Еўрарадыё | Еврорадио
9.32K subscribers
42K photos
8.34K videos
14 files
31.3K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Паўночная Карэя афіцыйна пацвердзіла ўдзел сваіх вайскоўцаў у вайне супраць Украіны. У КНДР сцвярджаюць, што яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях толькі на тэрыторыі Расіі — у Курскай вобласці.

Кім Чэн Ын
загадаў усталяваць у Пхэньяне помнік у гонар загінулых паўночнакарэйскіх вайскоўцаў.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак.

11:00 — педыятарка Мая Церакулава

13:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава

14:00 — музыка Алесь Дзянісаў

15:00 — дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталля Васілевіч

Рыхтуйце пытанні!
У Кіеве вынеслі завочны прысуд былому прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу. Яму прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю незаконнай перапраўкі людзей праз дзяржмяжу і падбухторванне да дэзерцірства. Былому начальніку яго аховы Канстанціну Кабзару прысудзілі 10 гадоў.

Справа тычылася ўцёкаў Януковіча ў 2014 годзе.е
Сталі вядомыя імёны 742 беларусаў, якія ваююць на баку Расіі супраць Украіны. 96 з іх загінулі, сямёра трапілі ў палон.
Эпідэмію каранавіруса зафіксавалі ў івацэвіцкай папраўчай калоніі №22 "Ваўчыныя Норы". Зняволеныя хварэюць цэлымі атрадамі, але скардзіцца ім забаронена.

Праваабаронцы пішуць, што ў медчастцы калоніі нестае лекаў і вязняў лечаць парацэтамолам, як ад звычайнай прастуды. Але, як сцвярджае праект MAYDAY TEAM, сімптомы захворвання ідэнтычныя COVID-19.
На выходных у Вільні прыйшоў паказ спектакля па кнізе Максіма Знака "Зэкамерон". На акцёры Алегу Гарбузу можна пабачыць мерч @euroradio.

Вольны купалавец не так даўно быў госцем нашай праграмы "Ідэя Х", дзе ў падарунак і атрымаў такую цішотку. А саму размову можна паглядзець/паслухаць тут.

Фота: Антон Жмако
У Іспаніі і ў Партугаліі знікла электрычнасць. Не працуюць светлафоры, спыніліся трамваі і метро. У дамах няма святла і інтэрнэта. Захоўваецца мабільны інтэрнэт, але вельмі слабы.

Паведамленні пра блэкаўт прыходзяць з вялікіх гарадоў: Мадрыда, Лісабона, Порту, Валенсіі, Гімарайнша і іншых. Адключэнні пачаліся прыкладна ў 11:30 па мясцовым часе (12:30 па Мінску).

Ёсць інфармацыя пра аварыйная адключэнні электрычнасці і ў Францыі, Нідрэландах і Польшчы.
Пуцін абвясціў яшчэ адно спыненне баявых дзеянняў у вайне з Украінай — на час святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яно будзе дзейнічаць з 8 па 10 траўня ўключна.

Паводле Крамля, украінскі бок "таксама павінен пайсці па гэтым прыкладзе". Там загадзя паведамілі, што расійскія войскі будуць адказваць, калі Украіна парушыць спыненне вагню (на якое яна яшчэ не пагадзілася).
Еўрарадыё | Еврорадио
У Іспаніі і ў Партугаліі знікла электрычнасць. Не працуюць светлафоры, спыніліся трамваі і метро. У дамах няма святла і інтэрнэта. Захоўваецца мабільны інтэрнэт, але вельмі слабы. Паведамленні пра блэкаўт прыходзяць з вялікіх гарадоў: Мадрыда, Лісабона, Порту…
Блэкаўт у Іспаніі і Партугаліі працягваецца. Пакуль няма ніякай дакладнай інфармацыі пра тое, што стала прычынай маштабнага адключэння электрычнасці.

У Іспаніі на вуліцы выводзяць паліцыю — для кантролю за дарожным рухах і выратавання людзей з лісабонскага метро.

Па дадзеных E-REDES, яно выкліканае праблемай у еўрапейскіх электрасетках. Перабоі са святлом назіраюцца і ў іншых краінах ЕС: Францыі, Бельгіі, Італіі, Польшчы і Фінляндыі. Але яны кропкавыя — а не ў маштабе цэлых краінаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чаму кляшчоў становіцца больш?

На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае педыятарка Мая Церакулава.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=ErjnLDxPZig
Паліва, угнаенні, біягаз — як у іншых краінах абыходзяцца са сцёкавымі водамі

Для адкідаў чалавечай жыццядзейнасці неабавязкова будаваць вялікія адстойнікі, як пад Жодзіна.

Чытаць тут: euroradio.fm/paliva-ugnaenni-biyagaz-yak-u-inshykh-krainakh-abykhodzyacca-sa-scyokavymi-vodami

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Чаму Святлана Ціханоўская сама не наведала пахаванне Папы Францішка?

На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае яе дарадца Дзяніс Кучынскі.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=wgO5Kt2nKPU
Літва не будзе спяшацца з рашэннем па аднаўленні чыгуначных зносін з Мінскам. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Гінтаўтас Палуцкас.

Як паведамлялася раней, беларускі бок прапанаваў Літве, Латвіі і Польшчы аднавіць пасажырскі рух па чыгунцы. Зносіны былі спыненыя ў 2020 годзе ў сувязі з каранавірусам, а потым не аднавіліся — у сувязі з рэпрэсіямі рэжыму Лукашэнкі супраць уласнага народу.

"Мы разглядаем у кантэксце ўсіх санкцый, вайны ва Украіне і адносін Еўрапейскага Саюза з Расіяй, таму з адказам на гэтыя прапановы спяшацца не будзем", прыводзіць LRT адказ Палуцкаса журналістам.
Беларусы, якія ваююць супраць Украіны — лічбы і факты.

@euroradio прааналізавала даныя ўкраінскага праекту "Хачу жыць". Паводле яго, змагаюцца за "рускі мір" ажно 742 грамадзяніна РБ.

Чытаць тут: euroradio.fm/belarusy-yakiya-vayuyuc-suprac-ukrainy-lichby-i-fakty

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN