Сваякі беларусаў змогуць атрымаць польскія візы па натарыяльным запрашэнні. Гэта пацвердзілі ў МЗС Польшчы ў адказ на запыт блока Пракоп'ева-Ягорава ў Каардынацыйнай радзе.
Гаворка, што праўда, ідзе толькі пра сваякоў грамадзян Беларусі, якія жывуць у Польшчы пад міжнароднай абаронай. І яшчэ адзін нюанс:
"Праз кадравыя абмежаванні ў консульствах Беларусі важна загадзя ўзгадняць працэс падачы дакументаў".

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Мінску фігурантам крымінальнай справы стаў мужчына, што ўпотай зняў на тэлефон секс былой жонкі. Інтымнае відэа ён разаслаў па сваяках і знаёмых.
Крымінальную справу за незаконнае распаўсюджванне звестак аб прыватным жыцці завялі па заяве жанчыны.
Былы муж устанавіў у спальні тэлефон з уключанай камерай, калі прыехаў да экс-жонкі, каб забраць сына на выходныя. А калі прывёз дзіця, "дэманстратыўна" забраў смартфон.

Лукашэнка атрымаў бумерангам, НАН рубанула пра эканоміку. У эфіры @euroradio — традыцыйны пятнічны стрым з Аляксандрам Кныровічам.
Абмяркуем заявуЛукашэнкі пра тое, што мірныя перамовы па Украіне не павінны праходзіць без удзелу Беларусі, артыкул па эканоміцы, апублікаваны адным з кіраўнікоў Акадэміі навук, ад якога ў ябацек выцекуць вочы, і шмат чаго іншага.
Далучайцеся!
https://www.youtube.com/watch?v=THGvch0WlCA
Абмяркуем заяву
Далучайцеся!
https://www.youtube.com/watch?v=THGvch0WlCA
YouTube
Лукашенко не сдержался: Они хотят, чтоб я подох! Жёстко про Украину, Путина и оппозицию / Кнырович
Кнырович @knyrovich на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, экономику, курс доллара сегодня, резкие заявления Лукашенко про Украину, Путина и оппозицию, а также многое другое. Подключайтесь и задавайте вопросы в чате!
Поддержите работу редакции:
👍 Донат…
Поддержите работу редакции:
👍 Донат…
У Брэсце ў ліцэі здарылася ўспышка кішэчнай інфекцыі. 14 навучэнцаў 9-11 класаў ліцэя №1 трапілі ў лякарню.
"Дзеці паступалі ў перыяд з вечара 17 кастрычніка па раніцу 18-га ў прыёмнае аддзяленне. Ва ўсіх, хто звярнуўся, лабараторна пацверджаная наравірусная этыялогія захворвання.
У цяперашні час стан усіх шпіталізаваных пацыентаў сярэдняй цяжкасці, стабільны, са станоўчай дынамікай", — каментуе здарэнне Мінздароўя.

Дзяржава анансуе, што больш не будзе ўмешвацца ў рэгуляванне цэн. Як мяркуецца, з наступнага года.
Пра гэта заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Аляксей Багданаў. Паводле яго слоў, стаіць задача "стварыць сістэму з найменшым умяшаннем дзяржавы ў працэсы цэнаўтварэння". Пры гэтым урад мае намер "забяспечыць стабільнае насычэнне ўнутранага рынку, развіццё эканомікі і даступныя цэны для насельніцтва на тавары".
Пра гэта заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Аляксей Багданаў. Паводле яго слоў, стаіць задача "стварыць сістэму з найменшым умяшаннем дзяржавы ў працэсы цэнаўтварэння". Пры гэтым урад мае намер "забяспечыць стабільнае насычэнне ўнутранага рынку, развіццё эканомікі і даступныя цэны для насельніцтва на тавары".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Падрабязнасці ДТЗ з маршруткай у Брэсце, калі яна перакулілася разам з пасажырамі. Кіроўца ехаў з хуткасцю каля 90 км/ч пры дазволеных 60 км/ч.
Праз гэта ён не меў магчымасці бяспечна перастроіцца ў суседнюю паласу, каб апярэдзіць легкавы аўтамабіль. Да таго ж умовы на дарозе былі пагоршаныя дажджом.
Аварыя здарылася сёлета ў красавіку на спуску з Кобрынскага маста. Тады пацярпелі пяцёра пасажыраў маршрутнага таксі, у тым ліку 89-гадовы пенсіянер.
Кіроўцу прад'яўлена абвінавачанне па крымінальным артыкуле за парушэнне правіл дарожнага руху.

Ці ўратуе Польшчу “план Туска” ад міграцыйнага шантажу Лукашэнкі? У эфіры @euroradio — палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.
Ці варта звяртаць увагу на спробы прапаганды зрабіць з Пратасевіча медыяперсону і якая мэта ў гэтай кампаніі? Ці дапамогуць расійскія лібералы беларускім палітвязням і ці спрацуе “план Зяленскага”?
Абмяркоўваем гэтыя ды іншыя тэмы:
https://www.youtube.com/watch?v=pFRty0-bZyw

⚡️ Лукашенко на эмоциях: Я Путина предупредил! Не дам ему поделить Беларусь / Фридман
Историк и политический обозреватель Александр Фридман https://t.me/Alexander_Friedman на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, заявление Лукашенко: Путин и Украина могут поделить Беларусь, сработает ли план Зеленского, какую роль занимает Протасевич в статегии…
Белсат: Беларусь днямі наведваў прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША. Афіцыйных паведамленняў пра гэта не было.
Крыніцы @belsat паведамляюць пра візіт Кевіна Дойла ў Міністэрства замежных справаў Беларусі. Разам з ім быў таксама часовы павераны ЗША Пітер Каўфман. На сустрэчы, паводле непацверджанай інфармацыі, ішла гаворка пра палітвязняў.
Дойл — не высокапастаўлены прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаменту, і ягоны візіт не атрымаў увагі ў публічнай прасторы. Але чыноўнікі з Вашынгтону рэдка наведваюць Мінск.

Алігарх Зайцаў у абыход санкцый увозіць у Беларусь люксавыя рэчы. Расследаванне.
Уплывовы беларускі бізнесовец Аляксандр Зайцаў сышоў у цень, але працягвае заставацца актыўным у бізнесе. У чэрвені 2021 года ён патрапіў пад санкцыі ЕС, а ў 2022 годзе — пад санкцыі ЗША, але, нягледзячы на гэта, працягвае весці свае справы.
Расследавальнікі "Бюро" даведаліся пра новы бізнес "кашалька" Лукашэнкі, які пастаўляе прадметы раскошы не толькі беларусам, але і расіянам — і ўсё гэта ў абыход санкцый.
Як гэта адбываецца — чытайце тут:
https://euroradio.fm/aligarkh-zaycau-u-abykhod-sankcyy-uvozic-u-belarus-lyuksavyya-rechy-rassledavanne
Без VPN

“Дыктатура большасці” ці звычайны парламентарызм: што адбываецца ў КР? У жывым эфіры @euroradio — спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава.
Ці атрымалася ў Каардынацыйнай рады нарэшце наладзіць працу і сфармаваць усе неабходныя камісіі? Ці чакаць бліжэйшым часам новых сыходаў з КР і ці апраўданыя абвінавачванні ў “дыктатуры большасці”? Чым на гэты момант са зробленага можа пахваліцца КР і ці ёсць перспектывы ў гэтай структуры?
Абмяркоўваем тут:
https://www.youtube.com/watch?v=mqUvpM6xOo4

"Диктатура большинства" или обычный парламентаризм: что происходит в КС / Мельникова
Спикерка Координационного совета Анжелика Мельникова на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, работу КС, а также многое другое. Подключайтесь и задавайте вопросы в чате!
Поддержите работу редакции:
👍 Платная подписка на YouTube: https://www.youtube.co…

Музыка Аляксандр Памідораў захварэў і папрасіў дапамогі ў беларусаў. Патрэбную суму сабралі за тры гадзіны! Збор працягваецца.
У вымушанай эміграцыі Памідораў зарабляе канцэртамі і падпрацоўвае грузчыкам. Так сталася, што сёння праз хваробу ён не можа ні выступаць, ні выконваць фізічную працу. А за лекі, прадукты і за арэнду жылля трэба плаціць увесь час.
"Я сур'ёзна захварэў — у мяне двухбаковы сярэдні атыт, праз што я не чую нармальна, — распавядае музыка. — Апроч таго, з'явіліся праблемы з суставамі ног.
Лекі, якія я прымаю, не самыя дарагія, але іх даводзіцца набываць рэгулярна — а гэта каля €35 у тыдзень. Антыбіётыкі пакуль не купляў, але яны будуць даражэйшыя...
Арэнда жылля каштуе €450 у месяц, і ў мяне ўжо ёсць запазычанасць за мінулы месяц. Праязны каштуе ў €42, сувязь — €10 штомесяц. Ну і, вядома, трэба нешта есці...".
Дапамагчы Аляксандру Памідораву можна тут

Паводле звестак Паўднёвай Карэі, КНДР адправіла ў Расію 12 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку байцоў спецыяльнага прызначэння. Верагодна, для таго, каб адправіць іх на вайну з Украінай.
У Сеуле лічаць гэты "жэст добрай волі" пагрозай светавому парадку. І абяцаюць адказаць.
Крыху раней пра адпраўку паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Расію казаў кіраўнік украінскай разведкі Кірыл Буданаў. Паводле яго інфармацыі, тыя цяпер праходзяць акліматызацыю і падрыхтоўку.

Куды зніклі студэнты? Што там з Максам Каржом? Абмяркуем за “Кубачкам кавы”!
Чарговы выпуск нашай пятнічнай рассылкі ўжо тут як тут! Чытайце ды падпісвайцеся: https://kubachakkawy.substack.com/p/1e3

Прэм'ера спектакля "Ордэн Белай Мышы" адбудзецца 1 лістапада. Таксама прэм'ерныя паказы пройдуць 2 і 3 лістапада. Купалаўцаў, якія ўзяліся за ўвасабленне твора Уладзіміра Арлова на сцэне, прыме варшаўскі клуб Scena Chmielna.
Ужо можна замовіць квіткі: вось тут.
Беларусы заснавалі ў Варшаве "Ордэн Белай Мышы": стрым
Ужо можна замовіць квіткі: вось тут.
Беларусы заснавалі ў Варшаве "Ордэн Белай Мышы": стрым
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гісторыя аднаго імпартазамяшчэння. Нават бампер ад "Джылі", які прэм'еру Раману Галоўчанку паказалі як "зроблены ў Беларусі", напраўду апынуўся кітайскага паходжання.
Заўважыў гэта Аляксандр Кныровіч. Цалкам сённяшні стрым з ім — тут: https://www.youtube.com/watch?v=THGvch0WlCA

На таргі выстаўлены не толькі дом, але і рэчы дзяцей Валерыя і Веранікі Цапкалаў. Гэта публічная расправа і помста за палітычную актыўнасць, лічыць Вераніка, якая ў 2020-м падтрымлівала прэзідэнцкую кампанію мужа, а калі яму адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам — увайшла ў каманду Святланы Ціханоўскай.
У 2020 годзе дзецям, цацкі і ровары якіх сёння прадае "БелЮрЗабеспячэнне", толькі споўнілася па 7 гадоў.
"У гэтай сітуацыі ёсць асаблівая сімвалічнасць — бо гэта адбываецца напярэдадні 20 лістапада 2024 года, калі свет будзе адзначаць 100-годдзе Дэкларацыі аб правах дзіцяці, 70-годдзе Сусветнага дня дзіцяці і 35-годдзе Канвенцыі аб правах дзіцяці", — дадае Вераніка Цапкала.
Яна разам з непаўнагадовымі дзецьмі дагэтуль зарэгістраваная ў доме, пра які ідзе гаворка. Гэта не перашкаджае дзяржаве выставіць маёмасць на продаж.

Выдавецтва "Янушкевіч" падпісала кантракт на выданне "Дзюны" па-беларуску. Культавы раман Фрэнка Герберта выйдзе ў перакладзе Ігара Кулікова.
"Апублікаваная ў 1965 годзе "Дзюна" — гэта трапнае даследаванне палітыкі, рэлігіі, экалогіі і чалавечых амбіцый, — пішуць у выдавецтве пра важнасць праекта. — У "Дзюне" закранаюцца складаныя тэмы ўлады, выжывання і аховы навакольнага асяроддзя, актуальныя сёння як ніколі.
Беларускі пераклад дазволіць нашым чытачам па-новаму зірнуць на гэты шэдэўр фантастыкі, вечнае змаганне паміж чалавецтвам і прыродай, тэхналогіямі і традыцыямі".

Пуцін не паедзе на саміт G-20 у Рыа-дэ-Жанэйра. Бо ў Бразіліі яго могуць арыштаваць па ордары Міжнароднага крымінальнага суда.
У кіраўніка Расіі, вядома ж, іншае тлумачэнне:
"Што ж я, прыеду туды, каб парушыць нармальную працу гэтага форума? Мы ж выдатна разумеем, і я разумею, што, нават калі выключыць [тэму з ордарам] МУС, размовы будуць толькі пра гэта".

У Слуцку з малатка прадалі грамадскую прыбіральню. За час таргоў кошт 26-гадовага збудавання на вуліцы Леніна вырас у 11 разоў!
У выніку новы ўласнік заплаціў за прыбіральню 50580 рублёў. Гэта прыкладна $15 тысяч.
Вядома, што аўкцыён выйграла будаўнічая кампанія. Новы ўладальнік не патлумачыў, што збіраецца рабіць з гэтым каштоўным аб'ектам.

З'явіўся бот, якому можна апісаць месца ў Мінску — а ён парэкамендуе падобнае ў Варшаве. Калі хочаце "выпіць кавы, як у "Зерно", ці "паслухаць лекцыю, як у "Галерэі Ў", — скарыстайцеся "дзе*я": https://t.me/spoko_tbot
Некаторых месцаў, якія бот знойдзе ў Варшаве па вашых асацыяцыях і ўспамінах, ужо і ў Мінску-та не існуе...