Еўрарадыё | Еврорадио
9.32K subscribers
42K photos
8.34K videos
14 files
31.3K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
У Катары ізноў пачынаюцца перамовы пра прыпыненне агню ў Газе і вызваленне закладнікаў. На мінулых тыднях Ізраіль і групоўка ХАМАС былі блізкія да яе заключэння, але заставаўся шэраг нявырашаных супярэчнасцяў.

Цяпер перамовы аднаўляюцца на фоне заявы ЗША пра немагчымасць цалкам знішчыць ХАМАС вайсковым чынам і пратэстаў у Тэль-Авіве з патрабаваннем заключыць дамову каб вярнуць закладнікаў — і целы тых, хто загінуў.

Як ХАМАС прыйшоў да ўлады ў сектары Газа
Ва Украіне з аўкцыёну прадалі Maybach і квадрацыкл “кума Пуціна” Віктара Мядзведчука. Грошы пойдуць на вайсковыя аблігацыі.

У 2022-м Мядзведчука, затрыманага па падазрэнні ў здрадзе дзяржаве, абмянялі на ўкраінскіх ваеннапалонных. Цяпер ён у РФ.

Мядзведчук меў буйны бізнес і свае інтарэсы не толькі ў Расіі. @euroradio падрабязна расказвала пра яго сувязі з беларускімі ўладамі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Беларусь можа завітаць спёка з цэнтральнай Еўропы. Папярэднія прагнозы паказваюць, што бліжэйшы тыдзень тэмпература можа падымацца вышэй за +30, а ў наступную сераду месцамі магчымыя +37 градусаў.

Што праўда, доўгатэрміновыя прагнозы не вельмі дакладныя, і такое прадказанне можа не збыцца. Але гатовымі таксама трэба быць.

Ускладненні аж да смерці: як перажыць спёку
Еўрарадыё | Еврорадио
Згодна са злівамі, “выбары прэзідэнта” пройдуць у Беларусі 23 лютага. Хто фармальна мусіць прызначыць іх і ў якія тэрміны? @euroradio тлумачыць.

Згодна з Выбарчым кодэксам, дату выбараў прызначае Палата прадстаўнікоў. Яна цяпер на канікулах і пачне працу ў сярэдзіне верасня.

“Выбары прэзідэнта прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў папярэдняга прэзідэнта”, — кажа ВК.

То бок, яны мусяць прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025-га. Мінімальны магчымы тэрмін паміж рашэннем і самімі выбарамі — 85 дзён, бо за 85 дзён да даты мусіць пачацца вылучэнне кандыдатаў і фармаванне гарадскіх камісій.

Калі ўлады сапраўды рыхтуюцца да даты 23 лютага — яна мусіць быць агучана не пазней за лістапад.
Ужо некалькі месяцаў у Беларусі не стае крытычна важнага лякарства, а тэрміны паставак пераносяць ужо другі раз запар. Гаворка ідзе пра тамоксіфен, які выкарыстоўваюць пацыенткі з ракам малочнай залозы.

Аптэчныя сеткі казалі, што прэпарат з’явіцца ў жніўні. Але цяпер кажуць толькі пра верасень.

Пры гэтым з іншымі лекамі, якія выкарыстоўваюць пры новаўтварэннях у малочнай залозе, праблемы існуюць больш за год.

▪️ Як не праспаць рак? Тлумачыць доктар
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Украіна ратыфікуе Рымскі статут. Гэта дасць магчымасці Міжнароднаму крымінальнаму суду весці справы адносна вайсковых злачынстваў Расіі на тэрыторыі Украіны.

Прапанову ратыфікаваць дакумент у Вярхоўную Раду ўнёс Уладзімір Зяленскі.

Суд у Гаазе ўжо расследуе справы пра расійскія злачынствы ва Украіне і ў тым ліку выдаў ордар на Пуціна, але гэта адбывалася па звароце ўкраінскіх уладаў і падтрымкі расшырэння юрысдыкцыі шэрагам краін. Цяпер юрыдычных перашкод для працы ў МКС не будзе.

У тым ліку і па магчымым злачынствам супраць чалавечнасці, у якіх удзельнічаюць беларускія ўлады — у прыватнасці, па справе выкрадання дзяцей з акупаваных тэрыторый.

Суд у Гаазе можа выдаць ордар на Лукашэнку за катаванні? Адказ праваабаронцы
Будучыня сэкандаў у Беларусі: ці выжывуць пасля новых санкцый? @euroradio паразмаўляла з крамамі, каб даведацца, што цяпер адбываецца і што далей.

Чытаць тут: https://euroradio.fm/buduchynya-sekandau-u-belarusi-ci-vyzhyvuc-paslya-novykh-sankcyy

Без VPN
Прапаганда часта кажа, што ва Украіне нібыта заўсёды была слабейшая эканоміка. @euroradio спраўдзіла па лічбах: у апошнія гады перад паўнамаштабным уварваннем Расіі тэмпы росту ВУП Украіны часта былі большыя за беларускія.

І гэта з улікам таго, што вайна ва Украіне ідзе з 2014-га.
Што цікавага ў свеце? Старасць падкрадаецца незаўважна, але калі і чаму мы пачынаем старэць, доўгі час заставалася загадкай. Амерыканскія навукоўцы вырашылі разабрацца ў гэтым пытанні, прааналізаваўшы дадзеныя больш як ста ўдзельнікаў даследавання. Вынікі выявіліся нечаканымі.

Гэта ды іншае — у аглядзе цікавых міжнародных навін: https://euroradio.fm/starasc-pad-kantrolem-navukoucau-i-nafta-yakaya-zabivae-ikhnoravy

Без ВПН
Audio
Важныя падзеі і сэнсы чацвярга 15 жніўня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:20 Чаму рэжым спяшаецца правесці прэзідэнтскія выбары

12:34 Навіны спорту

14:34 З’яўленне ўкраінскай камендатуры: што адбываецца пад Курскам?

23:49 Навіны шоу-бізу

26:04 Будучыня сэкандаў у Беларусі: ці выжывуць пасля новых санкцыяў?
Швейцарыя дадала ў беларускі санкцыйны спіс 27 прозвішчаў. Сярод іх — кіраўнік ГУБАЗіК Андрэй Ананенка і яго намеснікі, начальнікі калоній і турмаў, 13 суддзяў. Пра гэта піша @pozirkonline.

Таксама ў спіс трапілі дырэктарка БелТА, галоўны рэдактар “СБ — Беларусь сегодня”, адзін карэспандэнт АНТ і бізнесовец Віктар Шаўцоў, які калісьці быў блізкім да Лукашэнкі.
Мінскае “Дынама” прайграла “Лінкальну” з Гібралтара. Але па суме двух матчаў праходзіць далей у кваліфікацыі Лігі Еўропы і забяспечвае сабе і заўзятарам еўракубкавую восень.

Калі наступным раундзе кваліфікацыі мінчукі пройдуць бельгійскі “Андэрлехт”, дык згуляюць у групавым этапе Лігі Еўропы. Калі не — трапяць у групавы этап Лігі канферэнцый.

Матч жа з “Лінкальнам” скончыўся для “Дынама” паразай 1:2, у тым ліку і дзякуючы аўтаголу ў сярэдзіне другога тайма. Але перамогі 2:0 у першай гульні хапіла, каб па суме двух матчаў крочыць далей.
У Літву ўсё ж можна будзе праехаць на легкавым аўтамабілі, зарэгістраваным у Беларусі. Жорсткія правілы пратрымаюцца толькі адзін дзень — сёння.

Літва забараніла ўезд легкавікоў на беларускіх нумарах з 16 жніўня, кіруючыся апошнімі абмежаваннямі на імпарт з Беларусі. Але рэгламент прадугледжвае магчымасць выключэнняў.

У выніку з 00:01 17 жніўня 2024 года ізноў будзе дазволена ўязджаць на тэрыторыю Літвы на легкавіку, што не прызначаны для продажу і належыць грамадзяніну Беларусі з дзеючай літоўскай візай ці ВНЖ, які сам кіруе транспартным сродкам. Таксама выключэнне зробленае і для ўласнікаў аўто і кіроўцаў з пашпартамі краінаў Еўрасаюза.
Еўрарадыё | Еврорадио
У Літву ўсё ж можна будзе праехаць на легкавым аўтамабілі, зарэгістраваным у Беларусі. Жорсткія правілы пратрымаюцца толькі адзін дзень — сёння. Літва забараніла ўезд легкавікоў на беларускіх нумарах з 16 жніўня, кіруючыся апошнімі абмежаваннямі на імпарт…
Літва дазволіла праязджаць на сваю тэрыторыю на легкавіках з беларускімі нумарамі. Але норма пра тое, што з 18 студзеня 2025 года аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Беларусі, не змогуць знаходзіцца на літоўскай тэрыторыі, пакуль што захоўваецца.

Літоўская мытня нагадвае, што з гэтай даты асобы, якія кіруюць такімі аўто, будуць лічыцца парушальнікамі і прыцягвацца да адказнасці. Санкцыі — штраф і канфіскацыя аўтамабіля.

Да 18 студзеня 2025 года аўтамабілі з беларускімі уязджаць і рэгістравацца на тэрыторыі Літвы, а таксама ўдзельнічаць у дарожным руху.