Еўрарадыё | Еврорадио
9.33K subscribers
41.9K photos
8.33K videos
14 files
31.2K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Спёка нарэшце сыходзіць з Беларусі. Дзе-нідзе тэмпература ўжо раніцай перакрочыла за +28, але ў палове краіны пануе больш свежае паветра.

Сёння па Беларусі пройдуць навальніцы, але, калі верыць прагнозам, далёка не такія разбуральныя, як напрыканцы мінулага тыдня.

У бліжэйшыя дні гарачае надвор’е будзе па поўдні Беларусі, але ў межах больш звыклых +27…+29.
У Мінску — залева. На некаторых вуліцах вада паднялася так, што не можа хадзіць грамадскі транспарт.
Больш за тры чалавекі на месца. Такі конкурс склаўся на бюджэт у Акадэмію МУС на спецыяльнасць “правазнаўства” факультэта крымінальнай міліцыі.

На 82 месцы прэтэндавалі 274 чалавекі.

Адначасова на такую ж спецыяльнасць факультэта міліцыі грамадскай бяспекі недабор: 95 чалавек на 115 месцаў.
Еўрарадыё | Еврорадио
Больш за 20 аўтамабіляў на беларускіх нумарах не пусцілі літоўскія памежнікі гэтай ноччу. З 00:00 беларускім аўто нельга прыязджаць у Літву, часовае выключэнне зрабілі толькі для выпадку, калі ўласнік мае літоўскі дазвол на жыхарства ці візу і сам знаходзіцца…
Каго і з якімі дакументамі за ноч прапусцілі ў Літву на аўто з беларускімі нумарамі, а каго не? Распавядаюць тыя, хто перасякаў мяжу.

Сітуацыя, у якой гарантавана, што ў вас усё ў парадку: калі ўласнік аўтамабіля сядзіць за стырном, і ў яго ёсць дзейная віза, выдадзеная літоўцамі, ці літоўскі від на жыхарства. А далей усё залежыць ад таго, які з двух памежных пунктаў вы выбераце.

На пункце "Беняконі — Шальчынінкай" абмежаванні больш строгія. Там ужо здарыліся выпадкі, калі ў Літву не пусцілі ўласніка аўтамабіля на беларускіх нумарах з польскай нацыянальнай візай D і з польскім відам на жыхарства.

На пункце "Каменны Лог — Мядзінінкай" парадкі менш строгія. Там уласнікаў аўто на беларускіх нумарах ужо прапускалі і з італьянскім шэнгенамі, і з ВНЖ у Польшчы, і з польскай нацыянальнай візай D.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прызвычаіліся да падводных паркінгаў? Метро ў Мінску таксама цяпер падводнае.

Мінчукі, беражыце сябе.
Заторы ў Мінску ацэньваюцца ў 10 балаў з 10 магчымых. Найбольш складаная сітуацыя праз залеву — на поўначы і ўсходзе сталіцы.

Што цікава — поўдзень і паўднёвы захад патопы амаль не закранулі.

Як вы перажываеце гэты патоп? Распавядзіце нам у @euroradio_minsk, гэта ананімна!
Еўрарадыё | Еврорадио
Больш за тры чалавекі на месца. Такі конкурс склаўся на бюджэт у Акадэмію МУС на спецыяльнасць “правазнаўства” факультэта крымінальнай міліцыі. На 82 месцы прэтэндавалі 274 чалавекі. Адначасова на такую ж спецыяльнасць факультэта міліцыі грамадскай бяспекі…
На журфак БДУ сёлета "конкурс" — менш за 1,1 чалавека на месца. На спецыяльнасць "Журналістыка" — 1,07 ч/м (79 заявак на 74 месцы + 6 "мэтавікаў" па-за конкурсам). На спецыяльнасць "Інфармацыя і камунікацыя" — 1,05 ч/м (44 заяўкі на 42 месцы).

Гэта ўсё, што трэба ведаць пра прэстыж журналісткай адукацыі ў сучаснай Беларусі.

Бясплатна навучацца атрымаў шанс нават абітурыент, які набраў 201-205 балаў з 300 магчымых. Платнага аддзялення на факультэце ўжо няма, бо платнікаў потым немагчыма прымусіць працаваць у дзяржаўных СМІ.

На журфаку БДУ новы намеснік дэкана — фанат Лукашэнкі родам з Пскова
У палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк у калоніі знайшлі небяспечную хваробу — панкрэатыт. Пра гэта стала вядома з адказу адміністрацыі ўстановы сваякам, піша @radiosvaboda.

"Хвароба вельмі небяспечная, бо разбурае падстраўнікавую залозу, адбываецца незваротная змена структуры яе тканак. Што яна хворая на панкрэатыт, мы не ведалі, але даходзілі звесткі, што ў Паліны болі ў страўніку і здараецца рэзкая страта вагі", — кажа Андрэй Шарэнда.
Якая стратэгія на 2025 год у рэжыму Лукашэнкі і ці ёсць адэкватны адказ на яе ў дэмсіл? Ці здольныя дэмсілы на кансалідаваныя дзеянні і ці не даказвае сітуацыя ў Каардынацыйнай радзе, што да паразумення дэмсілам далёка?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька: https://www.youtube.com/watch?v=XK4W6NUeT-U
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Што адбываецца на гэтым відэа? Гэта рэпетыцыя “воднай феерыі” ад МНС. Шоў плануецца паказаць у канцы ліпеня.

Але ў Мінску і без МНС была сапраўдная водная феерыя, якую зладзіла моцная залева. Затапіла падземны паркінг і метро, спыняўся гарадскі транспарт.

Гарадскія ўлады кажуць, што ліўнёўкі ў Мінску спраўныя, але не паспявалі так хутка адводзіць вялікі аб’ём вады.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Падобна, сённяшняя залева ў Мінску — самая моцная за ўвесь час назіранняў. Як піша @nadvorie, на метэастанцыі Уручча зафіксавалі 51 мм ападкаў, на праспекце Незалежнасці — 88 мм.
Карціна беларускага мастака з надпісам "Жыве Беларусь!" стала падставай для скандала ў Санкт-Пецярбургу. Музей сучаснага мастацтва "Эрарта", які яе выставіў, абвінавацілі ў "прапагандзе і публічным дэманстраванні нацысцкай сімволікі".

У адміністрацыйным пратаколе неназваныя эксперты называюць лозунг "Жыве Беларусь!" "сімвалам 13-га Беларускага паліцэйскага батальёна пры СД і 30-й грэнадзёрскай (пяхотнай дывізіі) Вафен-СС, нароўні з нацысцкім партыйным прывітаннем". Па гэтай справе мае адбыцца суд.

Карціна называецца "Фестываль" (2014 г.), яе аўтар — гарадзенскі мастак Сяргей Грыневіч.
Паглядзіце на вынаходку ўра-патрыятызму ў Быхаве: пераносны вечны агонь! Ён яшчэ і ў ідэалагічна правільных колерах — чырвона-зялёны.

Навошта ён трэба? Каб ускладаць кветкі каля помнікаў больш урачыста. Перад візітам чыноўнікаў на месца прыяжджаюць супрацоўнікі "Быхаўгаз" з газавым балонам і падключаюць гарэлку.

Кажуць, гэта больш эканомна, чым вечны вечны агонь.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Відэа з падземнага паркінгу, які пасля моцнай залевы ў Мінску ператварыўся ў падводны. Гэта паркоўка на вуліцы Якуба Коласа, 73.

Пад вадой там апынуліся 14 аўтамабіляў. Сярод іх — нятанны Porsche 911.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У лельчыцкім Доме культуры на беларускую мову пераклалі песню гурта “ВІА ГРА” “Лучик мой любимый Л.М.Л.”. Але ёсць нюанс. Услухайцеся.

"Ты адзін мяне сагрэў".