У Польшчы асуджаная беларуска, якая для КДБ шпіёніла за эмігрантамі. Яе пакаралі 2 гадамі і 8 месяцамі пазбаўлення волі.
Справу грамадзянкі Беларусі Дар'і А. разглядаў Акруговы суд Варшавы. Паводле абвінавачання, летась яна шматразова перадавала КДБ РБ звесткі па дзейнасці, структуры і фінансаванні арганізацый, якія падтрымліваюць беларускую апазіцыю. Гэтыя звесткі ў сваіх мэтах выкарыстоўвала прапаганда.

У Літве кажуць пра новы пік захворвання на каранавірус. За суткі было зарэгістравана больш за тысячу выпадкаў, гэта рэкорд са снежня.
Тым часам у Беларусі не толькі не кажуць нічога пра статыстыку захворвання, але нават не праводзяць тэсты на каранавірус.
Ці мае сэнс рабіць экспрэс-тэсты на COVID-19? Спыталі ў доктаркі

Пра спорт, тэатр, санкцыі, палітвязняў і Генасамблею ААН. Эфір @euroradio з Мікалаем Халезіным.
Чым адметная новая пастаноўка Свабоднага тэатра (апроч удзелу ў ёй Кацярыны Сныцінай) і чаму для прэм’еры быў абраны Нью-Ёрк? Каго чакаюць на прэм’еру і чаго беларусам чакаць ад Геасамблеі ААН? Што паўплывала на рашэнне рэжыму аб вызваленне палітвязняў і на якіх умовах Захад гатовы будзе распачаць перамовы з Мінскам?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін: https://youtu.be/M5BKNfYfldc

YouTube
Халезин: Совещание Лукашенко по выборам, встреча в ООН Рыженкова и Тихановской, театр / Еврорадио
Николай Халезин https://t.me/nicolai_khalezin @freekuhar на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, санкции, давление на Лукашенко, Тихановская и Рыженков в ООН, какова ситуация с политзаключёнными, работу демсил и новую постановку Свободного театра — билеты…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На 12 верасня запланаваны першы выхад у космас непрафесійных астранаўтаў. У аўторак стартавала пяцідзённая місія Polaris Dawn ад кампанія SpaceX.
На мадэрнізаваным караблі Crew Dragon у космас паляцелі мільярдэр Джарэд Айзерман, адстаўны пілот, падпалкоўнік Скот Поціт, дзве супрацоўніцы SpaceX — вядучы інжынер па касмічных аперацыях Ганна Менон і інжынер, які курыруе падрыхтоўку касманаўтаў, Сара Джыліс. Айзерман сумесна з кампаніяй SpaceX прафінансаваў гэтую місію.

Беларус выйграў суд у спецслужбаў Польшчы, якія прызналі яго пагрозай бяспецы. Яму адмовілі ў міжнароднай абароне, але суд стаў на бок нашага суайчынніка.
У Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы гісторыка Ігара Мельнікава. Яго вінавацяць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
У артыкуле пра суд афіцыёзнае выданне "СБ. Беларусь сегодня" называе Мельнікава псеўдагісторыкам і абураецца, быццам "ён адкрыта ўслаўляў польскіх паноў, якія гадамі прыгняталі беларускі народ, выказваў асаблівую любоў да баевікоў з Арміі Краёвай".

Павел Латушка адказаў Лукашэнку на прапанову паўдзельнічаць у "выбарах" 2025 года. Свой адказ ён апублікаваў у сацсетках.
На нарадзе 10 верасня Лукашэнка прапанаваў прадстаўнікам апазіцыі "прыходзіць і змагацца на прэзідэнцкіх выбарах", у тым ліку згадаў Латушку.
Латушка заяўляе, што гатовы ўзяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах пры выкананні некалькіх умоваў: "Аднак у мяне ёсць умовы, якія ты павінен выканаць: спыніць рэпрэсіі ў краіне і вызваліць былых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі, а таксама ўсіх палітычных зняволеных, якіх ты катуеш у сваіх турмах".
Ён таксама патрабуе спыніць крымінальныя справы па палітычных матывах і адмяніць усе палітыка-матываваныя прысуды. "І санкцыі за ўсё гэта будуць адмененыя", — абяцае Латушка.

У Моталі хочуць паставіць памятны знак першаму прэзідэнту Ізраіля Хаіму Вейцману. Гэтае пытанне абмяркоўвалі 10 верасня ў Брэсцкім аблвыканкаме.
Навуковец-хімік Хаім Вейцман стаў першым прэзідэнтам дзяржавы Ізраіль у 1948-1952 гадах. Ён нарадзіўся ў Моталі ў 1874 годзе. Калі яму было 11 гадоў, сям'я пераехала ў Пінск. Потым Вейцман выехаў спачатку ў Еўропу, а далей — у Палесціну.

Таджыкістан рэкамендуе сваім грамадзянам "часова ўстрымацца ад паездак" у Беларусь. Адпаведны зварот з'явіўся на сайце амбасады.
Прычынай гэтага называецца "ўзмацненне жорсткасці ў Рэспубліцы Беларусь рэжыму кантролю ўезду замежных грамадзян праз дзяржаўную мяжу на паветраных пунктах пропуску".
Іншых тлумачэнняў на сайце дыпламатычнага прадстаўніцтва няма.

Sony прадставіла PlayStation 5 Pro. Кансоль атрымала больш магутны графічны чып, палепшаную падтрымку рэйтрэйсінгу і тэхналогію маштабавання малюнка PSSR.
Продажы пачнуцца 7 лістапада. Кошт у Еўропе — $800.
У сацсетках ужо раскрытыкавалі кампанію за такую цэну за кансоль, якая не мае дыскавода (яго трэба набываць асобна).

Латвія падоўжыла да канца года ўзмоцнены кантроль на мяжы з Беларуссю. Раней яго дзеянне было прынятае да 12 верасня.
У МУС Латвіі патлумачылі, што падаўжэнне такога рэжыму неабходнае ў сувязі з вялікай колькасцю спробаў незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы.

Пошукі новага Гары Потэра і ўцёкі жывёл з заапарка ў Нігерыі — #ІхНоравы
Традыцыйны агляд сусветных навін — за 10 верасня 2024 года.
Чытаць тут: euroradio.fm/poshuki-novaga-gary-potera-i-ucyoki-zhyvyol-z-zaaparka-u-nigeryi-ikhnoravy
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Audio
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 10 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:05 Ці можа Наталля Пяткевіч стаць кандыдатам у прэзідэнты?
13:04 Навіны спорту
14:48 Дым над Беларуссю: ці ёсць небяспека і што кажуць у МНС?
24:03 Навіны шоў-бізу
26:31 Чаму рускіх лібералаў бамбанула ад твіта Ціханоўскай пра Аршанскую бітву?

Украінскі футбаліст так хацеў гуляць у Беларусі, што пераплыў памежную раку. Брамніка Дзяніса Шэліхава, які сышоў з клуба “Вікторыя” (Сумы), падпісала мазырская “Славія”.
Як піша ўкраінскі "Спорт-Экспрэс", Шэліхаў выбраўся з Украіны, нягледзячы на забарону на выезд за мяжу падчас вайны для мужчын 18-60 гадоў. Мужчына пераплыў раку Цісу на мяжы з Румыніяй і Венгрыяй. І да гэтага мерапрыемства спартовец адказна паставіўся: два месяцы трэніраваўся плаваць у рацэ з ластамі.

Расія ў Курскай вобласці перайшла ў контрнаступ. Расійскія войскі пачалі актыўныя штурмавыя дзеянні, пераправіўшы бронетэхніку праз рэкі.
"Пуцін з'еў бы вас на абед, не закусваючы" — у ЗША прайшлі дэбаты Трампа і Харыс. Харыс замяніла ў гонцы Джо Байдэна, цяпер яна займае пасаду віцэ-прэзідэнта.
Гэтыя дэбаты ўжо называюць гістарычнай падзеяй. І вось чаму:
https://euroradio.fm/pucin-zeu-vas-na-abed-ne-zakusvayuchy-u-zsha-prayshli-debaty-trampa-i-kharys
Без VPN

У Варшаве плануецца анты-канферэнцыя “Belarus ID Revival Days. Цяпер як возьмемся ўсё адраджаць”. Мерапрыемства 14-15 верасня арганізуе прадстаўніцтва па нацыянальным Адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.
“Наша мэта — стварыць нефармальную, сяброўскую атмасферу, дзе кожны ўдзельнік можа свабодна дзяліцца сваімі думкамі, прапановамі і творчымі ідэямі. Без жорсткіх рамак і фармальнасцей, кожны голас важны, і менавіта такая адкрытая форма правядзення спрыяе нараджэнню новых ідэй і свежага погляду на важныя пытанні”, — анансуюць арганізатары.

Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі):
12:00 — палітолаг Павел Усаў
13:30 — прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета, былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук
Рыхтуйце пытанні!