Еўрарадыё | Еврорадио
10.4K subscribers
36.3K photos
7.24K videos
12 files
26.6K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Дызайнер з Мінску прапанаваў, як можна зарабляць на цюках з сенажу, раскіданых па палях. Іх можна пакаваць у стылі банак са згушчонкай, зефірак і туалетнай паперы.

Новае слова ў аграмастацтве! Як вам такая ідэя?

Пакуль што інсталяцыі з саломы выглядаюць
неяк так.
Як сумясціць спевы, народныя строі і пескаграфію ў адным канцэрце? У эфіры @euroradio – паэтэса, спявачка, вядоўца, журналістка, заснавальніца Школы традыцыйнага строя Кацярына Ваданосава і SandArt-мастачка Аляксандра Канафальская.

Што надзвычайнага ў сумяшчэнні выступаў музычнага калектыву і SandArt-мастачкі? Ці варта беларусам працягваць чапляцца за вобразы страчанага краю і жыць успамінамі ды настальгіяй? Што адбываецца з беларускай культурай у эміграцыі? Абмяркоўваем гэта ў сёняшнім эфіры.

Далучайцеся!
https://www.youtube.com/watch?v=uHEIHK6eJ_g
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
З ліцэя БДУ сыходзіць дырэктарка. Ганна Чубарава заняла гэтую пасаду ў жніўні 2021. Прычыны звальнення невядомыя. Таксама яшчэ не агалосілі імя новага кіраўніка ўстановы.

У тг-канале ліцэя з'явілася кранальнае развітальнае відэа пра Ганну Чубараву і словы падзякі ёй ад калег і вучняў за "прафесіяналізм у якасці настаўніка, адміністратара і дырэктара".

Што цікава, у ліцэі БДУ не затрымліваюцца кіраўнікі. Папярэднік Чубаравай Ігар Варакса працаваў на гэтым месцы таксама менш, чым два гады.
Луцкі: для беларусаў важны дабрабыт і ў гэтым іх нацыянальная ідэя сёння

Пра тое, што нацыянальнага ў жаданні дабрабыту, навошта беларусам за мяжой беларуская мова і культура, а таксама пра тое, ці здольныя беларусы адваяваць сваю свабоду, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Луцкім, радавым Нацгвардыі ЗША, digital-маркетолагам, актывістам беларускай суполкі Філадэльфіі.

Глядзіце тут:

https://www.youtube.com/watch?v=tBodeXzGDA8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Тут жыве сям'я забойцы". У расійскім Энгельсе, адкуль узлятаюць самалёты, што абстрэльваюць Украіну, невядомыя ўзяліся за сваякоў лётчыкаў.

Ім тэлефануюць па начах, а на сценах дамоў пішуць нумары кватэр з прыпіскай, што там жыве забойца. Жонкі лётчыкаў абураюцца, што "у сваёй краіне, у сваім горадзе" не пачуваюцца бяспечна:

— Як улады дапусцілі, што нашыя адрасы і тэлефоны сталі вядомыя гэтым людзям, і чаму яны беспакарана працягваюць нас мучыць? Чым мы заслужылі падобныя пагрозы?! Тым, што гадуем дзяцей і моўчкі чакаем мужоў з вылетаў у надзеі, што сёння ён вернецца жывы?

А што здарылася?

Адну размову па тэлефоне запісалі. Лётчык прызнаецца, што ўдзельнічаў у налётах на ўкраінскія гарады. Па той бок яму жадаюць дачакацца суда і "вечнасць сядзець у самай горшай турме".
Яшчэ адна IT-кампанія сыходзіць з Беларусі. Сусветны распрацоўшчык гульняў і анлайн-казіно Evolution Gaming да канца года закрые офіс у Мінску.

– У цяперашняй палітычнай і сацыяльнай нявызначанасці ў Беларусі мы, на жаль, не гарантуем, што зможам выступаць у якасці добрага працадаўцы для нашых супрацоўнікаў, – гаворыцца ў лісце СЕО кампаніі Марціна Карлсунда.

А раней у менеджмэнта была ідэя зрабіць Мінск адным з найбуйнейшых інжынерных хабаў у Еўропе.

Цяпер у Мінску каля 80 супрацоўнікаў, піша @devby. Шляхоў у іх няшмат – звальненне альбо рэлакейт у офіс у Польшчы, але за свой кошт.
“Самі вы агрэсары”: “рэзкі” адказ Беларусі Захаду ў ААН

Падчас свайго выступу на Генасамблеі ААН кіраўнік лукашэнкаўскага МЗС Алейнік сказаў, што ва ўсім, што адбываецца ва Украіне, пачынаючы як мінімум з 2014 года, вінаваты… Захад.

На каго разлічаныя такія выступы і што яны кажуць пра сённяшнюю знешнюю палітыку Беларусі? Што дае беларускаму грамадству прысутнасць на Генасамблеі ААН Святланы Ціханоўскай? Ці стануць падзеі ў Нагорным Карабаху канцом АДКБ?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.

Далучайцеся!

https://www.youtube.com/watch?v=d0WlMmX2h70
Полк Каліноўскага аднавіў набор рэкрутаў. Гаворка ідзе пра ўсе падраздзяленні палка.

"Падрабязнасці аб часовым спыненні рэкрутынгу нададзім праз некаторы час у нашых навінах", — гаворыцца на канале беларускіх добраахвотнікаў.

Набор у шэрагі каліноўцаў прыпынілі 5 верасня.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Баскетбалістка Кацярына Сныціна завяршае кар'еру. Цяперашні сезон стане для яе заключным у прафесійным спорце.

"Я прыняла рашэнне, што гэты сезон, які для мяне 21-шы ў статусе прафесійнай спартоўкі, будзе заключным. Прычыны? Я іх для сябе асабіста яшчэ не сфармулявала дакладна, проста я так адчуваю, а прыслухоўвацца да сябе — гэта, дарэчы, адна са шматлікіх якасцяў, якія мне падарыў баскетбол", — гаворыць Кацярына на відэа ў сваім Інстаграме.

Да сакавіка 2021 года Сныціна выступала за зборную Беларусі. Цяпер яна грае за London Lions, у складзе якога і плануе завяршыць кар'еру.
Большасць беларусаў жыве толькі на зарплату. Яшчэ каля чвэрці ўтрымлівае сябе за кошт пенсій, дапамогі і іншых выплат ад дзяржавы.

Па звестках​ Белстата, зарплата з'яўляецца асноўным даходам для 64,7% жыхароў Беларусі, 22,5% атрымліваюць грошы з бюджэта ў выглядзе выплат.

Безумоўная перамога беларускай эканамічнай мадэлі — гэта ўсяго 8,2% эканамічна актыўных беларусаў, якія жывуць на даходы ад прадпрымальніцтва. І толькі 4,6% могуць дазволіць сабе зарабляць на ўласнай маёмасці.

І мы ўпэўненыя, што гэта не апошні эканамічны цуд у Беларусі.
"Колькі ты хочаш зарабляць?": як нашага журналіста вербавалі ў наркакур'еры. У групах уцекачоў, што з'ехалі ад вайны ў Беларусь, прапануюць "хуткія грошы" — разгрузіць склады або папрацаваць кур'ерам і абяцаюць добры заробак.

Але кожны раз, як мы адгукаліся на вакансію, нам прапаноўвалі развозіць "закладкі". Таму мы пагутарылі з тымі, хто вярбуе ўцекачоў у наркакур'еры.

Чытаць далей: https://euroradio.fm/kolki-ty-khochash-zarablyac-yak-nashaga-zhurnalista-verbavali-u-narkakurery

Гэтая спасылка адкрываецца без VPN
Выйшла дакументалка пра Яўгена Атцецкага — фатографа з Плошчы Перамен. Са жніўня 2020 ён зняў усе падзеі бадай што самага вядомага пратэснага двара Беларусі.

Матэрыял увайшоў у кнігу пра Плошчу Перамен за выключэннем зачысткі двара, бо 15 лістапада 2020 Яўгена затрымалі.

Фатограф з'ехаў з Беларусі і цяпер працуе ў Львове.
Мінабароны ўжо не спыніць: вучэнні пройдуць і ў Магілёўскай вобласці. У іх прымуць удзел тэрабарона і два атрады народнага апалчэння.

Абяцаюць нават баявую стральбу на палігоне "Асіповіцкі".

"Сілы тэрабароны адпрацуюць ахову і абарону важных аб'ектаў, вядзенне барацьбы з дыверсійнай-разведвальнымі групамі праціўніка", — апісвае Мінабароны будучыя манёўры.

Адкуль рыхтуецца нападзенне такіх груп на Магілёўчшчыну, не паведамляецца.
Размеркаванне пасля ўнівера будуць адпрацоўваюць і платнікі? Сябры ўсіх студэнтаў Лукашэнка і міністр адукацыі Іванец хочуць павялічыць перыяд абавязковай працы для бюджэтнікаў да 5 гадоў, а для мэтавікаў — ажно да 7.

"Змены рыхтуем для ўнясення ў кодэкс аб адукацыі", — рапартуе міністр.

А на думку Лукашэнкі, платная адукацыя ў Беларусі занадта танная і студэнты ў параўнанні з заходнімі краінамі "капейкі плацяць".

Можа лепш параўнаем заходнія і беларускія заробкі?
У некаторых школах Віцебшчыны да паловы абедаў выкідваюць на сметнік. На думку Дзяржкантроля, усё праз недахоп абсталявання, каб гатаваць разнастайныя стравы.

"Не падрыхтаваныя спецыялісты. Дапускаліся затрымкі ў падачы абедаў больш за гадзіну. У шэрагу выпадкаў адходы складалі да 50%", — справаздачацца кантралёры.

Карацей, пакуль школьнікі Віцебшчыны могуць спасцігаць здаровае харчаванне толькі ў тэорыі.