Беларускі музыка AP$ENT выпусціў новы кліп на песню "Здравствуйте, ветра". "Дзеля гэтага кліпа я нават саскуфіўся".
Кліп адмыслова зняты на старыя камеры, Усе артэфакты і глічы ў ім сапраўдныя.
Папярэдні хіт выканаўцы "Можно я с тобой" літаральна ўзарваў "Яндэкс Музыку", але расійскія ўлады хутка яго забаранілі, бо песня нібыта "дэстабілізуе" абстаноўку ў РФ.

Улады ўніфікуюць адукацыйныя праграмы з РФ. Каб "выхоўваць сапраўднага грамадзяніна краіны, засноўваючыся на традыцыйных каштоўнасцях".
Паводле міністра адукацыі Іванца, гаворка пра прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю. Маўляў, трэба, каб усе выпускнікі выходзілі на рынак працы з аднолькавымі ведамі і кампетэнцыямі. Толькі навошта гэта ўсё, калі пры цяперашнім дэфіцыце іх і так забяруць з рукамі і нагамі?

Мікалая Шастака зацвярджала на галоўную ролю ў "Купале" Адміністрацыя Лукашэнкі . Да гэтага акцёру давялося прайсці адбор на студыі, у ідэалагічнай камісіі і Мінкульце.
Сам Шастак гаворыць, што "Беларусьфільм" баяўся памылкі, таму доўгія працэдуры былі абавязковымі. Чаму абралі менавіта латвійскага акцёра, невядома — магчыма, ролю адыгралі беларускія карані: бацька Мікалая быў беларусам.

Мэсэнджар Signal нарэшце атрымаў беларускую мову. Яна з'явілася ў аплікацыі дзякуючы зваротам беларусаў і Святлане Ціханоўскай.
У лютым лідарка дэмсілаў падчас Мюнхэнскай канферэнцыі сустрэлася з прэзідэнткай фонду Signal, каб абмеркаваць у тым ліку беларускамоўную версію мэсэнджару.

Пад Гомелем падлеткаў сагналі святкаваць "Імяніны ў Кацярыны". Мясцовыя аматары каланіялізму назвалі гэта святам "шанавальнікаў даўніны і гісторыі".
Няцяжка здагадацца, імяніны якой Кацярыны адзначалі ў Грабаўцы — імператрыцы, якая ўключыла землі Беларусі ў Расійскую імперыю. Гомельскі "Рускі дом" такім чынам уцягвае Гомельшчыну ў транспамежны праект "Шляхамі Кацярыны".

Cямейны капітал беларусы змогуць патраціць на жыллё датэрмінова, толькі калі ім не стае метраў. Норма — менш за 15 "квадратаў" на чалавека, у Мінску — менш за 10.
Такое жыллё нельга будзе прадаць — новая норма набудзе моц з 28 траўня. Цяпер за трэцяе і кожнае наступнае дзіця дзяржава плаціць бацькам па 31480 рублёў.

Беларусам стане цяжэй увезці ў ЕС сваіх хатніх жывёлаў. З 16 верасня на мяжы гаспадары будуць абавязаныя паказаць тэст на антыцелы да шаленства, зроблены ў акрэдытаванай лабараторыі.
У Беларусі, на жаль, такіх лабараторый няма — бліжэйшыя толькі ў Расіі. Новыя правілы звязаныя з тым, што РБ і РФ неэфектыўна рэалізуюць захады супраць шаленства.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На Гомельшчыне бачылі не толькі каланіяльныя забавы — мясцовыя з Добруша заснялі лася, які "спазняўся на цягнік" і бег у бок вакзала.
Хутчэй за ўсё, жывёліна проста заблукала ў горадзе. У такіх выпадках лепш яе не турбаваць, каб не трапіць пад ногі.
Хутчэй за ўсё, жывёліна проста заблукала ў горадзе. У такіх выпадках лепш яе не турбаваць, каб не трапіць пад ногі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
15 дзён без узгаранняў. У Мінску на Машэрава палае чарговы аўтобус МАЗ.
Апошнім разам мы бачылі падобнае больш за два тыдні таму ў Пінскім раёне. 7 траўня ў Дзяржынскім раёне таксама згарэў аўтобус, але па відэа цяжка зразумець, ці гэта быў менавіта МАЗ.

У Мінску тэрмін адключэння гарачай вады скарацілі да 10 дзён. Гендырэктар "Мінскэнэрга" Павел Гарудка кажа, што яшчэ чатыры гады таму падачы даводзілася чакаць амаль два тыдні.
У тэрмін да 10 сутак камунальшчыкі плануюць укладацца і ў наступныя гады. А першыя 15 участкаў засталіся без гарачай вады ўжо 15 траўня.
У тэрмін да 10 сутак камунальшчыкі плануюць укладацца і ў наступныя гады. А першыя 15 участкаў засталіся без гарачай вады ўжо 15 траўня.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Баскетбалістка Кацярына Сныціна завяршае спартовую кар'еру. Учора беларуска правяла апошнюю трэніроўку ў London Lions, наперадзе — апошні матч.
Паглядзіце цёплае відэа развітання са Сныцінай, з якой клуб выйграў чэмпіянат Англіі і Еўракубак.

Застанемся без ураджаю? Як замаразкі паўплываюць на палеткі беларусаў.
Людзі скардзяцца на пастаянныя перапады тэмпературы і начныя замаразкі, якія забіваюць іх сады і агароды. У Белгідрамеце таксама б'юць трывогу.
На пытанні @euroradio пра будучыню сёлетняга ўраджаю адказвае спецыяліст па аграметэаралогіі: https://euroradio.fm/zastanemsya-bez-uradzhayu-yak-zamarazki-pauplyvayuc-na-paletki-belarusau
Без VPN

У красавіку ў Беларусі найбольш падаражэлі гасцініцы. Да коштаў яны дадалі амаль 3%, і не дзіўна: напярэдадні травеньскіх святаў расіяне літаральна акупавалі брэсцкія гатэлі.
На 1,5% выраслі цэны і на санаторыі — у цёплы сезон на аздараўленне заўсёды вышэйшы попыт, які падаграваюць таксама турысты з РФ. А вось нягледзячы на абяцанкі ўрэшце штосьці зрабіць з садавіной і гароднінай у міжсезонне, цэны на іх не паслухаліся і таксама выраслі адразу на 2,3%.

Верталёт з прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі здзейсніў "жорсткую пасадку" ў правінцыі Усходні Азербайджан. Кіраўнік дзяржавы вяртаўся з адкрыцця дамбы на рацэ Аракс, дзе сустракаўся з азербайджанскім лідарам Ільхамам Аліевым.
Невядома, ці ёсць пацярпелыя, бо ратаўнікі не могуць дабрацца да месца здарэння праз моцны туман. Экіпаж верталёта самастойна выйшаў на сувязь.

Еўрарадыё | Еврорадио
Верталёт з прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі здзейсніў "жорсткую пасадку" ў правінцыі Усходні Азербайджан. Кіраўнік дзяржавы вяртаўся з адкрыцця дамбы на рацэ Аракс, дзе сустракаўся з азербайджанскім лідарам Ільхамам Аліевым. Невядома, ці ёсць пацярпелыя…
Па звестках інфармагенцтва Mehr, Эбрахім Раісі ў парадку і цяпер едзе ў картэжы ў горад Тэбрыз.
Еўрарадыё | Еврорадио
Верталёт з прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі здзейсніў "жорсткую пасадку" ў правінцыі Усходні Азербайджан. Кіраўнік дзяржавы вяртаўся з адкрыцця дамбы на рацэ Аракс, дзе сустракаўся з азербайджанскім лідарам Ільхамам Аліевым. Невядома, ці ёсць пацярпелыя…
Знойдзены верталёт, у якім ляцеў прэзідэнт Ірана. Ніхто не выжыў. Пра гэта паведамляюць іранскія СМІ. Верталёт ударыўся ў гару.
Загінулі прэзідэнт Эбрахім Раісі, міністр замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалаян і іншыя ўдзельнікі візіта ў Азербайджан.
Пошук праходзіў у складаных умовах надвор’я — у гарах туман.