СССР.
Падрабязней: https://euroradio.fm/ekstremisckim-farmavannem-pryznali-partyyu-likvidavanuyu-dva-gady-tamu
З Беларусі — без VPN

Гульні на тры фронта: ад параду ў Маскве да перамоў з ЗША і Кітаем. Стрым з Розай Турарбекавай.
Паездка ў Маскву на 9 траўня далася Лукашэнку вельмі цяжка. Ды яшчэ і расійскія журналісты вырашылі не рэтушаваць яго — і пуза паказалі, і даражэзны рэмень Hermès, якім гэтае пуза было падпаясанае. Ды яшчэ і пасадзілі "адзінага саюзніка Пуціна" побач з прэм'ер-міністрам Арменіі Пашынянам, які яму рукі не падасць.
Што засталося за кулісамі парада? Ці карысна для Лукашэнкі было проста пасядзець на адной трыбуне з Сі Цзіньпінам? Якія магчымасці для наладжвання адносінаў з ЗША дае рэжыму вызваленне Юрася Зянковіча і што стаіць за чарговым памілваннем палітвязняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у стрыме з эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай: https://youtu.be/7d4lbLxCaWo

⚡️⚡️ Новое заявление Лукашенко по Украине, встреча Путина и Зеленского в Турции / Турарбекова
👀 Подписывайтесь на наш канал с сюжетами и мини-доками: https://www.youtube.com/@navokal.belarus
Историк и политолог Роза Турарбекова https://www.youtube.com/@marttur7656 https://t.me/rmt7007 на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, новое заявление Лукашенко…

Таямніцы "Прэзідэнцкага спартовага клуба": У новым расследаванні BELPOL праехаўся па Машэнскім. Стрым з Уладзімірам Жыгарам.
Датычнасць сям'і "галоўнага змагара з карупцыяй" у Беларусі да карупцыйных схемаў ні шоку, ні здзіўлення даўно не выклікаюць. Але дэталі заўжды цікавыя. BELPOL распавядае пра схемы адмыву грошай, у якіх задзейнічаны "Прэзідэнцкі спартовы клуб", на чале якога шмат гадоў стаіць Дзмітрый Лукашэнка.
Як пад шыльдай "спорту" абвароўваюць беларусаў, пра якія сумы ідзе гаворка і чые подпісы можна знайсці ў дакументах? Распавядае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар: https://youtu.be/Y75NRDRbKBs

❗️ Связь Лукашенко и Мошенского, новое по Мельниковой — вылетела в Дубай, работа Белпол / Жигарь
👀 Подписывайтесь на наш канал с сюжетами и мини-доками: https://www.youtube.com/@navokal.belarus
❗️ Новае расследаванне Белпол: https://www.youtube.com/watch?v=TzfxX9QhMCM
Владимир Жигарь из BELPOL https://www.youtube.com/@osbbelpol https://t.me/osbbelpol…

Польшча закрывае расійскае консульства ў Кракаве. Гэта звязана з доказамі датычнасці расійскіх спецслужбаў да падпалу гандлёвага цэнтра ў Варшаве.
Што адбываецца: https://euroradio.fm/polshcha-zakryvae-rasiyskae-konsulstva-u-krakave
З Беларусі — без VPN
Што адбываецца: https://euroradio.fm/polshcha-zakryvae-rasiyskae-konsulstva-u-krakave
З Беларусі — без VPN
Чым гітарыст гурта Volski здзівіць беларусаў ЗША. Стрым з Паўлам Трыпуцем і выкладчыцай вакалу школы OpTeamist Vocal Studio Юляй Марчанка.
Цікавасць па палітычнай дзейнасці беларусаў у выгнанні можа і змяншаецца, але інтарэс да сваёй мовы і культуры толькі расце. Дыяспары ў розных краінах працягваюць ладзіць імпрэзы. Вось, напрыклад, гітарыста гурта Volski Паўла Трыпуця чакаюць з канцэртамі беларусы ЗША.
Ці магчыма з дапамогай музыкі захаваць беларусаў у беларускім парадку дня? Стрым з Паўлам Трыпуцем і Юляй Марчанка: https://www.youtube.com/watch?v=wRs87WRm2rs

🔥 Чем гитарист группы Volski удивит беларусов в США / Трипуть и Марченко
👀 Подписывайтесь на наш канал с сюжетами и мини-доками: @navokal.belarus
OpTeamist Guitar Studio: https://www.facebook.com/groups/416298986359487
OpTeamist Vocal Studio: https://www.facebook.com/groups/3791939771028015 | https://www.instagram.com/opteam…

Долар спыніўся за 0,1 капейкі ад псіхалагічнага бар’еру ў 3 рублі. Валюта ЗША працягвае падаць, а расійскі рубель, наадварот, расце.
Вось як скончыліся першыя на гэтым тыдні валютныя таргі:
1 USD 🇺🇸 = 3,001 рубля | -2,28 капейкі
1 EUR 🇪🇺 = 3,39 рубля | угодаў не было
100 RUB = 3,69 рубля | +2,48 капейкі

Belavia абсталявала свае Boeing 737-800 мультымедыйнай сістэмай. Пасажыры змогуць бясплатна глядзець фільмы, слухаць аўдыёкніжкі і гуляцца на сваіх гаджэтах. Слухаўкі, дарэчы, таксама патрэбныя свае.
Каб скарыстацца сістэмай, трэба пасля ўзлёту падключыцца да бартавой сеткі Belavia праз Wi-Fi. Далей — адсканаваць QR-код, размешчаны ў салоне, ці проста ўвесці ў браўзэры адрас: belavia.box.

З рахунку фонда Анжалікі Мельнікавай "Białoruś Liberty" выведзена каля 150 тысяч долараў. У тым ліку $107 тысяч, прызначаныя для Каардынацыйнай рады, і каля $30 тысяч для "Кіберпартызанаў".
Апошняя аперацыя па вываду сродкаў датуецца 24-м сакавіка. На наступны дзень спікерка КР перастала выходзіць на сувязь.
Першы выпадак, калі Мельнікава выдаткавала сродкі фонда на асабістыя патрэбы, зафіксаваны 22 студзеня 2025 года. Яна аплаціла з карты паслугі сэрвісу Booking.
Далей на яе асабісты рахунак сістэмна пералічваліся сродкі, якія ёй не належылі. Каб не прыцягваць увагі, сумы пераводаў не перавышалі 2,5 тысячы долараў. Грант для КР, які паступіў на рахунак фонду 13 сакавіка, быў пераведзены за некалькі буйных транзакцый.
Цяпер кантроль над фондам "Białoruś Liberty" адноўлены. Праз упаўнаважаных прадстаўнікоў "Кіберпартызаны" атрымалі даныя пра ўсе рухі па рахунку з пачатку 2024 года.

Супрацоўнікаў "Гродна Азота" правяраюць на паліграфе, каб звольніць нелаяльных. Дэтэктар хлусні даводзіцца праходзіць як пры працаўладкаванні, так і пры працягу дамовы, даведалася @nashaniva.
Хаця там і так няма чаргі з жадаючых уладкавацца: https://euroradio.fm/supracounikau-grodna-azota-pravyarayuc-na-paligrafe-kab-zvolnic-nelayalnykh