This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кіраўніцтва Польшчы праводзіць нараду Бюро нацыянальнай бяспекі з нагоды расійскай ракеты, якія заляцела ў паветраную прастору краіны. Як паведамілі ў польскім Генштабе, ракета не ўпала на тэрыторыі рэспублікі, а неўзабаве пакінула яе.
Здарэнне адбылося падчас масавага абстрэлу Украіны. Гэта не першы выпадак, калі ракеты трапляюць у прастору іншых краін, у тым ліку Польшчы.

У сям’і Юрыя Зісера адабралі дамен tut.bу і іншыя вэб-адрасы, звязаныя з праектам. Пра гэта паведаміла дачка заснавальніка партала Яўгенія Чарняўская.
ААЦ выявіў "парушэнні" пры рэгістрацыі даменаў. І вельмі хацеў, каб Чарняўская асабіста прыйшла для іх выпраўлення.
Што ж гэта былі за парушэнні?
"Раптоўна змяніліся на няправільныя даныя майго пашпарта, дата нараджэння — у асабістым кабінеце hoster.by. Пры маёй спробе змяніць іх на дакладныя яны зноў ператвараліся ў недакладныя. Цуд нейкі! — распавядае Яўгенія. — Я паспрабавала паперапісвацца са службай падтрымкі. Але ніякай, уласна, падтрымкі не атрымала".
Партал tut.by знішчылі ў 2021-м, кіраўніцтва пасадзілі ў турму, але дамены адабралі толькі цяпер.

Еўрарадыё | Еврорадио
У сям’і Юрыя Зісера адабралі дамен tut.bу і іншыя вэб-адрасы, звязаныя з праектам. Пра гэта паведаміла дачка заснавальніка партала Яўгенія Чарняўская. ААЦ выявіў "парушэнні" пры рэгістрацыі даменаў. І вельмі хацеў, каб Чарняўская асабіста прыйшла для іх выпраўлення.…
Ці паспрабуе дзяржава зрабіць уласныя праекты на дамене tut.by?
Anonymous Poll
45%
Думаю, што так
29%
Не, нічога рабіць не будуць, але і не прададуць
26%
Прададуць некаму "праверанаму"
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Так выглядае сапраўдны гераізм. Кіеўлянін сеў у палаючае аўто, каб адагнаць яго ад іншых аўтамабіляў пасля чарговай расійскай атакі.
Сябры, вы можаце падтрымаць нас у галасаванні на найлепшы беларускі ютуб-канал! Мы любім вас і спадзяемся, што ўзаемна.
Дзеля матывацыі нагадаем вам, што раскрылі сакрэтны рэцэпт аліўе нашай галоўнай зоркі Змітра Лукашука. Як пасля такога не прагаласаваць за @euroradio? )
Галасавалка будзе ніжэй. Вы ведаеце, што рабіць!

Forwarded from YouTube Беларусi
«YouTube-канал года 2023». Другі паўфінал:
Final Results
17%
БЕЛСАТ NEWS
29%
Еўрарадыё
26%
жыццё-маліна
3%
МЫ ВЕРНЕМСЯ
6%
Наша Ніва. NEWS
2%
Реальная Беларусь
4%
РУДАБЕЛЬСКАЯ ПАКАЗУХА
10%
ЧАСИКИ ТИКАЮТ
2%
Malanka Media
2%
Onliner Belarus
Гэта зіма можа быць надзвычайна халоднай. Такі прагноз робяць амерыканскія і еўрапейскія сіноптыкі на падставе назірання за так званым палярным віхорам.
Згодна з мадэлямі, праз аслабленне віхора халоднае паветра накрые вялікую частку Паўночнага паўшар'я, у тым ліку Беларусі. Гэта прывядзе да вельмі нізкіх тэмператур ужо ў студзені і лютым.
Як перажыць зіму і не з'ехаць з глузду? 12 спосабаў, якія вам дапамогуць

У Беларусі афіцыйна забаранілі рэкламу працы ці вучобы за мяжой. Імаверна, чыноўнікі спадзяюцца, што гэта дапаможа спыніць масавую міграцыю моладзі.
(Спойлер: не дапаможа)
Самы час прачытаць гайд @euroradio пра тое, дзе беларусам атрымаць сучасную еўрапейскую адукацыю
Самы час прачытаць гайд @euroradio пра тое, дзе беларусам атрымаць сучасную еўрапейскую адукацыю
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Напрыканцы года часцяком нападае хандра. У беларусаў, на жаль, пакуль дастаткова нагодаў для гэтага ў апошнія гады. А як падтрымаць сябе і блізкіх?
Вось як разважаюць вядоўцы падкаста пра ментальнае здароўе “Мы не договорили”.
А як падтрымліваеце сябе вы?

Біч XXI стагоддзя. Атлусценне становіцца ўсё большай праблемай для падлеткаў і для грамадства. Чаму і што можна зрабіць?
Вялікі і важны тэкст @euroradio: euroradio.fm/bich-xxi-stagoddzya-atluscenne-yak-prablema-dlya-padletkau-i-dlya-gramadstva
Спасылка, якая працуе без VPN.

2023-і — чарговы няпросты год. Развітваючыся з ім, мы зразумелі, што прайсці праз яго стала прасцей, гледзячы на прыклады самых розных беларусаў. Гэта вельмі суб’ектыўны спіс тых, хто сёлета натхняў нас.
Глядзіце спіс тут: euroradio.fm/bloger-dobraaakhvotnik-pravaabaronca-khto-natkhnyau-belarusau-u-2023-godze
Спасылка, якая працуе без VPN.
Хто, акрамя тых, каго мы згадалі, натхняў сёлета вас? Распавядзіце ў каментарах!

КВІЗ! Якую з гэтых навін мы прыдумалі?
Anonymous Quiz
19%
Усерасійскі навукова-даследчы геалагічны інстытут змяніў шыльду, каб там не было напісана "ВСЕГЕИ"
6%
Палітычны самелье Шпакоўскі ідзе ў дэпутаты
18%
Іван Эйсмант прызнаў, што пару разоў хлусіў у жывым эфіры — але нібыта дзеля дабра
56%
Ніякую
Еўрарадыё | Еврорадио
КВІЗ! Якую з гэтых навін мы прыдумалі?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Што там у прапагандыстаў? Сталін, слова пацана, вясёлка і шмат чаго яшчэ.
Апошняя ў 2023-м трэніроўка па барацьбе з прапагандай: euroradio.fm/stalin-slova-pacana-i-vyasyolka-shto-tam-u-prapagandystau-kviz
Спасылка, якая працуе без VPN.
Апошняя ў 2023-м трэніроўка па барацьбе з прапагандай: euroradio.fm/stalin-slova-pacana-i-vyasyolka-shto-tam-u-prapagandystau-kviz
Спасылка, якая працуе без VPN.
🗣 Слухайце @euroradio у машыне, на дачы і дома. А 8:40 кожную суботу на 107.5 FM у Століне і Пінску — наша эканамічная рубрыка "Хаў мач?"
Заўтра раскажам пра новую сістэму рэгулявання цэнаў у Беларусі, якую ўвядуць з 1 студзеня. Але ўжо сёння вы можаце паслухаць свежы выпуск на Soundcloud!

Што там у свеце? З берагоў выходзяць рэкі ў Венгрыі, Германіі, Літве і Нідэрландах, а ў Італіі — чарговы наплыў бежанцаў. Тым часам Украіна ізноў пад расійскімі ракетамі.
Важныя міжнародныя навіны дня: https://euroradio.fm/strashny-abstrel-ukrainy-i-ryzyka-pavodak-u-europe-ikhnoravy
Спасылка, якая працуе без VPN.
Важныя міжнародныя навіны дня: https://euroradio.fm/strashny-abstrel-ukrainy-i-ryzyka-pavodak-u-europe-ikhnoravy
Спасылка, якая працуе без VPN.
Улады вызначыліся, як падвышаць цэны. Таварам дазволілі даражэць штомесяц, але ў пэўных рамках.
Спажывецкія тавары — не больш як на 0,3%, сезонная садавіна, гародніна і "баршчавы набор" не больш за 3,5%. Вытворца зможа атрымаць не больш за 15% оптавай зніжкі, столькі ж складае максімальная надбаўка для імпарцёраў.
Не абыйшлося і без гульні ў лібералізм. Цяпер вытворцы будуць не ўзгадняць цэны, а толькі паведамляць пра павышэнне.

Жорсткае ДТЗ у Бярозаўскім раёне. П'яная жанчына на Seat збіла кіроўцу фуры і ўехала ў прычэп.
Кіроўца грузавіка загінуў, як і пасажыр легкавіка.
Узровень алкаголю ў крыві жанчыны склаў 1,7 праміле.

Беспілотнікі беларусаў будзе захоўваць "Белаэранавігацыя". Арганізацыя аформіць дамову і акт перадачы маёмасці, бо па "антыдронавым" указе фізасобы не могуць трымаць коптары дома.
Па новай пастанове Саўміна, калі хтосьці захоча пазбавіцца ад беспілотніка, ён мае права яго прадаць ці бясплатна перадаць юрасобе, у тым ліку дзяржаўным органам і арганізацыям.
"Антрыдронавы" ўказ забараняе фізасобам карыстацца беспілотнікамі без вельмі складанага дазволу. А тыя самыя дзяржарганізацыі ўжо некалькі разоў намякалі беларусам, што не адмовяцца займець купленыя імі дроны.