Еўрарадыё | Еврорадио
Аб'яднаны пераходны кабінет хочуць прызнаць тэрарыстычнай арганізацыяй. Генпракурор з падачы КДБ накіраваў заяву пра гэта ў Вярхоўны суд. Андрэй Швед лічыць, што АПК створаны "з мэтай захопу і ўтрымання дзяржаўнай улады незаконным шляхам". Далей пералічваюцца…
Ціханоўская адказала на планы КДБ і Генпракуратуры абвясціць АПК "тэрарыстычнай арганізацыяй". Яна назвала гэта яшчэ адной дэманстрацыяй бездапаможнасці рэжыму.
Падрабязней: https://euroradio.fm/cikhanouskaya-adkazala-na-plany-rezhymu-abvyascic-apk-terarystychnay-arganizacyyay
З Беларусі — без VPN

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Украіну. Ён хацеў пайсці на фронт яшчэ ў 2022-м, але тады не падыйшоў па стане здароўя, піша @nashaniva.
Беларус служыць у Інтэрнацыянальным легіёне: https://euroradio.fm/belaruski-paet-syargey-prylucki-payshou-vayavac-za-ukrainu
З Беларусі — без VPN
Беларус служыць у Інтэрнацыянальным легіёне: https://euroradio.fm/belaruski-paet-syargey-prylucki-payshou-vayavac-za-ukrainu
З Беларусі — без VPN
Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зняволення. Прысуд пробашчу тамтэйшага санктуарыя Маці Божай Фацімскай вынеслі 30 красавіка.
Афіцыйна пра гэта пакуль не паведамляецца, але Katolik.life даведаліся, што святар пакараны драконаўскім тэрмінам. Што праўда, абвінавачванне настойвала на яшчэ больш сур'ёзным пакранні — у 15 гадоў.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, у чым канкрэтна абвінавацілі святара, якога першапачаткова затрымлівалі па палітычных матывах — не вядома. З раскладу суда вынікала, што яму інкрымінавалі тры крымінальныя артыкулы, якія тычацца палавых зносін з непаўналетнімі. Святар цалкам адмаўляў абвінавачванні і спрабаваў даказаць сваю невінаватасць.

Розніца ў заробках мужчын і жанчын у Беларусі павялічылася. Не драматычна, але.
Вось колькі цяпер складае гендарны разрыў: https://euroradio.fm/roznica-u-zarobkakh-muzhchyn-i-zhanchyn-u-belarusi-pavyalichylasya
З Беларусі — без VPN
Вось колькі цяпер складае гендарны разрыў: https://euroradio.fm/roznica-u-zarobkakh-muzhchyn-i-zhanchyn-u-belarusi-pavyalichylasya
З Беларусі — без VPN
Расійскі вайсковец забіў шматдзетную маці, параніў яе мужа і хацеў скрасці дзяцей. Усё гэта адбылося ўночы на 30 красавіка ў вёсцы Гір'і Курскай вобласці, на тэрыторыі РФ.
Вайсковец зайшоў у дом, дзе жыла сям'я Ларыных, з нагоды праверкі дакументаў. Неўзабаве ён пачаў страляць. 41-гадовая Алеся Ларына загінула на месцы. Яе муж цяпер у рэанімацыі, у штучнай коме.
Сябар расстралянай сям'і Аляксандр Зуеў, які першым прыехаў на месца злачынства каля гадзіны ночы, распавёў, што стралок спрабаваў забіць і яго. Зуеў пабег за дапамогай, а нападнік у гэты момант пасадзіў у яго машыну дзвюх дзяўчынак і паспрабаваў збегчы. Неўзабаве яго спынілі і абяззброілі вайсковыя медыкі.
Аляксандр Зуеў дадаў, што пасля затрымання бачыў забойцу. На выгляд яму каля 40 гадоў. Ён быў апрануты ў форму расійскага войска.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пуцін абвясціў "перамір'е" на 9 траўня, каб украінцы не сапсавалі яму парад? А яны маглі б: пара дронаў у паветры — і замест святкавання давялося б абвяшчаць трывогу і закрываць аэрапорты.
Разважае палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман. Цалкам размову з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=dwGO4C0Df2U

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам. Рух на ўчастку паміж Асіповічамі і Жлобінам часова прыпынены.
Інцыдэнт адбыўся на перагоне Целуша — Чырвоны Бераг. Кіроўца лесавоза выехаў на чыгуначны пераезд на чырвоны сігнал святлафора (па іншай версіі — заглох і не змог завесціся) і трапіў пад цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа.
У момант аварыі ў цягніку знаходзіліся 240 пасажыраў. Ніхто з іх не пацярпеў. А вось у састава пашкоджаныя кабіна і два вагоны. Таксама патрабуе рамонту кантактная сетка.

101 гадзіна чакання на мяжы. Уночы на 30 красавіка ў Польшчу праз прапускны пункт Брэст — Тэрэспаль заязджалі аўтамабілі, якія сталі ў чаргу ўвечары 25 красавіка.
Чарга на беларуска-польскай мяжы ўтварылася пасля Вялікадня. Пакуль што яна толькі расце.
Вандроўнікі адзначаюць, што мяжу ў польскім напрамку мінаюць хутка і без праблем. "Лішніх надглядаў не было, толькі капот, багажнік, дзверы і адну валізку адкрылі", — расказваюць з аднаго з аўто, якое прастаяла ў зоне чакання амаль чацвёра сутак.

Еўрарадыё не парушала журналісцкую этыку. Адказываем на зварот Марыны Гірын з ABBA.
Вы можа і не ведалі, а тут такія жарсці: https://euroradio.fm/redakcyya-euraradyyo-ne-parushala-zhurnalisckuyu-etyku-adkaz-maryne-giryn-z-abba
З Беларусі — без VPN
Вы можа і не ведалі, а тут такія жарсці: https://euroradio.fm/redakcyya-euraradyyo-ne-parushala-zhurnalisckuyu-etyku-adkaz-maryne-giryn-z-abba
З Беларусі — без VPN
Вызвалены з-за кратаў грамадзянін ЗША, палітвязень Юрась Зянковіч. Ён правёў у зняволенні чатыры гады.
Пра вызваленне беларуса з амерыканскім пашпартам паведаміў Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа. CNN удакладняе, што вызвалены — менавіта Зянковіч. Яго ўжо вывезлі з Беларусі ў Літву.
Юрася Зянковіча затрымалі ў красавіку 2021 года за ўдзел у “змове” супраць Лукашэнкі. Ён быў асуджаны на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Потым над ім адбываліся яшчэ два суды, па выніках якіх да яго тэрміну дадалі яшчэ 2,5 года.

“Пушкін — гэта маяк імперыі”. Вялікае інтэрв'ю з украінскім паэтам Сяргеем Жаданам — з Харкава, дзе выюць сірэны паветранай трывогі.
Чытайце тут: https://euroradio.fm/pushkin-geta-mayak-imperyi-zhadan-pra-vaynu-kulturu-i-belarus
З Беларусі — без VPN
А вось тут можна паглядзець відэа з гэтай размовай

Audio
Важныя падзеі і сэнсы серады, 30 красавіка, у праграме ЕЎРАЗУМ:
00:54 “Дзень Перамогі без шахедаў: ці магчыма такое?
14:37 Навіны спорту
17:10 “Пушкінізацыя” як вялікая каланізатарская палітыка — гутарка з Сяргеем Жаданом
26:36 Навіны шоў-бізу
31:51 ВПЧ: чаму людзі не давяраюць прышчэпцы

1 траўня 1996 года ў Беларусі пачыналася не з кавы. На першамайскай дэманстрацыі пратэстоўцы спалілі партрэт Лукашэнкі. Яшчэ 29 гадоў таму яны ўсё ведалі...
Гэтае фота знайшла @historyja.
Гэтае фота знайшла @historyja.
Украіна і ЗША падпісалі пагадненне па карысных выкапнях. Амаль адразу ж Дональд Трамп пагадзіўся прадаць Украіне зброю на суму $50 млн — упершыню за свой другі тэрмін.
Пагадненне датычыцца толькі новых радовішчаў і ахоплівае 57 мінералаў. Калі яно набудзе моц, Украіна пачне выдаваць ліцэнзіі на іх здабычу. Унёскам ЗША будуць, у прыватнасці, новыя пастаўкі зброі для УСУ.
Міністр эканомікі Украіны Юлія Свірыдзенка дадала падрабязнасцяў:
- пазыка Украіны перад ЗША за аказаную раней ваенную дапамогу спісваецца
- утвараецца сумесны фонд сумесны 50/50. Ён будзе напаўняцца даходамі ад здабычы па новых ліцэнзіях. Бакі разам бакі вырашаюць, у якія праекты будуць укладвацца грошы, але толькі ва Украіне. Гэта могуць быць, у прыватнасьці, здабыча, інфраструктура, нафта і газ
- "Укрнафта" і "Энергаатам" застаюцца ва ўласнасці Украіны, зменаў у працэсах прыватызацыі ці кіраванні дзяржкампаніямі не будзе

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На Гродзеншчыне тушылі вялікі лясны пажар. На яго скінулі 8 тон вады з ветралёта.
Агнём было ахоплена 60 гектараў у Воранаўскім раёне.

Першае фота Юрася Зянковіча пасля вызвалення. Тут ён разам з намеснікам спецпрадстаўніка ЗША ва Украіне Джонам Коўлам, які ездзіў у Беларусь, каб забраць цяпер ужо экс-палітвязня і вывезці яго ў Літву.
Зянковіч — юрыст, былы актывіст БНФ, грамадзянін ЗША і Беларусі. За кратамі ён правёў чатыры гады.
Зянковіч — юрыст, былы актывіст БНФ, грамадзянін ЗША і Беларусі. За кратамі ён правёў чатыры гады.
Еўрарадыё | Еврорадио
Першае фота Юрася Зянковіча пасля вызвалення. Тут ён разам з намеснікам спецпрадстаўніка ЗША ва Украіне Джонам Коўлам, які ездзіў у Беларусь, каб забраць цяпер ужо экс-палітвязня і вывезці яго ў Літву. Зянковіч — юрыст, былы актывіст БНФ, грамадзянін ЗША…
А вось як Юрась Зянковіч выглядаў паўгода таму, калі яго здымалі для прапагандысцкага фільма на БТ. Выглядае на тое, што палітвязня адмыслова "рыхтавалі" да вызвалення.
Амаль усе іншыя вядомыя фігуранты сфабрыкаванай супраць яго "справы пра замах на Лукашэнку" ўжо на волі. За кратамі застаецца толькі літаратуразнаўца і палітолаг Аляксандр Фядута.

Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Сёння ў нас выходны, таму ў анонсе толькі адзін эфір (час пазначаны беларускі):
14:00 — актор, рэжысёр, фехтавальшчык, папулярызатар гісторыі Васіль Калач у праграме "Ідэя Х".
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

У Віцебску зноў гарэў гандлёвы цэнтр. З мінулага такога пажару не прайшло і паўгода.
Вось што там здарылася цяпер: https://euroradio.fm/u-vicebsku-znou-gareu-gandlyovy-centr
З Беларусі — без VPN
Вось што там здарылася цяпер: https://euroradio.fm/u-vicebsku-znou-gareu-gandlyovy-centr
З Беларусі — без VPN
"Дом кіно" ў Мінску закрываецца і пераходзіць пад кантроль БРСМ. Усе супрацоўнікі, у тым ліку касіры і тэхнічны персанал, звольненыя, піша тг-канал @holybelawood.
"Дом кіно" адкрыўся ў 2005 годзе на месцы адрамантаванага кінатэатра "Партызан". Апошні паказ тут прайшоў 30 красавіка.
Новы гаспадар пакуль не агучыў канкрэтных планаў на будынак. Аднак адно вядома дакладна — кіно тут больш паказваць не будуць.