Еўрарадыё | Еврорадио
9.38K subscribers
41.8K photos
8.29K videos
14 files
31.1K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
У Гомелі прайшоў парад Дзядоў Маразоў і ўключылі ілюмінацыю на галоўнай ялінцы. Цяпер афіцыйна — у горадзе пачаліся калядныя святы!
Марыя Калеснікава — на першай, студзеньскай старонцы нарвежскага каляндара, прыясвечанага палітзняволеным жанчынам. "Нас не запалохаць, каб мы замаўчалі" праект тамтэйшага Хельсінкскага камітэта.

Каляндар распавядае пр жанчын, якіх трымаюць у турмах за палітычную пазіцыю. На лютаўскай старонцы — жыхарка Крыма Галіна Даўгапола, якую расійскія акупацыйныя ўлады абвінавацілі ў "дзяржаўнай здрадзе". На жнівеньскай — студэнтка з Расіі Дар'я Козырава, зняволеная "за дыскрэдытацыю расійскай арміі".
Выйшла на волю палітзняволеная, дваіх дзяцей якой гадуе бабуля. Пасля 2020-га за кратамі апынулася і Антаніна Канавалава, і яе муж Сяргей Ярашэвіч.

Яна трапіла пад "памілаванне", ён застаецца за кратамі. Падрабязней: https://euroradio.fm/vyyshla-na-volyu-daveranaya-asoba-cikhanouskay-u-2020-godze

З Беларусі — без VPN
Дырэктара сеткі будаўнічых крамаў "Мацярык" будуць судзіць за ўдзел у пратэстных маршах. Як даведалася @nashaniva, працэс пачнецца 26 снежня 2024 года судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.

Аляксандра Апольку арыштавалі ў жніўні 2024 года. Пасля затрымання сілавічкі называлі яго "незадаволеным буржуем" і прымушалі назваць заробак. Яму інкрымінуецца "народны" артыкул 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі — удзел у акцыях пратэсту.

"Мацярык" — буйная сетка будаўнічых гіпермаркетаў. Пяць яе крамаў працуюць у чатырох гарадах Беларусі — Мінску, Брэсце, Гродна і Віцебску.
Беларускія навукоўцы назвалі жывёлаў, якія пагражаюць мясцовай прыродзе. Гэта інвазійныя віды, якія прыйшлі з іншых рэгіёнаў і шкодзяць экасістэме.

Амерыканскі рак і амерыканскі сомік: https://euroradio.fm/amerykanskaga-somika-i-raka-u-belarusi-pryznali-shkodnikami-dlya-ekasistemy

З Беларусі — без VPN
Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па казармах кадыраўскага АМАПу ў Грозным. У сталіцы Чачні гучаць выбухі — атакаваныя базы, дзе рыхтуюць і адкуль накіроўваюць на вайну ва Украіну.

Гэта ўжо трэці напад дронаў на Грозны. 12 снежня БПЛА (па версіі Кадырава — абломкі) упаў на тэрыторыю палка паліцыі і параніў чатырох чалавек. А раней, 29 кастрычніка, калі пад удар трапіў універсітэт спецназу імя Пуціна.
У пікавыя гадзіны "Яндэкс Go" будзе зніжаць камісію, якую бярэ з кіроўцаў. Гэта дапаможа знізіць цану на паездкі.

Працаваць гэта мусіць так. Падвышаны попыт будзе адлюстроўвацца ў картцы заказу — пазнакай "Камісія зніжаная". Гэта будзе матываваць кіроўцаў часцей выходзіць на лінію, калі вырастае колькасць заказаў. А чым больш вольных кіроўцаў — тым ніжэйшая цана паездкі.

Баланс попыту і прапановы.

Кіроўцаў таксі ў Мінску з пачатку лістапада паменела на 35%
Два расійскія танкеры тонуць у Керчанскім праліве. Прычына не ў атацы ўкраінскіх беспілотнікаў, а ў дрэнным надвор'і. Ну і, вядома, у жахлівым стане гэтых караблёў.

Спярша моцныя хвалі рассеклі напалам танкер "Волганафта-212" — ён пачаў імкліва тануць. Пазней прабоіну ў корпусе атрымаў танкер "Волганафта-239".

Экіпажы гэтых караблёў складаюць 13-15 чалавек.
У школах з'явіцца новы факультатыў — пра тое, як ствараць правільны кантэнт для сацсетак. Ён будзе называцца "Я і мая краіна ў глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт".

Навучальную праграму ўжо зацвердзілі ў Міністэрстве адукацыі. Яна разлічаная на школьнікаў восьмых і дзевятых класаў.

Мэта факультатыва — сфарміраваць у навучэнцаў "грамадзянасць і патрыятызм, жаданне папулярызаваць краіну і малую радзіму ў віртуальнай прасторы".
Банк Латвіі выпускае незвычайную манету. Срэбраныя 5 еўра ў выглядзе качана капусты напэўна стануць нумізматычнай рэдкасцю.

Калекцыйная манета з'явіцца ў продажы 16 снежня. Набыць яе можна будзе на сайце e-monetas.lv. Наклад складае 3500 экзэмпляраў.

Продаж лімітаваны — чатыры экзэмпляры на аднаго чалавека. Кошт за кожны — €89.
Міграцыйнае агенцтва Швецыі пераглядае падыход да беларускіх заяўнікаў. Здаецца, там нарэшце зразумелі, што недапушчальна проста так браць і адпраўляць палітычных уцекачоў назад у Беларусь.

Падрабязней: https://euroradio.fm/migracyynae-agenctva-shvecyi-peraglyadae-padykhod-da-belaruskikh-zayaunikau

З Беларусі — без VPN
Сярод папулярных страваў беларускай кухні нечакана аказаўся... журэк! Не, мы не ставім пад сумнеў тое, што жур — старадаўняя беларуская страва. Проста гатуюць яго ў Беларусі не тое, каб дужа часта.

Іншыя папулярныя беларускія стравы: дранікі, халаднік, сырнікі і мачанка з верашчакай. Гэта вынікае са штогадовага каталога-рэйтынгу партала TasteAtlas.

Рэйтынг гэтага года (2024/2025) заснаваны на 477287 водгуках на 15478 страваў свету. На першым месцы сярод кухань свету Грэцыя з сярэднім балам 4,6. На другім — Італія (4,59), на трэцім — Мексіка з рэйтынгам 4,52.

Беларусь — на 75 месцы.

Міфы і рэальнасць беларускай кухні. Размова з гісторыкам-кухарам Алесем Белым
“Экстрэмістамі” ў Беларусі прызнаныя ўсе карыстальнікі Facebook. Напэўна памылкова, але факт.

Спасылка, указаная ў якасці ідэнтыфікатара для ФБ-суполкі “Raport Belarus” — агульная для ўсіх карыстальнікаў сацсеткі. Яна вядзе на асабісты профіль, у якім аўтарызаваны чалавек.

Вось так міліцыянты і суд Браслаўскага раёна нарэшце прыкрылі гэтае экстрэмісцкае гняздо!
18 снежня ў Варшаве пройдзе фінальная імпрэза эстафеты "Галасы праз межы". У гэты ж дзень @euroradio
правядзе стрым, прысвечаны эстафеце.


У жывым эфіры раскажам пра акцыі, якія прайшлі падчас падарожжа салідарнасці праз краны, падсумуем вынікі (на жаль, атрымалася не ўсё) і паспрабуем сабраць яшчэ крыху грошай на падтрымку палітвязняў.

Сачыце за раскладамі нашых стрымаў!
У Вільні з’явіцца помнік Барбары Радзівіл і Жыгімонту Аўгусту. Іх гісторыю кахання скульптар Гедымінас Пяркунас убачыў вельмі своеасабліва: на пастаменце — два залатыя чарапы, паболей і паменей.

— Здаецца, ён трансфармуе Шэкспіраўскі міф пра Рамэа і Джульету, нагадваючы лёс Барбары і Жыгімонта, каханне, смерць і жыццё паміж імі. Твор... правакуе, задае шмат пытанняў, таму, не сумняюся, выкліча цікаўнасць і заінтрыгуе як віленчукоў, так і гасцей сталіцы, — мяркуе ўдзельнік экспертна-спецыялісцкай камісіі, журналіст Валдас Пуцейкіс.

Помнік паставяць у дворыку бібліятэкі Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы.к
Сёння 90 гадоў магло б споўніцца Станіславу Шушкевічу — першаму кіраўніку незалежнай Беларусі. 8 снежня 1991 года менавіта Шушкевіч з беларускага боку падпісаў Белавежскія пагадненні, якія паклалі канец Савецкаму Саюзу.

— Ён стварыў падмурак незалежнасці нашай Радзімы і ўсе жыццё працаваў, каб ператварыць Беларусь у свабодную і дэмакратычную краіну... Бачанне Шушкевічам Беларусі як еўрапейскай краіны, якая жыве паводле дэмакратычных каштоўнасцяў, натхняе нас і сёння, — так з нагоды гадавіны Шушкевіча выказалася Святлана Ціханоўская.

Станіслава Шушкевіча не стала ўночы з 3 на 4 траўня 2022 года. Яму было 87 гадоў.

Ад Лі Харві Освальда да Белавежскіх пагадненняў — гісторыя Станіслава Шушкевіча