Еўрарадыё | Еврорадио
9.42K subscribers
41.6K photos
8.25K videos
14 files
30.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Свабоды ў інтэрнэце ў Беларусі стала яшчэ менш. Пра гэта сведчыць даклад Freedom House. У рэйтынгу Беларусь атрымала 22 бала са 100 магчымых.

Пазіцыі краіны значна пагаршаюць рэпрэсіі за данаты ў інтэрнэце, праверкі тэлефонаў грамадзян на мяжы, кантроль дзяржавы над доступам у інтэрнэт і г.д.
"Камунарка" выпусціць адвэнт-каляндар. Унутры, прадказальна, будуць цукеркі і шакалад, а таксама дробныя сувеніры.

Што праўда, цукеркавы адвэнт-каляндар разлічаны толькі на 15 дзён.

Адвэнт — у рымскім хрысціянскім абрадзе гэта перыяд падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння, які доўжыцца 4 тыдні. Масавая культура ўзяла ідэю адвэнт-каляндара на ўзбраенне — іх выпускаюць ледзь не ўсе папулярныя брэнды касметыкі, алкаголю, цацак і г.д. Адвэнт-календары звычайна разлічаны на 24-45 дней.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс стрымаў на сераду (час пазначаны беларускі):

12:00 — палітык і палітычны аналітык Павел Усаў;

13:00 — палітолаг, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс;

14:00 — гісторык Яўген Красулін.

Рыхтуйце пытанні!
Названыя самыя крымінальныя рэгіёны Беларусі. Паводле Белстата, узровень злачыннасці ў Беларусі за апошнія пяць гадоў вырас на 5%. І гэта шмат.

Больш за ўсё злачынстваў здзейснена ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці і ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Тут крыміналу ў паўтара разы больш, чым у сярэднім па краіне. Трэцяе месца ў гэтым антырэйтынгу заняў Клічаўскі раён Магілёўшчыны.

Дзе ж у Беларусі менш за ўсё злачынстваў? Самай спакойнай аказалася Віцебшчына, а менавіта Шаркаўшчынскі, Докшыцкі і Глыбоцкі раёны. Што праўда, менавіта гэтыя раёны — у лідарах у краіне па колькасці самагубстваў.
Стратэгія ўздзеяння: як дэмсілы і грамадства могуць супрацьстаяць рэжыму? Ці існуе такая пераможная стратэгія і хто здольны яе ажыццявіць? Якое месца ў гэтай стратэгіі адводзіцца добраахвотнікам, якія ваююць ва Украіне, і ці гатовыя беларусы да ўнутранага канфлікту?

Што з сябе ўяўляе атрыманая Лукашэнкам узнагарода і ці дарэчныя тут паралелі з ордэнам, атрыманым Мураўёвым?

Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Задавайце пытанні!
https://www.youtube.com/watch?v=eQt1zZRDU3w
ГУБАЗіК сцвярджае, што на Макса Каржа няма крымінальнай справы. Пакуль што. Але ўстрымацца ад пагроз яны ўсё ж не змаглі.

"Калі Корж звяжацца з экстрэмістамі і будзе скакаць пад іх дуду — зваротнага шляху ўжо не будзе, а пачнуцца крымінальныя справы, ператрусы і канфіскацыя".


Пра тое, што Макс Корж з'ехаў з Беларусі праз пагрозу пераследу, стала вядома ўчора ад саміх жа сілавікоў.
Ці пойдзе новае кіраўніцтва Літвы на замірэнне з Лукашэнкам? Што з сябе ўяўляюць палітычныя сілы, якія прыйшлі да ўлады ў Літве, і наколькі яны зменяць палітыку гэтай краіны?

Як залежаць магчымыя змены палітыкі Літвы ад вайны ва Украіне і эканамічных страт ад санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі і Расіі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis).

Далучайцеся і задавайце пытанні:

https://www.youtube.com/watch?v=dA4AEhXf6xc
Зяленскі прадстаўляе Вярхоўнай Радзе свой "план перамогі". У ім ёсць сакрэтны дадатак, які даступны заходнім партнёрам. З іх падтрымкай, кажа прэзідэнт Украіны, вайну можна завяршыць ужо ў наступным годзе.

Паводле агучанага Зяленскім плана, для гэтага Украіну трэба запрасіць у НАТА і зняць абмежаванні на ўдары заходняй зброяй па расійскай тэрыторыі.

"Расея павінна назаўжды страціць кантроль над Украінай і страціць нават жаданне такога кантролю.
Гэта гарантыя жыцця Украіны. І адначасова – гарантыя міру для Еўропы",
— кажа Зяленскі.
Курс долара ў Беларусі абнавіў гадавы максімум. А расійскі рубель — на мінімуме за год.

Такія валютных таргоў 16 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы:

1 USD = 3,3104 рубля.

1 EUR = 3,6060 рубля.

100 RUB = 3,4050 рубля.
У польскім Сейме адбыўся батл паміж прэзідэнтам і прэм'ерам: Дуда і Туск спрачаюцца пра міграцыйную палітыку. Сёння Дуда раскрытыкаваў прапановы Туска:

"У святле анансаваных зменаў многія людзі, якія пераследуюцца рэжымам Лукашэнкі, не змогуць знайсці прытулак у Польшчы".

Прэм'ер-міністр, пад кіраўніцтвам якога і распрацоўваліся новыя правілы, у адказ падкрэсліў, што яны тычацца мігрантаў, якія нелегальна прарываюцца праз беларуска-польскую мяжу:

"У групах, арганізаваных Лукашэнкам, не было ніводнага беларускага апазіцыянера. Прабачце, спадар прэзідэнт, але сказаць нешта дурнейшае было немагчыма".
Вяртанне Мураўёва-вешальніка і як вярнуць Крыж Ефрасінні Полацкай. Што з сябе ўяўляе атрыманая Лукашэнкам узнагарода з рук Пуціна і ці дарэчныя тут паралелі з ордэнам, атрыманым Мураўёвым?

Якое значэнне мае веданне нацыяй сваёй гісторыі і пры чым тут папулярызатарства? Ці магчымая беларусізацыя без адпаведных намаганняў з боку дзяржавы і чаму ў моўным пытанні Беларусь не можа быць Швейцарыяй?

Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры @euroradio з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным.

https://www.youtube.com/watch?v=OUzsL8-6bO0
У якіх сферах у Беларусі больш за ўсё карупцыі? Вось топ-5 паводле Генпракуратуры: сельская гаспадарка, прамысловасць, будаўіцтва, гандаль і дзяржаўнае кіраванне.

"Сёння мы можам канстатаваць: амаль кожнае другое карупцыйнае злачынства ў Беларусі — гэта хабарніцтва. Больш за 70% выпадкаў подкупу выяўляюцца ў закупачнай дзейнасці, выкананні дагавораў і аказанні іншага заступніцтва камерцыйным структурам", — кажуць у Генпракуратуры.

Пракуратура паведамляе, што ў мінулым і ў гэтым годзе за карупцыю пакаралі 27 службовых асоб.

Сярод іх — былыя намеснік міністра транспарту і камунікацый, намеснік міністра энергетыкі, былы міністр сельскай гаспадаркі, першы намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, генеральны дырэктар "Лідсельмаш", генеральны дырэктар МАПІД, намеснік генеральнага дырэктара МТЗ.
Ціханоўская атрымала ўзнагароду Schwarzkopf Europe Award. Яе даюць маладым еўрапейцам за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

Прэмію прысудзілі "за пабудову мірнай, адзінай і ўстойлівай Еўропы". Беларускай лідарцы яе ўручылі ў Берліне.

Папярэднім уладальнікам прэміі быў украінскі музыка, паэт Сяргей Жадан.
Небяспека для беларусаў: махляры з аўтастрахоўкамі дзейнічаюць у Польшчы. Суразмоўцаў @euroradio напаткала аднолькавая праблема: некалькі месяцаў яны ездзілі ў быццам бы застрахаваных машынах і выпадкова высветлілі, што страхоўкі няма, хаця яны і заплацілі грошы.

Як гэта атрымалася і што рабіць?

https://euroradio.fm/nebyaspeka-dlya-belarusau-makhlyary-z-autastrakhoukami-dzeynichayuc-u-polshchy

Чытаць без VPN
У Польшчы судзяць дваіх расіян — вярбоўшчыкаў ПВК "Вагнер". Следства лічыць, што Андрэй Г. і Аляксей Т. былі нанятыя, каб расклейваць у краінах Еўрасаюза ўлёткі з умовамі прыёма ў вайсковую кампанію, заўважылі @reformby.

Суд праходзіць у Кракаве. Грамадзянам Расіі выстаўленыя абвінавачанні ў працы на замежную разведку і ва ўдзеле ў міжнароднай узброенай групе.

Адзін з мужчын адмовіўся даваць паказанні і не прызнае сябе вінаватым. Іншы распавядае, што разам з падзельнікам атрымаў ў Маскве 3000 улётак, але паспеў расклеіць толькі каля 200.
Двухпавярховы дом Валерыя і Веранікі Цапкалаў выставілі на таргі. І гэта пры тым, што там зарэгістраваныя двое непаўналетніх дзяцей.

Падрабязней: https://euroradio.fm/dvukhpavyarkhovy-dom-capkalau-u-minsku-vystavili-na-elektronnyya-targi

Без VPN
Сайт bellit.infо перастаў адкрывацца на тэрыторыі Беларусі. Гэта праект Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў, прысвечаны, як не складана здагадацца, толькі літаратуры.

"Хутка мы зможам прапанаваць спосаб бяспечна адкрываць сайт з нашай краіны. А пакуль прапануем чытачам з Беларусі выкарыстоўваць VPN ці заставацца на сувязі ў сацыяльных сетках",паведамляе тэлеграм-канал ініцыятывы.
У прыбіральні аэрапорта Анталіі знайшлі нованароджанае дзіця. Неўзабаве паліцыя затрымала расіянку Кацярыну Бурназкіну і яшчэ аднаго грамадзяніна Расіі, якія ішлі на пашпартны кантроль і збіраліся ляцець у Маскву.

Суд арыштаваў Бурназкіну, перадае агенцтва DHA і публікуе яе фота.
Больш за 2 тысячы кіраўнікоў і спецыялістаў з пачатку года прыцягнутыя да адказнасці за карупцыю. У сярэднім гэта па 7 чалавек за дзень.

Яшчэ 216 асобаў афіцыйна папярэджаныя, што парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства недапушчальныя.

За 290 дзён, што прайшлі з пачатку 2024 года, парушэнні знойдзеныя больш як у 330 працэдурах закупак.

Неяк у Беларусі пры Лукашэнку атрымліваецца, што чым больш словаў пра барацьбу з карупцыяй — тым больш карупцыі...
Беларусь і Расія вядуць перамовы пра інтэрнэт-трафік у роўмінгу. Абяцаюць нешта зрабіць да канца 2024 года.

Але словазлучэнне "адмена роўмінгу" нават не прагучала. Гаворка пра "вызначэнне параметраў, камфортных для карыстальнікаў". Падрабязней: https://euroradio.fm/belarus-i-rasiya-abmyarkouvayuc-rouming-iznou

Без VPN