Еўрарадыё | Еврорадио
9.32K subscribers
42K photos
8.34K videos
14 files
31.3K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Так выглядае гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару. Колькасць пацярпелых павялічылася да 16 чалавек. З іх два — у цяжкім стане ў рэанімацыі з атручаннем угарным газам і дымам. Шмат людзей параніліся, калі выбівалі шкло і выбіраліся самі.

Ініцыявана расследаванне прычын надзвычайнага здарэння. Міліцыя арганізавала кругласутачны нагляд за гандлёвым цэнтрам і маёмасцю, якая знаходзіцца там.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларусам трэба не гісторыя болі, а гісторыя гераізму. Так лічыць папулярызатар гісторыі, сцэнарыст, журналіст Алесь Кіркевіч. І прыводзіць прыклад, як гераічны наратыў пабудаваны ў Польшчы.

Згодныя?

Цалкам выпуск праграмы "Ідэя Х" глядзіце тут:
https://youtu.be/dhgoOXS4yK8?si=quNZyuOeukgld_uS
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тыктокер правёў тэст на веданне беларускай мовы на АЗС. І сутыкнуўся з непаразуменнем.

— Падкажыце, ці можна ў вас кола напампаваць?
— Ещё раз? Поменять? Монетки?
У Мінску пачалі працу калядныя кірмашы. Яны будуць адкрытыя кожны дзень з 13 гадзін аж да 14 студзеня.

Адрасы кірмашоў у Мінску:

https://euroradio.fm/u-minsku-pachali-pracu-kalyadnyya-kirmashy

Без VPN
Фонд Талая прывёз у Беларусь яшчэ 10 украінскіх дзяцей. Паведамляецца, што яны прыехалі з Данецка у суправаджэнні дарослых на "двухтыднёвае аднаўленчае лячэнне".

Напраўду ж у Беларусі з украінскімі дзецьмі праводзяць навязлівую “выхаваўчую” работу: вучаць любіць Пуціна і ненавідзець Зяленскага.
У Гомелі прайшоў парад Дзядоў Маразоў і ўключылі ілюмінацыю на галоўнай ялінцы. Цяпер афіцыйна — у горадзе пачаліся калядныя святы!
Марыя Калеснікава — на першай, студзеньскай старонцы нарвежскага каляндара, прыясвечанага палітзняволеным жанчынам. "Нас не запалохаць, каб мы замаўчалі" праект тамтэйшага Хельсінкскага камітэта.

Каляндар распавядае пр жанчын, якіх трымаюць у турмах за палітычную пазіцыю. На лютаўскай старонцы — жыхарка Крыма Галіна Даўгапола, якую расійскія акупацыйныя ўлады абвінавацілі ў "дзяржаўнай здрадзе". На жнівеньскай — студэнтка з Расіі Дар'я Козырава, зняволеная "за дыскрэдытацыю расійскай арміі".
Выйшла на волю палітзняволеная, дваіх дзяцей якой гадуе бабуля. Пасля 2020-га за кратамі апынулася і Антаніна Канавалава, і яе муж Сяргей Ярашэвіч.

Яна трапіла пад "памілаванне", ён застаецца за кратамі. Падрабязней: https://euroradio.fm/vyyshla-na-volyu-daveranaya-asoba-cikhanouskay-u-2020-godze

З Беларусі — без VPN
Дырэктара сеткі будаўнічых крамаў "Мацярык" будуць судзіць за ўдзел у пратэстных маршах. Як даведалася @nashaniva, працэс пачнецца 26 снежня 2024 года судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.

Аляксандра Апольку арыштавалі ў жніўні 2024 года. Пасля затрымання сілавічкі называлі яго "незадаволеным буржуем" і прымушалі назваць заробак. Яму інкрымінуецца "народны" артыкул 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі — удзел у акцыях пратэсту.

"Мацярык" — буйная сетка будаўнічых гіпермаркетаў. Пяць яе крамаў працуюць у чатырох гарадах Беларусі — Мінску, Брэсце, Гродна і Віцебску.
Беларускія навукоўцы назвалі жывёлаў, якія пагражаюць мясцовай прыродзе. Гэта інвазійныя віды, якія прыйшлі з іншых рэгіёнаў і шкодзяць экасістэме.

Амерыканскі рак і амерыканскі сомік: https://euroradio.fm/amerykanskaga-somika-i-raka-u-belarusi-pryznali-shkodnikami-dlya-ekasistemy

З Беларусі — без VPN
Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па казармах кадыраўскага АМАПу ў Грозным. У сталіцы Чачні гучаць выбухі — атакаваныя базы, дзе рыхтуюць і адкуль накіроўваюць на вайну ва Украіну.

Гэта ўжо трэці напад дронаў на Грозны. 12 снежня БПЛА (па версіі Кадырава — абломкі) упаў на тэрыторыю палка паліцыі і параніў чатырох чалавек. А раней, 29 кастрычніка, калі пад удар трапіў універсітэт спецназу імя Пуціна.
У пікавыя гадзіны "Яндэкс Go" будзе зніжаць камісію, якую бярэ з кіроўцаў. Гэта дапаможа знізіць цану на паездкі.

Працаваць гэта мусіць так. Падвышаны попыт будзе адлюстроўвацца ў картцы заказу — пазнакай "Камісія зніжаная". Гэта будзе матываваць кіроўцаў часцей выходзіць на лінію, калі вырастае колькасць заказаў. А чым больш вольных кіроўцаў — тым ніжэйшая цана паездкі.

Баланс попыту і прапановы.

Кіроўцаў таксі ў Мінску з пачатку лістапада паменела на 35%
Два расійскія танкеры тонуць у Керчанскім праліве. Прычына не ў атацы ўкраінскіх беспілотнікаў, а ў дрэнным надвор'і. Ну і, вядома, у жахлівым стане гэтых караблёў.

Спярша моцныя хвалі рассеклі напалам танкер "Волганафта-212" — ён пачаў імкліва тануць. Пазней прабоіну ў корпусе атрымаў танкер "Волганафта-239".

Экіпажы гэтых караблёў складаюць 13-15 чалавек.