У Стамбуле абрынуўся жылы дом. Як найменей адзін чалавек загінуў, сямёра пацярпелі.
Абваліўся будынак 1988 году пабудовы ў еўрапейскай частцы горада. Прычына інцыдэнта высвятляецца, завалы разбіраюць ратавальнікі.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Спынены рух цягнікоў на 3-й лініі мінскага метро. МНС павеамляе пра задымленне ў тунэлі ля станцыі метро "Юбілейная плошча".
Еўрарадыё | Еврорадио

Рух цягнікоў па 3-й лініі мінскага метро адноўлены. Лінія працуе ў штатным рэжыме. Мінскі метрапалітэн прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.
З чым было звязанае задымленне — не паведамляецца.

Што беларускія дзеці і падлеткі робяць у інтэрнеце? Каля 80% — тэлефануюць або карыстаюцца электроннай поштай. Амаль столькі ж — перапісваецца ў сацсетках і выкарыстоўваюць сеціва для вучобы.
А прыкладна палова ад маладой беларускай інтэрнэт-аўдыторыі шукае там тавары і паслугі.
95,5% жыхароў Беларусі ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў маюць доступ да інтэрнэта. З іх 82,8% маюць камп'ютар. Такімі звесткамі падзяліўся Белстат.
Штодзённа карыстаюцца інтэрнетам 88% дзяцей. Абсалютная большасць — 98,7% хлопчыкаў і 97,1% дзяўчынак — глядзяць фільмы, гуляюць у гульні і спажываюць забаўляльны кантэнт.
А прыкладна палова ад маладой беларускай інтэрнэт-аўдыторыі шукае там тавары і паслугі.
95,5% жыхароў Беларусі ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў маюць доступ да інтэрнэта. З іх 82,8% маюць камп'ютар. Такімі звесткамі падзяліўся Белстат.
Штодзённа карыстаюцца інтэрнетам 88% дзяцей. Абсалютная большасць — 98,7% хлопчыкаў і 97,1% дзяўчынак — глядзяць фільмы, гуляюць у гульні і спажываюць забаўляльны кантэнт.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хто на гэтым тыдні выйграў конкурс дупалізаў? Адказ на гэтае няпростае пытанне шукайце ў нашым выпуску "Крынж тыдня".
Прыемнага прагляду!
А цалкам свежы "Крынж тыдня" тут: https://youtu.be/VYCRUfB7v1E
Прыемнага прагляду!
А цалкам свежы "Крынж тыдня" тут: https://youtu.be/VYCRUfB7v1E
Еўрарадыё | Еврорадио
Каля літоўска-беларускай мяжы памежнікі стрэлілі ў кантрабандыста. Гэта здарылася непадалёк ад Шальчынінкая ў Літве. Кіроўца, якога памежнікі пераследавалі на службовым аўтамабілі з сірэнай, не спыніўся. Яшчэ адзін памежнік знаходзіўся непадалёк на дарозе.…
Застрэлены каля мяжы з Беларуссю кантрабандыст быў жыхаром Вільні. У памежнікаў была наводка пра тое, што ў яго VW Passat могуць перавозіцца кантрабандныя цыгарэты.
"Гэта жыхар горада Вільні, які мае сур'ёзнае крымінальнае мінулае. Ён неаднаразова судзімы за розныя злачынствы, у тым ліку за парушэнне дзяржаўнай мяжы і захоўванне акцызных тавараў, — цытуе кіраўніка літоўскіх памежнікаў Рустама Любаева Delfi. — Таксама ён неаднаразова быў пакараны за іншыя адміністрацыйныя правапарушэнні".
Падрабязней: https://euroradio.fm/zastreleny-na-belaruskay-myazhy-kantrabandyst-byu-zhykharom-vilni
Без VPN

Чыноўніца з "Белай Русі" абламала ябацьку, якая не зразумела слова "спампуйце".
"Дапусцім, чалавек непісьменны. Дапусцім, з нізкім узроўнем культуры. Дапусцім, яго/яе заблакаваў нават "Яндэкс"...
Падрабязней: https://euroradio.fm/chynounica-z-belay-rusi-ablamala-yabacku-yakaya-ne-zrazumela-slova-spampuyce

Чарга не рассмакталася. Сітуацыя на адзіным пункце пропуску з Беларусі ў Польшчу застаецца складанай — выезду чакаюць каля 60 аўтобусаў і 450+ аўтамабіляў.
Цяпер шлях у Польшчу нават з перасадкай у аўтобус, які стаіць бліжэй да шлагбаўма, займае прыкладна суткі. Аўтобусы, якія затрымліваюцца на мяжы, спазняюцца на зваротныя рэйсы — пасажырам даводзіцца чакаць на вакзалах.
Але ёсць і добрая навіна. У чарзе з Польшчы ў Беларусь раніцай 3 чэрвеня быў зарэгістраваны "гістарычны мінімум": нуль аўтамабіляў (на фота)!

У шпагаце паміж "нацыянальнай бяспекай" і "глыбокай інтэграцыяй". Функцыянерка з "Белай Русі" знайшла слова "спампаваць" на сайце Лукашэнкі — і працягвае вучыць жыццю "мастачку"-ябацьку, якая па-хамску выказалася пра беларускую мову.
"Спампаваць праграму, фота, відэа — звычайная справа для чэрвеня 2024-га. І слова "спампаваць" у гэтым кантэксце, я ўпэўненая, зразумелае большасці насельніцтва планеты Зямля. Нават калі будзе ў розных яе кутках гучаць на розных мовах...
З аднаго боку, я не бачу ў паўсядзённым жыцці той крайняй непавагі да дзяржаўнай мовы, якую ўчора ўсім публічна прадэманстравала Святлана Жыгімонт. З іншага, такія выказванні — просты шлях да расколу грамадства па пытаннях мовы, нацыянальнасці, а пасля і веры", — піша чыноўніца, чамусьці на рускай мове.
Але вось калі беларускую мову знішчаюць у мінскім метро (бо расіянам ніпанятна), а ў Гродне замест шыльдаў з надпісамі па-беларуску застаюцца голыя слупы — Вараніца маўчыць. Тут з "нацыянальнай бяспекай" усё ў парадку?

36 гадоў таму, 3 чэрвеня 1988 года, выйшаў этапны артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты — дарога смерці". @euroradio знайшло той самы нумар "Літаратуры і мастацтва" ў Нацыянальнай бібліятэцы (гэта было няпроста) і перадрукавала тэкст, каб вы маглі яго прачытаць і сёння.
Вось ён: https://euroradio.fm/kurapaty-daroga-smerci
Без VPN
Вось ён: https://euroradio.fm/kurapaty-daroga-smerci
Без VPN
У самым цэнтры Магілёва — нечаканы ўраджай клубніцаў. І заадно корак праз перакрытую паласу.
Фота @mogilev_6
Фота @mogilev_6
Жанчына перамагае на прэзідэнцкіх выбарах у Мексіцы. Клаўдзія Шэйнбаўм па выніках экзіт-полаў набірае больш за 50% галасоў. Першыя вынікі выбараў ад Цэнтрвыбаркама пацвярджаюць гэтыя даныя.
Такое ў гісторыі краіны ўпершыню.
61-гадовая Шэйнбаўм вылучаная ў прэзідэнты кааліцыяй Sigamos Haciendo Historia ("Працягнем тварыць гісторыю"), у якую ўвайшлі тры левыя партыі, у тым ліку кіруючая партыя Moreno дзейнага прэзідэнта Андрэса Мануэля Лопеса Абрадора.
Сам Лопес Абрадор па Канстытуцыі не можа балатавацца на другі тэрмін, і таму падтрымаў Клаўдзію Шэйнбаўм.

У Гомелі загінула студэнтка з Туркменістана. Дзяўчына выпала з акна інтэрната №4 Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Як сцвярджае адзін з каментатараў, у студэнткі былі запазычанасці па аплаце вучобы. Але што дакладна стала прычынай трагедыі, пакуль невядома. Ні адміністрацыя вну, ні міліцыя ці СК яшчэ не пісалі пра яе.

⚡️ Спікер парламента Грузіі падпісаў "закон пра замежных агентаў". Ён набыў моц.
Раней закон, які прасоўвае кіруючая партыя "Грузінская мара", прайшоў тры чытанні ў грузінскім парламенце. Прэзідэнтка Грузіі наклала на яго вета, але парламенцкая большасць яго перааадолела.
У чым небяспека ад гэтага закона для грузінскай дэмакратыі, і як ён разварочвае Грузію ў бок Расіі? Чытайце ў нашым разборы.

40 еўра каштуе сёння перасесці ў аўтобус, які стаіць бліжэй да шлагбаўма, на беларуска-польскай мяжы. На мінулым тыдні было танней — за паскарэнне ў чарзе бралі 100 рублёў.
Калі не плаціць — шлях з Мінску да Варшавы аўтобусам зойме не менш за суткі. На мяжы з беларускага боку стаіць не менш за 60 аўтобусаў.
Некаторыя перавозчыкі далі сваім кіроўцам інструкцыі пускаць пасажыраў бясплатна, калі ў іх квіткі на аўтобус таго ж брэнда.

12:00 — Наталля Локіць і Герман Лагуцік з тэатральнай студыі для дзяцей і дарослых у Варшаве "Купалінка" .
13:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава з аглядам мангольскіх прыгодаў
14:00 — гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман — пра галоўныя падзеі ў свеце.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Літоўскія мытнікі ўзмацнілі кантроль на мяжы з Беларуссю. Гэта звязана з абмежаваннямі на імпарт беларускай прадукцыі, якія набылі моц на выходных.
Тыя, хто праходзіў мяжу ўночы на 3 чэрвеня, распавядаюць, што мытнікі прымушаюць выкінуць нават цукеркі, набытыя ў падарунак, а алкаголь — нават набыты ў duty free перад мяжой — тут жа выліваюць у каналізацыю. Пакінуць могуць бутэльку з вадой і пачаты пачак цыгарэт.
Ад "узмоцненага кантролю" могуць выратаваць квіткі на самалёт. Маўляў, беларуская прадукцыя ў багажы хаця і трапляе на тэрыторыю Літвы, але ненадоўга, бо адразу ляціць далей. Але гэта можа і не спрацаваць — усё залежыць ад настрою і загружанасці правяраючага.