Еўрарадыё | Еврорадио
9.32K subscribers
42K photos
8.34K videos
14 files
31.3K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Колькі чалавек трэба, каб пракантраляваць рамонт ходніка ў Віцебску? Гэта старшыня гарвыканкама Генадзь Сабыніч прыйшоў з цэлай дэлегацыяй паглядзець на абноўленую вуліцу Суворава.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка пра Украіну: дзве маніпуляцыі фактамі за 30 секунд.
 
Першы фэйк: нібыта Уладзіміра Зяленскага падтрымліваюць толькі 14% украінцаў. Ніводныя сацыялагічныя дадзеныя не паказваюць такую нізкую лічбу.

Так, ёсць зніжэнне ў параўнанні з лютым 2022 года, але далёка не такое драматычнае. І да таго ж, давер ці ўхваленне — не тое ж, што электаральны рэйтынг. Але ж Лукашэнка ў выбарах і падтрымцы насельніцтва не вельмі разбіраецца.

Другі фэйк: нібыта ў траўні ў Зяленскага сканчаюцца паўнамоцтвы. Гэта не так, бо падчас вайсковага становішча ва Украіне заканадаўча забаронена праводзіць выбары. Больш за тое, і самі ўкраінцы не падтрымліваюць ідэю галасавання падчас вайны.
Маці Колі Лукашэнкі не даверылі кіраваць ніводнай камісіяй у Савеце Рэспублікі. Доктарка Ірына Абельская трапіла ў камісію па адукацыі і культуры, узначальвае якую былы намкіраўніка АП Ігар Луцкі.

Хутчэй за ўсё, на сваёй першай палітычнай пасадзе Абельская нават не будзе атрымліваць заробак. Бо па заканадаўству калі сябра Савета Рэспублікі мае працу, даплачваюць толькі калі заробак там ніжэйшы, чым для “прафесійных” парламентарыяў. А як на асноўнай працы ў Савеце Рэспублікі звычайна толькі кіраўнікі камісій.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
“Б***дзь, дзе вы былі паўгады?” Аляксандр Кныровіч абрынуўся на крытыкаў выбараў у Каардынацыйную Раду.

Тут можна прачытаць яго меркаванне і паглядзець стрым цалкам: https://euroradio.fm/dze-vy-byli-paugady-knyrovich-abrynuusya-na-krytykau-vybarau-u-kr

Без VPN
Новы антырэкорд: у Беларусі зарэгістравана амаль 145 тысяч вакансій. Для параўнання: у лютым 2023 рэкордам былі 102 тысячы вакансій.

Крыху менш за палову ўсіх вакансій прапануюць заробак менш за 1000 рублёў на месяц. Заробак на ўзроўні сярэдняга па краіне ці больш (ад 2000 рублёў) прапануюць толькі 7 тысяч вакансій, то бок менш за 5%. 

Завесці гародзік або паступіць. Юрысты пра тое, як беларусу не стаць "дармаедам"
Радзіма новага намесніка Качанавай ужо дзесяць лет пад агнём. Ужо былы міністр юстыцыі Беларусі Сяргей Хаменка сёння стаў віцэ-спікерам Савета Рэспублікі. Гэта дэ-юрэ вельмі высокая пасада для чалавека які нарадзіўся не ў Беларусі.

Хаменка нарадзіўся ва ўкраінскім горадзе Ясынувата, што ў Данецкай вобласці. Яго родны горад з 2014-га акупаваны, баявыя дзеянні зусім побач праходзяць і сёння. Усяго ў пары дзясятках кіламетрах — Аўдзееўка, якую расіяне штурмавалі месяцамі.
Сапраўдны Mcdonald's супраць "Мак.бай": дзе менш мяса? @euroradio параўнала гамбургеры, каб даведацца.

Падрабязней: https://euroradio.fm/sapraudny-mcdonalds-suprac-makbay-dze-mensh-myasa-paraunouvaem-gamburgery

Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Беларусі — нашэсце змей. На відэа, якім падзяліўся жыхар Пінска, відаць, што яны поўзаюць па зямлі пад дрэвамі, па кустах, па плітцы. Імі проста кішаць гарадскія вуліцы!

Што адбываецца? Можа, набліжаецца канец свету? А раптам гэтыя гады наогул ядавітыя? Даведаліся ў біёлагіні: https://euroradio.fm/nashesce-zmey-u-belarusi-adkul-getyya-gady-i-yak-ad-ikh-ratavacca

Без VPN
Што агульнага паміж фільмамі “Солтбёрн” і “Сняданак на Плутоне”? Абодва могуць быць названыя парнаграфіяй у Беларусі толькі таму, што ў гэтых карцінах ёсць “нетрадыцыйнае” каханне.

Крытык Тарас Тарналіцкі склаў на @euroradio падборку выдатных фільмаў сусветнага кінематографа, якія могуць стаць ахвярамі новых забабонаў чыноўнікаў па “абароне каштоўнасцяў”. Калі няма планаў на выходныя — захавайце гэты спіс і абавязкова паглядзіце крутое кіно: https://euroradio.fm/yakiya-shedeury-kino-minkult-belarusi-cyaper-mozha-zapisac-u-parnagrafiyu

Без VPN
Амаль непазбежна? Яраслаў Раманчук у эфіры @euroradio спрагназаваў, калі можа адбыцца дэвальвацыя. Дысклэймер: на ягоную думку, у 2024 годзе наўрад ці. А вось пасля чарговых выбараў Лукашэнкі — іншая справа.

Падрабязней: https://euroradio.fm/amal-nepazbezhna-ramanchuk-spragnazavau-kali-mozha-adbycca-devalvacyya

Без VPN
Памёр дызайнер Раберта Кавалі. Яму было 83 гады.

Кавалі за апошнія дзесяцігоддзі апрануў шмат сусветных зорак (прыклады на фота) і запусціў процьму модных трэндаў.
Што цікавага адбылося ў свеце? Напрыклад, мы знайшлі выбары, якія праходзяць яшчэ больш жорстка, чым у Беларусі.

Расказваем пра іх і не толькі ў традыцыйным аглядзе сусветных навін: https://euroradio.fm/lisy-syabry-chalaveka-margo-robi-spradzyusue-manapoliyu-ikhnoravy

Без VPN