Еўрарадыё | Еврорадио
9.32K subscribers
42K photos
8.34K videos
14 files
31.3K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Затрымалі мужчыну, якому прыйшла рассылка ад плана "Перамога". Пра гэта паведамляе тг-канал, набліжаны да ГУБАЗіК.

Сілавікі заявілі, што спярша прыйшлі да мужчыны за перакрыванне дарог, што пагражала яму двума гадамі "хатняй хіміі". Але за рэгістрацыю ў плане "Перамога" яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Нічога незвычайнага. Проста дзеці не могуць "схаваць радасці" ад сваіх чырвона-зялёных гальштукаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Белаазёрска засталіся без электрычнасці. Насельніцтва горада складае каля 12,5 тысяч чалавек.

У горадзе пашкодзілі высакавольтную кабельную лінію на 6 кВт. Прычыны аварыі ўдакладняюцца.

Цяпер вядуцца аператыўныя пераключэнні па засілкаванні спажыўцоў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Вучоныя прачыталі думкі нямога, а амерыканка скончыла школу ў 99 гадоў #ІхНоравы

Калі вы раптам планавалі купіць сабе замак у сярэднявечным стылі — мы адшукалі для вас цудоўны варыянт усяго за 2 мільёны еўра. Падрабязнасці ў нашай штодзённай падборцы міжнародных навін.

Чытаць тут: euroradio.fm/vuchonyya-prachytali-dumki-nyamoga-amerykanka-skonchyla-shkolu-u-99-gadou-ikhnoravy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Беларус асуджаны ва Украіне на 15 гадоў за працу на расійскае ГРУ. Пра гэта паведаміла Служба бяспекі Украіны.

Па інфармацыі СБУ, мужчына быў затрыманы ў студзені 2024 года пры спробе замацаваць GPS-трэкеры на апоры лініі электраперадач, якая забяспечвае агламерацыю Кіева.

Такія маячкі выкарыстоўваюцца, што скарэктаваць ўдары па аб'екце, у тым ліку з выкарыстаннем беспілотнікаў тыпу Shahed.
“Рыэлт.бай” згубіў дадзеныя карыстальнікаў. Хто павінен несці адказнасць?

@euroradio разбіралася, якая інфармацыя беларусаў трапіла ў чужыя рукі і наколькі гэта крытычна.

Чытаць тут: euroradio.fm/ryeltbay-zgubiu-dadzenyya-karystalnikau-khto-pavinen-nesci-adkaznasc

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Чаму рассылку пра выбары ў КР атрымалі і тыя, хто даўно ўжо і думаць забыўся пра план “Перамога”? @euroradio запыталася пра гэта ў Аляксандра Азарава.

— Мы рассылкі робім два разы на месяц. Бо мы працуем з чатам бота “Перамога”. Мы робім рассылкі рэгулярна, тысячам людзей, — адказвае ён. — Проста цяпер выслалі больш, чым заўсёды. І відаць, паведамленні прыйшлі да людзей, да якіх яны раней не прыходзілі.

— Што гэта значыць?

— Мы рассылаем розным катэгорыям заўсёды. Тым, хто нам цікавы. А цяпер мы выбралі больш катэгорый, чым звычайна. І [у рассылку] патрапілі тыя, каму раней не дасылалі.
Вадзім Пракоп'еў на @euroradio! Заўтра палітык з'явіцца ў нас у эфіры, але пытанні яму можна пакінуць ужо цяпер! А мы перадамо іх Змітру Лукашуку, каб задаў падчас стрыму.

Стрым будзе дасяжны тут, заўтра а 16-й па Мінску: https://www.youtube.com/watch?v=5gtLYo4Id6w
Публічны недавер кіраўніку БФСС Аляксандру Апейкіну выказалі вядомыя спартоўцы. У ліку падпісантаў заявы — Аляксандра Герасіменя, Алена Леўчанка, Алег Дулуб, Вольга Мазуронак, Сцяпан Папоў і многія іншыя. Агулам там стаяць 38 подпісаў.

Якія прэтэнзіі яны маюць да кіраўніка Беларускаму фонду спартыўнай салідарнасці?
Audio
Важныя падзеі і сэнсы серады, 22 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:35 Ордар з Гаагі для Нетаньяху — чаму ні для Лукашэнкі?

13:54 Навіны спорту

15:28 Людзі з'язджаюць, а заробкі растуць. Чым пагражае кадравы крызіс у Беларусі

21:32 Навіны шоу-бізу

24:35 Як будуць выглядаць дэмсілы пасля выбараў у КР?
Кіраўніком банды, якая рабавала дальнабойшчыкаў, аказаўся супрацоўнік крымінальнага вышуку, піша @nashaniva. Налётчыкаў з Оршы затрымалі 20 траўня — яны і выдалі 27-гадовага сілавіка Міхаіла Згірскага, які працаваў у Дошыцкім РАУС.

Удзельнікі групоўкі распавялі, што ён планаваў рабаванні і сам удзельнічаў у нападах. Калі кіроўцы спалі, банда ўзломвала замкі грузавых адсекаў і выносіла тавары.
Банкі будуць даносіць у падатковую на заможных беларусаў. Даныя перададуць на праверку, калі сума прыходу на рахунак перавысіць 150 тысяч рублёў за год.

Згодна з пастановай Міністэрства па падатках, калі рахунак адкрыты ў замежнай валюце, суму пералічаць на беларускія рублі. Рознага кшталту звароты грошай, працэнты па ўкладах у гэтую суму ўлічваць не будуць.
Айцец Павел Лемех вызвалены з-пад арышту, піша @katolik_life. Пазаўчора стала вядома, што яго судзілі другі раз па невядомым артыкуле.

Разам з ксяндзом Анджэем Юхневічам айца-аблата затрымалі 8 траўня ў Шуміліне і асудзілі на 10 сутак.
Мінздароўя зноў адрэгулявала цэны на платную стаматалогію. Рэнтабельнасць абмежавалі 30% да планавага сабекошту, надбаўкі не могуць перавышаць 30% ад тарыфаў у начны час і 50% у святочныя дні.

У пераліку паслуг апынуліся таксама аналізы, УЗІ і прамянёвая дыягностыка. Абмежаванні будуць датычыць толькі грамадзян Беларусі, то бок замежнікаў медцэнтры могуць абслугоўваць па іншых цэнах.
З беларускіх аптэк зніклі таблеткі "Ибандронат-Тева", неабходныя для лячэння астэапарозу. Ягоны аналаг "Пролиа" без ільготнага рэцэпту каштуе ад 698 рублёў.

Знайсці лек можна ў Расіі, хоць цяпер і туды яго амаль не пастаўляюць, а таксама ў Егіпце і краінах ЕС. Апошнім часам няма ў продажы прэпаратаў "Акнекутан" і "Оксетол".
Польшча мадэрнізуе плот на мяжы з Беларуссю камерамі на мачтах і прадольнымі бэлькамі. Памежная служба плануе абнавіць агароджу ў два этапы да канца 2024 года.

Камеры, у тым ліку цеплавізійныя, падымуць на вышыню ў 10 метраў над плотам, каб бачыць перамяшчэнні мігрантаў на беларускім баку. Сачыць праз іх будуць і ля трубаў, якія адводзяць ваду — у іх таксама лавілі мігрантаў. А бэлькі ўскладняць разгібанне секцый агароджы.
Паглядзіце, як метрабудаўцы рыхтуюць "Алесю" да працы на новых станцыях. Хутка яна праб'е тунэль ад Бангалора да Юбілейнай плошчы.

Пад зямлёй комплекс пройдзе 6 км у абодвух напрамках. Усяго "Алеся" праклала больш за 9 км тунэляў на трэцяй лініі мінскай падземкі.