Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.5K photos
7.47K videos
14 files
27.6K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Мінск. Частка пратэстоўцаў вяртаецца ад стэлы ў цэнтр горада, але іншыя пайшлі ў бок Палаца Незалежнасці і плошчы Дзяржаўнага сцяга. Там іх ужо чакае кардон амапаўцаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Першы раз бачым аўтамабіль "Рубеж" у раскладзеным выглядзе. Гэта там, дзе мігаюць чырвоныя і сінія лямпачкі.

А на тэрыторыі Палаца Незалежнасці заўважылі нешта падобнае да БТР.

Відэa @onlinerby
Мінск. Палац Незалежнасці заблакаваны і з боку Камсамольскага возера. Прычым кардон выглядае так: першы шэраг — вайскоўцы, другі шэраг — АМАП. Фота даслаў слухач @euroradio.
Мінск. Карэспандэнт @euroradio перадае ад Палаца Незалежнасці, што пратэстоўцы спыніліся насупраць шэрагу АМАПа і не прадпрымаюць актыўных дзеянняў. Так працягваецца ўжо некалькі хвілінаў. Верагодна, неўзабаве яны будуць вяртацца ў бок Стэлы і далей — на Кастрычніцкую плошчу.
Мінск. Улады працягваюць перакідваць вайсковую тэхніку ў бок Палаца Незалежнасці. Гэтыя кітайскія "Хамеры" едуць туды праз МКАД. На дахах усталяваныя кулямёты.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Глядзіце, як блізка падышлі пратэстоўцы да шэрагу АМАП!

ВІдэа "Медиазона. Беларусь"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Прэзідэнцкі верталёт разварочваецца над цэнтрам горада і накіроўваецца ў бок Палаца Незалежнасці. Тут два варыянты. Ці ён прывёз туды Аляксандра Лукашэнку, ці тэрмінова прыляцеў туды, каб забраць яго.
Мінск. 23 жніўня беларускія пратэстоўцы ўпершыню замахнуліся на святая святых — Палац Незалежнасці. Улады сцягнулі туды безліч сілавікоў і тэхнікі. А каля 19-й на тэрыторыі палаца сеў верталёт ва ўрадавай беларускай ліўрэі.

Да сілавога супрацьстаяння не дайшло, ды ў дэманстрантаў і не было такога плана. Вось як улады абаранялі Палац Незалежнасці — і як блізка да іх падышлі дэманстранты. Фота і відэа карэспандэнта @euroradio Міхася Ільіна.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Калона з шасці БТРаў і двух грузавікоў з ваеннымі едзе па праспекце Пераможцаў у бок палаца Незалежнасці.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Як сцвярджае тэлеграм-канал "Пул первого", прэзідэнцкі верталёт даставіў Аляксандр Лукашэнку ў Палац Незалежнасці. З сабой кіраўнік Беларусі прыхапіў аўтамат Калашнікава без магазіна.

4 чэрвеня Лукашэнка прыгадваў, як яго "сябар Рахмон з кулямётам наперавес уваходзіў у сталіцу Таджыкістана для таго, каб навесці парадак. Забылі, як былы прэзідэнт Карымаў у Андыжане здушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек". Цяпер прыехаў сам крышыць пратэстоўцаў з калаша?