Еўрарадыё | Еврорадио
9.35K subscribers
41.9K photos
8.31K videos
14 files
31.2K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
ВНУ Беларусі ўводзяць электронную чаргу для абітурыентаў у 2025 годзе. Цяпер трэба будзе забраніраваць дату візіту ў прыёмную камісію.

Абітурыент зможа выбраць тры ўніверсітэты для падачы дакументаў — ці тры спецыяльнасці ў адным універсітэце. Але падаць дакументы зможа толькі на тую спецыяльнасць, якую абраў першай у спісе прыярытэтаў.
Беларускія юрасобы вінныя банкам амаль 60 млрд рублёў. У параўнанні з сакавіком 2024-га, запазычанасць арганізацый па крэдытах вырасла на 7 млрд.

Больш за ўсё даўгоў у апрацоўчай прамысловасці — 31,6 млрд.

Пратэрмінаваная запазычанасць юрасоб пры гэтым складае 978,7 млн рублёў. Для параўнання: у снежні было 245,8 млн. Тут больш за ўсё праблем у гандлі.
У Беларусі знайшлася вуліца Уласава — савецкага генерала, які перайшоў на бок Германіі падчас Другой сусветнай. Прынамсі, так напісана кадастравай карце: “быў прызнаны здраднікам Радзіме”, заўважыў канал @spadczyna.

Андрэй Уласаў ваяваў на баку Гітлера пад сучасным расійскім трыкалорам. Саветы ўзялі яго ў палон у 1945, у 1946-м — расстралялі.

Насамрэч вуліца называецца ў гонар іншага чалавека — Аляксандра Уласава. Ён быў рэдактарам "Нашай Нівы" і актыўным дзеячом беларускага Адраджэння напачатку ХХ стагоддзя. А ў кадастравую карту без задняй думкі ўставілі першую інфармацыю з інтэрнету, што трапілася.
Віцэ-прэзідэнт ЗША ляціць у Грэнландыю без запрашэння. Спачатку планавалася, што на востраў на некалькі дзён прыляціць жонка Джэй Дзі ВэнсаУша Вэнс.

Пасля абурэння з боку адмінітрацыі Грэнландыі і ўладаў Даніі паездку скарацілі да аднаго дня, але цяпер туды ляціць і сам Вэнс, а таксама міністр энергетыкі і дарадца Трампа па нацбяспецы.

Дэлегацыя плануе наведаць амерыканскую вайсковую базу. На фоне заяў Трампа пра неабходнасць далучыць Грэнландыю ў склад ЗША мясцовыя палітыкі ўспрымаюць такі візіт, тым больш без запрашэння, вельмі нервова.
Лукашэнка абсек ідэю новага прэм’ера. Ён незадаволены ідэяй Аляксандра Турчына скараціць спіс тавараў, цэны на якія рэгулююцца.

Прапанову памяняць канцэпцыю цэнаўтварэння ён назваў "старымі шляхамі”.

То-бок, нядаўняе рашэнне па зменах у кантролі цэн адмяняецца. І ўрад будзе надалей шукаць “справядлівую формулу справядлівага цэнаўтварэння”.
На мяжы Беларусі і Польшчы ізноў шалёныя чэргі. Проста цяпер у пункце “Брэст - Тэрэспаль” стаяць 780 аўтамабіляў.

Калі давяраць лічбам ДПК, чаргі з аўтобусаў няма.
Ад паэтаў да журналістаў. @euroradio склала ТОП крашаў беларускай эміграцыі.

Глядзіце тут: https://euroradio.fm/top-krashau-syarod-belaruskikh-muzhchyn-u-emigracyi

Спасылка, якая працуе без VPN. 

Ну а вашыя эмоцыі і думкі пра наш рэйтынг, як і звычайна, пакідайце ў каментарах!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як зрабіць так, каб дзіцё менш заліпала ў смартфоне? Адказам на папулярнае сярод бацькоў пытанне ў эфіры @euroradio падзялілася псіхолаг Лілія Хедзіна.

Эфір цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=j6WhAiJ6IZ8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Колькасць ахвяр пасля землятрусу ў Паўднёва-Усходняй Азіі можа перавышаць тысячу чалавек. Такую ацэнку дае Геалагічная служба ЗША.

Улады М’янмы на гэты час заявілі пра 144 ахвяры. У сталіцы Тайланда Бангкоку пры абрушэнні будынка загінула як мінімум сем чалавек.
Праз любоў Трампа да тарыфаў амерыканцы могуць застацца без туалетнай паперы. Да такіх высноў прайшло агенцтва Bloomberg.

Прэзідэнт ЗША хоча ўвесці пошліны ў памеры 27% на канадскія піламатэрыялы. Нюанс у тым, што каля 30% усёй туалетнай паперы ў Штатах вырабляецца з адмысловых сартоў цэлюлозы з іглічных парод — іх вырабляюць у асноўным у Канадзе.

ЗША распачалі гандлёвую вайну з асноўнымі партнёрамі — Канадай і Мексікай, а таксама Кітаем. Частка тарыфаў распаўсюджваецца на ўвесь свет, то-бок і на ЕС, на што ў Брусэлі абяцаюць адказаць такімі ж мерамі.

@euroradio пісала пра тое, як гандлёвая вайна, распачатая Вашынгтонам, можа закрануць Беларусь.
Еўрарадыё | Еврорадио
Пуцін прапанаваў увесці ва Украіне часовае кіраванне пад эгідай ААН. Прасцей кажучы: абраны ўкраінцамі дзейны ўрад адхіліць і паставіць невядома каго. Ён кажа, што гэта трэба “каб правесці дэмакратычныя выбары, для таго, каб прывесці да ўлады дзеяздольны…
Генеральны сакратар ААН завочна паспрачаўся з Пуціным наконт ідэі знешняга кіравання Украінай. Як заявіў Антоніу Гутэрыш, для гэтага няма падстаў.

Кіраўнік ААН падкрэсліў, што ва Украіне ёсць легітымны ўрад.

Відавочна, што заяву Пуцін рабіў не каб сапраўды дамагацца ўвядзення знешняга кіравання Украінай. Апошнімі тыднямі ён агучвае ўсё больш абсурдныя патрабаванні і прапановы — і ўсё гэта дзеля таго, каб зацягнуць перамовы з ЗША.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Еўрарадыё | Еврорадио
Спікерка КР Анжаліка Мельнікава, хутчэй за ўсё, знаходзіцца не на тэрыторыі ЕС. Паводле звестак сакратарыяту Каардынацыйнай рады, яе былы муж можа цяпер знаходзіцца ў Беларусі.

Паводле інфармацыі @euroradio, Мельнікаву дэлегаты КР не бачылі ўжо некалькі тыдняў, бо яна хварэла на COVID-19. Але яна заставалася на сувязі прынамсі да 21 сакавіка.

UPD. Дочкі Мельнікавай таксама зніклі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Еўрарадыё | Еврорадио
Спікерка КР Анжаліка Мельнікава, хутчэй за ўсё, знаходзіцца не на тэрыторыі ЕС. Паводле звестак сакратарыяту Каардынацыйнай рады, яе былы муж можа цяпер знаходзіцца ў Беларусі. Паводле інфармацыі @euroradio, Мельнікаву дэлегаты КР не бачылі ўжо некалькі…
Анжаліка Мельнікава знаходзіцца за межамі Польшчы ўжо некалькі тыдняў. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МУС краіны Яцэк Дабжыньскі.

“Польскія спецслужбы будуць падтрымліваць дзеянні спецслужбаў іншых краін і Каардынацыйнай рады Беларусі дзеля вызначэння месцазнаходжання спадарыні Мельнікавай”, — дадаў ён.

Як паведамляла @euroradio, сябры КР не бачылі Мельнікаву ўжо доўгі час. Спікерка казала, што мае ўскладненні пасля COVID-19 і заставалася на сувязі прынамсі да 21 сакавіка. Як заяўляў Павел Латушка, сувязі з ёй няма з 25 сакавіка.
"Адпачыць за 500 еўра ўжо не атрымаецца”. Дзе беларусы змогуць пазагараць летам?

@euroradio пашукала адказ на гэтае пытанне разам з візавай эксперткай: https://euroradio.fm/adpachyc-za-500-eura-uzho-ne-atrymaecca-dze-belarusy-zmoguc-pazagarac-letam

Спасылка, якая працуе без VPN
Еўрарадыё | Еврорадио
Анжаліка Мельнікава знаходзіцца за межамі Польшчы ўжо некалькі тыдняў. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МУС краіны Яцэк Дабжыньскі. “Польскія спецслужбы будуць падтрымліваць дзеянні спецслужбаў іншых краін і Каардынацыйнай рады Беларусі дзеля вызначэння месцазнаходжання…
Разам з Мельнікавай знік доступ да рахункаў КР? Сітуацыя пакуль незразумелая і больш складаная, чым можа падавацца.

Па інфармацыі @euroradio, у Каардынацыйнай Рады няма сваёй юрыдычнай асобы. То-бок на якія рахункі мусілі прыходзіць грошы (і ці мусілі ўвогуле) — невядома.

Каб быць чалавекам з доступам да рахункаў, Анжаліка Мельнікава мусіць кіраваць юрасобай. Проста цяпер яна з’яўляецца кіраўніцай аднаго з фондаў, які быў створаны яшчэ ў 2022-м — да фармавання цяперашняга складу КР. Юрыдычнага дачынення да іншых беларускіх прадэмакратычных арганізацый у Польшчы Мельнікава не мае.
Не правароньце сонечнае зацьменне! Сёння каля 14:00 на беларускім часе Месяц пачне засланяць Сонца. Максімальнае зацьменне чакаецца ў 14:35.

У Беларусі Месяц закрые Сонца толькі на 10%, але эфект усё роўна можна будзе заўважыць. Найбольш пашанцавала жыхарам усходняй Канады: там чакаецца зацямненне да 90%!

Памятайце пра бяспеку і не глядзіце наўпрост на Сонца!
Еўрарадыё | Еврорадио
Разам з Мельнікавай знік доступ да рахункаў КР? Сітуацыя пакуль незразумелая і больш складаная, чым можа падавацца. Па інфармацыі @euroradio, у Каардынацыйнай Рады няма сваёй юрыдычнай асобы. То-бок на якія рахункі мусілі прыходзіць грошы (і ці мусілі ўвогуле)…
Былы муж Анжалікі Мельнікавай выехаў у Беларусь. Пра гэта заявіў кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Андрэй Мельнікаў рэдка абнаўляе сацсеткі. Апошняе яго месца працы ў LinkedIn — варшаўская IT-кампанія. З Анжалікай яны развяліся ўжо пасля эміграцыі ў Польшчу, у іх дзве дачкі, дзе яны цяпер — таксама невядома.

Мельнікава знаходзіцца па-за межамі Польшчы ўжо некалькі тыдняў. У снежні 2024-га яна публікавала фота з Лондану.