Еўрарадыё | Еврорадио
9.44K subscribers
41.6K photos
8.23K videos
14 files
30.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
У Мінску пачынаецца суд па справе стартап-хаба "Імагуру". Таццяну Марыніч і Анастасію Хамянкову абвінавачваюць завочна, Яўгена Пугача з ліпеня 2023 года трымаюць пад вартай.

За стварэнне і адміністраванне паспяховай пляцоўкі для развіцця бізнесаў іх вінавацяць паводле дзесяці артыкулаў КК. У тым ліку — у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады.

Падрабязней: https://euroradio.fm/u-minsku-pachausya-sud-nad-pradstaunikami-startap-khaba-imaguru

Без VPN
Да новага навучальнага года ў Беларусі адкрыліся 5 новых установаў адукацыі. У Віцебску — дзіцячы садок / пачатковая школа. Школы ў Салігорску, у Копішчы пад Мінскам, у Магілёве. І новы будынак гімназіі №42 у Мінску.

Акрамя таго, у сталіцы адкрылі комплекс будынкаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава. Яго будавалі 14 гадоў.
Рэалпалітык: ад "пуцініста" Трампа да падрыхтоўкі Лукашэнкі да вайны. Стрым з Віталём Цыганковым

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп наўпрост кажа пра неабходнасць мець "добрыя адносіны з Пуціным". І гэта падабаецца яго прыхільнікам. Ва ўсходняй Германіі ўзмацняюць свае пазіцыі прарасійскія ўльтраправыя. А ў Беларусі з'явіўся яшчэ адзін аргумент на карысць таго, што наступныя прэзідэнцкія "выбары" пройдуць 23 лютага 2025 года.

Усе гэтыя не звязаныя на першы погляд акалічнасці абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам Віталём Цыганковым: https://youtu.be/pi65Z1eRKF0
Грамадзянку Беларусі затрымалі ў Арменіі, бо яна знаходзіцца ў вышуку ў Беларусі. Пра гэта паведаміў юрыст Алесь Міхалевіч.

Затрыманую дзяўчыну клічуць Дзіяна Маісеенка. У Беларусі яе шукаюць па "народным" артыкуле 342. У рукі сілавікоў яна трапіла, калі перасякала грузінска-армянскую мяжу.

Цяпер Дзіяна знаходзіцца ў аддзеле паліцыі горада Наемберан. Судовае паседжанне адбудзецца хуткім часам.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нічога незвычайнага. Проста ў Расіі зноў загарэўся аўтобус МАЗ — гэтым разам у Яраслаўлі.
Беларусам адмаўляюць у польскіх навучальных візах. Што зноў здарылася?

Разбіраемся з прадстаўніцай фракцыі "Моладзевы наступ" Каардынацыйнай рады Лізаветай Пракопчык.

Чытаць тут: euroradio.fm/belarusam-admaulyayuc-u-polskikh-navuchalnykh-vizakh-shto-znou-zdarylasya

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Нацбанк Украіны прапануе перайменаваць капейку на "шаг". Яе цяперашнюю назву лічаць сімвалам акупацыі.

Перайменаванне павінна спрыяць дэрусіфікацыі і аднаўленню гістарычнай справядлівасці. Спецыялісты лічаць, што новая назва "зможа вярнуць украінскім манетам уласную ідэнтычнасць".

Назва "шаг" мае старажытнае ўкраінскае паходжанне — з XVI стагоддзя. І яна ўжо выкарыстоўвалася (ёй пазначалі дробную манету), згадваецца ў творчасці Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі і іншых пісьменнікаў.
Колькасць грамадзян Літвы, якія прыязджалі ў Беларусь, скарацілася ў 5 разоў. Прынцыповы пералом адбыўся ў сакавіку гэтага года, калі Літва закрыла два міжнародныя пункты пропуску: Райгардас і Лаварышкес.

Па даных літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы, у апошні месяц лета было зафіксавана каля 10 тысяч паездак літоўцаў у РБ. Летась у тым жа месяцы іх налічылі 33,2 тысячы, а два гады таму — каля 50 тысяч.
У Магілёве адкрылі спецыялізаваны ліцэй МУС. У яго залічылі 154 юнакоў.

Сцвярджаецца, што конкурс склаў пяць чалавек на месца, а ў будучыні колькасць навучэнцаў давядуць да 200 чалавек.

Указ аб стварэнні ліцэя летам мінулага года падпісаў Лукашэнка. Дагэтуль спецыялізаваны ліцэй МУС быў толькі ў сталіцы (існуе з лютага 2016-га).
Гендарная роўнасць на БЧ: абяцанні і рэальныя перашкоды для жанчын.

На Беларускай чыгунцы працуюць над гендарнай роўнасцю. Праўда, у Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі кажуць, што мера гэтая вымушаная — і самім жанчынам можа не спадабацца.

Чытаць тут: euroradio.fm/gendarnaya-rounasc-na-bch-abyacanni-i-realnyya-perashkody-dlya-zhanchyn

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Беларус Ігар Бокій стаў 20-разовым чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў. У Парыжы плывец выйграў ужо чатыры залатыя медалі.

У панядзелак Бокій перамог на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. Яго час — 23.65. Срэбра — ва ўкраінца Іллі Яроменкі (23.77), бронза — у яшчэ аднаго ўкраінца Аляксея Вірчанкі (23.85).

Раней ён быў першым на дыстанцыях 100 метраў батэрфляем, 100 метраў на спіне і 400 метраў вольным стылем.
ЗША захапілі і збіраюцца канфіскаваць самалёт венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадуры. Падставай для гэтага стала тое, што ён быў набыты ў парушэнне амерыканскіх санкцый.

Самалёт Мадуры арыштавалі ў Дамінікане, дзе ён знаходзіўся некалькі месяцаў (прычына не называецца). Гэта — Dassault Falcon 900, які каштуе 13 мільёнаў долараў. У панядзелак яго перагналі ў штат Фларыда.
У Нарвегіі памёр расійскі кіт-шпіён, а Oasis уз’яднаўся — #ІхНоравы

Агляд сусветных навін за 2 верасня 2024 года.

Чытаць тут: euroradio.fm/u-narvegii-pamyor-rasiyski-kit-shpiyon-oasis-uzyadnausya-ikhnoravy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Audio
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 2 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:24 Чаму ўкраінскія беспілотнікі абмінаюць аб’екты на тэрыторыі Беларусі

15:33 Навіны спорту

17:13 Як Лукашэнка паставіў у позу маладога міністра — #КрынжТыдня

24:30 Навіны шоў-бізу

26:20 "Былі запыты на секс з гароднінай". Беларус пра досвед працы на Onlyfans
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пуціна не арыштавалі ў Манголіі. Затое ў аэрапорце яго сустракала ганаровая варта.

Манголія — удзельніца Рымскага статуту, а гэта значыць, улады краіны павінны былі па ордэры Міжнароднага крымінальнага суда узяць Пуціна пад варту. Замест гэтага яны дамаўляліся з ім аб пастаўках газу і нафтапрадуктаў са зніжкамі.
ЗША арыштавалі самалёт прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры. Гэта адбылося ў Дамініканскай Рэспубліцы. Борт пераправілі ў Фларыду.

"Міністэрства юстыцыі канфіскавала самалёт, які, як мы сцвярджаем, быў незаконна набыты за 13 мільёнаў долараў праз падстаўную кампанію і таемна вывезены з ЗША для выкарыстання Нікаласам Мадурам і яго набліжанымі", – сказана ў заяве генеральнага пракурора ЗША.

Улады Венесуэлы назвалі гэта пірацтвам ЗША.
На польска-беларускай мяжы ў Брэсце запрацаваў пункт хуткай дапамогі. Медыкі на памежным пераходзе будуць дзяжурыць кругласутачна.
Мінздароўя распрацуе метадычку для ветлівых зносін з пацыентамі. Пра гэта сказаў міністр Аляксандр Хаджаев.

"Аўдыёзапіс размоў у рэгістратуры павінен садзейнічаць развіццю ўзаемных паважлівых адносін паміж спецыялістам і пацыентам. У сувязі з гэтым прэс-службе сумесна з зацікаўленымі пастаўлена задача распрацаваць і давесці да ўсяго асабовага складу неабходнасць выкарыстання сучасных методык зносін з пацыентамі і іх сваякамі", — сказаў міністр.
🗣 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі):

13:00 — гендарная даследчыца Ірына Сідорская;

14:00 — кандыдат гістарычных навук, маяніст Яўген Красулін;

15:00 — дырэктар даследчых праграм усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.

Пытанні можаце ўжо пакідаць пад гэтым пастом. Пажаданні, каго б хацелі ўбачыць/пачуць у нашым эфіры — таксама!