Цягнік Гомель – Мінск спазніўся на 15 хвілін з-за таго, што міліцыя затрымала памочніка машыніста. Гэта здарылася 14 студзеня ў Бабруйску. Мужчыну забралі ў пастарунак на паўгадзіны, бо міліцыянерам на вакзале падалося падазроным, як ён аглядае цягнік. Гісторыю распавёў @belzhd_live.
Супрацоўнік лакаматыўнай брыгады на платформе ў Бабруйску падчас стаянкі цягніка выйшаў праверыць, ці ўсё з ім у парадку, бо спрацавалі пэўныя датчыкі, якія могуць рэагаваць на наледзь на частках цягніка. Так прадугледжваюць тэхнічныя рэгламенты.
Чаму ж да яго дакалупаліся міліцыянеры? Бо мужчына не быў апрануты ў сігнальную камізэльку. Форма чыгуначніка на ім і яго тлумачэнні сілавічкоў не пераканалі, таму яго і забралі ў пастарунак для высвятлення асобы.

Краіны Балтыі пабудуюць "лінію абароны" ўздоўж мяжы з Расіяй і Беларуссю. Пра гэта дамовіліся міністры абароны Латвіі, Літвы і Эстоніі на сустрэчы ў Рызе.
Лінія будзе складацца з абарончых збудаванняў. Іх мэта – "стрымліванне і, пры неабходнасці, абарона ад ваеннай пагрозы". Мяркуецца, што жыхары краін Балтыі дзякуючы гэтаму будуць адчуваць сябе ў большай бяспецы.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Што адбываецца з беларускай культурай у Беларусі? Яе няма. Творчасць можа быць толькі ў свабодным грамадстве.
Такую думку сёння ў жывым эфіры @euroradio выказаў Дзяніс Дудзінскі, музыкант, шоўмэн, тэлевядоўца.
Цалкам стрым з ім глядзіце тут:
https://www.youtube.com/watch?v=X4Tk8NZBSvM

🗣 Слухайце @euroradio у машыне, на дачы і дома. У 8:40 кожную суботу на 107.5 FM у Століне і Пінску — наша эканамічная рубрыка "Хаў мач?"
Заўтра пагаворым пра тое, чаму МАЗ губляе свае пазіцыі на расійскім рынку. Але ўжо сёння вы можаце паслухаць свежы выпуск на Soundcloud!

Жыццё на Марсе? Штучны інтэлект вырашае праблему — #ІхНоравы
Штучны інтэлект знайшоў месца на Марсе, дзе можна пасяліць першых людзей. Да гэтага часу такія месцы шукалі ўручную па фотаздымках, але нейрасеткі значна паскорылі працэс. Пра гэта і не толькі ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
Чытайце тут:
https://euroradio.fm/zhyccyo-na-marse-shtuchny-intelekt-vyrashae-prablemu-ikhnoravy
А гэта спасылка адкрываецца і без VPN
Штучны інтэлект знайшоў месца на Марсе, дзе можна пасяліць першых людзей. Да гэтага часу такія месцы шукалі ўручную па фотаздымках, але нейрасеткі значна паскорылі працэс. Пра гэта і не толькі ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
Чытайце тут:
https://euroradio.fm/zhyccyo-na-marse-shtuchny-intelekt-vyrashae-prablemu-ikhnoravy
А гэта спасылка адкрываецца і без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як блогеры перажываюць хэйт наконт знешнасці і вымаўлення? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказывае зорка TikTok Ліза Ветрава.
Цалкам паглядзець стрым можна тут: https://www.youtube.com/watch?v=k2hj0EKLuFk

Усё яшчэ IT-краіна: цяпер на Гродзеншчыне можна праверыць свабодныя месцы ў дзіцячым садку праз інтэрнэт. Адмысловую карту запусціў аблвыканкам.
На старонцы ёсць інфармацыя з усіх раёнах вобласці з колькасцю месцаў для дзетак кожнага ўзросту.
Абяцаюць, што абнаўляцца дадзеныя будуць кожнае 5 чысло новага месяца.

У "экстрэмісцкія" запісалі яшчэ адзін чат беларусаў замежжа. У спіс дадалі Тэлеграм-суполку беларусаў Мюнхена "BY in MUC".
Таксама забаронены цяпер канал "Беларускі інфармацыйны" — канал пра Беларусь па-ўкраінску.
Гэта не першы выпадак, калі чат беларусаў замежжа аказаўся "экстрэмісцкім": яшчэ ў 2022 годзе такой стала беларуская ТГ-суполка Вроцлава.

Расія можа планаваць вялікі наступ на Украіну ўжо сёлета. Як піша Financial Times са спасылкай на ўкраінскіх чыноўнікаў, расійскія войскі паспрабуюць канчаткова захапіць Данецкую, Луганскую, Херсонскую і Запарожскую вобласці.
Не выключаюцца таксама спробы зноў атакаваць Харкаў і нават Кіеў. Разам з тым вялікіх шанцаў на прарыў фронту ў абодвух бакоў няма.
На захадзе спадзяюцца, што ўкраінская тактыка абароны і атакі дальнабойнай зброяй дапамогуць УСУ сабраць сілы для наступу ў 2025 годзе.

Беларускі актор зняўся ў драме "Зона інтарэсаў" Джонатана Глейзера. Берасцеец Андрэй Ісаеў выканаў ролю садоўніка Бронэка, піша @holybelawood.
Андрэй пераехаў у Польшу пасля 2020 года, цяпер ён займаецца творчасцю — малюе і грае ў кіно.
"Зона інтарэсаў" расказвае пра каменданта лагера Аўшвіц Рудольфа Хёса. Стужка атрымала 4 узнагароды ў Канах, таксама намінавалася на прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі і "Залаты глобус".
Джонатан Глейзер — брытанскі рэжысёр і кліпмпейкер, ён стварыў 4 паўнаметражныя фільмы і кліпы для Radiohead, Massive Attack, Jamiroquai.

У Вільні абнавілі бібліятэку, у якой працаваў Янка Купала. "Чытальня" — гэта бібліятэчны праект, які прафінансавала беларуская дыяспара.
Цяпер у бібліятэкі ёсць свой сайт з электронным каталогам і магчымасцю замовы і браніравання, чытацкі клуб, новыя кнігі класікаў і сучасных аўтараў.
13 тысяч еўра на праект з падатковых адлічэнняў сабралі беларусы Польшчы і Літвы.

За беларуса Паўла Юшкевіча заступіўся Куяўска-Паморскі ваявода. Міхал Штыбэль звярнуўся ў дзяржорганы, каб яны адтэрмінавалі дэпартацыю актывіста.
У справе будзе разбірацца ваяводскі адміністратыўны суд. Падчас працэсу беларус зможа заставацца ў Польшчы.
На мінулым тыдні стала вядома, што беларускі актывіст Павел Юшкевіч застаўся без польскага ДНЖ на падставе сакрэтнага рашэння польскіх спецслужбаў.

Летась у Беларусі завялі больш за 85 тысяч крыміналак. Як вынікае са статысткі @belpol, 82 тысячы з іх — "аўтарства" Следчага камітэту.
Найбольш распаўсюджаныя ў Беларусі махлярства, крадзеж, ухіленне бацькоў ад выплат на дзяцей, злачынствы ў інтэрнэце, хуліганства і незаконны абарот наркотыкаў.
77% усіх злачынстваў прыходзіцца на гарады і пасёлкі гарадскога тыпу. Агулам ад крыміналу загінулі 673 беларусы, яшчэ 135 былі параненыя.
У бліжэйшы час аб'яднанне былых сілавікоў падрыхтуе асобную справаздачу пра палітычныя справы.

Беларускамоўны рэпер MANDZIK прадставіў новы трэк. Сінгл “Biełaruski Dnb” можна паслухаць на ўсіх стрымінгавых пляцоўках.
Дзяніс Мандзік — былы кіраўнік “Моладзі БНФ”, аднак у сакавіку 2019-га ён сышоў з пасады і вырашыў займацца музыкай.
Цяпер MANDZIK жыве ў Польшчы. Там ён працягвае запісваць трэкі і рыхтуе канцэртны міні-тур.

Заўтра вайна? Як Еўропа рыхтуецца да канфлікту з Расіяй.
Артыкул нямецкага таблоіда Bild, які спасылаўся на сакрэтны дакумент Мінабароны Германіі, нарабіў шмат шуму. Многія ўспрынялі сцэнар вучэнняў NATO як падрыхтоўку да сапраўднай вайны.
Паглядзелі, што з гэтай нагоды пішуць заходнія СМІ: https://euroradio.fm/zautra-vayna-yak-europa-rykhtuecca-da-kanfliktu-z-rasiyay
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Расійская чыгунка пасля скандалу з катом Твіксам забароніць высаджваць жывёлаў. Каб абараніць гадаванцаў, іх будуць перадаваць зооактывістам на станцыях.
Твікс ехаў з Екацерынбурга ў Пецярбург пасля аперацыі, на адным з прыпынкаў ён уцёк з пераноскі. Правадніца выкінула яго з цягніка, бо палічыла жывёлу бяздомнай.
Гаспадар шукаў ката цягам тыдня, сёння Твікса знайшлі мёртвым у Кіраве.