Еўрарадыё | Еврорадио
9.32K subscribers
42K photos
8.34K videos
14 files
31.3K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
У Беларусь ізноў залятаў “Шахед”. Як паведамляе @eRadarrua, ён накіроўваўся ў бок Мазыра.

Па звестках @Hajun_BY, праз чарговы залёт расійскага дрона падымаўся знішчальнік.
У Малдове праходзяць найбольш важныя выбары за ўсе часы незалежнасці. Жыхары краіны не толькі абіраюць прэзідэнта, але і на рэферэндуме вырашаюць, ці трэба краіне ўступаць у Еўрасаюз.

Расія спрабуе ўмяшацца ў галасаванне рознымі шляхамі: не толькі праз падкантрольныя Маскве медыя, але і наўпрост грашыма. За галасы гатовыя плаціць і гатоўкай, і міжнароднымі пераводамі. Але, хутчэй за ўсё, Расія сёння канчаткова прайграе ў Малдове.

Паводле апытання CBS Research, больш за 55% малдаван плануюць падтрымаць шлях краіны ў Еўрасаюз. Праеўрапейская прэзідэнтка Мая Санду (на фота) таксама з’яўляецца лідаркай рэйтынгаў, але перамагчы зможа толькі ў другім туры. У першым за яе выступаюць 35,8%.
20 гадоў таму была забітая беларуская журналістка Вераніка Чаркасава. Забойцаў так і не знайшлі.

Вераніка Чаркасава была забітая 20 кастрычніка 2004 года. Яе знайшлі ва ўласнай кватэры ў Мінску. Забойца нанёс журналістцы больш за 40 удараў нажом. Улады найперш заяўлялі пра “бытавыя матывы”, але шмат хто не без падстаў думае, што журналістку забілі праз яе прафесійную дзейнасць.

Артыкулы Чаркасавай выходзілі ў выглядзе кнігі “Чырвоным па беламу”. Сёлета @mediazhaba зрабіла скан гэтай рэдкай кнігі і апублікавала ў вольным доступе.
За некалькі гадоў колькасць шлюбаў у Беларусі рухнула амаль на 11%. Гэта вынікае з афіцыйнай статыстыкі да Дня бацькі.

Белстат кажа, што ў мінулым годзе ажаніліся 53 тысячы мужчын. @euroradio параўнала даныя з 2019-м: тады паведамлялася пра 62,7 тысячы. То бок зніжэнне на 10,7%.

Расце і сярэдні ўзрост уступлення ў брак: калі ў 2019-м упершыню ажаніліся ў сярэднім у 28,3, то ў 2023-м — у 28,8. 

У Беларусі за тры гады стала менш дашкольнікаў і студэнтаў
Літва. Нехта падпаліў уваход у Міністэрства абароны.

Падазраванага затрымалі, гэта 40-гадовы мужчына. Пра матывы пакуль нічога невядома, але літоўскія медыя адзначаюць, што апошнімі днямі ў Вільні адбылося некалькі падпалаў.
Гэтай ноччу беларусы змогуць убачыць зарапад. Прынамсі, калі дазволіць узровень воблачнасці.

Ноччу на 21 лістапада астраномы чакаюць пік метэорнага патоку Арыяніды. Яго так назвалі, бо метэоры пралятаюць праз сузор’е Арыёна.

Каб найлепш убачыць зарапад, трэба назіраць за начным небам паміж поўначчу і світанкам. І, вядома, чыстае неба.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што за метамарфозы адбываюцца з Сяргеем Міхалком? Абмеркавалі ў бла-бла-шоу “Чык-чырык”!

🐦 Глядзіце выпуск цалкам: https://youtu.be/nUT90A-B6JU?si=FGFFf7z8EAialFLE
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сілы NATO у Еўропе не гатовыя да магчымай вайны з Расіяй без падтрымкі з боку ЗША. Пра гэта са спасылкай на экспертаў піша Bloomberg.

Прычына таго, што еўрапейскіх сіл не хопіць у выпадку ваеннага супрацьстаяння з Масквой — доўгія гады скарачэння бюджэтаў і недахоп людзей. Напрыклад, Францыя з 1990-га скараціла сваё войска на 56%.

Калі заўтра вайна? Тут Расія можа напасці на NATO — рэпартаж з Сувалак
Беларускія ўлады хочуць увесці законы супраць ЛГБТК+, як гэта ўжо зрабілі ў Расіі. Невядома, на які вынік яны разлічваюць, але адно з наступстваў можа быць вельмі сумным.

Абмежаванні і дыскрымінацыя ЛГБТК+ наўпрост звязаныя з ростам колькасці суіцыдаў
— гэта пацвярджаюць шматлікія даследаванні. Асабліва — сярод падлеткаў і моладзі.

Вядома, суіцыды — самы страшны магчымы вынік, акрамя іх дыскрымінацыя прыкметна павялічвае колькасць дэпрэсій і трывожных разладаў.
Сітуацыя на мяжы. Чэргаў з аўтобусаў у нядзелю няма, але кіроўцам легкавікоў не так пашанцавала.

На беларуска-польскай мяжы стаяць 528 аўто.

На літоўскай мяжы чэргі куды меншыя: 30 легкавікоў чакаюць у пункце “Каменны Лог”. У пункце “Беняконі” — пуста.
Гучную крымінальную справу могуць перагледзець у ЗША дзякуючы TikTok і Netflix. Гаворка пра прысуд братам Менендэс, якія ўжо больш за 30 гадоў за кратамі за забойства бацькоў.

Браты сцвярджалі, што прычынай забойства стаў сексуалізаваны гвалт з боку бацькі. Цяпер з’явіліся новыя доказы на іх карысць, а новы серыял Netflix і хваля падтрымкі ў сацсетках вымусілі пракуратуру аднесціся да гэтых фактаў як мінімум з увагай.

Расказваем падрабязнасці.
“Мы на гэтыя пытанні не размаўляем”. Блогер Андрэй Павук запытаў Ірыну Абельскую, ці з’яўляецца яна маці Колі Лукашэнкі.

Скажыце, Ірына Сцяпанаўна, гэта ж вы мама Колі… Мікалая Лукашэнкі? — запытаў ён Абельскую падчас “прамой лініі”.

Мы на гэтыя пытанні з вамі не размаўляем. Задавайце пытанні па дэмаграфічнай сітуацыі, — адказала Абельская, адразу змяніўшыся ў тоне.
Выбары ў Малдове б’юць рэкорды па яўцы, піша @newsmakerlive. Сёння там абіраюць прэзідэнта і галасуюць за замацаванне ў Канстытуцыі планаў па ўступленні ў Еўрасаюз.

Яўка ўжо амаль склала 42%.
Былая палітзняволеная просіць дапамогі. Пасля вызвалення яна з дзіцём выехала за мяжу.

“Я звяртаюся па фінансавую дапамогу на першы час, каб адаптавацца ў новай краіне. У мяне практычна ніякай падтрымкі, акрамя велізарнай адказнасці за сябе і дзіця. Хацелася б знайсці сродкі на арэнду жылля на першы час, на канцтавары і абутак дзіцёнку да школы, адзенне нам нейкае па сезону і рэчы першай неабходнасці”, — піша былая палітзняволеная.

Даведацца падрабязнасці і падтрымаць збор можна па спасылцы.
Грамадскі савет па маральнасці заняўся квадроберамі. Субкультуру абмяркоўвалі на апошняй сустрэчы арганізацыі, якую стварылі ўлады і БПЦ.

Адкуль чальцы савета даведаліся, што гэтая за з’ява такая? Не хвалюйцеся: з адмысловым дакладам па тэме выступаў эксперт — экс-міністр інфармацыі, сустаршыня савета Алесь Карлюкевіч.

Акрамя квадробераў савет абмяркоўваў "маральна-этычны аспект прысутнасці ў інтэрнэце" і астралогію.
Драматычная раніца ў Малдове. Мая Санду выйграе прэзідэнцкія выбары ў прарасійскага кандыдата Аляксандра Стаянагло (але будзе другі тур), а на рэферэндуме па ўваходзе ў Еўрасаюз — 50 на 50!

Вось папярэднія вынікі пасля апрацоўкі больш за 97% пратаколаў.