Еўрарадыё | Еврорадио
9.32K subscribers
42K photos
8.34K videos
14 files
31.3K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Затрыманы першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі? Пра гэта паведамляе "Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў".

Па яе звестках, Пятра Дулуба 18 траўня забралі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Яны нібыта злавілі яго на хабары (былі выкарыстаны спецыяльна пазначаныя купюры), а пры ператрусе знайшлі каля 1 мільёна долараў.

Цяпер Пётр Дулуб можа знаходзіцца ў СІЗА ў Калядзічах.
Улады ўсё ніяк не адчэпяцца ад Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Суд Жыткавіцкага раёна ў прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" тэкст літаратуразнаўцы Язэпа Янушкевіча. Гэта прадмова да двухтомнага збору твораў пісьменніка.

Класік беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч трапіў пад рэпрэсіі ў РБ Аляксандра Лукашэнкі ў 2023 годзе. Яго творы то ўносяць у "экстрэмісцкі" спіс, то выдаляюць адтуль.
І не толькі “спампаваць”. Якія беларускія словы выбесяць расійскага імперца?

У сеціве разгарэўся моўны скандал: “мастачку” з прарасійскай пазіцыяй Святлану Жыгімонт абурыў дзеяслоў “спампаваць”. Пра яе неадукаванасць ужо трапна напісала гродненская чыноўніца Святлана Вараніца, а мы зараз патлумачым, чаму дзеяслоў “пампаваць” — зусім не новы для беларускай мовы.

Чытаць тут: euroradio.fm/i-ne-tolki-spampavac-yakiya-belaruskiya-slovy-vybesyac-rasiyskaga-imperca

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Стала вядома, колькі чалавек у БДУ трапіла пад рэпрэсіі ў 2020-2023 гадах. Як паведамляюць кіберпартызаны, было адлічана 140 студэнтаў і звольнена 50 выкладчыкаў.

Пра гэта кіраўніцтва БДУ справаздачыцца ў лісце пракурору Маскоўскага раёна Мінска. Падкрэсліваецца, што гэтыя людзі ўдзельнічалі ў мірных пратэстах.

“Кіберпартызаны” адзначаюць, што гэтыя лічбы не адлюстроўваюць поўнай карціны палітычных рэпрэсій ва ўніверсітэце. Нашмат больш выкладчыкаў прымусілі звольніцца "па пагадненні бакоў". З 2020-га толькі за два гады так сышло яшчэ каля 450 чалавек.
Галандцам пагражае турма за дапамогу сястры, што ехала з Беларусі — #ІхНоравы

The Guardian дадало колераў да абязлічаных навін пра натоўпы мігрантаў, што штурмуюць мяжу Беларусі з краінамі ЕС. Цяпер мы ведаем гісторыю прынамсі адной жанчыны, якая балотамі прабралася ў Латвію.

Чытаць тут: euroradio.fm/galandcam-pagrazhae-turma-za-dapamogu-syastry-shto-ekhala-z-belarusi-ikhnoravy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Польшча перанесла ўвядзенне 200-метровай буфернай зоны на мяжы з Беларуссю. Яна мусіла з'явіцца 4 чэрвеня, аднак польскім уладам спатрэбілася "яшчэ крыху часу", каб "параіцца з мясцовымі ўладамі, нацыянальным паркам, грамадскімі арганізацыямі".

Пра тое, што Польшча вяртае 200-метровую буферную зону на мяжы з Беларуссю, стала вядома ў канцы траўня. Яна дзейнічала на польска-беларускай мяжы ў 2021-2022 гадах. Яе ўвялі ў момант абвастрэння міграцыйнага крызісу — доступ у такую зону староннім асобам забаронены. Апошнім часам колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі імкліва расце.
Выезд аўтобуса з Варшавы затрымаўся на 20 гадзін. Ці можна атрымаць кампенсацыю?

Мы пагаварылі пра гэта з перавозчыкам і спыталі меркаванне юрысткі.

Чытаць тут: euroradio.fm/vyezd-autobusa-z-varshavy-zatrymausya-na-20-gadzin-ci-mozhna-atrymac-kampensacyyu

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Асцярожна: мілата! У гродзенскім заапарку папаўненне: у дагестанскіх тураў нарадзілася цяля.

Відэа @grodnozoo
У адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска пракаментавалі непрыемны пах. На яго скардзіліся жыхары Лошыцы.

Чыноўнікі сцвярджаюць, вясной у мікрараёне адчуваўся непрыемны пах з-за сельскагаспадарчых работ, якія праводзяцца на палях, якія прымыкаюць да МКАД. А тым часам ужо не вясна, пачалося лета.

У Мінску на вуліцах пахне гаўном. Тлумачым чаму
Кіліян Мбапэ перайшоў у мадрыдскі "Рэал". Кантракт з французскім футбалістам разлічаны да 2029 года. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт іспанскага клуба.

25-гадовы Мбапэ далучыцца да "Рэала" ў якасці свабоднага агента. З 2017-га ён выступаў за ПСЖ. За гэты час стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі клуба: у 307 матчах форвард забіў 256 галоў.
Audio
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 3 чэрвеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:15 Новы мігрантскі крызіс: чаго чакаць беларусам?

08:23 Навіны спорту

10:07 Мангольскі ваяж: што шукае Лукашэнка на радзіме Чынгісхана

24:26 Навіны шоу-бізу

26:35 Палкоўнік-дупаліз і Дзень абароны дзяцей па-чыноўніцку — #КрынжТыдня
У Гродна на час выпускных уводзяць сухі закон. Такое рашэнне прыняў гарвыканкам.

Будзе абмежаваны продаж моцнага алкаголю і алкагольных напояў крапчэйшых за 7%. Забарона будзе дзейнічаць з 18:00 14 чэрвеня па 8:00 15 чэрвеня. Але яна не тычыцца алкаголю ў рэстаранах.

Такое ж рашэнне раней прынялі ў Лідскім, Дзятлаўскім і Слонімскім раёнах. А Быхаўскі плануе пратрымацца без градусу цэлыя суткі 14 чэрвеня.
Забіраюць нават ссабойкі. У Літве мытнікі пераклалі санкцыі на звычайных людзей.

— Трасуць усе сумкі ды касметычкі, — скардзяцца людзі, якія 3 чэрвеня перасякаюць беларуска-літоўскую мяжу. — Нават скуркі ад бананаў кажуць выкідаць.

Падчас праверкі на літоўскіх прапускных пунктах прымушаюць выкідаць бутэрброды, цукеркі і печыва. Не даюць правезці праз мяжу мінералку і беларускі квас, а гарбату з тэрмаса выліваюць "проста ў каналізацыю" разам з алкаголем, набытым у duty free.

Што адбываецца? Тлумачыць Валер Кавалеўскі, намеснік Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах: https://euroradio.fm/zabirayuc-navat-ssaboyki-u-litve-mytniki-peraklali-sankcyi-na-zvychaynykh-lyudzey

Без VPN
Еўрарадыё | Еврорадио
Польшча можа неўзабаве адкрыць рух у пункце "Баброўнікі – Бераставіца"? Наўрад ці. І справа не ў польскіх уладах, а ў тым, што пункт з беларускага боку не гатовы да працы. Напрыканцы 2023-га яго пачалі рамантаваць, і працы плануюць скончыць толькі ў снежні…
Польшча-такі перадумала адкрываць яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы з Беларуссю. Пра гэта сказаў кіраўнік МЗС Радослаў Сікорскі. Прычына гэтаму — "гібрыдная вайна" і бясконцыя патокі мігрантаў, якія рэжым Лукашэнкі адпраўляе штурмаваць мяжу з ЕС.

Дарэчы, мігранты пасля заявы Дональда Туска пра магчымае адкрыццё “Баброўнікаў” сталі нашмат больш агрэсіўнымі.
У другой палове дня ў Беларусі чакаюцца залевы. З поўдня прыйдзе цыклон з моцнымі дажджамі і навальніцамі. Месцамі магчымы град.

Такое надвор'е захаваецца да заўтра.
🗣 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі):

14:00 — доктарка філалагічных навук, прафесарка Ірына Сідорская ў праграме "Gender Gap";

15:00 — дырэктарка дэпартамента прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская;

16:00 — сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL Андрэй Стрыжак.
На самым доўгім у Беларусі падвесным мосце зробяць шкляную падлогу. Экстрэмальны 10-метровы ўчастак з'явіцца ўсярэдзіне моста праз Нёман у Мастах.

Цяпер ён на рэканструкцыі. Яго даўжыня — амаль 200 метраў. Як хутка яго адкрыюць для турыстаў — залежыць ад паставак стальных канатаў (а гэта можа расцягнуцца на 6 месяцаў).
У Баранавічах вынеслі чарговы масавы прысуд за падзеі 2020-га. Усіх пакаралі зняволеннем — ад 1,5 да 2,5 гадоў калоніі.

З пачатку года ў Баранавічах вынеслі прысуды ўжо 25 жыхарам горада.
Латвійскі вытворца таблетак "ад нерваў" хоча сыйсці з Беларусі. З самых вядомых прэпаратаў кампаніі, якія можна купіць у беларускіх аптэках, — "Адаптол" (дапамагае пры неўратычных расстройствах), "Нейрамедзін" (выкарыстоўваецца пры захворваннях нервовай сістэмы), "Фурасол" (пры інфекцыях).

Чаму так адбываецца: https://euroradio.fm/latviyski-vytvorca-tabletak-ad-nervau-khocha-paysci-z-belarusi

Без VPN
На польска-беларускай мяжы зноў паранены вайсковец: ён у цяжкім стане. Мігранты напалі на памежны патруль каля Белавежы.

У памежніка метнулі галіну. Яна пацэліла ў галаву. Дактары кажуць, што ёсць рызыка, што вайскоўцу не выратуюць вока.