This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сілавік у Баранавічах так любіць разбіваць галавой плітку, што аж гарыць на працы! Ці можна яго галаву прымяняць неяк па-іншаму?
Больш такога ў апошнім "Крынжы тыдня": https://www.youtube.com/watch?v=KAMIkkvUVoo

Еўрарадыё | Еврорадио
Аўтобус з дзецьмі ўляцеў у легкавік пад Вілейкай. Папярэдне — яго кіроўца дрэнна ацаніў абстаноўку, абганяючы малакавоз. Дзеткі не пацярпелі, а вось кіроўца легкавіка дастаўленая ў лякарню.
27-гадовая кіроўца легкавіка, што пацярпела ў аварыі з аўтобусам пад Вілейкай, — цяжарная. Яе даставілі ў лякарню з ЧМТ, ударам грудной клеткі, закрытай траўмай жывата, пераломам локцевай косці і ірванай ранай на назе.
Таксама ў ДТЗ пацярпела дзяўчынка 2020 года нараджэння. Пасля агляду яе адправілі на амбулаторнае лячэнне.
Нагадаем, у 28 ліпеня ў 11:40 аўтобус з дзецьмі выехаў на сустрэчную паласу і ўляцеў у "Ровер". Папярэдне — яго кіроўца дрэнна ацаніў небяспеку, абганяючы малакавоз.

Вецер і навальніцы не пакідаюць Беларусь. На 29-30 ліпеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Будзьце асцярожныя, і не стаўце машыны пад дрэвамі!
Прагноз надвор'я: https://euroradio.fm/aranzhavy-uzroven-nebyaspeki-abveshchany-u-belarusi-na-29-30-lipenya
Без VPN

Бадай што першы гучны спартовы скандал на Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Трэнераў жаночай зборнай Канады па футболе выкрылі за тым, што яны з дронаў сачылі за трэніроўкай суперніц з Новай Зеландыі.
Што было далей: https://euroradio.fm/na-ag-zhanochaya-zbornaya-kanady-pa-futbole-z-dronau-sachyla-za-treniroukay-supernic

Аліна Змушка выйшла ў фінал АГ-2024 у плаванні на 100 метраў брасам. У 1/2 фінала яна паказала пяты вынік.
Фінальны заплыў адбудзецца ўвечары 29 ліпеня. Змушка — першая прэтэндэнтка на медалі сёлетняй Алімпіяды для Беларусі (хаця і выступае ў статусе нейтральнага атлета).
Сёння на Алімпійскіх гульнях стартуе яшчэ адна беларуская плыўчыха — Анастасія Шкурдай. Яна выйдзе на дыстанцыю ў 100 м на спіне.

566 населеных пунктаў засталіся без святла праз вецер і залеву ўночы на 29 ліпеня. Перабоі з электрычнасцю фіксаваліся ў Гродзенскай, Віцебскай, Мінскай і Гомельскай абласцях.
Мацней за ўсё ад стыхіі пацярпелі Гомельскі, Пастаўскі, Мінскі, Гродзенскі, Іўеўскі, Мядзельскі і Полацкі раёны.

Выбаркам Венесуэлы абвясціў Нікаласа Мадуру пераможцам прэзідэнцкіх выбараў. Пасля апрацоўкі 80% бюлетэняў ён нібыта набірае 51,2% галасоў.
Аб'яднанаму кандыдату ад апазіцыі Эдмунда Гансалесу Уруціа налічылі 44% галасоў.
Па даных апытанняў, якія папярэднічалі выбарам, Гансалес мусіў выйграць у Мадура. Апазіцыя ўжо абвінаваціла ўлады ў падтасоўцы вынікаў.
Улады Чылі па выніках назіранняў заявілі, што не могуць прызнаць выбары сумленнымі. Падобную заяву зрабіў і прэзідэнт Аргентыны Хаўер Мілей.

Ілан Маск звярнуў увагу на падказку Google пры запыце "president donald". Пашукавік не прапануе яму варыянт "trump" — з падказак ёсць толькі "duck" і "regan" (Дональд Рыган — міністр фінансаў ЗША пры Рональдзе Рэйгане).
Мільярдэр-рэспубліканец лічыць, што Дональд Трамп трапіў у пошукавы бан — бо "гуглам валодаюць дэмакраты". Але мы нічога падобнага не назіраем.
А вам гугл што падказвае?

"Бязвіз" з Еўрасаюзам, уведзены Беларуссю 19 ліпеня, абваліў наведванне нашай краіны замежнікамі. Гэта вынікае са статыстыкі, агучанай прадстаўніком памежнага камітэта ў эфіры СТБ.
Па яго словах, за 10 дзён праз пункт пропуска "Брэст" — адзіны, які працуе на беларуска-польскай мяжы, — па "бязвізе" праехалі 562 замежнікі. Большасць з іх — грамадзяне Польшчы, у якіх было права на бязвізавы ўезд і да 19 ліпеня. Але таксама былі грамадзяне Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Італіі і іншых еўрапейскіх дзяржаў.
562 замежнікі за 10 дзён — гэта ў сярэднім па 56 чалавек за дзень. І не ўсе з іх палякі. Гэта як мінімум удвая менш, чым прыязджала да ўвядзення "бязвізу". Вось статыстыка ад таго ж памежнага камітэта за 17 чэрвеня 2024-га: з пачатку года бязвізавым уездам у Беларусь скарысталіся 21548 палякаў. То бок, у сярэднім па 128 за дзень!

🗣 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі):
13:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава.
Пытанні можаце ўжо пакідаць пад гэтым пастом. Пажаданні, каго б хацелі ўбачыць/пачуць у нашым эфіры — таксама!

Начны самалёт "Белавія" з Мінска ў Кутаісі не даляцеў да Грузіі. Борт прызямліўся ў расійскай Астрахані.
Дакладная прычына незапланаванай пасадкі ў РФ пакуль невядомая. @motolkohelp піша, што ў самалёта, верагодна, выявілася тэхнічная няспраўнасць.
Вядома, што ў Embraer E195LR (EW-513PO), які здзяйсняў палёт, раней адмаўляў вентылятар астуджэння тэхнічнага адсека. Таксама ў гэтага борта была праблема з дапаможнай сілавой усталёўкай.
За пасажырамі самалёта, які зламаўся, у Астрахань ужо вылецеў падменны борт. Ён будзе там у раёне 14-й.

Шквалісты вецер нарабіў дзялоў у Мінску. У ліку яго ахвяраў — дрэвы, сфетлафор і кавярня.
Дзякаваць Богу, людзі гэтым разам не пацярпелі.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Алімпіяду-2024 усё ж паказваюць па БТ. Без правоў і толькі тое, што падабаецца прапагандыстам. На гэта звярнулі ўвагу @tribuna_by.
Заплыў, на якім Аліна Змушка выйшла ў фінал, нечакана цалкам з'явіўся ў выпуску навінаў у перапынку матча Кубка Беларусі па футболе паміж БАТЭ і "Тарпеда-БелАЗ". Лога канала "Еўраспорт" сарамліва заблёрылі і закрылі плашкай "Беларусь 5". І дадалі ўласнага каментатара.
Белтэлерадыёкампанія магла набыць правы на паказ Алімпійскіх гульняў у Парыжы — але, падобна, сама ад гэтага адмовілася. Цяпер вось паціху крадзе карцінку.

Мужчына з касой ездзіў на электрасамакаце па Гродне. На яго пачалі крымінальную справу.
Вось за што: https://euroradio.fm/pa-grodne-ezdziu-na-elektrasamakace-muzhchyna-z-kasoy