Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
“Упэўненасці ў новым годзе, здароўя, пазбаўлення ад страху. І надзеі, што гэты цяжкі час скончыцца, а ён сапраўды скончыцца”, — Зянон Пазняк павіншаваў беларусаў з Новым годам і пажадаў усім шанаваць і падтрымліваць адзін аднаго.
Японія. Першыя фота і відэа наступстваў землятрусаў, якія адбыліся ў краіне ўдзень 1 студзеня.
Некалькі хітоў з англамоўнага сегменту TikTok, каб падняць вам настрой у гэты дзень.
2023 стаў самым спякотным за ўсю гісторыю назіранняў. Але навукоўцы не выключаюць, што 2024 можа быць такім жа ці нават яшчэ больш спякотным.
Усё праз змены ў клімаце, якія прывялі не толькі да надзвычайна высокіх тэмператур, але і шэрагу кліматычных анамалій і катастроф па ўсім свеце: легендарнага смогу ў Нью-Ёрку, буйных лясных пажараў у шмат якіх краінах ад Грэцыі да Аргентыны і засухі ў Бразіліі.
Новыя тэмпературныя рэкорды могуць быць усталяваныя нават нягледзячы на магчымасць даволі суровай зімы ў паўночным паўшар’і.
Звычайна 1 студзеня пачынаюць з планамі на нешта новае ў жыцці. Спадзяемся, сярод вашых планаў на год ёсць пункт "быць больш экалагічным(ай)".

Ад сёння прыкметна выраслі акцызы на алкаголь, тытунь і паліва. Набыла моц новая версія Падататкавага кодэксу.
Цэны на цыгарэты ўжо выраслі на 30-50 капеек. Якога падаражэння чакаць для алкагольных напояў і паліва — пакуль сказаць цяжка, але акцызы на гэтыя катэгорыі выраслі на 6%.
Такі рост акцызаў адбываецца праз дамоўленасці з РФ, на мове чыноўнікаў гэта называецца “гарманізацыяй”, але па факце справа ў спробах расійскага кіраўніцтва знізіць кантрабанду з Беларусі, зрабіўшы яе менш выгаднай.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У канцы снежня прэзідэнт прыгожа сыйшоў з пасады, апублікаваўшы відэа ў твітары. Ён там шчаслівы і задаволены, а ў рэплаях — падзякі і станоўчыя эмоцыі.
Адбылося гэта не ў Беларусі і не ў Расіі, а ў Швейцарыі. Яшчэ ўлетку 51-гадовы Ален Берсэ вырашыў больш не прэтэндаваць на прэзідэнцкі фатэль. І ў канцы года спакойна стрымаў слова.

Не толькі Пазняк і Ціханоўская. Паглядзіце і паслухайце навагоднія віншаванні ад палітыкаў і экспертаў, якія цягам года прыходзілі ў стрымы на @euroradio!
Шмат цікавых асобаў і шмат добрых і правільных словаў: https://www.youtube.com/watch?v=05sWKNiW18k

На сёння ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Атлантычны цыклон прынясе шмат снегу і маразы да -16 градусаў.
Больш за ўсё ападкаў будзе ў паўднёвых рэгіёнах. Варта быць гатовымі да галалёдзіцы і моцных парываў ветру.
Ужо цяпер розніца ў тэмпературы ўнушальная: у Брэсце толькі -0,8 градуса, а ў Езярычшчы на поўначы -14,4.

Расія працягвае ракетную атаку на Украіну. Выбухі чуюць у Кіеве, Харкаве, Крапіўніцкім і іншых гарадах.
У Кіеве праз удар па жылым доме пацярпелі 16 чалавек, у розных раёнах гараць супермаркет, склад, машыны і шматпавярховікі. Яшчэ 40 параненыя і адзін загінулы ў Харкаве.
Знікла электрычнасць у Бучанскім і Вышгарадскім раёнах Кіеўшчыны.
Агулам расійскія войскі паднялі ў паветра 16 стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў. Украінская СПА здолела збіць 35 беспілотнікаў.

"Увогуле няма вуліцы ***". Здаецца, расійскія войскі памылкова разбамбілі вёску ў Варонежскай вобласці.
Па звестках украінскіх СМІ, ракета ўпала на Петрапаўлаўку ў 150 кіламетрах ад украінскай мяжы. Расісйскія ж медыя пішуць, што гэта атака УСУ.
А ад афіцыйнай інфармацыі расійскі бок, зразумела, устрымліваецца.