Амбасада Беларусі ў Сірыі прыпыніла працу. Дыпламаты адкліканыя ў Мінск.
Амбасадар Юрый Слука "некаторы час будзе ў сталіцы на кансультацыях, па выніках якіх плануецца правесці паглыбленую ацэнку абстаноўкі". У сталіцы Лівана Бейруце "разгорнуты часовы консульскі пункт" у Сірыі для "працягу консульскай дзейнасці і аказання магчымай дапамогі" грамадзянам Беларусі.
8 снежня стала вядома пра падзенне рэжыму Башара Асада ў Сірыі. Яго ўлада ў выніку ўдалага наступу апазіцыйных сілаў была дэмантаваная менш, чым за два тыдні. Цяпер розныя часткі краіны кантралююцца рознымі сіламі: паўстанцамі, друзамі, курдамі.
Уночы на 16 снежня Ізраіль нанёс удары па складах са зброяй у сірыйскім горадзе Тартусе. Пры Асадзе там базаваліся расійскія войскі.

Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі):
13:00 — кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі
14:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава
15:00 — гісторык, палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман
16:00 — заснавальнік культурнага руху “Спеўны сход” Сяржук Доўгушаў
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

ДТЗ з маршруткай у Валожынскім раёне. Бус з'ехаў у кювет і перакуліўся, 8 чалавек з рознымі траўмамі дастаўленыя ў лякарні.
Аварыя здарылася каля 9-й раніцы. 66-гадовы кіроўца не даў рады ў цяжкіх умовах надвор'я. А на задніх колах маршруткі былі шыны са зношанымі пратэктарамі.

П'яны беларус, які зладзіў дэбош у Тайландзе, аказаўся заможным жыхаром Брэста. Сяргей Асійчук — топ-менеджар кампаніі "ЕўраЭкспарт", капітан і гуляючы трэнер аматарскай футбольнай каманды з такой жа назвай. А таксама майстар спорту па армрэстлінгу і кандыдат у майстры па паўэрліфтынгу.
"Гэта мужык з Брэста, у яго грошай *бам. Ён набыў базу "Фармат" і туды нават клубы Вышэйшай лігі прыязджалі на перадсезонку, на міжсезонку. Там база адпачынку, некалькі палёў больш-менш нармальных. У яго BMW X7, адна з апошніх мадэляў", — распавядае @BGazeta крыніца, знаёмая з Асійчуком.
Сям'я Асійчука — жонка і трое непаўнагадовых дзяцей — вылецела з Таіланда без яго. Бізнесовец застаўся на Пхукеце — у бліжэйшы час яго будуць судзіць. Яму пагражае штраф да 5 тысяч долараў і/ці турэмнае зняволенне тэрмінам ад двух гадоў да пажыццёвага ў залежнасці ад цяжкасці траўм, нанесеных супрацоўнікам паліцыі.

"Мяне папросту выжылі з Гродна". Інстаграм-блогер Вадзім Ермашук расказаў, што змусіла яго пакінуць Беларусь пасля выхаду з-за кратаў.
“Паступова мяне прымушалі да гэтага. Тым больш усе беларусы да гэтага часу ходзяць на дзяржпамыйкі і шабашы падчас чумы ў цэнтрах гарадоў і танчаць пад "Корни" ды Стасю Міхайлаўну", — цытуе Вадзіма @hrodnaonelove.
Яшчэ адной прычынай для эміграцыі стаў чарговы канфлікт з даносчыцай Вольгай Бондаравай. Яна напісала на Вадзімаці заяву ў міліцыю за тое, што ён нібыта абразіў яе.
Пасля амаль трох гадоў зняволення Ермашук з'ехаў з Беларусі спачату ў Грузію, а пасля ў Польшчу. Цяпер былы палітвязень адпачывае ў Тунісе.

Праз санкцыі "кашалёк Лукашэнкі" Аляксей Алексін вяртае частку "Табакерак" фабрыцы "Нёман". Праз гэтае "перафарматаванне" апошнім часам і закрыліся сотні шапікаў па ўсёй Беларусі.
Акрамя цыгарэтаў, у "Табакерках" прадаюць, напрыклад, квіточкі на праезд. Таму шмат дзе атрымалася вельмі нязручна, калі яны перасталі працаваць.
Як піша @officelife_media, большую частку шапікаў (2265) кампанія "Энерга-Ойл" Алексіна пакідае сабе. Другая частка (535) вяртаецца пад кантроль "дачкі" фабрыкі "Нёман" — прадпрыемства "Табак". Так улады хочуць падтрымаць дзяржаўную вытворчасць.

Са студзеня па травень 2024 года ў беларускіх гаспадарках памерла 61,6 тысячы кароў і цялят. Гэта на 20,2% больш, чым за такі ж перыяд летась. Статыстыка засакрэчаная — але Камітэт дзяржкантролю паведаміў яе ў адным з дакументаў, які @euroradio атрымала з дапамогай беларускіх сілавікоў з @belpol.
Не дапамагаюць ні "неаднаразовыя патрабаванні забяспечыць вытворчую дысцыпліну", ні "прыцягненне вінаватых да адказнасці", ні бясконцыя нарады і "даручэнні кіраўніка дзяржавы".
Тут жа пералічаныя і прычыны падзяжу — "элементарная безгаспадарчасць і грубыя парушэнні тэхналагічных рэгламентаў", "недастатковае забеспячэнне якаснымі і бяспечнымі кармамі", "дэфіцыт кваліфікаваных спецыялістаў" і, вядома ж, невыкананне плана, зацверджанага намеснікам прэм'ер-міністра. А таксама "бяздзеянне асобных старшынь райвыканкамаў, у тым ліку і замацаваных за праблемнымі сельгасарганізацыямі".

Міністр спорту Сяргей Кавальчук ізноў знайшоў пазітыў у санкцыях. Ён нават лічыць, што беларускім спартоўцам "многія краіны" зайздросцяць.
Вось якія добрыя навіны сёння ў былога ахоўнікаЛукашэнкі : https://euroradio.fm/belaruskamu-sportu-yaki-znakhodzicca-pad-sankcyyami-zayzdroscyac-kavalchuk
З Беларусі — без VPN
Вось якія добрыя навіны сёння ў былога ахоўніка
З Беларусі — без VPN
Лукашэнка марыць пра перамовы з Захадам, дэмакратычныя сілы сварацца праз грошы. Стрым з Валерыем Кавалеўскім
Ніхто (рэальна ніхто) так часта не кажа пра перамовы па мір ва Украіне, як Лукашэнка і яго чыноўнікі. Вось напрыклад сёння намміністра замежных справаў заявіў, што Беларусь таксама мусіць сядзець за сталом, дзе будуць абмяркоўваць заканчэнне вайны.
Але ці можна з дапамогай “Арэшніка” ізноў прымусіць Захад лічыцца з Лукашэнкам?
Абмяркуем гэта з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, дыпламатам Валерыем Кавалеўскім. А таксама пагаворым пра чарговы крызіс у дэмсілах — ніхто не можа патлумачыць, як і на што размяркоўваецца дапамога, якую апазіцыя атрымлівае ад заходніх краінаў.
Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://youtu.be/xt4mKiRBIHU

YouTube
Новый договор Минска и Кремля — угроза будущему Беларуси. Деньги демсил / Ковалевский на Еврорадио
Валерий Ковалевский — директор Агентства евроатлантического сотрудничества https://t.me/euroatlanticagency , экс-дипломат и бывший представитель по иностранным делам Кабинета — на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, чем опасен договор "о гарантиях безопасности"…
Хочаце паставіць ялінку ў двары паміж шматпавярховікаў? Проста не атрымаецца. Каб яе не прыбралі на наступную раніцу — патрабуецца ўзгадненне. І, магчыма, не адно.
За ўтрыманне тэрыторыі ля дамоў адказваюць таварыства ўласнікаў, жыллёвы кааператыў, ЖЭУ і г.д. Трэба даведацца, хто адказвае за канкрэтны ўчастак двара, і ўзгадняць ялінку менавіта з імі.
А іначай... практыка паказвае, што ялінкі, пастаўленыя самавольна, аператыўна прыбіраюцца арганізацыямі, якія адказваюць за стан прыдамавой тэрыторыі. Таму што не ўзгоднена, не паложана!

Долар таннее, а расійскі рубель даражэе на першых на гэтым тыдні таргах. Такая сітуацыя на Беларускай валютна-фондавай біржы другія таргі запар.
Вось якія афіцыйныя курсы будуць дзейнічаць бліжэйшыя суткі:
1 USD 🇺🇸 = 3,4658 рубля | -0,97 капейкі
1 EUR 🇪🇺 = 3,6743 рубля | курс не змяніўся
100 RUB = 3,3627 рубля | +0,69 капейкі

Ізраіль пляжыць Сірыю, а Кая Калас кажа, што Расія не гатовая да міру. Стрым з Розай Турарбекавай.
Таццяна Хоміч чакана звярнулася да еўрапейскіх палітыкаў з просьбай часткова зняць санкцыі з лукашэнкаўскага рэжыму ў абмен на вызваленне палітвязняў. Захаду фактычна прапанавалі распачаць перамовы з Мінскам.
Але ці магчымая такая змена стратэгіі? Як на адносіны Беларусі і Захаду ўплывае дынаміка падзеяў ва Украіне і вакол Украіны? У які бок развіваецца сітуацыя ў Сірыі? Абмяркоўваем з кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://youtu.be/z8_X-kUaeK8

Что это было? Лукашенко привёз султану пистолет-пулемёт — визит в Оман. Про Запад и РБ / Турарбекова
Историк и политолог Роза Турарбекова https://www.youtube.com/@marttur7656 https://t.me/rmt7007 на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, визит Лукашенко в Оман, возможна ли резкая смена стратегии Запада по Беларуси по просьбе демсил, что реально может повлиять…
"Непадкупным беларускім дыпламатам" у Малдове аказаўся супрацоўнік КДБ. @reformby высветліў, што яго завуць Уладзімірам Зубковым, ён скончыў Сувораўскую вучэльню і Вайсковую акадэмію (дзіўнавата для дыпламата, праўда?) і жанаты на колішняй супрацоўніцы "СБ — Беларусь сегодня".
10 снежня па БТ паказалі рэпартаж пра тое, як польскі дыпламат нібыта прапанаваў беларускаму грошы за працу на спецслужбы Польшчы. Але беларус адмовіўся ад супрацоўніцтва, змог запісаць размову і нават зняць частку сустрэчы. на відэа.
Было агучанае толькі імя беларускага дыпламата — "Валодзя". Але гэтага аказалася дастаткова, каб высветліць, што на пасадзе дарадцы ў амбасадзе Беларусі ў Малдове працаваў кадравы чэкіст.

Страхі Лукашэнкі: ад Украіны, Грузіі і Сірыі да… беларускіх гісторыкаў. Стрым якраз з адным з іх — гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Прапаганду і ідэолагаў (цікава, што ўцямнай ідэалогіі ў краіне няма, а ідэолагаў — як вошай на сабаку) перыядычна падрывае, калі нечыя выказванні альбо погляды на гісторыю адрозніваюцца ад прапісных у афіцыйных падручніках. А вось якія наступствы для Беларусі прынясе размяшчэнне "Арэшніка" на яе тэрыторыі — гэта прапаганду мала цікавіць.
Што рэальна стаіць за жаданнем Лукашэнкі атрымаць ядзерную зброю? Як падзеі ў Сірыі ўплываюць на наш рэгіён і якім чынам яны могуць закрануць Лукашэнку? Чаму прапаганда так зацята цкуе гісторыкаў?
Пра гэта і іншае разважаем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам: https://youtu.be/Ns-V7hwunio

Фридман: Страхи Лукашенко — от Украины и Грузии до Сирии и... историков / Большой стрим (+ Долгушев)
Большой стрим Еврорадио! Первый гость — историк и политический обозреватель Александр Фридман https://t.me/Alexander_Friedman про последние новости, что реально стоит за желанием Лукашенко получить "Орешник" и какие угрозы сам факт такого размещения может…
У Гродне вецер за гадзіну паваліў тры навагоднія ялінкі. Яшчэ адна не вытрымала шквальных парываў у Заслаў'і.
Сапраўдны ялінкапад! Час зірнуць у вакно: а ў вас на раёне ялінка яшчэ стаіць?